Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История, Общество, Политика

Быць беларусам!

1863x, 19 Сентябрь 2016

Прывітанне, сябры – ледзі і джэнтльмены, тутэйшыя, ліцвіны, шляхта, дзецюкі і іншыя жыхары сэрца Еўропы. З вамі зноў Джон Сільвер, і на гэты раз  па-беларуску.

Згодна перапісу насельнітва 2009, роднай мовай вызнаюць беларускую 60% беларусаў, але размаўляюць на ёй дома толькі 30%. Запомнілі? Гэта важна, таму што,  як зараз пабачым,  мова — гэта вакцына супраць «рускага сьвету».

На тых тэрыторыях Данбасу, дзе большасць лічыла роднай украінскую і па-украінску вучылася хаця б 12% школьнікаў, зараз лунае жоўта-блакітны сцяг.  Там, дзе ўкраінскамоўных было менш – вы абсалютна слушна здагадаліся, ЛНР-ДНР і поўная Арда.

 

Крытычная мяжа пашырэння мовы ў агульным і цэлым паўтарае сучасную лінію фронту, якая застыла на колькі гадоў

Крытычная мяжа пашырэння мовы ў агульным і цэлым паўтарае сучасную лінію фронту, якая застыла на колькі гадоў

 

 

Мо,  гэта проста  супадзенне?

 

%d0%ba%d0%b8%d1%81%d0%b5%d0%bb%d0%b5%d0%b2

 

Наступнае. Межы ў час станаўлення найноўшых дзяржаваў вызначаліся як? Правільна. Лінія пераважнай мовы. Хто ня верыць – вось вам аснова для мапы БНР, складзеная лінгвістамі ХІХ – ХХ стагоддзяў. Дзеля чаго Маскоўскае ханства зараз фугасіць з тэлеэкранаў у бок усіх без выключэння суседзяў, перац ясен. Адсоўвае межы, каб у зручны момант аказаць брацкаму русскоязычному насельніцтву гуманітарную дапамогу ў выглядзе дывізіёнаў градаў і дэсанту крымінальнай братвы.

 

Межы

СмаленкНаш, БранскНаш!

 

Цяпер. Самы надзейны спосаб выхаваць нацыянальную свядомасць у нашага супрацоўніка ў форме – так, як робіць юнга Дзімон Дашкевіч. Усім глядзець: эпічны відос з кепкай “Russia” альбо адказ “Я не разумею па-расейску” на пытанне: “Імя, фамілія?” Канкрэтны ступар у ветлівага чалавека ў форме. Оп-панькі, у нас жа афіцыйнае дзвюхмоўе. Дзяржаўны службоўца абавязаны адказваць вам на мове звароту. Вінціць  гвалтам ужо не камільфо – Еўропа ня дасць піці-міці. У выніку – альбо ўспамінаюць родную мову (вынік дасягнуты), альбо вянуць і адвальваюць. Бітва пад Воршай у мініяцюры.

 

 

Прыклад. Глядзі. Ты задзьвігаеш дзяўчыне пра Вялікую Літву, незалежнасць, зборную Беларусі – і, канечне, робіш гэта па-расейску.

А яна такая  чыстымі, яснымі вачыма (і вейкі  мірг-мірг),  позірк у самае сэрца:

— Послушай… Еслі ты такой патріот, то почему не говорішь по-белорусскі?

Ты раскрываеш рот, каб патлумачыць (брат, я рэальна не ведаю, хто ты – проста зараз трапляюцца пакемоны, здольныя растусаваць на пальцах веерам нават канцэпт глабальнага трансгендэрнага легалайзу, прыкінь) – і раптам заміраеш, бо па сутнасці пытанне ў самае сэрца.

Улоўліваеш, брат?

І жыхары нашага Міжмор’я, то бок Сяродзем’я, па ціхай вадзе пачынаюць усё гэта прасякаць. Мова нанова, вышыванкі, стадыёны, якія спяваюць Купалінку – ну, вы ўсе ў курсе. Пасля Украіны папёрла, карацей.

Я пра што, ледзі і джэнтльмены. Хопіць хавацца ў бульбу ад каларадскіх жукоў. Мову нам даў Госпад Бог – афіцыйна заяўляю вам гэта як практыкуючы каталік. У камплекце з генамі, тэрыторыяй, ментальнасцю і бел-чырвона-белым сцягам. Гэта наша  Выспа скарбаў, плоць і кроў, неад’емны сацыяльны пакет, і варта толькі прад’явіць яго імперыі –  ваенна-касмічныя сілы Гандлёвай Федэрацыі  разварочваюць караблі кармой.

Як пісаў Янка Брыль, калі беларусам загадаюць быць беларусамі – якія цудоўныя гэта будуць беларусы!

Хто яшчэ не ўрубіўся –  загад  ўжо прагучаў.  Глядзі загаловак.

Да хуткіх сустрэчаў на хвалях 1863х, беларусы!

%d0%b0%d0%ba%d1%86%d1%96%d1%8f

 

Шчыра ваш, Джон Сільвер.