Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История, История Беларуси

Обращение в Министерство Культуры о признании бело-красно-белого флага нематериальной историко-культурной ценностью

1863x, 19 Сентябрь

В этот день ровно 26 лет назад наш БЧБ (бело-красно-белый флаг) стал государственным. А в 2017-ом у него и вовсе круглый юбилей — 100 лет существования. Именно под БЧБ в декабре 1917-го года прошёл Первый Всебелорусский Конгресс, который стал базой для появления БНР.

В прошлом году члены Молодого Фронта собрали 10 000 подписей за придание БЧБ статуса нематериальной историко-культурной ценности. Но ответ был таков: «Нужно историческое обоснование«. И у нас с этим нет проблем. Кандидат историчеких наук доцент Курьянович Александр Викторович подготовил детальное обращение со всеми обоснованиями в Министерство культуры.

На основании нижеизложенного каждый из вас может направить своё личное обращение или создать онлайн-петицию о признании БЧБ национальным достоянием Беларуси.

 

 ЗВАРОТ

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

220004, г. Минск, пр. Пераможцаў, 11

 У  дадзеным звароце просьба разгледзіць наступныя пытанні: 1) Аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці; 2) Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь узору 1991-1995 гг., які захоўваецца ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь»; 3) Аб стварэнні эталона Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь узора 1991-1995 гг. і перадачы яго на захоўванне.

 ПЕРШАЕ ПЫТАННЕ

 Паводле п. 2 артыкула 69 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» ад 20 ліпеня 2016 г. (далей — Кодэкс) да нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносіцца, у тым ліку, і змест геральдычных аб’ектаў. Гэта значыць, што бел-чырвона-белы сцяг цалкам падпадае пад такую катэгорыю.

Згодна з пунктам 1 артыкула 70 Кодэкса бел-чырвона-белы сцяг можна разглядаць як асобную культурную каштоўнасць.

Артыкул 92 Кодэкса пералічвае крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Бел-чырвона-белы сцяг больш дакладна падыходзіць як да падпункта 1.2. артыкула 92 Кодэкса («маюць значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, навукі і тэхнікі, эстэтыкі, этналогіі або антрапалогіі, культуры і аказалі значны ўплыў на развіццё краіны або асобнага яе рэгіёна») і да падпункта 1.3. артыкула 92 Кодэкса («непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб, гістарычнымі падзеямі, традыцыямі, вераваннямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага, культурнага і (або) духоўнага развіцця беларускага народа»). Таксама бел-чырвона-белы сцяг пасуе пад падпункт 1.6. артыкула 92 Кодэкса («з’яўляюцца выдатным мастацкім узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці створаным беларусамі замежжа»), бо геральдычны змест бел-чырвона-белага сцяга не мае аналагаў у свеце.

Паводле п. 2. Артыкула 86 Кодэкса, нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якiм можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна. Падчас працы ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» была знойдзена схематычная выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь узору 1991-1995 гг. (Гл.: Дадатак 1). Паводле падпункта 2.1. артыкула 87 Кодэкса была ажыццяўлена фіксацыя выявы шляхам сканіравання ў Нацыянльны архіве Рэспублікі Беларусь.

Пункт 5 артыкула 91 Кодэкса прадугледжвае тэкставае апісанне культурнай каштоўнасці, якая прапануецца для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. З апісання вынікае, што выява — гэта палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні (1/3): верхняй і ніжняй белага, а сярэдняй — чырвонага колеру. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.

Паводле пункта 12 артыкула 91 навуковая апрацоўка аб’екта, які прапануецца для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, выявіла наступнае:

1. Гістарычныя звесткі

 Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся ў адзін з вызначальных этапаў гісторыі Беларусі, перад якой ва ўмовах відавочнага краху Расійскай імперыі востра паўстала праблема самавызначэння. Аўтарам эскіза такога сцяга ў 1917 г., як мяркуюць вядомыя беларускія гісторыкі, стаў культурны дзеяч К.С. Дуж-Душэўскі (Гл.: Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. — 1992. — 25 сакавіка. — С. 2) Такое палотнішча выконвала ролю дзяржаўнага сцяга часоў Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), незалежнасць якой была абвешчана 25 сакавіка 1918 г. (Гл.: Устаўная грамата Рады БНР ад 25 сакавіка 1918 г., арыгінал // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 325. — Воп. 1. — Спр. 21. — Арк. 124-125). Падрабязнае апісанне палотнішча даў адзін з актыўных дзеячаў БНР (Гл.: Ластоўскі В. Што трэба ведаць кожнаму беларусу? // Вольная Беларусь. — 1918. — 11 жніўня. — С. 203). На фоне вострых дыскусій аб тым, ці была БНР насамрэч дзяржавай, сучасныя беларускія гісторыкі зыходзяцца на тым, што «дзейнасць Рады БНР і Народнага сакратарыята з’явіліся адным з фактараў, якія паўплывалі на рашэнне абвясціць у студзені 1919 г. Беларускую ССР». (Гл.: Мазец В.Г. Беларуская Народная Рэспубліка: абвяшчэнне і дзейнасць (1918 год) : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук: спецыяльнасць 07.00.02: айчынная гісторыя / Мазец Валянцін Генрыхавіч; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск, 1995. — С. 16).

Больш таго, пунктам 3 Маніфеста Часовага Рэвалюцыйнага Рабоча-Сялянскага Савецкага Ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г. «Белорусская Рада с её так называемыми народными министрами» абвяшчалася «вне закона», а, паводле пункта 4 таго ж Маніфеста, ўсе нарматыўныя прававаыя акты Рады лічыліся «недействительными» (Гл.: История Советской Конституции (в документах). 1917-1956. — М.: Государственное из-во юр. лит-ры, 1957. — С. 180). У Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1920 г. Беларуская Найвышэйшая Рада таксама ліквідавалася і «подлежала суду рабоче-крестьянского народа» (Гл.: История Советской Конституции (в документах). 1917-1956. — М.: Государственное из-во юр. лит-ры, 1957. — С. 236).

Такія пункты ў гэтых, безумоўна, важных для беларускага савецкага дзяржаўнага будаўніцтва дакументах сведчаць пра тое, што бальшавікі фактычна прызналі БНР як дзяржаўнае ўтварэнне. У часы існавання БССР бел-чырвона-белы сцяг быў забаронены.

У перыяд акупацыі Беларусі нямецка-фашыскімі захопнікамі бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся пранацысцкімі калабаранцкімі органамі, што дало праціўнікам сцяга казаць аб поўнай яго непрымальнасці як у якасці нацыянальнага, так і дзяржаўнага сімвала (Гл.: Михальченко А. Белорусская символика: традиции и современность // Советская Белоруссия. – 1990. – 25 ноября. – С. 2). Хаця сённяшнія дзяржаўныя сцягі шэрагу еўрапейскіх краін, акупаваных гітлераўскай Германіяй выкарыстоўваліся мясцовымі калабарантамі. Відавочна, што непрыманне нацыянальнай сімволікі з-прычыны гітлераўскай акупацыі, у прыватнасці, Беларусі недарэчна і нелагічна. Напрыклад, нямецка-фашыская адміністрацыя на акупаванай Беларусі (безумоўна, у сваіх мэтах) пэўным чынам ухваляла выкарыстанне беларускай мовы. Аднак беларускай мове ў нашай краіне нададзены статуст дзяржаўнай. У такім разе можна ставіць пытанне ўвогуле пра забарону ўжывання беларускай мовы.

Пазней беларускія гісторыкі даказалі, што афіцыйнага пісьмовага дазволу на выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга нямецка-фашысцкія акупацыйныя ўлады не давалі. Таксама няма ніякіх сведчанняў таго, што пад бел-чырвона-белым сцягам акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг. ажыццяўляліся карныя аперацыі (Гл.: Насевіч В. Гэты сцяг пачынаўся так… // Чырвоная змена. — 1995. — 20 красавіка. — С. 3).

У сувязі з працэсамі «перабудовы», дэмакратызацыі і галоснасці у другой палове 1980-х гг. бел-чырвона-белы сцяг ізноў з’явіўся на палітычнай авансцэне і стаў адметнай рысай тых сілаў (Беларускі Народны Фронт за перабудову «Адраджэнне» і інш.), якія былі накіраваны на пэўныя (а ў некаторых галінах — і на карэнныя) змены ў рэспубліцы і грамадстве. Бел-чырвона-белы сцяг хутка становіцца папулярным асабліва сярод моладзі, што выклікала непакой уладаў. У сакавіку 1989 г. пракуратура г. Мінска праз сродкі масавай інфармацыі вымушана была зрабціь заяву аб недапушчальнасці выкарыстання «незарегистрированной символики» (Гл.: Леонов Н. О флагах и вымпелах // Вечерний Минск. — 1989. — 23 марта. — С. 1). 31 сакавіка 1989 г. Прэзідыум  Вярхоўнага Савета БССР унес змены і дапаўненні ў Кодэкс Беларускай ССР аб адміністрацыйных правапарушэннях, паводле якіх істотна ўзмацнялася адказнасць за выкарыстанне не толькі не зарэгістраваных сцягаў, але вымпелаў і нават эмблемаў, чаго нават не існавала ў агульнасаюзным заканадаўстве (Гл.: В Президиуме Верховного Совета БССР // Вечерний Минск. — 1989. — 4 апреля. — С. 1). 20 красавіка 1989 г. выступаючы перад народнымі дэпутатамі СССР, абранымі ад Беларускай ССР Пракурор рэспублікі Г.С. Тарнаўскі ахарактарызаваў бел-чырвона-белы сцяг як «псевдонациональный флаг сомнительного происхождения» (Гл.: Стэнаграма сустрэчы з народнымі дэпутатамі СССР, абранымі ад Беларускай ССР, 20 красавіка 1989 г. // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 968. — Воп. 8. — Спр. 56. — Арк. 56).

Ва ўмовах, калі СССР як нацыянальна-дзяржаўнае ўтварэнне і як суб’ект міжнароднага права імкліва рушыўся, а саюзныя рэспублікі хутка пазбаўляліся ад дзяржаўных сімвалаў савецкага тыпу, перад Беларусссю паўстала пытанне аб новай сімволіцы, у тым ліку і аб сцягу. Пункт 2 артыкула 9 Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ад 27 ліпеня 1990 г. гарантаваў захванне гістарычнай сімволікі краіны (Гл.: Законы и постановления, принятые первой сессией Верховного Совета БССР двенадцатого созыва, 11-27 июля 1990 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2590. — Л. 199). Гаворка, безумоўна, ішла пра бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

У Вярхоўны Савет паступалі розныя варыяцыі сцяга (Гл.: Дадатак 2; Дадатак 3). Аднак беларускія заканадаўцы спынілі свой выбар на бел-чырвона-белым сцягу. Гэты выбар быў абумоўлены таксама пазіцыяй аўтарытэтных структураў, у прыватнасці, Інстытута гісторыі АН Беларусі (Гл.: Дадатак 4) і Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі (Гл.: Дадатак 5), якія 12 верасня 1991 г. далі станоўчыя адказы наконт пытання аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўнага сімвала.

Агульную станоўчую пазіцыю Акадэміі Навук па пытанні надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўнага сімвала агучыў яе прэзідэнт У.П. Платонаў, назваўшы ў сваім выступе ў Вярхоўным Савеце 19 верасня 1991 г. гісторыю бел-чырвона-белага сцяга «глубочайшей» (Гл.: Протокол №5, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №5 пятого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2967. — Л. 192).

Паводле артыкула 97 Канстытуцыі Беларусі 1978 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі 1979 і 1989 гг.) Вярхоўны Савет з’яўляўся вышэйшым і пастаянна дзеючым органам дзяржаўнай улады і мог прыняць да разгляду любое пытанне, якое ўваходзіла ў кампетенцыю рэспублікі.

Пры разглядзе пытання аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўнага сімвала Вярхоўны Савет вытрымаў усе неабходныя юрыдычныя патрабаванні згодна з дзеючым заканадаўствам таго часу. Таму працэдура зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўнага сімвала адрозніваецца высокім узроўнем легітымнасці.

Так, артыкул 9 Часовага Рэгламента Вярхоўнага Савета ад 31 мая 1990 г. прадугледжваў, што павестка дня разглядаецца на першым паседжанні Вярхоўнага Савета і зацвярджаецца шляхам адкрытага галасавання большасцю галасоў ад агульнай колькасці дэпутаў, абраных на момант правядзення сессіі. Пытанне аб дзяржаўных сімвалах у павестцы дня першага паседжання нечарговай шостай сессіі Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, якая пачала сваю працу 17 верасня 1991 г., фігуравала пад №5. Пры галасаванні 180 дэпутатаў выказаліся за ўнясенне гэтага пытання ў павестку дня. Супраць прагаласавалі 20 дэпутатаў. Устрымаліся 73 дэпутаты. Усяго галасавалі 273 дэпутаты (Гл.: Протокол №1, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №1 первого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 17 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2963. — Л. 178).

Вярхоўным Саветам былі цалкам вытрыманы патрабаванні Главы IV Часовага Рэгламента аб унясенні праектаў законаў у Вярхоўны Савет і аб іх папярэднім разглядзе ў камісіях Вярхоўнага Савета. У якасці галаўной камісіі, якая ініцыявала праект Закона аб дзяржаўным сцягу, выступіла камісія па адукацыі, культуры і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны на чале з дэпутатам Н.С. Гілевічам. На паседжанні камісіі 16 верасня 1991 г. толькі адзін з яе дзевятнаццаці членаў (З.К. Ломаць) выказаўся супраць надання бел-чырвона-беламу сцягу дзяржаўнага статуса. Прычым сваю пазіцыю З.К. Ломаць патлумачыў тым, што нібыта не ведае матэрыялаў (Гл.: Протоколы №№32-36 заседаний Комисси по образованию, культуре и сохранению исторического наследия, 31 января-18 декабря 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 4048. — Л. 134).

Праект Закона аб Дзяржаўным сцягу быў разасланы ў дваццаць адну пастаянную камісію Вярхоўнага Савета (Гл.: Протокол №5, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №5 пятого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2967. — Л. 153).

Непасрэднае абмеркаванне пытання пра наданне бел-чырвона-беламу сцягу дзяржаўнага статусу пачалося 19 верасня 1991 г. Артыкул 2 Часовага Рэгламента Вярхоўнага Савета прадугледжваў, што праца Вярхоўнага Савета заснавана на калектыўным, вольным абмеркаванні і вырашэнні пытанняў. Пры абмеркаваніі пытання аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўнага сімвала гэты прынцып быў цалкам вытрыманы. Па гэтым пытанні выступілі дэпутаты самых розных палітычных поглядаў: прыхільнікі і праціўнікі бел-чырвона-белага сцяга, у тым ліку і народныя дэпутаты СССР, у прыватнасці Г.С. Таразевіч: « Утверждения историков убедительны, фашисткие пропагандистские службы действовали очень хитро, чтобы завоевать общественное мнение. Положительне решение вопроса покажет, что в Беларуси существует национальное единство, консолидация всех сил, покажет, что наша республика твердо пойлет своим путем и не будет отступать» (Гл.: Протокол №5, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №5 пятого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. —Д. 2967. — Л. 165).

19 верасня 1991 г. па пытанні надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўнага сімвала рашэннем Вярхоўнага Савета ў адпаведным парадку выступілі наступныя дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі (паводле стэнаграмы паседжання сесіі Вярхоўнага Савета: Гл.: Протокол №5, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №5 пятого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2967. — Л. 153-197): Н.С. Гілевіч («за»), А.А. Трусаў («за»), В.І. Сарокін («супраць»), У.Д. Курбаеў («за»), П.П. Пракаповіч («супраць»; выказаў думку наконт таго, каб пытанне аб Дзяржаўным сцягу вырашалася шляхам рэферэндуму: «Надо разобраться без спешки, посадить ученых под одну крышу, может, надо референдум»), В.Ф. Голубеў («за»), М.Дз. Жукоўскі («супраць»), А.У. Лябедзька («за»), М.К. Сапранецкі («супраць»; выказаў думку наконт таго, каб пытанне аб Дзяржаўным сцягу вырашалася шляхам рэферэндуму), Я.А. Цумараў («за»), Дз.П. Булахаў («за»; заявіў, што гісторыя Беларусі пачынаецца не з 1917 г.), А.І. Вярцінскі («за»), М.А. Слямнёў («за»), А.Р. Лукашэнка («супраць»; прапанаваў вырашыць пытанне аб дзяржаўных сімвалах шляхам прыняцця новай Канстытуцыі: «Не надо этот вопрос решать наскоком, есть еще время. Если вам будет трудно понять меня, считайте, что я до этих проблем не дорос. Не лучше ли увязать этот вопрос о флаге и гербе с проблемами Конституции и не надо никаких референдумов. Не надо терять политический нюх»), В.А. Малашка («за»), У.М. Грыбанаў («за»), М.А. Марыніч («супраць»; прапанаваў правесці конкрус на эскіз Дзяржаўнага сцяга); М.І. Дземянцей («супраць»; выказаў думку наконт таго, каб пытанне аб Дзяржаўным сцягу вырашалася шляхам рэферэндуму); У.В. Кавалёнак («за»; зачытаў тэлеграму родных народнага народнага паэта Я. Коласа ў падтрымку бел-чырвона-белага сцяга).

У выніку вострых дыскусій дэпутаты па прапанове міністэрства юстыцыі (у асобе намесніка міністра В.В. Падгрушы) істотна перарабілі Раздзел IX Канстытуцыі Беларусі 1978 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі 1979 і 1989 гг.). У прыватнасці, артыкулы 168 і 169, якія тычыліся падрабязнага апісання Дзяржаўнага сцяга і памінання пра Дзяржаўны гімн адпаведна, былі скасаваны. Артыкул 167, у якім давалася апісанне Дзяржаўнага сцяга часоў БССР, гучаў наступным чынам: «Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн устанаўліваюцца законам». Каб зацвердзціць такія змены, трэба было набраць (паводле артыкула 172 гэтай Канстытуцыі) не меней двух трацін галасоў ад агульнай колькасці дэпутатаў. Іншымі словамі, было трэба, каб за гэтыя змены прагаласаваў не менш чым 231 дэпутат. Такая мэта была паспяхова дасягнута. Па пытанні ўнясення зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю (змена артыкула 167 і скасаванне артыкулаў 168 і 169 Канстытуцыі Беларусі 1978 г.) з 236 дэпутатаў, што прынялі ўдзел у галасаванні, «за» прагаласаваў 231 дэпутат, супраць — 1. Устрымаліся 4 дэпутаты (Гл.: Протокол №6, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №6 шестого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2968. — Л. 80). На заўвагу дэпутата А.Я. Кузмянкова аб тым, ці правамерна выключаць апісанне Дзяржаўнага сцяга з Канстытуцыі, Дз.П. Булахаў адказаў станоўча, бо ў большасці краіны, казаў Дз.П. Булахаў, ідуць шляхам апісання сваіх дзяржаўных сімвалаў у фармаце закона (Гл.: Протокол №6, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №6 шестого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2968. — Л. 78).

Пасля ўнясенняў зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Закон аб Дзяржаўным сцягу можна было прымаць (на падставе пункта 25 Канстытуцыі Беларусі 1978 г.) большасцю галасоў ад агульнай колькасці дэпутатаў. У выніку з 220 дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні праект Закона аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь, які ўтрымліваў падрабязнае апісанне бел-чырвона-белага палотнішча, 214 прагаласавалі «за» (пры неабходным кворуме ў 174 галасы), 2 — супраць і яшчэ 4 ўстрымаліся (Гл.: Протокол №6, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №6 шестого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2968. — Л. 81). У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца адпаведны арыгінальны нарматыўна-прававы акт (Гл.: Дадатак 6), падпісаны старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі С.С. Шушкевічам.

Аб высокай палітычнай культуры шэрагу дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання сведчыць прапанова І.М. Герасюка здаць Дзяржаўны сцяг БССР, што вісеў у залі паседжанняў Вярхоўнага Савета, у музей (Гл.: Протокол №6, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №6 шестого заседания внеочередной шестой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 19 сентября 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2968. — Л. 81).

Пасля зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўнага сімвала пачалася распрацоўка Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. Праект Палажэння падрыхтавала камісія пад кіраўніцтвам Н.С. Гілевіча. Сам праект быў ухвалены камісіяй 15 кастрычніка 1991 г. (Гл.: Протоколы №№32-36 заседаний Комисси Верховного Совета Республики Беларусь по образованию, культуре и сохранению исторического наследия, 31 января-18 декабря 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 4048. — Л. 155).

У матэрыялах камісіі захваліся эскізы графічных элементаў Дзяржаўнага сцяга (Гл.: Дадатак 7; Дадатак 8; Дадатак 9).

Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь было зацверджана Вярхоўным Саветам 11 снежня 1991 г. З 224 дэпутатаў, якія прынялі ўдзел ў галасаванні, Палажэнне падтрымаў 171 парламентарый. Супраць прагаласавалі 12 дэпутатаў, 41 дэпутат устрымаўся (Гл.: Протокол №37, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №37 тридцать седьмого заседания седьмой сессии Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва от 11 декабря 1991 г. // НА РБ. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 3012. — Л. 205).

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца арыгінальны адпаведны нарматыўна-прававы акт (Гл.: Дадатак 10), падпісаны старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі С.С. Шушкевічам.

19 сакавіка 1992 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь была выдадзена пастанова №145 «Аб правілах выкарыстання Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Бедарусь» (Гл.: Збор пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. — 1992. — №9. — Арт. 135).

2. Уплыў на развіцё краіны

Пад бел-чырвона-белым сцягам ў перыяд 1991-1994 гг. закладваўся палітычны, эканамічны, вайсковы, навуковы і культурны падмурак незалежнай Беларусі. Калі ўзяць вышэйшы — Вярхоўны Савет — орган дзяржаўнай улады, то толькі за няпоўныя два гады з пачатку сваёй дзейнасці Вярхоўны Савет прыняў 119 законаў і 543 пастановы (Гл.: Протокол №24, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №24 двадцать четвертого заседания девятой сессии Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 7 апреля 1992 г. // Национальный архив Республики Беларусь. – Ф. 968. – Оп. 1. – Д. 3066. – Л. 151). Па словах Старшыні Вярхоўнага Савета М.І. Грыба, які 2 лютага 1995 г. выступіў са справаздачай аб пяцігадовай дзейнасці парламента, дэпутаты зацвердзілі 351 закон і 1220 пастаноў (Гл.: Протокол № 70, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень №70 семидесятого заседания шестнадцатой сессии Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва от 2 февраля 1995 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 3406. — Л. 103). Галоўным заканадаўчым актам, безумоўна, стала Канстытуцыя 15 сакавіка 1994 г.

Пад бел-чырвона-белым сцягам краіна ўпэўнена выходзіла на міжнародную арэну. Дастаткова згадаць, што пад Беларусь пад бел-чырвона-белым сцягам ў асобе старшыні Вярхоўнага Савета С.С. Шушкевіча і старшыні Савета Міністраў В.Ф. Кебіча 8 снежня 1991 г. падпісала паганенне аб роспуску СССР як геапалітычнай рэальнасці і суб’екта міжнароднага права (Гл.: Соглашение о создании Содружества Независимых Государств // Содружество. Информационный вестник Совета глав государств и правительств. – 1992. – №1. – С. 5-8).

Аднымі з першых крокаў сталі ратыфікацыя Беларуссю 10 студзеня 1992 г. без усялякіх агаворак Факультатыўнага пратакола Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (Гл.: О ратификации Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и политических правах от 16 декабря 1966 года о признании компетенции Комитета по правам человека в соответствии со статьей 41 настоящего Пакта: постановление Верховного Совета Республики Беларусь, 10 января 1992 г., №23 // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. — 1992. — №5. — Ст. 84) і падпісанне Беларуссю ў лютым 1992 г. Заключнага Хельсінскага акта (Гл.: Гуртовенко Ю. Беларусь солировала в Хельсинки // Советская Белоруссия. — 1992. — 29 февраля. — С. 1).

4 лютага 1993 г. Вярхоўны Савет ратыфікаваў Дагавор паміж СССР і ЗША ад 31 ліпеня 1991 г. аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраеннняў (Гл.: Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Дакументы, факты, каментары / А.В. Кур’яновіч (укл.). — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — С. 549). Такім чынам Беларусь стала бяз’ядзернай краінай.

Пад бел-чырвона-белым сцягам 20 ліпеня 1994 г. даваў прысягу першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка, г.зн. вытрымліваецца падпункт 1.3. артыкула 92 Кодэкса (нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці «непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб, гістарычнымі падзеямі»).

Увогуле за гады існавання бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь у краіне сфарміравалася пэўная частка грамадства, якая толькі з ім звязвае нацыянальна-дзяржаўную і культурную будучыню Беларусі. Пра гэта часткова сведчасць архіўныя матэрыялы (Гл.: Предложения, обращения, письма, телеграммы общественных объединений, организаций, учреждений, граждан, поступившие в Верховный Совет  Республики Беларусь в поддержку и против: государственной символики (бело-красно-белый флаг и герб «Погоня»), изменения названия столицы Беларуси, государственного гимна Республики Беларусь, 11 сентября 1991-17 ноября 1993 гг. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 986. — Оп. 1. — Д. 4064).

Па выніках агульнарэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 г. (пытанне па змене дзяржаўнай сімволікі стаяла пад №2) з 3622851 грамадзян, што прынялі ўдзел у галасаванні па пытанні сімволікі, супраць яе змены выказаліся 988839 чалавек (20,5%). Гэты паказчык быў вышэйшы, бо супраць астатнік трох пытанняў наконт дзяржаўнасці беларускай і рускай моваў, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і права кіраўніка дзяржавы распускаць Вярхоўны Савет адпаведныя паказчыкі складалі 12,7%, 12,5% і 17,8%. Да таго ж колькасць тых, хто прыняў удзел у галасаванні па пытанні новай сімволікі, была найменьшай (ад 7445820 чалавек, уключаных у спісы яна склала 75,1%). Па першым пытанні прагаласавалі 4017273 чалавекі, або 83,3%, па трэцім — 4020001 чалавек, або 83,3%, па чацвёртым — 3749266 чалавек, або 77,7% (Гл.: Паведамленне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб выніках галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 14 мая 1995 г., 22 мая 1995 г. // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. — 1995. — № 22-23. — Арт. 332).

Такім чынам, на падставе часткі 2 пункта 2 артыкула 90 Кодэкса («прапановы аб наданні нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў Міністэрства культуры») просьба разгледзціць пытанне аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Паводле падпункта 3.1. артыкула 96 Кодэкса просьба разледзіць пытанне аб прысваенні бел-чырвона-беламу сцягу як нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці катэгорыі «А» (гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя).

ДРУГОЕ ПЫТАННЕ

 Падпункт 2.2. артыкула 67 Кодэкса вызначае рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх не вядзе да страты iмі гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння. Да такой катэгорыі дакладна падыходзіць бел-чырвона-белы сцяг.

Як вынікае з адказу дырэкцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, у яго фондах захоўваецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь узору 1991-1995 гг. (Гл.: Дадатак 11). Просьба да міністэрства культуры высветліць, якое палотнішча захоўваецца ў фондах музея: ці гэта непасрэдна тое палотнішча, якое якое выконвала ролю Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у 1991-1995 г., ці гэта, сцяг, які быў перададзены на захоўванне фізічнай, юрыдычнай асобой, альбо грамадскім аб’яднаннем, палітычнай партыяй? У выпадку, калі дадзены экспанат з’яўляецца арыгінальным палотнішчам узору 1991-1995 гг., просьба растлумачыць парадак доступу да яго і навуковай працы з ім.

ТРЭЦЯЕ ПЫТАННЕ

 У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца эталон сучаснага Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (Ф. 1436) у каляровым варыянце (Гл.: Фонды Национального архива Республики Беларусь. Краткий справочник. — Минск: Нац. Архив Респ.Беларусь, 2012. — С. 24).

Ці можа Міністэрства культуры садзейнічаць стварэнню каляровага эталона Дзяржаўнага (бел-чырвона-белага) сцяга Рэспулікі Беларусь узору 1991-1995 гг. з мэтай далейшай яго перадачы на пастаяннае захаванне ў дзяржаўныя архіўныя і музейныя ўстановы.

А.В. Кур’яновіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

 

Дадатак 1. Графічная выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Крыніца: Законы и постановления, принятые седьмой сессией Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва и документы к ним, 11 декабря 1991 г. // Национальный архив Республики. Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2626. — Л. 47.

Дадатак 2. Праект Дзяржаўнага сцяга Беларусі жыхароў Пінска А.Л. Векслера і М.П. Яскевіча 

Крыніца: Замечания и предложения народных депутатов Республики Беларусь по проекту Конституции (Основного Закона) Республики Беларусь, 30 мая 1991 г. – 7 декабря 1993 г. // Национальный архив Республики Беларусь. Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 3756. — Л. 103.

Дадатак 3. Праект Дзяржаўнага сцяга Беларусі, распрацаваны Гомельскім абласным Саветам ветэранаў

Крыніца: Замечания и предложения Совета Министров Республики Беларусь, министерств, ведомств, организаций, учреждений, предприятий по проекту Конституции (Основного Закона) Республики Беларусь, 24 октября 1992 г. – 18 марта 1994 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 3751. — Л. 54.

Дадатак 4. Пастанова Вучонага Савета Інстытута гісторыі АН Беларусі

Крыніца: Народная газета. — 1995. —- 7 лютага. — С. 1.

 Дадатак 5. Выпіска паседжання бюро Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі

Крыніца: Предложения, обращения, письма, телеграммы общественных объединений, организаций, учреждений, граждан, поступившие в Верховный Совет Республики Беларусь в поддержку и против: государственной символики (бело-красно-белый флаг и герб «Погоня»), изменения названия столицы Беларуси, государственного гимна Республики Беларусь, 11 сентября 1991-17 ноября 1993 гг. // Национальный архив Республики Беларусь. Ф. 986. — Оп. 1. — Д. 4064. — Л. 155.

  Дадатак 6. Закон аб Дзяржаўным сцягу Беларуси

 

Крыница: Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2617. — Л. 115.

 Дадатак 7. Адзін з варыянтаў эскіза наканечніка Дзяржаўнага сцяга

 

Крыніца: Протоколы №№32-36 заседаний Комисси Верховного Совета Республики Беларусь по образованию, культуре и сохранению исторического наследия, 31 января-18 декабря 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 4048. — Л. 165.

 Дадатак 8. Адзін з варыянтаў эскіза наканечніка Дзяржаўнага сцяга

Крыніца: Протоколы №№32-36 заседаний Комисси Верховного Совета Республики Беларусь по образованию, культуре и сохранению исторического наследия, 31 января-18 декабря 1991 г. // Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 4048. — Л. 166.

Дадатак 9. Варыянт эскіза наканечніка Дзяржаўнага сцяга, распрацаваны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі М.І. Жураўлёвым

Крыніца: Законы и постановления, принятые седьмой сессией Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва и документы к ним, 11 декабря 1991 г. // Национальный архив Республики. Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2626. — Л. 49.

 Дадатак 10. Пастанова аб зацвяджэнні Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь

Крыніца: Законы и постановления, принятые седьмой сессией Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва и документы к ним, 11 декабря 1991 г. // Национальный архив Республики. Беларусь. — Ф. 968. — Оп. 1. — Д. 2626. — Л. 32.

 Дадатак 11. Адказ Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

  • paveloush

    С референдумом по флагу интересно получилось.
    Вопрос был «Поддерживаете ли Вы предложение об установлении новых Государственного флага и Государственного герба Республики Беларусь?», но в 1995 новым для многих был именно БЧБ, за который они и голосовали пунктом «Да».

    • Зьмицер

      да и взять конституцию Беларуси 1994 г. с поправками лукашенки, то непонятно какой флаг государственный, там не говориться какой, вот в чём загвоздка.

    • Николай К.

      да. на многих бюллетенях вообще не было изображения «новой символики»

  • Как-то так

    польско-татарский флаг белорусско-немецкой республики..

  • Зьмицер

    я ужо адаслаў зварот у культуру РБ ministerstvo@kultura.by

  • Anatol Starkou

    Усе вашыя бел-чырвона-белыя панты і псеўданавуковыя намаганні пакрыя, як бык авечку, вось гэты артыкул ад 24 лютага 2012 года, 19:32 на СВАБОДЗЕ «Касманаўт Кавалёнак: «Я зрабіў памылку, калі ўнёс гэты сьцяг», сутнасць якога выкладзена мной у наступнай цытаце.

    Ўладзімір Кавалёнак: «…што тычыцца гэтага сьцяга, дык калі ў нас былі так бы мовіць „смутныя часы“, зьвязаныя і з выбарамі старшыні Вярхоўнага Савету, і калі адбыўся развал, я, да свайго вялікага сораму, ня ведаў, што пад гэтым чырвона-белым сьцягам у Менску сустракалі фашызм. Я думаў, што гэта сапраўды нацыянальны сьцяг і я яго ўнёс. Калі ж я потым паглядзеў гістарычныя здымкі, я неаднаразова ў прэсе і гэтак далей прабачаўся перад сваім народам за гэтую памылку. Я лічу, што цяперашні наш сьцяг сапраўды прыгожы, нацыянальны, чырвона-зялёны, з арнамэнтам».

    То бок смутныя часы, памылка, няведанне тэмы пра б-ч-б сцяг.

    Каб вам, б-ч-б маладое племя, было яшчэ цікавей займацца пустой піяр справай, а самае галоўнае, каб стала нарэшце даходліва, што ваша справа пусты звон, я дашлю ў Міністэрства гэты артыкул у якасці альтэрнатывы вашай петыцыі з просьбай адмовіць вам у вашым зваротце да яго, на падставе вышэй сказанага, а менавіта: смутныя часы, памылка ВС, няведанне тэмы ВС.

    Вы крыху недаструганае пакаленне беларусаў. Так бывае ў часы пераменаў, якія адбываліся ў тыя смутныя ліхія 90-я.

    https://www.svaboda.org/a/24495337.html

    • Anatol Starkou

      Теперь второе. Берете в руки карандаш и вычеркиваете из своей петиции в Министерство фсё, что не связано с бел-чырвона-белым сцяжком. Почему? Зачем? Потому что чиновники будут рассматривать только б-ч-б сцяжок, а не ваше научное открытие, мол, Верховный Совет может приянть фсё. Вычеркнули? Молодцы. Видите, что осталось? Правильно — пшик и эскизик. Кому нужен эскизик б-ч-б флага? Никому.
      Теперь заходите еще на одну страничку СВАБОДЫ https://www.svaboda.org/a/28743514.html
      и видите там достаточно фотографий 1941-1944 годов, которые очень заинтересуют Министрество.

      Таков белорусский менталитет — палицаев белорусы не прощают.

      • Николай К.

        Сигизмунд Первый тоже был полицаем? Антон Луцкевич полицай? Поток бессмысленного бреда.

    • Anatol Starkou

      to Аляксандр Кур’яновіч
      Дык ты з тых навукоўцаў, якія тыкаюць у размове старэйшаму за цябе чалавеку-калегу? ОК. Буду ведаць. (1) Пішы маё імя ў адказе на фэйсбук, тады буду ведаць аб ім своечасова. (2) На СВАБОДЗЕ і ў інш. нашых СМІ сказана, што «дапамог маладзёнам кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандар Кур’яновіч.» Калі ты ўзяўся дапамагаць з боку навуковага «абгрунтаваньня гістарычнай каштоўнасьці бел-чырвона-белага сьцяга» — дык абгруновывай. Але цябе панесла ў вядомую табе тэму перапісвання паперак з архіваў і піяру ў б-ч-б СМІ, разумеючы пры гэтым. што тыя «маладзёны» нічога не кумекаюць у размове з прадстаўніком улады (Мінкульт), акрамя як паскакаць на плошчы з заклікам «Хто не скача той маскаль!». (3) На СВАБОДЗЕ я задаў табе пытанне і не атрымаў адказ: «Калі быў зацверджаны б-ч-б сцяг БНР?» Дык вось, каб ты разумеў сэнс майго пытання, калі ён быў зацверджаны Радай у жніўні-верасні 1918г., то б-ч-б сцяг не мае прамога дачынення да БНР, ад якой ў лета-восень засталіся рожкі ды ножкі. То бок я лічу ўзгадвання БНР у гэтай тэме б-ч-б тваёй памылкай і ледзь не падставай тых б-ч-б маладзёнаў-скакуноў. (4) Я спытаў цябе каму патрэбны эскізік, калі выкрэсліць усё смецце з тэксту, якое ты панапісаз разам з б-ч-б піяр-скакунамі? і сам адказаў НІКОМУ. Бо гэта не ёсць доказ «абгрунтаваньня гістарычнай каштоўнасьці бел-чырвона-белага сьцяга». Гэта ёсць мізер. (5) Апошяе. Тэма ці пытанне б-ч-б сцяга — палітычнае пытанне, а не навуковае ці гэтых вось б-ч-б піяр-скакуноў, якім усё па барабану абы пра іх пару дзён патрындзелі б-ч-б СМІ. То бок ніякі Мінкульт нічога не вырашыць у адказе па дадзенай паперцы-звароце да яго і адказ будзе або тыпу бясконцай перапіскі (ў лепшым выпадку), або закрыццё тэмы размовы пад любой падставай «до второго пришествия Иисуса Христа». Нічога іншага не будзе, бо палітычная частка тэмы б-ч-б сцяга кіраўніцтвам Беларусі зачынена 14 мая 1995 года на рэферэндуме. Яшчэ аб б-ч-б сцягу можаш прачытайць мой артыкул тут https://cont.ws/@starkou/708589

      • Anatol Starkou

        Аляксандр Кур’яновіч Ты не понимаешь, но лезешь пикироваться со мной и даже не пытаешься понять, о чем я тебе толкую. Да и залез ты уже сам без меня в эту тему по уши, и к тому же затянул в нее тех б-ч-б пиар-скакунов. Ты что, хочень чтобы ответом тебе на твои сказки о БНР, изложенные в тексте твоего обращения, Минскульт так сказать «узаконил» Белорусскую Народную Республику и тот «летне-осенний» б-ч-б сцяг при ней, который она спустя полгода приняла летом-осенью 1918г. приняла? Счас. Ты, что думаешь в Минкульте сплошные лохи сидят? Я же тебе вначале (в первом комменте) ясно сказал — вычеркни все, что не касается темы обоснования исторической ценности б-ч-б сцяга, потому как эти твои писания все равно Минкульт рассматривать не будет. А ты в эти писания взял да и «вбросил» БНР и 1918 год.Ты не догоняешь, парень, куда или во что ты влез или упрямо лезешь.

  • Николай К.
    • Николай К.

      гэны фрагмэнт з бітвы пад Воршай след паказваць усім ватным дэбілам. якія кажуць што БЧБ прыдумалі фашысты ў 1917 годзе )))

  • Рыгор Гайкевіч

    1 рэмарачка — хвост у каня павінен быць уверх — як і на гербе старажытняй нашай Літвы.