Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

1863x

Інвестыцыі ў 1863x.com акупляюцца. Мы аб’яўляем новы краўдфандынг!

1863x, 19 July 2017

Сябры, 5 месяцаў таму ў сярэдзіне лютага мы пачалі свой першы сапраўдны збор на дзейнасць сайта. Затым ён быў хутка згорнуты, таму як пачаліся масавыя акцыі пратэстаў, мноства арыштаў і затрыманняў. Шмат каму грамадская падтрымка была куды больш патрэбныя.

Але зараз прыйшоў час, калі нам зноў патрэбная ваша дапамога. Мы б хацелі даць справаздачу, што было зроблена за гэтыя 5 месяцаў і ў чарговы раз сказаць, чаму мы заслугоўваем вашых затрачаных рэсурсаў.

НАШЫЯ ЗАСЛУГІ

Мы не будзем пышыцца заслугамі мінулага, мы і за апошні час, у першым паўгоддзі 2017-га, змаглі зрабіць шмат чаго карыснага. Па-першае, гэта абарона Курапатаў.

Рэдакцыя 1863x.сom першымі прыняла прамы ўдзел у абароне ўрочышча ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Прыехаўшы туды пасярод дня і ўбачыўшы, што нікога з журналістаў не было, а хлопцаў проста збівалі і ўтоптвалі ў бруд, 1863x.com падняў СМІ і актывістаў, узяў на сябе функцыі інфармацыйнага каардынатара, забяспечваючы патрэбы лагеры.

Калі забудоўшчыкі з першых дзён пачалі пагражаць абаронцам крымінальнай справай, а Следчы Камітэт стаў ацэньваць «нанесеную шкоду» і збіраць адбіткі пальцаў з агароджаў, мы былі адзінымі, хто правёў расследаванне і даведаўся імя сапраўднага гаспадара забудовы. Пасля чаго, Анішчанка і Ко кардынальна змянілі сваю пазіцыю і ў выніку адмовіліся ад ідэі будаўніцтва.

Рэдакцыі нават давялося ўстаць з канапы і адбіваць Пальчэўскага ад міліцыі ў цывільным

Па-другое, мы па-ранейшаму стаім на варце незалежнасці нашай медыяпрасторы, спрабуючы адсякаць разнастайны дэструктыўны ўплыў крамлёўскай агентуры. Наша свежае расследаванне паказала, што рашысты не адчапіліся ад Беларусі, а толькі глыбей сышлі ў цень, спрабуючы пусціць карані і прарасці.Праўда, статыстыка ў сац.сетках кажа, што іх намаганні ўсё роўна будуць марнымі – інтэрнэт наш, і мы яго абаронім любым коштам.

Мы ўскрывалі «Дэкрэт # 3», рыхтавалі людзей да бяспекі на Дні Волі, дапамагалі збіраць грошы на дапамогу затрыманым, высмейвалі БТ-шную прапаганду, разбіраліся са справай Белага Легіёну, хваляваліся і хвалюемся наконт вучэнняў «Захад 2017», распавядалі пра сапраўдных беларускіх ветэранаў, займаемся гістарычным асветай. Тэмы і колькасць папулярных артыкулаў можна пералічваць вельмі доўга.

Таксама мы перарабілі дызайн і запусцілі беларускамоўную версію сайта (дзякуй усім, хто ў гэтым дапамагаў і дапамагае). Асобным артыкулам маглі б асвятліць нашу дзейнасць у сац.сетках, якая не менш карысная, чым дадзены сайт. Да прыкладу, мы нават здолелі вярнуць у трэнд лідскія красоўкі, значна павялічыўшы іх купляльнасць і пазнавальнасць.

Але самае цікавае яшчэ толькі пачынаецца. Ужо тры месяцы вядзецца праца над яшчэ адным праектам, які так усім нам патрэбны і, спадзяюся, да восені вы яго ўбачыце.

ЧАМУ НАМ ВАРТА ДАПАМАГЧЫ?

1863x.com – унікальны для Беларусі праект. Раней Следчы Камітэт хацеў прызнаць увесь сайт экстрэмісцкім, але дзякуючы адвакату ў красавіку Менскі Гарадскі Суд вырашыў інакш. Нам пакуль удалося пазбегнуць блакіроўкі. Затое Facebook галоўнага рэдактара вытрымлівае пастаянныя атакі і ўжо 4 разы блакаваўся па скаргах рашыстаў. Ні на каго з незалежных аўтарскіх рэсурсаў не аказвалася столькі ціску, колькі на нас.

Нашай мэтай зʼяўляецца не заробак грошай, а змена правілаў гульні ў беларускай палітыцы і медыясферы. Паверце, рэдакцыя нашмат больш уежна, спакойна і паспяхова жыла да зʼяўлення сайта 1863x.com. І ў нас часам узнікаюць дэпрэсіўныя думкі: «Дык нафіг гэта трэба, пастаянна хадзіць па краі, падвяргацца пераследам, нападам з усіх бакоў, ня мець стабільнай зарплаты і надзейнай будучыні». Але пакуль мы патрэбныя вам, праект будзе жыць.

Бо калі атрымаецца доўга існаваць на грошы чытачоў, то гэта стане першым такім прэцэдэнтам. Мы хочам натхніць іншых маладых хлопцаў і дзяўчат рабіць уласныя праекты і верыць сваёй аўдыторыі. Мы не залежым ад грантаў, ад куратараў, у нас няма сурʼёзных заступнікаў або сувязяў. Затое ёсць сапраўдныя сябры і сапраўдныя чытачы.

ЯК ДАПАМАГЧЫ?

На жаль, краўдфандынгавыя пляцоўкі не хочуць нас размяшчаць (мабыць, чагосьці баяцца). Таму збор вядзем класічным спосабам.

Банкаўскія карткі

Прыорбанк: нумар нашай карткі – 4916 9896 0407 1588

МТБанк: прымае плацяжы з картак усіх банкаў Беларусі5351 0412 9602 1304

Таксама можна скарыстацца сэрвісам МТБанка або Белгазпромбанка для пераліку з розных банкаўскіх картак.

Для нашых замежных чытачоў і міжнародных пералікаў:

Нумар рахунку (IBAN) – BY37PJCB30146020081030123933, SWIFT код банку – PJCBBY2X,  PALCHIS EDUARD ALEKSANDROVICH.

PAYPAL

Звяртайцеся ў асабістыя паведамленні: Facebook, Twitter, Telegram, VK.

WEBMONEY

Калі вы карыстаецеся электроннымі грашыма, тады вось нашы электронныя кашалькі ў сістэме WebMoney:

WMZ (даляры) — Z263914117582

WME (еўра) — E292079285930

WMR (расейскія рублі) — R958614073068

WMU (украінскія грыўны) — U46007126448

BITCOIN

Адрас нашага bitcoin-кашалька — 19CcmesNKjdk8hafQAazhFoGBziwwmYutq

АСАБІСТА

Звяртайцеся ў асабістыя паведамленні: Facebook, Twitter, Telegram, VK.

У мінулы раз наш збор грошай выклікаў прыступ лютасці ў псеўдажурналістаў з LifeNews, а адзін з рахункаў беспаспяхова паспрабавалі ўзламаць.

Тыповая істэрыка ў пропагандона з LifeNews.

Так што ні адна вашая капейка не будзе выдаткавана дарма! Калі 1863x.com сапраўды патрэбны Беларусі, – падтрымайце нас. А мы зробім усё, каб апраўдаць вашыя чаканні.

Жыве Беларусь!