Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История

Вайна на знішчэнне. Як забівалі беларускую эліту да 1937 года

1863x, 8 August

У гэтым годзе мы святкуем вялікае і цудоўнае свята – 500-годдзе беларускай Бібліі. Але на 2017 г. выпадае яшчэ адзін крывавы неда-юбілей, які падаравалі нам ужо Саветы. 80 гадоў аддзяляе сучасных беларусаў ад 1937-го года. Года, калі беларусам было быць смяротна небяспечна. Але каб вы разумелі, пад масавыя рэпрэсіі наш народ трапляў не толькі ў 1937.

ПЕРАДГІСТОРЫЯ

У 20-ыя гады мінулага стагоддзя маладая савецкая ўлада актыўна змагалася са сваімі прамымі палітычнымі і ідэалагічнымі супернікамі – былі фізічна знішчаны ўсе партыі, акрамя РКП (б), арыштаваныя, загінулі або выехалі шматлікія прадстаўнікі дваранскага саслоўя. Ішло актыўнае “раскулачванне” хоць трохі заможных сялянскіх сем’яў. Гэтыя працэсы закраналі і Беларусь, але чарга да беларускай нацыянальнай эліты яшчэ не дайшла. Развіцця нацыянальнай думкі ў нас у 20-ыя гады ніхто не дазваляў, але абыходзілася толькі “адміністрацыйнымі мерамі”. Татальна сачылі і збіралі інфармацыю аб прадстаўніках інтэлігенцыі: хто з кім мае зносіны, якія жарты жартуе, што за анекдоты распавядае. Усіх, хто дапусціў “палітычныя памылкі” ці “ўхіл”, выклікалі разбірацца, звальнялі з працы, аўтарам адмаўлялі ў публікацыі прац.

Увосень 1929-га Сталін вырашыў змяніць правілы гульні. Краіна эканамічна ачуняла пасля Грамадзянскай вайны, а, значыць, у топку НЭП разам з яго прыватнымі гаспадаркамі і рынкавымі адносінамі, час заканчваць з “буржуазнымі гульнямі”. Пачалася эпоха “вялікага пералому”.

Само сабой, што з “вялікім пераломам” у саветаў атрымаўся вялікі аблом, прадпрыемствы не былі пабудаваныя ў адпаведныя тэрміны, для стварэння цяжкай прамысловасці актыўна скуплялі тэхналогіі і спецыялістаў “буржуазна-капіталістычнага” Захаду, а плацілі за іх грашыма, атрыманымі ад экспарту збожжа (зерне для Расеі ў тыя гады было тым самым, чым сёння з’яўляецца нафта і газ). Каб прадаць збожжа за мяжу, саветы ўшчэнт абабралі Паволжа, Паўночны Каўказ і Украіну, што стала прычынай жудаснага голаду ў тых рэгіёнах. Галадамор – страшная падзея ўкраінскай гісторыі, якую ўкраінцы ўспамінаюць кожны год.

Прычынай няўдач і правалаў планаў пяцігодак называлі дзейнасць “ворагаў народа”, “шкоднікаў”, “нацыянал-фашыстаў”. Гэта было вельмі зручна – навешваеш ярлыкі на ўсіх сваіх ідэалагічных супернікаў, вінаваціш іх ва ўласных няўдачах, а пасля знішчаеш. Асабліва небяспечныя былі нацыяналістычныя ідэі пра разнастайнасць і ўнікальнасць нацый, пра нацыянальныя мовы і адрозненне нацыянальных культур. Таму зачыстка беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі была непазбежным і неабходным крокам у станаўленні СССР. Для гэтага ўсё ўжо было гатовае. Не хапала толькі нагоды.

НАГОДА

Калі фармальная нагода для забойства сотняў і тысяч грамадзян суседняй краіны доўга не з’яўляецца сама сабой, то яе трэба стварыць. Так у траўні 1929 года Палітбюро ЦК УКП (б) накіроўвае ў Беларусь спецыяльную камісію на чале з Уладзімірам Затонскім. Камісія папрацавала ў нас паўтара месяцы, даследавала ўсе бакі жыцця Беларускай ССР: эканамічны стан, перспектывы развіцця рэгіёнаў, палітыка-асветніцкую працу, выдавецкую дзейнасць, працу прэсы. Але камісію галоўным чынам, відавочна, цікавіла ідэалагічнае жыццё рэспублікі. Высновы камісіі былі катэгарычныя і прадказальныя: ва ўсе сферы жыцця рэспублікі глыбока праніклі шкодныя “кулацкія” і нацыяналістычныя ідэі, а “значная большасць інтэлігенцкай эліты … у рашучы момант створыць адзіны антысавецкі фронт”. У здрадзе абвінавацілі ўсё партыйнае кіраўніцтва БССР, у прыватнасці старшыню Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР А. Чарвякова, наркома земляробства З. Прышчэпава і іншых вышэйшых кіраўнікоў такіх, як А. Баліцкі, З. Жылуновіч, кіраўнік акадэміі навук У. Ігнатоўскі.

Не спадабаліся камісіі таксама, як пастаўлена выдавецкая справа ў нашай краіне. Дзейнасць беларускіх літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша” не адпавядае “генеральнай лініі партыі”, а самі літаратары: Янка Купала, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі — так наогул небяспечныя для савецкай улады элементы. Бо гэта абуральна, што кожнае дзіця ў школе ведае Купалу, а вось, хто такі Ленін, адказаць можа далёка не кожны.

Даклад камісіі Затонскага паклалі на стол Сталіну. Падстава для расправы над беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыяй была атрыманая.

ПАЧАТАК “ПЕРШАЙ ХВАЛІ”

Перш за ўсё ў дзеянне ўступіла прапагандысцкая машына. Да 1929 года тэрмін “нацыянал-дэмакратызм” насіў станоўчае значэнне і азначаў барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Паступова праз публікацыі ў газетах і часопісах гэты тэрмін замянілі на “нацыянал-фашызм”, які займеў адмоўны сэнс. Пад нацыянал-фашызмам мелі на ўвазе і беларускі нацыянальны ўхіл думкі.

Нацыянал-фашыстаў абвінавачвалі ва ўсіх бедах і няўдачах савецкай улады. Бо гэтыя нягоднікі, нібыта, мараць адарваць БССР ад агульнай вялікай дружнай сям’і СССР і далучыць да Польшчы (нічога не нагадвае?).

Такая прапаганда падрыхтавала розумы людзей да арыштаў, якія мелі адбыцца. Пасля заказухі ў газетах і часопісах было “раскрыццё” (а на самой справе фальсіфікацыя) падпольных нацыяналістычных антысавецкіх арганізацыяў, арышты і суды над сябрамі гэтых выдуманых арганізацыяў.

Наступныя 10 гадоў грамадска-палітычнага жыцця Беларусі – гэта шэраг узаемазвязаных кампаній па “ачыстцы грамадства ад класава чужых элементаў”, якія перашкаджаюць Савецкай Сацыялістычнай Беларусі рухацца да светлай будучыні. Пачаўся шэраг сфальсіфікаваных крымінальных спраў, па якіх людзі праходзілі абвінавачанымі дзясяткамі, а тое і сотнямі. Шмат хто праходзіo адразу па некалькіх крымінальных справах. Бывала так, што хто адкараскаўся турэмным зняволеннем па адной крымінальнай справе, трапляў праз колькі гадоў пад іншае, але на гэты раз яго чакаў расстрэл.

Хто ўсе гэтыя злачынцы? Пад раздачу патрапілі ўсе тэхнічныя і навуковыя спецыялісты, прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, партыйныя функцыянеры, работнікі дзяржаўнага апарату, дзеячы царквы, сяляне і рабочыя. Доказамі віны служылі ўласныя прызнанні або абгаворы іншых няшчасных, якія трапілі ў лапы ГПУ (Галоўнае палітычнае ўпраўленне). Ці трэба казаць, што гэтыя “прызнанні” і сведчанні следчыя атрымлівалі пад час катаванняў і іншых уздзеянняў. Прысуды па гэтых прыдуманых справах выносіліся як судом, так і без яго, у “пазасудовым парадку”.

Каб праводзіць “чысткі” Масква адпраўляла ў Менск “сваіх” людзей. Так у студзені 1930-га кіраўніком БССР стаў эстонец К. Гей (ён быў прызначаны з Масквы на пасаду першага сакратара КП(б)Б, гэтая пасада была найвышэйшай і той, хто займаў яе, фактычна кіраваў усёй краінай). Таксама з “цэнтра” быў накіраваны Рыгор Рапапорт на пасаду кіраўніка ГПУ. Менавіта ГПУ было ў той час галоўным карным органам. У далейшым на працягу дзесяцігоддзяў беларусы былі адхіленыя ад кіраўніцтва сваёй краінай, а кіруючыя пасады займалі прысланыя з Масквы функцыянеры.

А цяпер разгледзім некалькі самых гучных спраў, па якіх былі асуджаныя дзясяткі нашых суайчыннікаў.

Справа “Саюза вызвалення Беларусі” (СВБ)

Першымі ахвярамі рэпрэсій сталі людзі, чые прозвішчы фігуравалі ў дакладзе камісіі Затонскага. Адным з першых у лютым 1930 года арыштавалі намесніка дырэктара Белдзяржвыдавецтва Пятра Ільючонка. Таксама ахвярамі гэтай першай справы сталі згаданыя ў дакладзе наркам (міністр – сучаснай мовай) земляробства Прышчэпаў і яго намеснік Адамовіч, наркам асветы Баліцкі – усіх іх асудзілі на 10 гадоў лагераў, а пазней расстралялі.

Справа СВБ моцна ўдарыла па Акадэміі навук – абвінавачанымі праходзілі запар прафесары і акадэмікі: акадэмікі Вацлаў Ластоўскі (гісторык), Язэп Лёсік (мовазнаўца), Аркадзь Смоліч (географ), віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Сцяпан Некрашэвіч, рэктар БДУ Уладзімір Пічэта, а таксама шматлікія навукоўцы. Адразу ж у “абарот” патрапілі самыя вядомыя літаратары: Якуб Колас, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка.

Янку Купалу ўвесь час цягалі на допыты, імкнуліся “прышыць” яму адну з кіруючых роляў у СВБ. Паэт ужо не мог трываць ціск і пасля аднаго з допытаў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, зрабіўшы харакіры. Раненне ад нажа, на шчасце, было не смяротным. Безупынныя допыты, ціск, прыніжэнні перажываў таксама ўжо былы прэзідэнт Акадэміі навук Ігнатоўскі. У рэшце рэшт ён скончыў жыццё самагубствам, не чакаючы прысуду.

Усяго па справе СВБ праходзіла каля 100 чалавек. Яны абвінавачваліся ў “шкодніцтве”, “антысавецкай нацыяналістычнай агітацыі”, “наўмысным запавольванні тэмпу развіцця краіны па сацыялістычным шляху”, а гэта ўсё ў рэшце рэшт нібыта мела мэту “адрыву БССР ад СССР і стварэнне БНР (Беларускай Народнай Рэспублікі)”. Усе гэтыя людзі былі асуджаныя не судом, а пастановай калегіі ГПУ. Усё з іх атрымалі розныя тэрміны папраўча-працоўных лагераў. Некаторых расстралялі, шмат хто з асуджаных не выжыў ў ссылцы. Шмат тых, хто выжыў і, адбыўшы пакаранне, вярнуўся, былі арыштаваныя ў другі раз. Як, напрыклад, акадэмікаў Язэпа Лёсіка (філолаг) і Аркадзя Смоліча (географ) арыштавалі зноўку ў 36 і 38 гадах адпаведна. У выніку Смоліч быў забіты ў Омску, а Лёсік загінуў у лагерах у 1940 годзе.

У ГУЛАГу людзі паміралі ад голаду і цяжкай фізічнай працы

Так дзейнічала бязлітасная машына рэпрэсій. Асуджаныя і адбыўшыя пакаранне па справе СВБ былі арыштаваныя зноўку ў 36-38 гадах, тыя з іх, хто выжыў пасля паўторных арыштаў, былі арыштаваныя ў трэці і чацвёрты разы ў 1949-52 гг. і сасланыя пажыццёва ў Сібір, на гэты раз нават без фармальнага абвінавачання, толькі на той “падставе”, што яны былі “раней асуджаныя”.

Абвінаваўчай базай па справе СВБ былі толькі паказанні саміх асуджаных, атрыманыя пад катаваннямі. Ніякіх іншых доказаў, фактаў, якія даказваюць рэальнае існаванне саюза, няма. Усе людзі, асуджаныя па гэтай справе, былі рэабілітаваныя ў 1956-1988 гадах. У асноўным пасмяротна.

Справа «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі» (1931г.) (БФПСП)

Правёўшы “чысткі” ў шэрагах навуковай і творчай інтэлігенцыі, ГПУ ўзялося за кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы – аграномаў, спецыялістаў у заатэхніцы, землеўпарадкаванні, статыстыцы.

Беларускі філіял Працоўнай сялянскай партыі следчыя ГПУ прыдумалі ў траўні 1931 года. Згодна з іх фантазіямі, арганізацыя “была створаная” у 1927-1928 гады, а яе “кіраўнікамі” былі вядомыя дзеячы сельскай гаспадаркі.

Следчыя сцвярджалі, што БФПСП, нібыта, мела цэлую сетку па ўсёй краіне, ячэйкі арганізацыі “выкрылі” ў Бабруйскім, Віцебскім, Гомельскім, Магілёўскім, Мазырскім, Аршанскім, Полацкім акругах. Члены гэтай “шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі” тайна працавалі ў дзяржаўных установах, адказных за сельскую гаспадарку, напрыклад, у Наркамземе, сельгассекцыі Дзяржплана, ЦСУ БССР, Белсельсаюзе, Белсельтрэсце, Белкалгасцэнтры, Белсельгасбанку, НДІ сельскай і лясной гаспадаркі, Белкалгасстроі.

Абвінавачванне гучала зусім абсурдна. Атрымліваецца, “члены” БФПСП праводзілі меліярацыю ў памежнай зоне, каб падрыхтаваць плацдарм для варожай інтэрвенцыі, таксама спецыяльна тармазілі развіццё лугаводства, культурна-тэхнічныя мерапрыемствы праводзілі толькі на “кулацкіх” землях, наўмысна тармозячы развіццё калгасаў і саўгасаў, ну і вядома, займаліся шпіянажам.

Па сутнасці гэтая справа была сфабрыкаваная супраць прыхільнікаў фермерскага шляху развіцця сельскай гаспадаркі, тых, хто не падтрымліваў шлях стратных “саўгасаў” і “калгасаў”.

Па справе праходзіла 59 чалавек, большасць з іх былі фігурантамі іншых сфабрыкаваных палітычных спраў. Па версіі следства, БФПСП меў цесныя сувязі з іншымі “выяўленымі” антысавецкімі арганізацыямі, тым жа “Саюзам вызвалення Беларусі”, «Беларускім філіялам Прампартыі», «Беларускім філіялам меншавікоў».

У выніку па прыгаворы ГПУ два чалавекі былі расстраляныя, астатнія атрымалі ад 10 да 3 гадоў лагераў, 34 чалавекі з’ехалі ў ссылку ў аддаленыя раёны СССР.

Усе яны былі рэабілітаваныя ў 1958 годзе.

Справа «Беларускага філіяла меншавікоў» (1931 г.)

Беларускі філіял меншавікоў – яшчэ адна выдуманая “контррэвалюцыйная шкодніцкая арганізацыя”. Яе прыдумала ГПУ ў ліпені 1931 года для расправы з інтэлігентамі, якія мелі дачыненне да пытанняў эканамічнага развіцця БССР.

Меншавікоў абвінавачвалі нават у масавым голадзе на Паволжы

Самае смешнае і сумнае ў тым, што партыя “меншавікоў” даўно і цалкам была знішчана. “Меншавікі” былі найбліжэйшымі, самымі шматлікімі і ўплывовымі палітычнымі супернікамі “бальшавікоў” у РСФСР. Таму за іх савецкія ўлады ўзяліся першымі і цалкам знішчылі (па большай частцы фізічна) яшчэ ў 20-ыя гады.

Як бы там ні было, паводле следства, сябры «Беларускага філіяла меншавікоў», таемна дзейнічалі ў Дзяржплане БССР, у наркамаце забяспечвання, у фінансавых арганізацыях і ў сістэме спажывецкай кааперацыі.

Усяго па справе праходзіла 30 чалавек, з іх 11 чалавек адначасова фігуравалі ў справе Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі.

Усе фігуранты справы “меншавікоў” былі асуджаныя да папраўча-працоўных лагераў, а 8 чалавек – да ссылкі ў аддаленыя раёны СССР.

Пазней, у 1957 годзе, усе яны былі рэабілітаваныя праз недаказанасць віны.

Справа «Беларускага філіяла Прампартыі» (1931 г.)

“Разбіраючыся” з разумнымі людзьмі ў сельскай гаспадарцы, гпушнікі адначасова ўзяліся за знішчэнне разумных людзей у прамысловасці. І дзеля гэтага летам 1931 года прыдумалі “Беларускі філіял Прампартыі”.

“Здраднікі” былі выяўленыя ў Вышэйшым Савеце Народнай Гаспадаркі (ВСНГ), у сферы будаўніцтва , металургіі , а кіраўніком БФП быў абвешчаны загадчык прамысловай секцыяй Дзяржплана БССР А. Каплан.

На дзейнасць “арганізацыі” звалілі ўсе памылкі і правалы ў сферы прамысловасці. Маўляў, усё дрэнна, таму што вось “шкоднікі” у прамысловасці наўмысна ўстаўляюць палкі ў колы нашай выдатнай сацыялістычнай будоўлі светлай будучыні. Да адказнасці прыцягнулі 30 чалавек. У выніку 10 асуджаных атрымалі ссылкі на Урал і ў Казахстан, а астатнія фігуранты – па 5 гадоў лагераў. Усе яны рэабілітаваныя ў 1989 годзе.

Справы сельскагаспадарчых спецыялістаў (1932 г.)

У 1932 годзе ГПУ сфальсіфікавала справу «Белтрактарцэнтра» і «Ветэрынарных лекараў». Самыя масавыя арышты адбыліся ў «Белтрактарцэнтры»: у гэтым аб’яднанні пад рэпрэсіі трапілі 546 чалавек. Па справе ветэрынараў былі арыштаваныя і асуджаныя 254 чалавекі: супрацоўнікі Наркамата земляробства, НДІ сельскай гаспадаркі, Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Па сутнасці амаль цалкам былі знішчаныя тыя нешматлікія кваліфікаваныя кадры, якія працавалі ў кіруючых, даследчых, навучальных органах сельскай гаспадаркі ў цэнтры і на месцах, бо адначасова адбывалася «выкрыццё ворагаў народа» ў раёнах.

Напрыклад, у верасні 1932 года ГПУ «ліквідавала» ў Мазырскім раёне «контррэвалюцыйную арганізацыю» “Сялянскіх саюзаў”. У кіраўніцтве ёю чэкісты абвінавацілі спецыялістаў сельскай гаспадаркі з ліку дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі – аграномаў, каморнікаў. Па гэтай справе праходзіла больш за 70 чалавек.

Вынікам хвалі рэпрэсій 1930-1932 гадоў стала татальнае спусташэнне кадраў і навуковай базы. Бо арыштоўвалі не толькі саміх дзеячаў, арыштоўвалі таксама іх працы. З бібліятэк, кніжных крамаў аўтаматычна цалкам канфіскоўваліся ўсе кнігі, напісаныя рэпрэсаванымі навукоўцамі, прафесарамі, акадэмікамі, літаратарамі. Канфіскоўваліся з школьнага фонду падручнікі, хрэстаматыі, зборнікі дыктантаў незалежна ад зместу, калі на вокладцы стаяла прозвішча рэпрэсаванага аўтара. Саўкі старанна шукалі і вычышчалі “прыкметы нацдэмаўшчыны” у друкаваных матэрыялах.

“ДРУГАЯ ХВАЛЯ”

У 1932 годзе эстонца Гея на пасадзе першага сакратара ЦК партыі змяніў Мікалай Гікала, і пачалася “другая хваля” рэпрэсій, якая ахапіла 1933-1935 гады. У гэты час быў перагледжаны і абноўлены крымінальны кодэкс, цяпер, згодна з ім, можна было прысудзіць да расстрэлу нават дзяцей ад 12 гадоў.

Справа «Беларускага Нацыянальнага Цэнтра» (1933 г.)

Асаблівасцю савецкай следчай сістэмы была адсутнасць галоснасці. Гэта значыць людзей маглі затрымліваць і прыгаворваць да вялікіх тэрмінаў без суда і следства, а ў сродках масавай інфармацыі аб гэтым не было і слова. Шмат хто, пакуль іх асабіста не закранаў карны апарат, мог толькі прыблізна ўяўляць маштабы таго, што адбывалася навокал. Шмат хто верыў у вінаватасць выяўленых “шкоднікаў”.

Атрымалася так, што ў 1930 і 1932 гадах з Польшчы ў БССР вярнулася група беларускіх палітэмігрантаў М. Бурсевіч, П. Валошын, Ф. Валынец, І. Гаўрылік, І. Дварчанін, П. Мятла, С. Рак-Міхайлоўскі. Адразу па прыездзе ў Менск яны ўсе былі затрыманыя і знаходзіліся пад арыштам аж да 1933 г., калі ГПУ сфабрыкавала супраць іх справу «Беларускага Нацыянальнага Цэнтру».

Сымон Рак-Міхалоўскі, член Рады БНР, вырашыў вярнуцца ў Беларусь, каб працаваць на яе карысць

Да абвінавачання гпушнікі падышлі на гэты раз крэатыўна і прыдумалі сёе-тое па-сапраўднаму свежае і ўзбуджаючае ўяўленне. Атрымліваецца, яны стварылі ў БССР падпольную контррэвалюцыйную арганізацыю, якая фінансавалася Генштабам Войска Польскага праз амбасаду ў Маскве і консульства ў Менску. Мэтай аргнізацыі, нібыта, было арганізаваць правакацыю на мяжы з Польшчай, каб развязаць вайну і паўстанне на тэрыторыі БССР, стварыць Беларускую фашысцкую рэспубліку, якая ўвойдзе ў склад Польшчы на ​​правах федэратыўнай адзінкі.

Па ўсёй краіне было “выяўлена” 59 ячэек арганізацыі, 281 чалавек быў асуджаны, з іх 57 чалавек расстраляна, а астатнія атрымалі розныя вялікія тэрміны лагераў. Шмат хто з асуджаных памёр ў ссылцы.

У 1956 годзе было праведзена дадатковае расследаванне па гэтай справе – існаванне БНЦ не пацвердзілася, а ўсе рэпрэсаваныя былі рэабілітаваныя.

Справа «Беларускай Народнай Грамады” (1933 г.)

Гэтую «арганізацыю» следчыя ГПУ БССР прыдумалі ў чэрвені – жніўні 1933 года з мэтай наладжвання палітычнага працэсу над недабітай нацыянальнай інтэлігенцыяй. Яно стала працягам справы «Саюза вызвалення Беларусі».

У склад дадзенай «арганізацыі» чэкісты ўключылі 68 чалавек – беларускіх літаратараў (У. Жылку, Л. Калюгу, М. Лужаніна, З. Астапенка, Ю. Таўбіна), выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў – яны нібыта ўваходзілі ў 13 ячэек.

Згодна з іх версіяй, БНГ ахапіла сваёй дзейнасцю гарады Менск, Воршу і Слуцк, а таксама Капыльскі, Менскі, Мазырскі, Слуцкі раёны, беларускія зямляцтвы ў Маскве, Ленінградзе і Смаленску.

Было афіцыйна заяўлена, што галоўнай мэтай БНГ з’яўлялася «аддзяленне БССР ад Савецкага Саюза» і ўсталяванне «буржуазна-дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі», з наступнай ліквідацыяй сацыялістычных формаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці, стварэнне хутарской сістэмы землекарыстання, адраджэнне прыватнай уласнасці на зямлю, на сродкі вытворчасці.

БНР нібыта павінна была ўвайсці ў федэратыўны саюз «Літва – Беларусь – Украіна» са сталіцай саюзнай дзяржавы ў Вільні.

Дзейнасць членаў БНГ выяўлялася ў “нязгодзе” з узмацненнем у БССР таталітарнага рэжыму, у «русіфікатарскай і каланізатарскай палітыцы Масквы, у ідэалізацыі самабытнасці Беларусі», у «працягванні ў друк нацдэмаўскіх тэрмінаў».

68 чалавек прысудзілі па гэтай справе да лагераў, шмат каго саслалі на Урал, на Поўнач і ў Казахстан. Толькі 11 чалавекам залічылі тэрмін папярэдняга зняволення, але яны былі паўторна арыштаваныя ў 1937-1938 гг. і расстраляныя.

Большасць сасланых ніколі ўжо не вярнуліся з ссылкі, да прыкладу, паэта Уладзіміра Жылку ў жніўні 1933 года саслалі ў Расею, дзе ён не дажыў да канца года, памёршы ад голаду.

Усе асуджаныя пазней былі рэабілітаваныя.

 

Гэта далёка не ўсе сфабрыкаваныя палітычныя справы супраць беларусаў першай паловы 30-ых гадоў. Пік рэпрэсій пачнецца пазней і прыйдзецца на 1937 год. Але ўжо і да 37-га саўкі дамагліся таго, што беларусы сталі папросту баяцца быць беларусамі, а ў сярэдзіне 30-ых гадоў грамадзяне БССР ужо баяліся размаўляць па-беларуску, каб не быць абвінавачанымі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, “нацдэмаўшчыне” і шкодніцтве. Тое, што рабілі савецкія ўлады з нашым народам у 30-ыя гады, па сутнасці можна смела называць этнацыдам. Рана ці позна, але праўда заўсёды выяўляецца, як бы яе ні хавалі.

Падтрымаць праект 1863x.com

  • Кирилл

    >Рано или поздо, но правда всегда проявляется, как бы её не прятали.
    Сейчас особо никто и не прячет правду. Интернет не проконтролируешь. Одно дело найти правду, другое – донести ее до народа.

    • 530

      лживых пропагандонов в интернетах тоже сложно контролировать.

  • Alexander Titkov

    Огромное спасибо за такую крутую статью! Есть огромная просьба: указывайте в конце всех статей источники. Иначе вас очень легко упрекнуть в “киселевщине” и “БТшности”. Очень хочется видеть более научный подход к таким материалам, с фактами.
    Спасибо! Вы крутые!

  • Anatol Starkou

    Я родился в 1951-м и получается до 1953-го жил “под Сталиным”. Из после сталинских времен смутно помню памятник вождю напротив Дома профсоюзов в центре Минске и еще один случай был у нас во дворе Г-образного дома в районе Тракторного завода, куда мы переехали в октябре 1963 года… Там стояли три барака сталинских времен и город на месте бараков решил построить три пятиэтажки. Кто-то из пацанов перед началом строительства залез вовнутрь центрального барака и под сценой клуба в нем нашел бюст Сталина. Поставили пацаны его на столб во дворе и крепко привязали. Так в нашем дворе появился народный памятник Сталину. Но простоял не долго. Ночью приехала милиция и нам зрителям на потеху пыталась его низвергнуть. Было темно и высоко. Милиционеры стали кидать в бюст что попало под руки и разбили творение сталинских времен на куски.
    Еще в 1972-74г.г. я служил в Советской Армии в Тбилиси и там на горе стоял постамент, а памятник вождю убрали. Зато в магазинчиках города можно было купить фото Иосифа Виссарионовича – в других местах СССР не продавали. Я купил на дембель небольшой портретик вождя, привез в Минск, но позднее потерял своего Сталина.

    1863x.com: “Всех, кто допустил “политические ошибки” или “уклон”, вызывали на разбирательство, увольняли с работы, авторам отказывали в публикации трудов.”

    Отказывают в публикации трудов… Это про меня сегодняшнего и про наши сегодняшние демократические не сталинские времена. Так вот ни одно белорусское демократическое незалежное бел-чырвона-белае СМИ не публикует мои скромные труды. Ніводнае.
    Пару дзён таму прачытаў у фэйсбуку інфу: “Да 19 жніўня ідзе прыём заявак на атрыманьне міні-гранту на праект пра савецкія рэпрэсыі.” Пакінуў камент, бо на тым форуме ішла гаворка пра праект Курапаты і напісаў, што тэма Курапаты ў 1988-89гг.. была фальш тэмай, з мэтай стварэння фальш БНФ. А хто ствараў фальш БНФ-1988-89? Беларускія філёлягі, навукоўцы – “значительное большинство интеллигентской верхушки”.

    Для мяне тэма Курапаты-1988 дачынення да тэмы сталіншчына-рэпрэсіі не мае. Для мяне тэма Курапаты-1988 існуе як вялізны падман беларускага народу, калі быццам бы яго прадстаўнікі распачалі НАЙВАЖНЕЙШУЮ ТЭМУ АДРАДЖЭННЯ НАЦЫІ пасродкам стварэння Беларускага Народнага Фронту АДРАДЖЭННЕ. То бок тады Кантора абвяла вакол пальца беларускі народ і ён, абмануты, дагэтуль, як малое дзіцё, тусуецца вакол тэмы Курапаты… Гэта ў двух словах мой вольны перасказ кнігі Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому” у частцы тэм Курапаты і БНФ. Калі казаць у дэталях, то будзе шмат літараў.

    1863x.com: “Дело «Беларуской Народной Громады» (1933 г.)”

    Таксама кароценька распавяду вам байку пра сучасную Раду БНР, пра тое, што мне вядома аб ёй у Штатах.
    Ніякай Рады БНР не існуе і не ніколі існавала. Да развалу СССР існавала дзіцячая пясочніца дачок і сыноў пасляваенных эмігрантаў, якія чамусьці яе назвалі Рада БНР. Чаму не Вярхоўны Савет БССР? Ня ведаю. Затым пасля 1996г. у Штаты пад’ехалі першыя б-ч-б змагары-эмігранты, датычныя да тэмы Курапаты, а пасля іх Рада БНР напоўнілася маладой беларускай эмігранцкай зменай. Бо тутэйшая амерыканская і канадская моладзь беларускага паходжання – ўнукі тых пасляваенных дзетак-эмігрантаў – відаць не жадалі быць у Радзе БНР, а жылі-пажывалі звычайнымі амерыканскімі ці канадскімі праблемкамі. Да таго ж Раду тых старых пасляваенных беларускіх эмігрантаў ніколі не выбіраў беларускі народ, то бок яна нелегітымная. Аб гэтым амерыканцы і канадцы беларускага паходжання – дарэчы дэмакраты са стажам пад 70 год кожны, якія клапоцяцца за дэмакратыю на Беларусі, не думалі. Дый не думаюць па сённяшні дзень, ня гледзячы на тое, што аб сказаным вышэй на форумах у беларускіх незалежных СМІ я пісаў некалькі год таму.

    Вось такія сучасныя рэпрэсіі, вось такая сучасная Рада БНР.

    • А.П.

      Вам бы пургена выпіць, а то са сваімі “фальш Курапаты-1988 і фальш БНФ-1989” вы становіцеся падобным не то на любімага вамі Зянона, не то на дыктара Беларусь-1.

      • Anatol Starkou

        Дзякуючы твайму каменту, прачытаў свой артыкул СТАЛИН с НАМИ! яшчэ раз, бо забыўся ўжо пра яго, і скажу табе, што ўсё ў ім ціп-топ. У тым ліку выразы фальш Курапаты і фальш-БНФ. Ты проста не ўстане інакш мыслить. Вольна. Не па бел-чырвона-беламу. Можа таму пішаш пра дыктатара Беларусь-1. Гэта пра Лукашэнку? Гэта таксама табе б-ч-б СМІ ўбілі ў галаву? А я тут пры чым? Вось табе для роздуму мае

        ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ КЛЮЧЫ

        Умовы бел-чырвона-белыя.
        Вы — дэмакратычны бел-чырвона-белы прэзідэнт.
        Пад вокнамі вашай бел-чырвона-белай рэзідэнцыі ПАЛАЦ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЙ ДЭМАКРАТЫІ мітынгуюць…
        .
        Дык вось пытанне: ці не загадвалі б вы падшэфнаму дэмакратычнаму бел-чырвона-беламу АМАПу дэмакратычна біць мітынгоўцаў?
        (1) – бел-чырвона-белых мітынгоўцаў – бел-чырвона-белымі дубінкамі;
        (2) – чырвона-зялёных мітынгоўцаў – чырвона-зялёнымі дубінкамі;
        (3) – усіх астатніх мітынгоўцаў – дубінкамі-дэмакратызатарамі звычайнага традыцыйнага колеру для кіраўніка дэмакратычнай улады любой дэмакратычнай краіны.
        .
        Пры гэтым дэмакратычны бел-чырвона-белы АМАП, як і дэмакратычны бел-чырвона-белы КДБ або любыя іншыя дэмакратычныя бел-чырвона-белыя сілавікі пры вашай дэмакратычнай бел-чырвона-белай уладзе, ходзяць у спецыяльнай дэмакратычнай бел-чырвона-белай уніформе: белыя штаны, чырвоны пояс, белая рубашка.
        Беларускія вуліцы пры вашым дэмакратычным бел-чырвона-белым прэзідэнцтве размалёваны так: левая паласа – ў белы колер, правая – таксама ў белы, а разметка чырвоная.
        Дэмакратычныя будынкі стаяць такімі: дах і падмурак белыя, а сцены чырвоныя.
        .
        Да таго ж кожны бел-чырвона-белы дэмакрат выпісвае спецыяльнае бел-чырвона-белае выданне НАШЫ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫЯ НАВІНКІ, друкуецца толькі там, і таму мае бел-чырвона-белую жонку.
        .
        Ваша бел-чырвона-белая дэмакратычная жонка дастае з вашых дэмакратычных бел-чырвона-белых прэзідэнцкіх джынсаў вашыя дэмакратычныя бел-чырвона-белыя прэзідэнцкія ключы ад бел-чырвона-белага дэмакратычнага сейфа бел-чырвона-белай дэмакратычнай дэмакратыі, дзе бел-чырвона-бела захоўваецца Бел-Чырвона-Белая Дэмакратычная Канстытуцыя, і пытаецца:
        .
        – Дык ці будзеш ты аддаваць каманду АМАПу біць мітінгоўцаў, каб болей не было ў нас недэмакратычнай небелчырвонабелай чырвоназялёнай дыктатуры, пакуль я памыю твае джынсы, а ты сядзіш тут усё роўна без клопатаў у дэмакратычным бел-чырвона-белым прэзідэнцкім кабінеце ў адных бел-чырвона-белых дэмакратычных трусах?

        P.S. А вось тут мой артыкул пра фальш Курапаты і фальш БНФ
        У МЕНЯ В САДУ ЦВЕТЕТ ЧЕРЕМУХА https://cont.ws/@starkou/722343

  • grmaster

    Пакуль над намі маскаль, парадку ня будзе. Далёка за прыкладамі хадзіць ня трэба – мы бачым гэта на прыкладзе Украіны.

  • grmaster

    Этнацыд і генацыд. Гарэць ім у пекле, там ім самае месца.