Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История, Политика

Балта-чарнаморская супольнасьць: яе значэньне ў сучаснасьці і будучыні. Частка першая.

1863x, 30 Сентябрь 2016

Гісторыя, якая паўтараецца і працягваецца.

Расейская агрэсія супраць Украіны ў чарговы раз паставіла перад усім сьветам шмат пытаньняў. Памятую, у 2014 годзе мы, маладыя украінскія патрыёты, ўвогуле не маглі зразумець, што адбываецца давокал Крыма. Ў наших галавах яшчэ прысутнічала эйфарыя ад перамогі над Януковічам, а расейскія войскі ужо захоплівалі нашу тэрыторыю. Мы былі маладымі, вельмі наіўнымі і не разумелі шмат таго, што пакаленьне нашых дзядоў выдатна ведала. Толькі прыкладна праз год, пасля сустрэчы з Героям Украіны і савецкім палітычным вязням Ляўком Лукьяненкай, я зразумеў: расейская агрэсія была натуральнай, калі не вызначанай напярэд.

Першыя дні расейскай агрэсіі мы не усьвядамлялі, што адбываецца дакладна распрацаваны Масквой плян па зьнічшэньню нашай дзяржавы. Лібэральныя сродкі масавай інфармацыі не давалі практычна ніякай аналітыкі, а толькі сістэматычна палохалі украінскае грамадства думкамі шматлікіх “экспэртаў”. Прапазіцый была шмат, найбольш выразна памятую прапазіцыю вядомага журналіста Віталя Сыча – тэрмінова вызнаць расейскую мову другай дзяржаўнай.

“Выратавальны” рэцэпт. Сьвятая наівнасьць

“Выратавальны” рэцэпт. Сьвятая наівнасьць

Пачалася і прамая капітулянцкая агітацыя. Напрыклад фінансаваная кумам Пуціна Віктарам Мядведчуком газэта “Вести” распрацоўвала “сцэнарыі разьвіцьця падзеяў”, сярод якіх была два “найбольш верагодных”. За першым сцэнарыям расейцы малі да 9 траўня дайсьці да Кіява, за другім – да Львова. Ў такім інфармацыйным сьмецьцю нешта усьвядоміць была проста немагчыма.

І вось ў гэты момант я зьвярнуў ўвагу на невялікі артыкул Зянона Пазьняка “Айчынная вайна – зброя народу”. Перачытуючы яго шмат разоў ужо пазьней, я зноў і зноў бачыў, як прагнозы Зянона Станіслававіча спраўдзіваюцца. Але тады, ў сакавіку 2014 года, ні я, ні большасьць украінскіх патрыётаў не усьвядамлялі, наколькі глабальны характэр будзе маць украіна-расейскі канфлікт. А памеж тым Зянон Станіслававіч менавіта тады напісаў: “Ужо гадзіньнік празваніў на Айчыннай вежы. Рыхтуймася да вайны, бо яна ўжо пачалася”.

Яшчэ не ездзілі танкі па вуліцах Данэцка, яшчэ не была абстрэлаў украінскіх вайскоўцаў з расейскай тэрыторыі, а Пазьняк ужо заявіў: “Трэба было б адразу распускаць АБСЭ, як поўную непатрэбшчыну ў новай геапалітычнай рэальнасьці. Трэба б было здаць у архіў Гэльсінскія пагадненьні і шэраг іншых актаў, на якіх грунтуецца цяперашні цывілізаваны сьвет у міжнародных адносінах. Зрэшты, такое, відаць, здарыцца, бо ўжо, фактычна, здарылася. Перадзел сьвету пачынаецца”.

Так, менавіта. Гэта новы перадзел сьвету, які не пройдзе поўз ніводнай краіны і ў Эўропе і за яе мяжой. Запамятуем гэта перад тым, як перайсьці да галоўнай нашай тэмы.

Цывілызацыйная сутнасьць і гістарычнае прызначэньне Балта-Чарнаморскага хаўруса.

 

О, Вяліка наша Княства!
Наша вольна гаспадарства!
Слава! Слава! Ты найлепша!
За цябе іду я першы…
Зянон. Паэма “Вялікае Княства”

 

Пра Балта-Чарнаморскую супольнасьць (БЧС) гавораць шмат і увесь час. Гавораць і прыхільнікі гэтай ідэі і яе супраціўнікі. Хтосьці ўбачае ў гэтым імпэрскі праэкт “Новай Рэчы Паспалітай od morża do morża”, а хтосьці “санітарны кардон”. Мы не будзем каментаваць і аналізаваць усі магчымыя варыянты распрацоўкі БЧС, а тым больш адказваць на прымітыўныя і правакатыўныя “аргумэнты” яго супраціўнікаў.

Сканцэнтруемся на найбольш аптымальным, на нашу думку, варыянце БЧС, які ўмоўна назвем “Вялікае княства Літоўскае 2.0”. Абраньне менавіта гэтага варыянта выклікана некалькімі фундамэнтальнымі цывілізацыйнымі каштоўнасьцямі ВКЛ і яго гістарычнай роляй.

Па-першае, ВКЛ была раўнапраўнай дзяржавай некалькіх народаў. Прынаймсі чатыры шматлікіх народы – літвіны (беларусы), русіны (украінцы), жмудзіны і акушайты (продкі сучасных летувісаў) мірна і ўзлагоджана жылі ў адной магутнай дзяржаве. Яны успрымалі БЧС як нешта адзінае і роднае, што трэба бараніць. І не важна, ці гэта былі літвіны ў бітве на Сініх Водах (1362 г.) ці русіны ў Грунвальдскай бітве (1410 г.). Калі пазьней да гэтага хаўруса дадалася Польшча, якая імкунлася дамінаваць над другімі народамі Рэчы Паспалітай – ідэю роўнапраўя народаў была часткова страчана. Пачалася мяжусобная барацьба (перш за усё палякаў з украінцамі), якая, ўрэшце, зьнішчыла Рэч Паспалітую не толькі як дзяржаву, але і як найбольш моцнае і выдатнае уасабленьне БЧС.

Менавіта польскі экспансіанізм адносна “kresow wschodnych” не дазволіў ў 17-м стагодзі рэалізаваць канцэпцыю “Рэчы Паспалітай трох народаў”, запрапанаваную украінскім гетманам Іванам Выгоўскім. Гэты адважны гетман ў 1659 г. разьбіў маскалёў пад Канатопам, але заместа абяцанай раўнапраўнасьці русінаў-украінцаў з другімі народамі Рэчы Паспалітай атрымаў ад палякаў шыбеніцу. За “падрыхтоўку антыпольскага паўстаньня”, а наспраўды – за патрабаваньне роўных з другімі праў для аднаго з найбольш шматлікіх народаў Рэчы Паспалітай.

Рэч Паспалітая трох народаў. Першы ў гісторыі варыянт БЧС пасля ВКЛ

Рэч Паспалітая трох народаў. Першы ў гісторыі варыянт БЧС пасля ВКЛ

 

Тое самая пашкодзіла ідэі аднавіць БЧС ужо ў 20-м стагодзі. Пілсудскі спачатку пагадзіўся на утварэньне “канфедэрацыі незалежных дзяражаў”. Але потым польскія эліты ўзялі курс на будаўніцтва “Другай Рэчы Паспалітай” і задля гэтага здрадзілі сваіх сяброў, падзялілі Беларусь, Украіну і Летуву з Масквой. Нават трагічны для Польшчы 1939 г. не змусіў палякаў прыняць канцэпцыю раўнапраўных удзельнікаў супольнага хаўруса

Менавіта тады Бандэра, які распрацоўваў ідэю Антыбальшавіцкага Блёку Народаў, са смуткам пісаў: “Чаму няма ў АБН палякаў? Таму што польскія палітычныя фактары за мяжой не пагаджаюцца на прынцып самастойных нацыянальных дзяржаў у этнаграфічных межах, які прынялі ўсе народы АБН. Яны хочуць далучыць да Польшчы часткі зямель украінскіх, беларускіх, летувіскіх і г.д.”[2].

Сёньня гэтыя мяркаваньні наодзяцца не дзеля зьвінавачваньня канкрэтна польскага народа, а як прыклад нам, каб пазьбегнуць мінулых памылок пры распрацоўцы нашага агульнага балта-чарнаморскага прастора. Пра такія імкненьні гаварыў былы польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі пад час свайго візыту да Кіява 9 красавіка 2015 года. Спадар Камароўскі не толькі запрапанаваў вярнуцца да ідэі “Рэчы Паспалітай трох народаў”. Ён першы падаў прыклад, як трэба прабачаць гістарычныя непаразуменьні каб разам ісьці да супольнай будучыні. Менавіта накірунак слоў Камароўскага да аднаўленьня БЧС так абурыў Маскву.

Прапаную паважаным сябрам абавязкова паглядзець прыкраплёнае да артыкула поўнае відэа выступу Камароўскага, якое, на маю думку ёсць ўзорам таго, як маюць мяркаваць кіраўнікі краін БЧС.

Па-другое, ў ВКЛ заўсёды малі найбольшы прыярытэт прагрэсіўныя каштоўнасьці. Сярод гэтых каштоўнасьцяў галоўныя – воля і чэсьць. Менавіта ў гэтым сэнсе трэба успрымаць п. 3 плятформы Беларускай Салідарнасьці, якая гаворыць: “Не правы чалавека – галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае “правоў чалавека” пад акупацыяй”[1]. Гэты прынцып поўнасьцю адпавядае каштоўнасьцям і прыярытэтам цывілізацыі ВКЛ.

Менавіта таму, што каштоўнасьць волі для ВКЛ была важней, чым самі па сябе “правы чалавека” – ВКЛ была дзяржавай, дзе найбольш шанавалі ўласна правы чалавека. Гэта датычыць і эканамічных, і палытычных і сацыяльных праў. Натуральным спадкаемцай гэтай цывілізацыі былі і застаюцца не толькі беларуская шляхта, але і Запарозкае казацтва – украінскі рыцарскі ордэн, які быў, па суті, украінскай шляхтай ВКЛ, якую пасля утварэньня Рэчы Паспалітай чамусьці агаласілі “chłopamy”. Менавіта пасля гэтага эканамічны ціск, характэрны для усіх фэадальных грамадств з’яднаўся з ціскам нацыянальным, што і спрычыніла разбурэньне Рэчы Паспалітай, а значыць і БЧС.

Па-трэцяе, ў ВКЛ заўсёды дамінавала свабода сумленьня і перш за усё – вераспаведаньня. Ў ВКЛ разам жылі рыма-католікі (жмудзіны і заходнія беларусы), грэка-католікі (цэнтрыльныя і усходнія беларусы, часткова – заходнія ўкраінцы), праваслаўныя Кіяўскага патрыярхата (цэнтральныя і ўсходнія ўкраінцы, часткова – паўднёвыя беларусы) і юдэі. Быў ў гісторыі ВКЛ нават перыяд дамінаваньня сярод шляхты пратэстнцізму. Напрыклад, Міхал Галдзенкоў ў сваім артыкуле “Беларусь пратэстанцкая” заўважвае, што пратэстантам быў, ў тым ліку беларускі шляхціч Радзівіл Чорны, канцлер ВКЛ і ваявода віленскі.

Свабода сумленьня фармавала ў народаў ВКЛ талерантнасьць да чужой думкі. Цывілізацыя ВКЛ, на адрознасьць ад другіх суседніх цывілізацый, ніколі не патрабавала уніфікацыі – рэлігійнай, культурнай, мэнтальнай. Ў ей кожны з народаў заставаўся самім сабоў, але пры гэтым адчуваў неад’емную прыналежнасьць менавіта да цывілізацыі ВКЛ. Таму што толькі гэтая цывілізацыя ўласна і давала магчымасьць быць самім сабоў. Ў ВКЛ ніколі не была сілавых імкненьняў зьмяніць веру канкрэтнага чалавека і народа ўвогуле. Гэта пачалось пазьней, за часоў Рэчы Паспалітай, калі стала папулярным “пакаталічваньне” тых народаў, якія за часоў ВКЛ не належалі да рыма-каталіцкай веры.

Менавіта гэтыя тры станоўчыя каштоўнасьці фармуюць моцны цывілізацыйный фундамэнт БЧС – раўнапраўе народаў, каштоўнасьць волі і незалежнасьці і свабода сумленьня.

Менавіта яны і вызначаюць гістарычную місыю БЧС, як аднаўлёнага ВКЛ:

  •  Як захавальнік прынцыпу раўнапраўя народаў, БЧС павінен стаць той сілай, якая зьнішчыць дэструктыўную традыцыю зьнявагі да народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, успрыняцьцё іх як “буфэрнай зоны” ці “санітарнага кардона”.
  •  Як правадыр каштоўнасьцяў волі і незалежнасьці, БЧС павінен выступіць ў якасьці супраціўніка імпэрыялістычнай маделі інтэграцыі, як тая сіла, якая забязпечыць не фармальную, а рэальную рэалізацыю права кожнага народу на самавызначэньне.
  •  Як цывілізацыя, якая абстойвае свабоду сумленьня, БЧС павінен выступіць супраць інфармацыйных спэкуляцый на тэмах мовы, культуры, рэлігіі і выкарыстаньня гэтых тэм для палітычных маніпуляцый.

Канешне, гэта далёка не поўны сьпіс заўданьнёў, якія паўстануць перад БЧС. Калі утвараны хаўрус стане не праста рэгіянальнай, а сусьветняй сілай – перад ім стануць таксама шмат другіх пытаньняў. Але менавіта тры наведзяныя вышей пытаньні павінны быць прыярытэтнымі для БЧС ад пачатку і цягам усяго яе існаваньня.

Палітыка апошніх гадоў сьведчыць пра тое, што інтэрэс да кацэпцыі сярод найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва патэнцыяльных ўдзельнікаў хаўруса павялікшваецца. Ужо на пачатку 2014 года гэтае пытаньне абмяркоўвалі тагачасны выконвач абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў і прэзідэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ. Канкрэтнае эканамічнае ўвасабленьне ідэя БЧС атрымала ў падпісаньні паўнамоцнымі прадстаўнікамі Украіны, Грузіі, Азэрбайджану і Казахстану транзытнага праэкту “Новы шаўковы шлях” ў абход Расеі.  А новы прэзідэнт Польшчы Андэй Дуда прама заявіў пра няабходнасьць БЧС.

Усё гэта сьведчыць аб актуальнасьці ідэі БЧС і няабходнасьці яе распрацоўкі. Менавіта гэтым мы і займемся ў наступных частках артыкула.

 Аўтар:   Максім Несьцярэнка,

Харкаў, Украіна.

 

  • sergeysirin

    Обывателям, политикам, политологам, идеологам, ТОЛЬКО КАЖЕТСЯ, что они знают естественные взаимосвязи таких понятий как: народ, общество, государство, власть, свобода, толерантность, собственность, закон, права, революция, развитие, реформы, человек…, и поэтому они постоянно извращают взаимосвязи общих понятий, обсуждая устройство и перспективы развития общества.
    На самом деле они даже не отличают изменчивые взаимосвязи конкретных реальностей от постоянных взаимосвязей общих понятий и соответствующих им реальностей, не знают, какие понятия каким противоположны, антагонистичны, родственны, последовательны.
    Но это не мешает им претендовать на объективность своих рассуждений и, в соответствии со своим мировоззрением, изменять устройство общества.
    Разные политики и партии отличаются друг от друга только тем, что по-разному извращают взаимосвязи общих понятий.
    P.S.
    Толковые словари являются лишь частичным заменителем структуры/системы общих понятий, и описывают преимущественно искусственные взаимосвязи понятий, не выявляя все постоянные естественные взаимосвязи.