Ў першай частцы нашага артыкула мы вызначылі, што цывілізацыйным прататыпам БЧС мусіць быць ВКЛ. Ў гэтай частцы вызначымся з магчымымі удзельнікамі праэкта і коратка іх схарактэрызуем. Тут трэба сказаць, што глыбокай аналітыкі наконт патэнцыялу аб’яднаньня краін БЧС мы меем ня так ужо і шмат. Тут можна выдзялціь аналітыку Аляксандра Крамара адносна вайсковага патэнцыялу,  эканамічнага супрацоўніцтва і ролі БЧС ў агульнаэўрапейскай бяспецы. Таму абмяжуемся агульным опісам патэнцыялу будучага хаўруса для кожнай з краін.

Каго я бачу сярод патенцыйных удзельнікаў БЧС? Гэтае пытаньне трэба абмяркаваць ў вузкім і ў шырокім сэнсе. Выходзячы з аналізу гэапалітычнага становішча і арыентацыі краін, дазволю сябе выдзяліць чатыры ўзроўні патэнцыйных удзельнікаў гэапалітычнага праэкта.

Першы  ўзровень

 Гэта ўзровень краін, якія прама належаць да цывілізацыі ВКЛ. Менавіта яны павінны быць сэрцам БЧС, фармаваць кірунак яго дзейнасьці. Паглядзім на гэтыя краіны.

Украіна. Гэапалітычнае становішча Украіны – адно з найбольш прываблівых ў Эўропе. Украіна кантралюе не толькі самыя галоўныя транспартныя артэрыі БЧС, але і фактычна будзе яго галоўнай паўднёвай брамай. Анэксія Крыма сур’ёзна падрывае гэапалітычныя магчымасьці Украіны, але нават без гэтага краіна застаецца адзным з галоўных гульцоў на Балта-Чарнаморскім прасторе. Насельніцтва Украіны ў большасьці сваей канкрэтна успрымае сябе эўрапейцамі ў цывілізацыйным пляне і адносна каштоўнасьцяў. Дзьве перамогі народных нацыянал-дэмакратычных сіл шляхам прамой дэмакратыі робляць магчымай і рэальнай балта-чарнаморскую перспяктыву Украіны. Аграрны патенцыял Украіны дастаткова моцны, каб зябязпечыць прадавольчую бязпеку БЧС, а парты Адэсы і Южнага дазволяць нарэшце реалізаваць распрацоўку Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара і адціснуць Расею ад эўрапейскага рынка нафтапрадуктаў. Інфраструктурная роля Украіны ў БЧС таксама вельмі важаная. Прыклад “Новага шаўковага шляху”, які быў ініцыяваны менавіта украінскім урадам – добры прыклад гэтай ролі.

 

Беларусь. Краіна знаходзіцца ў складаным палітычным становішчы, але не зважаючы на гэта адыгрывае сур’ёзную ролю ў фармаваньні Балта-Чарнаморскага простару. Нават не зважаючы на прамаскоўскую палітыку, ў Беларусі сфармаваліся вельмі моцныя нацыянальныя сілы, якія канкрэтна ідэнтыфыкуюць сваю краіну з цыівілізацыяхй ВКЛ і гатовы за гэта змагацца. Гэапалітычнае становічша Беларусі падобнае да украінскага, за выняткам адсутнасьці вельмі важнага фактара – марскіх шляхоў. Ў эканамічным і гуманітарным пляне краіна вельмі залежная ад Расеі. Але моц нацыянальных сіл, рэальныя пазіцыі якіх у грамадстве вызначыць цяжка, дазваляе верыць, што беларусы не толькі падтрымаюць ідэю БЧС, але і стануць яе правадырямі. Беларускія нафтапераробныя заводы стануць адным з галоўных фактараў энэргетычнай бязпекі БЧС. Менавіта з гэтай прычыны Беларусь атрымае ці не найбольшую выгаду ад будаўніцтва Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара – гэта значна павялічыць яе экспартныя магчымасьці ў сфэре нафтапрадуктаў.

Балтыцкія краіны. Краіны, якія ў 90-е г. 20-га стагодзя зрабілі тое, што не атрымалася зрабіць на Беларусі ды ва Украіне. Радыкальны разрыў з савецкім мінулым дазволіў невялікім балтыцкім краінам па суті выпярадзіць сваіх цывілізацыйных сяброў вельмі нашмат. Сёньня гэта найбольш скансалідаваныя ў нацыянальным пляне краіны Эўропы. Не зважаючы на параўняна невялікую тэрыторыю, яны адыграюць вельмі важную ролю ў кантрою над Балтыцкім морам, што павінна стаць адным з галоўных заўданьнёў БЧС. Ў першую чаргу гэта датычыць цёплых партоў Ліепая ды Вэнтспілс, якія знаходзяцца ў Латвіі і дазволяць БЧС кантраляваць не толькі сухапутныя, але і марскія перавозкі памеж Эўропай і Азіяй. Ў апошні час таксама важную ролю стаў адыграваць СПГ-цермінал ў Клайпядзе (Летува), які дапаможа краінам БЧС атрымаць доступ да скропленага газу і зьнішчыць расейскую газавую манаполію.

Другі  ўзровень

 Да гэтага ўзроўня належаць краіны, якія альбо маюць вельмі моцныя цывілізацыйныя сувязі з ВКЛ, альбо сталі натуральнымі паплечнікамі краін першага ўзроўня ў выніку сучаснага гэапалітычнага становішча.

Польшча. Адзін з галоўных гульцоў гэтага зроўня. Цывілізацыйная блізасьць да ВКЛ вызначаецца даволі доўгім часам супольнага пражываньня ў складзе Рэчы Паспалітай. Сёньня польскае грамадства ў цалам перажыла перыяд імпэрыялістчнага успрыняцьця сваіх цывілізацыйных сяброў па ВКЛ. Ў польскім грамадстве дамінуе канцэпцыя Гядройца-Мірашэўскага, адпаведна да якой падтрымка беларусаў і украінцаў азначае ўзмацненьне ўсходняй польскай мяжы[4]. Апошні выступ Браніслава Камароўскага ва украінскім парлямэнцэ 9 красавіка падцьвярджае, што гэта пазіцыя не толькі большасьці грамадства, але і польскага ўраду. Палякі зразумелі, што каб адрадзіць гэапалітычны прастор Рэчы Паспалітай, трэба не ціснуць сяброў з ВКЛ, а супрацоўнічаць зь імі. Таму стаць удзельнікам БЧС – перш за усё ў інтэрэсах Польшчы, на гэта накіраваны яе гэапалітычныя імкненьні. Гэта выводзіць Польшчу на ўзровень эўрапейскага гульца першага парадка і стварае прадумовы дзеля таго каб закрапіць лідарства Польшчы сярод краін “Новай Эўропы” (перш за усё, сярод краін “Вышаградскай чацьвёркі”). Марскі порт Гданьська адыграе важную ролю не толькі ў дамінаваньні БЧС ў Балтыцкім моры. Адным з першых заўданьняў БЧС павінна стаць канчатковая рэалізацыя нафтаправода “Адэса-Броды-Гданьск”. Гэты праэкт дазволіць транспартаваць каспійскую нафту ў Эўропу праз порт Гданьска і дзеля пераробкі на беларускіх заводах для падальшага транспартаваньня нафтапрадуктаў ў Эўропу.

Пасля прыходу да ўлады Анджэя Дуды апошнія дзеяньні польскага ўраду і праўлячай партыі «Права і справядлівасьць» ў дачыненьні да Валынскай трагедыі і другіх складаных пытаньняў ў адносінах з магчымымі сябрамі па БЧС выклікаюць пэўную заняпакоянасьць. Але існаваньне супольнай польска-літоўска-украінскай брыгады і пазіцыя польскага ўраду ў цэлым даюць надзею, што Польшча накіраваная не на канфрантацыю з сябрамі, а на пошук узаемапрыйнятнага кампрамісу.

Фінляндзія. Пра гэтага удзельніка БЧС згадуюць вельмі нячаста. А памяж тым менавіта ён стварае для БЧС вельмі рэальную перспяктыву канчатковага дамінаваньня ў Балтыцы і узаемадзеяньня з другімі скандынаўскімі краінамі. Тым больш гістарычнае мінулае Фінляндзіі, таксама як і Польшчы і краін першага ўзроўня, павязана з імпэрскай асыміляцыяй  (перш за усё расейцамі) і барацьбой нацыянальных сіл за незалежнасьць. Другімі славамі, гэта краіна, якая паўнасьцю падзяляе каштоўнасьці БЧС. Да гэтага трэба дадаць малавядомы факт таго, што Фінляндзія пасля разбурэньня Расейскай імпэрыі была адным з галоўных прыхільнікаў ідэі БЧС, якую тады агучыў Пілсудскі. Манэргэйм асабіста падтрымаў гэтую ідэю, а фінаскія дымляматы называлі беларусаў і украінцаў сваімі “натуральнымі паплечнікамі”. Сёньня Фінляндзія – адзін з найбольш перспяктыўных сяброў БЧС. Праз фінскія парты Ханка, Юкспіла і Торніа БЧС можа атрымліваць дэфіцытныя для большасьці яго краін тавары – папер, цэлюлюзу, дэрэвіну. Акрамя гэтага порт Хельсінкі магчыма выкарыстоўваць як альтэрнатыўны маршрут экспарту нафтапрадуктаў (перш за усё беларускіх) да краін Заходняй Эўропы.

Грузія. Краіна – натуральны паплечнік сяброў БЧС на Каўказе. Менавіта яна павінна стаць правадыром БЧС ў гэтым регіёне і ператварыць яго на Балта-Чарнаморска-Каспійскую супольнасьць. Дзеля гэтага ў Грузіі ёсьць усі прадумовы. Грузія – адзіная з усіх каўказкіх краін, якая заўсёды была арыентаваная менавіта на Эўропу. Ў грузінаў эўрапейскі мэнталітэт і эўрапейскі спосаб жыцьця. Гэта зрабіў Міхал Саакашвілі. На дадачу да гэтага грузіны зараз працягваюць змаганьне за сваю тэрыторыю супраць Расеі, якая дагэтуль не хоча адпусьціць маленькую, але ганаровую краіну. Праўлячая зараз ў Грузіі прамаскоўская кліка, якую ачолівае аліграх і крымінальнік на расейскіх грошах Іванішвілі, ня можа нічога зрабіць з эпохай Саакашвілі. Гэта датычыць як эўрапейскіх інстытутаў і барацьбы з карупцыяй, так і цывілізацыйнага неуспрыняцьця усяго саўковага і імпэрскага. Цёплыя марскія парты Батумі ды Поці будуць адыграваць самую важную ролю ў эканамічнай сувязі краін першага ўзроўня з Каўказам.

Малдова. Краіна прайшла цяжкі перыяд ў сваей постсавецкай гісторыі і нарэшцэ вызначыла свій гэапалітычны вектар на Захад ў цалам і на Румынію ў прыватнасьці. Малдова сінхронна з Грузіяй і Ўкраінай падпісала пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам, чым фактычна засьведчыла выхад з арбіты ўплыву Крамля. Ды і ўвогуле сярод усіх заходніх краін Малдова шмат ў чым успрымалася вельмі праграсіўна. Напрыклад, краіна на самым пачатку свайго існаваньня чотка артыкулявала, што удзельнічала ў Другай сусьветняй вайне, а не ў “вялікай айчыннай”, пра якую далдоняць расейцы (напрыклад, Украіна гэта афіцыйна засьведчыла толькі некалькі дзён назад, 9 сакавіка 2015 года). Акрамя таго, Малдова мае супольны з краінамі БЧС інтэрэс адносна Прыднястроўя. Краіны БЧС (перш за усё Украіна) павінны быць зацікаўлены ў максімальна хуткім урэгуляваньні прыднястроўскага канфлікта, як рудымэнтарнага выніка імпэрскай палітыкі Расеі. Супольны гэапалітычны інтэрэс Малдовы і краін першага ўзроўня БЧС, а також супольныя каштоўнасьці робляць Малдову адным з найбольш перспяктыўных удзельнікаў БЧС другага ўзроўня.

Трэці  ўзровень

Да гэтага ўроўня належаць краіны, якія цывілізацыйна не адносяцца да ВКЛ, але маюць прямы гэапалітычны і эканамічны інтэрэс далучыцца да БЧС.

Румынія. Адна з найбольш важных краін заходняга Чарнамор’я. Яе далучэньне да БЧС будзе азначаць узмацненьне паўднёва-заходняй мяжы хаўруса – аднаго з найбольш уразлівых яго мясцоў. Зацікаўлянасьць Румыніі ў БЧС абумоўлена перша за усё невызначанасьцю яе паўнацэннай эўрапейскай перспяктывы. Будчы адным з найбольш маладых удзельнікаў Эўразьвяза, Румынія мае шмат сацыяльна-эканамічных і нацыянальных праблем. Гэтыя праблемы (перш за усё масавая міграцыя румынаў да краін “старой Эўропы”) не дае Румыніі ўвайсьці да Шангенскай зоны і канчаткова пакінуць сваё камуністычнае мінулае. Разам з тым параза прамаскоўскага Траяна Бэсэску сьведчыць аб накірунку румынскага грамадства да супрацоўніцтва з цывілізацыяй БЧС, а не з Масквой. Ў сучасгай сітуацыі БЧС будзе выглядаць дзеля Румыніі як перспяктыўны праэкт, ў якім краіна будзе адным з рэгіянальных лідараў. Інтэграцыя Румыніі ў БЧС таксама  спросціць дзеля яе вельмі важную нацыянальную праблему – ітэграцыю з Малдовай, як удзельнікам БЧС. Хаўрус дамапожа з’яднаць дзьве часткі калісьці штучна раздзялённага Масквой народа. Ёсьць таксама і зацікаўлянасьць краін БЧС ў Румыніі. Далучэньне Румыніі дазволіць БЧС ўпрытул наблізіцца да Балканаў і уплываць на патэнцыйна выбуханебязпечныя балканскія рэгіёны, такія як Боснія і Косава. Эканамічны інтэрэс таксма прысутнічае: румынскі порт Канстанца значна наблізіць БЧС да Басфору і Дарданэлаў, такім чынам спрасьціцца гандаль з краінамі Сяродзямнага мора.­

Славакія. Краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе, на заходняй мяжы з Украінай – адной з цывілізацыйна ўтвараючых краін БЧС. Галоўная гэапалітычная каштоўнасьць Славакіі – менавіта праз яе праходзіць найвялікшы газаправод БЧС – “Урангой-Памары-Ужгарад”. На дадачу да ужо існуючых прапускных магчымасьцяў Славакія падрыхтавала спецыяльны маршрут дзеля рэвэрснага пастачаньня газу да Украіны. Калі утварыцца БЧС, і гэтая газавая артэрыя з’яднаецца з магчымасьцямі СПГ-цермінала летвувісскай Клайпяды – БЧС будзе поўнасьцю кантраляваць транзіт газа ў Заходнюю Эўропу і зможа вырваць з рук “Газпраму” яго галоўны козыр – шантаж краін БЧС зупынкай пастачаньня газу з аднаго боку і ціск Эўразьвяза за невыкананьне транзітных абавязкаў з другога боку. Для Славакіі удзел ў БЧС таксама выглядае прывабліва – зараз краіна на сто адстокаў залежная ад расейскага газу, што прымушае ўрад Фіца манеўраваць, ў тым ліку і наконт украінскага пытаньня. Далучэньне да БЧС дазволіць Славакіі узмацніць сваі транзітныя магчымасьці і сваю ролю як ключавой транзітнай краіны Цэнтральнай Эўропы.

Венргыя. Краіна знаходзіцца ў палітычнай турбулентнасьці, падобнай да Румыніі. З аднаго боку пытаньне пра эўрапейскі вектар палітычнай артыентацыі ужо вырашана. З другога боку цывілізацыйная зьнявага краін Заходняй Эўропы да сваіх усходніх суседаў ў Венгрыі адчуваецца так, як нігдзе ў краінах “Новай Эўропы”. Неазадаваленьне насельніцтва ад дыскрымінацыйнай палітыкі ключавых гульцоў Эўразьвяза выкарыстовуецца рознымі палулісцкімі сіламі, за сьпіной якіх стаіць Масква. Не дзіўна, што на папулісцкіх лёзунгах і псэўдапатрыятычнай дэмагогіі ўладу ў Венгрыі атрымала прамаскоўская кліка, якую ачолівае Віктар Орбан. Кантравярсійныя заявы наконт венграў ва украінскім Закарпацьцю, стварэньне пляцоўкі для пуцінскай дэмагогіі пра “шахцёраў і трактарыстаў, якія перамаглі на Данбасе”, нарэшце – непрыкрыты палітычный эгаізм (ў горшым сэнсэ слова) – вось тое, што характэрызуе сёньняшні вянгерскі ўрад. Але Венгрыя ужо знаходзіцца ў сістэме, дзе значэньне маюць ня воля нейкага чалавека, а менавіта правіла палітычнай гульні. Таму імкненьні Пуціна зрабіць з Венргыі траянскага каня на мяжы з БЧС – безпярспяктыўныя. Таксама як і рэвэрансы Орбана ў сторану Крамля. Гэта чотка прадэманстравала рэакцыя вянгерскага грамадства на візыт Пуціна. Прамаскоўскі ўрад ў Венгрыі зьменіцца. І краіна стане замыкаючым элементам цэнтральнаэўрапейскага пояса БЧС. Разам з гэтым далучэньне Венгрыі да БЧС дазволіць хаўрусу не толькі узмацніць свой уплыў на Балканы, але і поўнасьцю кантраляваць Дунай – адну з важнейшых транспартных артэрый дзеля водных перавозак не толькі на простаре БЧС, але і ва усей Эўропе.

Харватыя. Краіна нядаўна далучылася да Эўразьвязу. Гэта быў вынік цяжкага і доўгага шляху, ў якім харватам давялося перамагчы не толькі камуністычнае мінулае, але і адзін з найбольш жывучых ў Эўропе імпэрскіх стэрэатыпаў. На пачатку гэтага шляху харватам давялося прайсьці крывавую вайну за незалежнасьць – вайну супраць сэрбскіх шавіністаў, за якімі непрыстойна стырчалі вуха Масквы. Сымбаламі гэтай перамогі сталі гераічная абарона харватскага горада Вукавар і ліквідацыя марыянэткавых псэўдадзяржаў “Сэрбская Краіна” і “Заходняя Боснія”. Сёньня харваты – найбольш нацыянальна скансалідаваны народ балканскага регіёна. Гэта значыць, што каштоўнасьці харватаў, выпакутаваныя ў гэраічнай барацьбе за незалежнасьць, супадаюць з каштоўнасьцямі БЧС. Таму ў Харватыі ёсьць моцны шанец стаць правадыром БЧС на Балканах. Эканамічна Харватыя стае для БЧС нязаменнай каштоўнасьцю, паколькі дазволіць кантраляваць вельмі вялікую частку Адрыятычнага мора (калі далучыць да гэтага Чарнагорыю – частка будзе яшчэ больш). А выкарыстаньне харватскага парта Рыека – дазваляе асвоіць новы накірунак гандлёва-эканамічнай палітыкі БЧС – прамы гандаль з краінамі Сяродземнага мора.

Славенія.  Краіна таксама як і Харватыя, прайшла праз барацьбу за незалежнасьць ад Сэрбіі. Незалежнасьць славенцы атрымалі не так цяжка, як харваты, але таксама праз барацьбу. Каштоўнасьці краіны супадаюць з каштоўнасьцямі БЧС. Аб гэтым сьведчыць, напрыклад факт далучэньня Славеніі да Спаўдружнасьці Дэмакратычнага Выбара – прататыпу БЧС, ініцыяванага дзесяць гадоў назад Віктарам Юшчанкай і Міхалам Саакашвілі. Хача Спаўдружнасьць выявілася больш фрамальным аб’яданьням, яна не толькі выканала сваю галоўную ролю – разкалоць прамаскоўскую СНД. Далчуэньне Славеніі да Спаўдружнасьці засьведчыла яе зацікаўлянасьць ў БЧС (таксама, дарэчы, як і Румыніі). Зараз Славенія ў гэапалітычным пляне выглядае заціснутай сваімі суседамі, перш за усё  Італіяй і Аўстрыяй. Далучэньне да БЧС дазволіць Славеніі вярнуцца ў вялікую палітыку і ўплываць на яе працэсы. Ў сваю чаргу БЧС ад такога удзельніка атрымае прамую мяжку з Італіяй, а славенскі порт Копер яшчэ больш узмацніць магчымасьці гандэлю БЧС з сяродзэмнаморскімі краінамі.

 

Спаўдружнасьць Дэмакратычнага Выбара (2005). Прататып БЧС

Спаўдружнасьць Дэмакратычнага Выбара (2005). Прататып БЧС

Чацьвёрты  ўзровень

 Да гэтага ўроўня адносяцца краіны, удзел якіх быў бы жаданы дзеля ператварэньня БЧС з рэгіянальнай сілы ў сілу сусьветнюю. Большасьць ў гэтых краін на першым этапе наўрадці будуць далучацца да БЧС. Але калі хаўрус запрацуе як регіянальная сіла – цалком верагодна далучэньне пералічаных ніжэй краін прынаймсі да нейкіх праэктаў БЧС, а магчыма і паўнацэнны удзед ў ім.

Турцыя. Адзін з галоўных сяброў БЧС на пауднёвым кірунку. Далучэньне Турцыі дазволіць БЧС не толькі кантраляваць пратокі Басфор і Дарданэлы. Гэта дазволіць БЧС дамінаваць ў Чарнаморскім рэгіёне нават з улікам анэксіі Крыма. Тут трэба таксама улічваць ролю Турцыі ў рашэньні крымскататарскага пытаньня, якое абавязкова узьнікне калі ў Расеі пачнуцца дезітэграцыйныя працэсы. Вельмі важным дзеля узмацненьня БЧС будзе таксама вайсковы фактар. Турэцкае войска сёньня – адно з найбольш моцных ў НАТА, і удзел Турцыі ў БЧС паставіць хаўрус на адзін узровень вайсковай магутнасьці з ключавымі палітычнымі гульцамі сьвятавой палітыкі. Ў эканамічным пляне далучэньне Турцыі адчыняе перад БЧС практычна бязмежныя магчымасьці гандалю і з Сяродземнамор’ям, і з Каўказам і з краінамі Малай Азіі. На дададчу да усяго гэтага Турцыя – ключавы элемэнт дзеля рэалізацыі праэктаў газаправода “Набукка” і нафтаправода “Баку-Тбілісі-Джэйхан”. Апошні праэкт ужо працуе. Калі ён з’яднаецца з Балта-Чарнаморскім нафтавым калектарам – Расея будзе канчаткова адціснута ад паставак нафты і нафтапрадуктаў ў Эўропу. БЧС трэба дамагчысь рэалізацыі газаправода “Набукка”, каб таксама кантраляваць пастаўкі прыроднага газа з Каспійскага рэгіёна ў Эўропу. Калі БЧС такое зробіць, ён вышвырне Расею не толькі з нафтавага, але і з газавага рынка Эўропы. Ўжо не кажучы пра тое, штоёв удзел Турцыі ў БЧС зьнішчае ў зародку пуцінскія ідэю абайсьці БЧС па поўдню (газаправоды “Паўднёвы паток” і “Турэцкі паток” ужо правалілісь і апошні ў буквальным сэнсе быў зьбіты турэцкай ракетай разам з расейскім самалётам. Становішча для уваходжаньня Турцыі да БЧС – вельмі спрыятлівае, ўлічваючы яе канфрантацыю з Расеяй. Гэта значыць, што ў  Турцыі з’яўляюцца дадатковыя супольныя інтэрэсы з БЧС і яна можа ўступіць да хаўруса хутчэй чым мы мяркуем.

Азэрбайджан. Вельмі важаная краіна дзеля канчатковага ператварэньня БЧС ў Балта-Чарнаморска-Каспійскі хаўрус. Палітычная арыентацыя і традыцыйна добрыя адносіны Азэрбайджана з Турцыяй дазваляюць спадзявацца, што Азэрбайджан будзе зацікаўлены ў БЧС. Зараз Азэрбайджан ў гэапалітычным пляне заціснуты памеж Расеяй ды Іранам, на дадачу ў яго ёсьць вайсковы канфлікт з Арменіяй. Далучэньне да БЧС дазволіць Азэрбайджану вырвацца з гэтай гэапалітычнай заціснутасьці праз Грузію. Таксама гэта дазволіць Азэрбайджану узмацніць сувязі з этнічным родзічамі і традыцыйнмі сябрамі – туркамі.  Дзеля БЧС далучэньне Азэрбайджана рашае два вельмі важных заўданьня. Па-першае, канчаткова прарывае гэапалітычную ізаляцыю Грузіі, якая знаходзіцца памеж Турцыяй і Азэрбайджанам. Калі Азэрбайджан далучаецца да БЧС, Грузія дзякуючы свайму гэапалітычнаму становішчу ператвараецца на магніт балта-чарнаморска-каспійскай інтэграцыі на Каўказе. Па-другое, БЧС атрымлівае прамы доступ да Каспійскага мора. Гэта не толькі стварае новыя магчымасьці транспартаваньня каспійскіх нафты і газу і гандалю з краінамі Каспійскага рэгіёна. Удзел Азэрбайджана дазволіць БЧС уплываць і на палітыку краін Каспія. Тут галоўным заўданьням БЧС будзе масімальна адціснуць Казахстан і Туркменістан ад супрацоўніцтва з Расеяй, паменшыць уплыў Масквы на гэтыя краіны. Канфлікт давокал Карабаха мусіць быць вырашаны за дапамогай БЧС карысьць Азэрбайджана. Дзеля Арменіі страта Карабаха павінна стаць платай за сістэматычную падтрымку Масквы.

Швецыя. Магчыма, найбольш нечаканы сярож запрапанаваных сяброў БЧС. Швецыя павінна стаць для БЧС на паўночным кірунку тым, чым Турцыя на паўднёвым. Гэта краіна, далучэньне якой да БЧС канчаткова закрапіць за хаўрусам кантроль да Балтыцкім морам. Ў выніку праэкт будзе зацэментаваны з дамінаваньням краін БЧС ў сэрцы эўрапейскай і сусьветняй палітыкі. Гэта дазволіць БЧС узяць пад кантроль ў тым ліку і маскоўскі газаправод “Паўночны паток” і эканамічна зьнішчыць яго, не зьвяртаючы увагу на гістэрыкі Расеі ці Нямеччыны. Магчыма, яшчэ некалькі гадоў таму усі б палічылі такую думку глупствам, але сёньня ў кантэксте расейскай аграсіўнай Швецыя была змушана адмовіцца ад сваей шматвякавой палітыкі “неўтручаньня” і узялася актыўна узмацняць сваё войска. Але зразумела, што сама Швецыя не здоляе выстаяць супраць агрэсіі. Таму калі яна ўбачыць на сваей мяжы моцны палітычны, эканамічны і вайсковы хаўрус – яна далучыцца да яго. Не апошнюю роль тут адыграе фактар суседства з Фінляндзіяй. БЧС атрымае ад далучэньня Швецыі таксама моцную эканамічную выгаду. Балтыйска-Чарнаморскі калектар атроымае доступ да партоў Гётэборга і Хёльсінборга, а адтуль – магчымасьці транспартаваньня нарвежскай нафты. Акрамя гэтага БЧС атрымае доступ да шведскага СПГ-цермінала ў Карлсхане, які ўжо зараз працуе з летувісскай Клайпядай. Далучэньне Швецыі да БЧС дазволіць значна павялікшыць гэтае супрацоўніцтва і такім чынам яшчэ больш зьменшыць уплыў расейскага газа.

Чэхія.  Перакананы, што шмат хто здзівуваўся, калі не убачыў Чэхію сярод трэцяга ці нават другага ўзроўня краін БЧС. Але ддзеля гэтага ёсьць некалькі прычын. Па-першае, чэхі натуральна налаштаваныя больш прамаскоўскі, чым іх сябры па Вышаградскай чацьвёрцы і другія краіны Цэнтральнай Эўропы. Па-другое, сёньня чэхі ў гэапалітычным пляне павярнуліся сьпіной да простару БЧС і больш глядзяць на Нямеччыну. Менавіта гэта не дазваляе мне прагназаваць далучэньне Чэхіі да БЧС раней, чым на чацьвёртым узроўні. Але калі БЧС запрацуе – гістарычная і цывілізацыйная прыналежнасьць адыграе свае. Калі Чэхія далучыцца да БЧС, чывілізацыйны простар Супольнасьці замкнецца. Усі краіны, якія уваходзяць ў простар памеж Нямеччынай і Расеяй будуць далучаны да хаўруса і выбудуюць моцную гэапалітычную вось “Паўноч-Поўдзень”. Чэхія бязмоўна выграе ад узмацненья сувязей са сваімі традыцыйнымі сябрамі – Польшчай, Славакіяй і Венгрыяй і атрымае новых сяброў, сярод якіх – краіны Каўказу і Скандынавіі, дачыненьнямі з якімі Чэхія сёньня грэбуе.

Балгарыя. Адна з найбольш прарасейскіх краін Балта-Чарнаморскага простара. Ў балграскім грамадстве дагэтуль вельмі папулярныя ідэі “расейцаў-вызваленцаў”, балгарскі ўрад быў адным з найбольш актыўных прыхільнікаў расейскай авантуры з газаправодам “Паўднёвны паток” і мякой рэакцыі на расейскую агрэсію супраць Украіны. Але уздел Балгарыі ў БЧС быў бы вельмі жаданы каб канчаткова замкнуць паўдзённа-заходнняе пабярэжжа Чорнага мора. Калі гэтага не зрабіць, Расея можа выкарыстаць Балгарыю як інструмэнт падрыву БЧС, паколькі менавіта на гэтым кірунку знаходзіцца самае слабае месца прапанованага хаўруса. Улічваючы таксама актыўную дзейнасьць Масквы ў Грэцыі, Масква спадзяецца падрываць простар БЧС менавіта на Балканах. За дапамгай трыкутніка “Балгарыя-Грэцыя-Сэрбія“. Таму ўлічваць балгарскі фактар вельмі важна дзеля таго каб існаваньне БЧС не страціла сэнс. Балгарыю няабходна зацікавіць далучэньням да БЧС. Адну з галоўных роляй ў гэтым павінна адыграць рэалізацыя краінамі БЧС газаправода “Набукка” праз Балгарыю. Гэты праэкт узманціь сувязь Балгарыі з краінамі БЧС і адначасова вельмі сур’ёзна паслабіць ў краіне ўплыў расейскага газу, а значыць і прарасейскі накірунак ў палітыцы балгарскага ўраду.

Макэдонія. Вельмі важная краіна дзеля ўплыву БЧС на Балканы і адцісненьня адтуль Расеі. Макэдонія таксама як і Харватыя і Славенія паўстала як незалежная краіна ў барацьбе з сэрбскім дамінаваньнем. Каштоўнасьці яе таксама супадаюць з каштоўнасьцямі БЧС. Пра зацікаўленасьць ў Супольнасьці гаворыць таксама далучэньне Макэдоніі да Спаўдружнасьці Дэмакратычнага выбара, пра якую мы ужо згадвалі. Ў гэапалітычным пляне далучэньне Макэдоніі да БЧС мае дзьве важлівыя мэты. Па-першае, трэба гэапалітычна “падпярэць” Балгарыю з Захаду, паколькі Расея, бязсумняўна, будзе імкнуцца прарваць БЧС менавіта ў гэтым кірунку.  Па-другое, удзел Макэдоніі ў БЧС не дасьць Расеі скансалідаваць і аб’яднаць сілы двух сваіх галоўных марыянэтак на Балканах – традыцыйна прарасейскую Сэрбію і нетрадыцыйна прарасейскую Грэцыю. Гэта не толькі узмацніць БЧС, але і геапалітычна узмацніць саму Макэдонію. Што датычыць Косава, яго нельга далучаць да БЧС, паколькі гэта непаўнацэнная дзяржава. Але праз Макэдонію БЧС, бязумоўна, павінен уплываць на Косава, каб узмацніць ізаляцыю Сэрбіі ад Грэцыі, каб не дапусьціць прамаскоўскага альянсу на Балканах.

Бязумоўна, да БЧС можуць уваходзіць таксама і другія краіны. Але толькі тыя, якія падзяляюць каштоўнасьці нашага хаўруса.

Аўтар:

Максім Несьцярэнка,

 Харкаў, Украіна.

  • sergeysirin

    Обывателям всегда мало того, что они имеют.
    Сегодня требуют разрешить и дать им А, завтра Б, послезавтра В…
    Потом потребуют предоставить особые права и льготы.
    Далее потребуют свободное ношение оружия, дешёвой водки, многожёнство, разрешение инцеста.
    И так далее до чрезмерной бесконечности.