Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История

Параўнанне сістэм вышэйшай адукацыі Беларусі і Ізраіля

1863x, 25 July

У гэтую неспякотную летнюю пару мноства маладых людзей з усіх пунктаў нашай краіны спрабуюць яшчэ ускочыць у які-небудзь універсітэт або інстытут, у надзеях атрымаць хоць якую-небудзь скарыначку. Самыя разумныя на 1-2 курсе зразумеюць, у якую бздуру яны ўляпаліся, і пачнуць шукаць сабе рамяство або камфортнае месца працы. У нас вельмі шмат прэтэнзій да нашай сістэме ВНУ, асабліва ў гуманітарнай сферы. Таму вырашылі папрасіць аднаго нашага чытача, які меў вопыт навучання ў БДУ (а цяпер вучыцца ў Ізраілі) параўнаць сістэмы вышэйшай адукацыі дзвюх краін.

ПАЧАТАК

Перад тым як пераходзіць да аналізу працэса навучання варта заглянуць у сусветныя статыстычныя дадзеныя. Адпаведна з сусветным шанхайскім рэйтынгам універсітэтаў на 2016г. Габрэйскі ўніверсітэт знаходзіцца на 87 месцы. БДУ нажаль не ўвайшоў у рэйтынг самых якасных універсітэтаў света, але варта адзначыць, што ў альтэрнатыўныя рэйтынгі ставяць яго на 700-800 месца і гэты ВНУ лічыцца найбольш якаснай у Беларусі; у Ізраіле найлепшым лічыцца тэхнічны ўніверсітэт “Тэхніон”, які размясціўся на 69 пазіцыі.

У Беларусі я навучаўся на гісторыка-палітолага на гістарычным факультэце. У Ізраіле я паралельна атрымоўваю дзве адукацыі – сусветная гісторыя на гуманітарным факультэце і паліталогія на факультэце грамадскіх навук. Ва ўніверсітэтах Ізраіля ёсць опцыя атрымоўваць адначасова дзве адукацыі. Бачыў людзей, якія бралі дзве сферы побач – гісторыя і педагогіка, паліталогія і журналістыка. Ёсць і такія, якія бяруць цалкам розныя сферы – біялогія і паліталогія ці гісторыя і праграмаванне. Калі ёсць нейкія падобныя ці аднолькавыя прадметы, то няма неабходнасці вучыць іх двойчы. Гэта ж правіла распаўсюджваецца, калі чалавек жадае атрымаць зноў новую адукацыю. Гэта правіла распаўсюджвае не толькі па ўніверсітэту, але і на ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі ў Ізраіле. Па шчырасці, ня ведаю, як гэта працуе ў Беларусі.

КАЛІ ПАСТУПАЮЦЬ?

Штогадовая ўбогая тусоўка для паступіўшых – «Віват БДУ».

Як і калі стаць студэнтам? У Беларусі ва ўніверсітэт звычайна ідуць школьнікі, якія толькі скончылі 11-ці гадовае навучэнне ў школе. У Ізраіле школьнікі пасля 12-ці год навучання ў школе ідуць на 2-4 года ў армію. Пасля недзе год падарожнічаюць па свету, (у асноўным Паўднёвая Амерыка), вяртаюцца ў Ізраіль, год-два зарабляюць сабе на жыццё і толькі пасля тыя, хто маюць права на атрыманне вышэйшай адукацыі (добра скончыў вышэйшую школу) вырашаюць ці патрэбны ім універсітэт. Звычайна чалавек становіцца ўпершыню студэнтам у 25-27 год. Ёсць тыя, каго армія накіроўвае за свой кошт атрымоўваць адукацыю, а пасля размяркоўвае там на працу. Звычайна такія студэнты ўжо на 3-ім курсе ў 21 год атрымоўваюць афіцэрскія пагоны. Таксама ёсць значная доля студэнтаў пенсіянераў. Звычайна гэта пара ў шлюбе, якая выйшла на пенсію ў 67 і ад суматы жыццёвай вырашылі атрымаць якую-небудзь адукацыю. Памятаю, праходзіў адзін курс са студэнткай 1935 года нараджэння.

Каб паступіць ва ўніверсітэт у Беларусі трэба здаць цэнтралізаванае тэсціраванне. Гэта звычайна тры прадмета – мова на выбар і два прадметы ў залежнасці ад таго, куды жадае паступіць будучы студэнт, таксама на агульную адзнаку істотна ўплывае школьны атэстат. Будучыя ізраільскія студэнты павінны сдаць псіхаметрыю – іспыт па іўрыту (ці роднай мове), ангельскай, матэматыцы і логікі. Пасля атрымання рэзультата псіхаметрыі, універсітэт накіроўвае на іспыт па акадэмічнай ангельскай мове, калі студэнт набірае дастаткова балаў, то яго бяруць у ВНУ і выдаюць 0-3 семестра прымусовых курсаў акадэмічнай ангельскай. Хто не набраў дастаткова балаў, спрабуе паступіць у ВНУ ужо ў наступным годзе. Тэрмін дзеяння псіхаметрыі – 6 год, ЦТ – год. Тыя, хто сдавалі псіхаметрыю не на іўрыце павінны прайсці дзвюхузроўневы іспыт на валоданне іўрытам. Калі ўзровень валоданне ніжэй за філалагічны, студэнт атрымоўвае абавязак 1-3 семестра вучыць прымусова мову прарокаў.

ГРОШЫ

У Беларусі прыёмная дэканата вырашае, што і калі будзе вучыць студэнт на працягу свайго навучання ва ўніверсітэце. У Ізраіле студэнт самастойна вырашае, што ён будзе вывучаць, у які час і колькі год ён будзе навучацца. У Ізраіле студэнт вучыцца 3-4 года ва ўніверсітэце, але калі ён жадае, то можа навучацца ад 2.5 год і да таго тэрміну пакуль не надакуча. Адпаведна з колькасцю акадэмічных часоў, які бярэ студэнт, столькі ён і павінен заплаціць. Сярэднестатыстычна кожны ізраільскі студэнт бярэ 20 гадзін заняткаў на тыдзень (2.5 пары на 4 дні), гэтага хапае, каб вучыцца роўна 3 гады ва ўніверсітэце. Адзін семестр на 20 гадзін каштуе прыкладна 1420$ + дадатковая плата супрацоўнікам бяспекі ВНУ, адлічэнне на дабрабыт і студэнцкай радзе (не выплочваю) абыходзіцца ў 240$ у семестр. У Беларусі ёсць магчымасць вучыцца бескаштоўна і атрымоўваць стыпендыю. У Беларусі я пачаў са стыпендыі ў 541.651 рубель (62$) і дайшоў да 1.050.000 (120$) у месяц, навучаўся ў 2012-2015г. Ня ведаю наконт таго, якія зараз стыпендыі ў Беларусі і які кошт навучання. У Ізраіле за гэты семестр я заплаціў 2000$. Універсітэт выдаў мне стыпендыю памерам 450$ у год. Тут лічыцца, што кожны студэнт павінен сам зарабіць на сваё жыццё пад час навучання. Дзяржава выдае студэнтам спецыяльныя пасады пры міністэрствах.

Студэнты, якія служылі ў арміі пасля дэмабілізацыі атрымоўваць спецыяльныя грошы. За 3 года ў баявых войсках гэта сума раўняецца 8.500$, якія можна інвестыраваць у падарожжа ці навучанне. Тыя, хто абіраюць навучанне – не хвалююцца пэўны тэрмін аб аплаце за навучанне. Я, напрыклад, з наступнага навучальнага году буду атрымоўваць субсідыванне ад міністэрства за навучанне ва ўніверсітэце, то бок міністэрства аліі і абсорбцыі будзе цалкам выплочваць мае расходы на адукацыю да канца тэрміна яе атрымання.

ТЭРМІНЫ, УМОВЫ, ПРАДМЕТЫ

Навучальны год у Беларусі ідзе з верасня і да канца снежня, зімовая сесія ў студзеня. З сярэдзіны лютага і да канца траўня, сесія у чэрвені. Палова лютага – зімовыя вакацыі і два летніх месяца – летнія. У Ізраіля ўсё інакш. Навучальны год ідзе адпаведна з габрэйскім луна-сонечным календары. Навучанне пачынаецца недзе ў сярэдзіне кастрычніка і ідзе да сярэдзіны студзеня. Пасля месяц сесія, 10 дзён вакацыі, пачынаецца вясенні семестр, у сакавіку ідзе палова тыдня вакацый на Пурым, пасля звычайна ў красавіку студэнты ўходзяць на 3 тыдневыя вакацыі з-за Песаха. У траўні ідзе недзе тыдзень на адпачынак з-за дня памяці ахвяр Шоа (Халакоста), войн Ізраіля за незалежнасць, Дзень Незалежнасці. У канцы траўня-пачатку чэрвеня студэнты ўходзяць на вакацыі на тыдзень з-за Шавуота. З-за гэтага навучанне скончваецца толькі ў канцы чэрвеня. У ліпені праходзіць сесія. Жнівень і верасень – вакацыі. З верасня пачынаюцца восеньскія святы – Новы год, Судны Дзень, Сімхат-Тора і Суккот. Толькі пасля сканчэння свят студэнты зноў пачынаюць навучацца.

Кожная аўдыторыя мае дастаткова шмат рызетак і высокаякасны інтэрнэт. На гістарычным факультэце БДУ гэта была вялікая праблема. Таксама кожная аўдыторыя цалкам забяспечана сучасным тэхналагічным абсталяваннем + кандыцыянеры. Спадзяюся, што ў Беларусі таксама пачалі так рабіць.

Наколькі мне вядома ў Беларусі студэнты выбіраюць ад 10 і да 50% прадметаў самастойна. Звычайна гэта выбар паміж “другой сусветнай вайной савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў” і “Ідэалогія Рэспублікі Беларусі”, але часам маецца нешта вартае. У Ізраіле на гуманітарных спецыяльнасцях колькасць абавязковых прадметаў 5-15% ад агульна абраных прадметаў. Я сам абяраю ў які семестр, якога года і ў якую гадзіну я буду яго вучыць.

У Беларусі адна пара ідзе 80 хвілін, перапынак 10-20 хвілін. Такім чынак з 8.30 і да 14.30 студэнт паспявае памерці ад голаду і стомленнасці, але разам з тым наведаць 4 пары! У Ізраіле кожная пара ідзе 90 хвілін, перапынак паміж парамі 30 хвілін. У кампусе маецца шмат месцаў для харчавання – цэнтры з мікрахвалькамі, кафэшкі, закусачныя, піцэрыя і нават сацыялістычная сталоўка з вельмі недэмакратычнымі коштамі. Вялікая порцыя супа, напрыклад, каштуе 4.5$. Ёсць кніжныя крамы, месцы для продажы вопраткі, крама электронікі, канцылярыі, ёсць плошчы і вуліцы для забастовак, дэманстрацый і палітычнай агітацыі. Таму за перапынак у 30 хвілін кожны студэнт атрымоўвае магчымасць арганізаваць свой досуг адпаведна са светапоглядам. Я напрыклад нешта ем у батанічным саду, пасля трапляю ў забастоўку і толькі напрыканцы перапынку знаходжу сваю аўдыторыю.

СВАБОДЫ, ВОЛЬНАСЬЦІ,  КДБ

Наконт вольнасцей. Вядома, што ўніверсітэт – традыцыйны цэнтр свабоды слова і думак. У Беларусі ў мяне былі выкладчыкі левых і правых поглядаў, палітызаваныя і апалітычныя, антысеміты і юдафілы. Я мог спакойна прыйсці з ізраільскім сцягам і пасачыць за рэакцыяй грамадскасці. У габрэйскім універсітэце прыход са сцягам Ізраіля можа разлічвацца як правакацыя супраць арабскіх студэнтаў. Наконт бел-чырвона-белага сцяга ў Беларусі і Ізраіле аднолькавая рэакцыя – большасць студэнтаў проста ня ведаюць, што гэта і задаюць адпаведныя пытанні.

Акцыя «Студэнты супраць».

У Беларусі, у адрозненні ад Ізраіля маецца вялікая колькасць студэнцкіх арганізацый – прафсаюз, прафком, студсаюз, Рада па якасці адукацыі, БРСМ. Ня ведаю, якая паміж імі розніца, бо яны ўсе цалкам праўладныя і займаюць нейкае месца ва ўніверсітэцкай вертыкалі. Я, напрыклад, адзін час кіраваў аддзяленнем ТБМ і ведаю, што ў вачах кіраўніцтва быў іншы кіраўнік арганізацыі, які быў больш лаяльны ўладзе, ведаў, што кіраўнікі арганізацый атрымоўваюць сімвалічны заробак і разам са старастамі груп паведамляюць аб кожнай дзейнасці напрацягу заняткаў і мерапрыемстваў. Мала таго, што кіраўніцтва заўжды выступала супраць нашай студэнцкай ініцыятывы, дык яшчэ я атрымоўваў скаргі за тое, што не пішу справаздачы на кожнага чальца суполцы, аб правядзёных мерапрыемстваў і выказаных словаў. Аднойчы вырашылі зрабіць кінапаказ па-беларуску і раптам даведаліся, што мы нам нельга такое рабіць, бо паказ фільма па-беларуску ў пачатку траўня абурае ветэранаў, якія чакаюць ад нас, як падаецца, пераапрананне ў форму НКУСнікаў каля ўвахода ва ўніверсітэт з праверкай дакументаў. Таксама шэраг студэнтаў у Беларусі працуюць на КДБ, значная частка бескаштоўна. Мне таксама прапанавалі, але я адмовіўся. Так, яны зразумелі гэта толькі з трэцяй спробы, але зразумелі. Шмат хто з іншых не пайшлі па гэтаму шляху.

У Габрэйскім універсітэце на кірмашы вакансій студэнтаў запрашалі працаваць у Мосад, было шмат зацікаўленых. Сярод студэнцкіх арганізацый засталася толькі адна – студсаюз. Арганізацыя спрабуе быць апалітычнай, дапамагаць студэнтам рознымі метадамі – мікрахвалёўкі па ўсяму ВНУ, кава з самаабслугоўваннем за 40 цэнтаў, калі ў кавярнях універсітэта яно будзе каштаваць 2.80$. Шмат студэнтаў таксама з’яўляюцца актывістамі розных палітычных рухаў і партый. Звычайна гэта Мэрэц (Энэргія) (сацыялісты), ХаДаШ (Дэмакратычны фронт за роўнасць) (арабскія марксісты) і Авода (Праца) (сацыял-дэмакраты). Я на дадзены момант належу да моладзевай арганізацыі партыі Еш Атыд (Ёсць будучыня) (цэнтрысты-лібералы). У Беларусі ж толькі адна “альтернатыва” – БРСМ.

Як па мне, дык лепш навучацца ў Ізраілі. Беларусі не хапае студэнцкіх вольнасцей, якасных выкладчыкаў, сучасных праграм навучання, абсталявання і творчай ініцыятывы.

Автор – Nathan Gimein

  • З-пад Менску

    “Звычайна гэта выбар паміж «другой сусветнай вайной савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «Ідэалогія Рэспублікі Беларусі»” Калі ласка, не пішыце такую хлусьню. Начуваўся ў БДУ, ідэалогіі зусім не было, а на ВАВ прынцыпова не хадзіў (было недзе 3-4 лекцыі і нават без заліку). на 3-4 курсе ёсьць спецкурсы па выбару, большасьць з якіх выкладалі не дацэнты-тэарэтыкі, а прафесіяналы ў сваё сферы.

    • Ed Winters

      БНТУ. Быў выбар паміж “WW2” і “Культура Беларусі”. Чамусьці ўсе абралі першае (акрамя некалькіх чалавек і мяне), але вывучалі другое. Хе-хе. Зараз быў выбар памеж Эканомікай Беларусі і Сацыялогіяй. Прымушалі спагадзіцца на першае. Паслалі іх і больш за палову студэнтаў абралі другі варыянт. Чакаем 3-га курсу, каб даведацца, як насамрэч працуе гэтая сістэма))

  • Grave☦Digger

    Херня полнейшая. Как обычно на 1863 – берется хуита и раздувается до уровня слона