Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История, Общество

Вяртанне Караля

1863x, 16 June

«Горад пад падэшвай, горад пад падэшвай …» – надпіс на браме ЛАФ (Лідскай Абутковай Фабрыкі).

Панылы Cosmopolitan не сячэ фішку, Vogue купілі, а Harper’s Bazar на лідскім базары ні разу не бываў. Кожны хіпстар з Зыбіцкай, які сябе паважае, зараз абліваецца потам у спробах знайсці наша хараство, бо сёння пятніца, могуць і не даць. Ліхаманка ахоплівае новыя гарызонты. Калі ты не разумееш, пра што я, то закрой хутчэй браўзар (і сядзі далей у сваёй Паўночнай Карэі).

Менш за месяц таму мы запосцілі дадзены твіт, выклікаўшы зайздрасць нават у самых патрабавальных сусветных моднікаў. Натуральныя матэрыялы, клапатлівыя рукі лідчанак, непаўторны стыль і энергія робяць гэты прадукт унікальным. Можаце засунуць сабе куды глыбей вашыя Nike і Reebok, выкінуць на сметнік Lacoste. Кароль вярнуўся, каб заняць свой трон па праве.

Прагныя менскія блогеры-хайпажэры адразу прасеклі фішку і сталі гойсаць у пошуках лідскага золата (так яшчэ называюць нашы кеды). Але сапраўдны элітны абутак не так ужо і проста займець. Гэта ўсялякія вырабленыя ў Кітаі гаўнамесы, на якія наляпілі папсовенькі брэндавы значок можна здабыць у любой падпольнай багадзельні. Лідскія кеды патрабуюць страсці, азарту і поўнай самааддачы.

Гультаяватыя сталічныя багачы завальваюць рэдакцыю пытаннямі «Дзе купіць?», «А куды ехаць?». Ха, гэтак мы вам і сказалі. Мучайцеся, гойсайце, трасіце інфарматараў. Гэта вам не PUMA, ну на самай справе.

У чым перавага абутку з сэрца заходняй Беларусі? Па-першае, ачмурэнная крутасць і якасць. Вы паглядзіце на гэтыя водгукі.

Па-другое, гэта смешны кошт. Большасць мадэляў каштуе ад 18 да 30 рублёў. Ліда любіць вас, і ня хоча спусташэння вашага сямейнага бюджэту, як гэтага жадаюць канкурэнты. Вось збіраеце па тры месяцы на новыя арыгінальныя Converse, а потым жраце Ролтан. Каму гэта патрэбна? Купілі лідскія і на 5 гадоў наперад спакойна запраўляйце свой чырвоны Ферары 99-ым бензінам.

Рэдакцыя напісала дадзены артыкул толькі праз татальны жаль. Сакрэт лідскага абутку доўгі час перадаваўся выключна сярод сваіх, але прыйшоў час зрабіць усю Беларусь па-сапраўднаму моднай і трэндавай. Барадачы сыходзяць, кедачы прыходзяць!

ALL HAIL TO LIDA!

 

  • Сяржук Сай

    Вы прачыталі прыклад артыкулу сапраўднага патрыёту свайго гораду. Рэцэптура вельмі простая – шмат эмоцый, амаль поўная адсутнасьць фактаў, стварэньне пачуцьця дэфіцыту.

    Менавіта гэтаму артыкулу мы абавязыны будучым скандальным артыкулам мясцовых патрыётаў:

    «Самы белы зефір з Бабруйску»;

    «Падпаліць пердакі пінскімі запалкамі»;

    «Мой муж падсеў на дзіцячыя сумесі Белакт».

  • Mikita Nikita

    Лідскае піва. Лідская мука. Лідскі замак. Лідскія фарбы. І вось Лідскія красоўкі. Ліда дадае новы пазл да сваёй славы!

  • Ruslan Kanavalaw

    Кто носит лидский “Адидас”, тому люьая баба даст!

  • Андрей

    Всё детство в таких отходил – к каждому 1 сентября новую пару, отличную от предыдущей только размером. Гори ты в аду, унылое совковое дерьмо!

    • sinn fein

      согласен с вами, еще эти “лапти” (кроссовками их язык назвать не поворачивается), при попадании под дождь навсегда красили носки (возможно использовались красители лидской Лакокраски).

      • P.S.

        гэтыя не фарбуюць.