Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История

3 галоўных міфы савецкай гісторыі

1863x, 6 June

«Штурм Зімовага палаца»

Гэта падзея сталася падмуркам міфалогіі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Шмат каму яшчэ з савецкіх часоў вядомыя карціны і «дакументальныя» кінакадры маляўнічага штурму Зімовага палаца – аплоту «буржуйскага» Часовага ўраду: рэвалюцыйныя масы з браневікамі на чале накіроўваюцца да палаца, выломліваюць брамы, «расцякаюцца» па залах і анфіладах, і ў гэтым натоўпе «тоне» купка няшчасных юнкераў.

Калі што, кадры штурму, якія ў савецкі час выдаваліся за дакументальныя (а дзе-нідзе да гэтага часу за іх выдаюцца), узятыя з фільма Эйзенштэйна «Кастрычнік», знятага ў 1927 годзе.

Актыўных прыхільнікаў што на баку Часовага ўрада, што на баку бальшавікоў было не шмат – дзясяткі тысяч жаўнераў Петраградскага гарнізона і «чырвонай гвардыі» засталіся ў баку ад рашучых дзеянняў, якія разгортваліся на Дварцовай плошчы. Юнкеры і ўдарніцы жаночага батальёна ўвесь час хадзілі дадому паесці і памыцца, і на момант захопу Зімовага палаца шмат каго з іх не было на месцы. Казакі зусім сышлі, калі ўбачылі, што ўрад бароняць «бабы са стрэльбамі». Агітатары падманам адвялі ад Зімовага абарончую артылерыю. Браневікі Часовага ўрада былі вымушаныя зʼехаць з Дварцовай плошчы з прычыны недахопу бензіну.

Увечары 25 кастрычніка да палаца сталі набліжацца натоўпы бальшавікоў, але абаронцы адганялі іх стрэламі ў паветра.

Калі да бальшавікоў далучыліся некалькіх тысячаў маракоў з Гельсінгфорса (Хельсінкі) і Кранштата, бальшавікі сталі напіраць больш рашуча. На гэты момант сілы абаронцаў Зімовага складалі 137 ударніц жаночага батальёна смерці, 2-3 роты юнкераў і 40 інвалідаў-георгіеўскіх кавалераў. Тым не менш усё скончылася нерашучай перастрэлкай, якая доўжылася гадзіну. Антонаў-Аўсеенка, які кіраваў захопам Зімовага палаца, прызнаваўся: «Бязладныя натоўпы матросаў, жаўнераў, чырвонагвардзейцаў то наплываюць да брамы палаца, то адыходзяць».

А 23-й гадзіне Зімовы палац пачалі абстрэльваць з гармат Петрапаўлаўскай крэпасці. Як раз з боку Нявы знаходзіліся залы палаца, аддадзеныя яшчэ ў 1915 году царскай сямʼёй пад вайсковы шпіталь – там ляжалі звычайныя жаўнеры і афіцэры.

Прыкладна ў гэты жа час з набярэжнай у Зімовы палац сталі пападаць бальшавікі разам з марадзёрамі і проста разявакамі. Справа ў тым, што Зімовы абаранялі толькі з боку Дварцовай плошчы, а з боку Нявы не тое, што аховы не было, але нават забылі зачыніць дзверы. Пасля гадзіны ночы з боку Дварцовай плошчы праз уваход, які вёў у пакоі былой імператрыцы і чамусьці апынуўся незачыненым і застаўся без аховы, у палац пракраўся Антонаў-Аўсеенка з невялікай групай жаўнераў. У палацы дэлегацыя заблукала. Нарэшце пасля доўгага блукання па цёмных залах, а 2 гадзіне 10 хвілін яны пачулі доўгачаканыя галасы чальцоў Часовага ўрада, якія даносіліся з Малой сталовай, якая знаходзілася побач з Малахітавай гасцёўняй. Антонаў-Аўсеенка абвясціў Часовы ўрад арыштаваным.

У палацавы шпіталь уварваўся натоўп і пачаў зрываць бінты з ляжачых там параненых – шукалі замаскіраваных пад параненых міністраў і юнкераў. Тады параненыя, бачачы такое бязмежжа і памятаючы пра абстрэл іх з Петрапаўлаўкі, узброіліся хто чым змог – мыліцамі, зэдлічкамі, начнымі гаршкамі – і выкінулі прэч першых, якія ўварваліся. Наступныя «наведвальнікі» шпіталя паводзілі сябе ўжо больш прыстойна. А што ж да легендарнага стрэла крэйсера «Аўроры», які нібыта паслужыў сігналам да пачатку штурму Зімовага палаца? Стрэл быў. Але вось, як гэта растлумачыў сам экіпаж крэйсера ў лісце да рэдакцыі «Праўды», напісаным на наступны дзень пасля рэвалюцыі: «…Што ж тычыцца стрэлаў з крэйсера, то быў зроблены толькі адзін халасты стрэл з 6-цалёвай гарматы, што азначае сігнал для ўсіх судоў, якія стаяць на Няве, і заклікае іх да пільнасці».

«Сталінская індустрыялізацыя сваімі сіламі»

Сутнасць міфа заключаецца ў тым, што СССР, знаходзячыся ў варожым капіталістычным атачэнні, здолеў уласнымі сіламі правесці індустрыялізацыю. У рэальнасці ж не выпадае гаварыць не тое, што пра самастойнасць, але нават пра нязначнасць замежнай дапамогі – дапамога гэтая была татальнай: без «варожага» Захаду ў Сталіна ніякай індустрыялізацыі не атрымалася б.

Пры бліжэйшым разглядзе высвятляецца, што на ўдарных будоўлях камунізму працавалі тысячы немцаў, амерыканцаў, французаў, чэхаў, аўстрыйцаў, ангельцаў, фінаў, нарвежцаў. Прычым гэта былі не толькі спецыялісты высокай кваліфікацыі (інжынеры, канструктары, архітэктары), але і простыя працоўныя. Пры іх актыўнай дапамозе былі пабудаваныя такія гіганты савецкай прамысловасці, як: Днепрагэс, Уралмаш, Чалябінскі трактарны завод, Горкаўскі машынабудаўнічы завод (ГАЗ, у яго стварэнні ўдзельнічала фірма Ford), Магнітагорскі і Кузнецкі металургічныя камбінаты, Бакінская і Грозненская нафтавыя шчыліны, нават на лесараспрацоўках у Карэліі працавалі замежныя спецыялісты. Сталінградскі трактарны завод наогул быў першапачаткова збудаваны ў ЗША, затым яго дэмантавалі, перавезлі на караблях у СССР і сабралі пад наглядам амерыканскіх інжынераў. Наогул вытворчыя дасягненні ЗША выклікалі асаблівую павагу ў СССР. Большасць індустрыяльных абʼектаў будавалася па амерыканскіх узорах. Амерыканскія кампаніі праектавалі і будавалі ў СССР электрастанцыі, металургічныя, нафтаперапрацоўчыя, хімічныя, авіяцыйныя, аўтамабільныя, станкабудаўнічыя і трактарныя заводы. Адна толькі фірма Albert Kahn, Inc. пабудавала 571 прамысловы абʼект у Савецкім Саюзе. Таксама ў індустрыялізацыі ўдзельнічалі такія вядомыя кампаніі, як Siemens і General Electric.

Найбольшую дапамогу ў індустрыялізацыі аказалі спецыялісты з Германіі, а таксама з ЗША. Амерыканскія кампаніі прадавалі ў СССР станкі, абсталяванне, ліцэнзіі, тэхнічную дакументацыю, тэхніку рознага прызначэння. Большасць індустрыяльных абʼектаў будавалася па амерыканскіх узорах. Не выпадкова Ніжні Ноўгарад, дзе на новым аўтамабільным заводзе пры дапамозе амерыканцаў стваралася дакладная копія канвеернай сістэмы Форда, называўся рускім Дэтройтам, а Новасібірск – сібірскім Чыкага. Адкуль жа зʼявіліся ў Савецкім Саюзе ў такой колькасці ўсе гэтыя «буржуі»?

Рашэнне аб масавым прыцягненні замежнікаў на працу ў СССР Палітбюро прыняло ў сакавіку 1930 году. У першую чаргу замежнікі накіроўваліся ў галіны цяжкай прамысловасці. Але замежныя спецыялісты сустракаліся дзе заўгодна: напрыклад, Наркамат забеспячэння запрасіў кухараў для працы ў сістэме грамадскага харчавання; Санітарнае кіраўніцтва Крамля запрасіла замежных лекараў для працы ў крамлёўскіх лякарнях.

На найноўшай тэхніцы (закупленай усё на тым жа Захадзе) працавалі выключна замежнікі, бо падобных ім па кваліфікацыі працоўных у Савецкім Саюзе проста не было. Куды ж падзеліся айчынныя спецыялісты, якія ў немалой колькасці дасталіся савецкай уладзе ў спадчыну ад Расейскай імперыі (усё-ткі ў царскі час таксама ішла індустрыялізацыя, перарваная рэвалюцыяй 1917 года)? Пасля рэвалюцыі шмат хто з іх эміграваў, а хто застаўся – вялікая частка загінула ў Грамадзянскую вайну ці была рэпрэсаваная пасля ( «Шахцінская справа», «Справа Промпартыі» і мноства іншых). Зрэшты, ідыёцкая практыка знішчаць айчынных спецыялістаў захоўвалася нават у перыяд індустрыялізацыі: захаваліся справы, з якіх мы даведваемся, што спачатку савецкага грамадзяніна адпраўлялі вучыцца на інжынера ў капіталістычную краіну, а па вяртанні праз нейкі час яго рэпрэсавалі як шпіёна на падставе таго, што ён быў у замежжы.

«СССР не быў падрыхтаваны да вайны»

Насуперак афіцыйнай версіі пачатку вайны, якая распавядае пра нечаканасць нямецкага ўдару, дакументы сведчаць пра тое, што камандаванні прыгранічных акругаў пачалі рыхтаваць давераныя ім арміі да маючай адбыцца вайны ўжо з 11 чэрвеня 1941 г., то бок, за 11 дзён да пачатку вайны. Напрыклад, дырэктывай Кіеўскай ваеннай акругі, выпушчанай 11 чэрвеня, тэрміны баявой гатоўнасці па трывозе ўсталёўваліся: для стралковых і артылерыйскіх частак на коннай цязе – 2 гадзіны; для кавалерыйскіх, мотамеханізаваных частак і артылерыі на механічнай цязе – 3 гадзіны.

18 чэрвеня з Генеральнага штаба прыходзіць дырэктыва, згодна з якой баявыя часткі сталі выводзіцца ў раёны засяроджвання. Пры гэтым быў загад прытрымлівацца строгіх мер сакрэтнасці, напрыклад, маршы трэба было здзяйсняць толькі ў начны час. Войскі пачалі займаць умацаваныя раёны, артылерыя – агнявыя пазіцыі, авіяцыя – канцэнтравацца і маскіравацца на аэрадромах.

Савецкія памежнікі за 2 дні да ўварвання

Яшчэ не пачалася вайна, а ў загадах замест «ваенная акруга» недвухсэнсоўна выкарыстоўваецца тэрмін «фронт» (напрыклад, у разведданясенні № 01 ад 14-00 21.6.41 ПрыбАВА (Прыбалтыйскі асаблівая ваенная акруга) завецца ПЗФ (Паўночна-заходні фронт)). Ствараюцца дакументы з красамоўнымі фразамі на першых старонках: «З часопіса баявых дзеянняў войскаў Паўночна-заходняга фронту пра становішча і баявыя дзеянні войск з 18 па 23 чэрвеня 1941 г.». За некалькі дзён да вайны ў зводках пішуць: «Палажэнне суперніка без змен…», а ў дакументах ВПС РККА даюць справаздачу, што самалёты «на працягу ночы баявых дзеянняў не рабілі».

Супраць 3 тыс. танкаў немцаў і іх хаўруснікаў Чырвоная Армія мела на заходняй мяжы 12 тыс. танкаў (па якасці яны не саступалі нямецкім, а часам і пераўзыходзілі іх). Па самалётах – 2100 экіпажам немцаў супрацьстаяла 7200 савецкіх экіпажаў. Калі ж браць у цэлым, то танкаў і самалётаў у СССР было больш, чым ва ўсіх армій свету разам узятых.

Загадка складаецца толькі ў тым, да якой вайны рыхтаваўся СССР – абарончай або наступальнай.

Арыгінал артыкула.

  • Всеволод Кулиш

    Што цікава, усе міфы нейкія адмоўныя для СССР. Навошта было іх культываваць?

    • PestControl

      а что разве это прекратилось? просто появился интернет

  • PestControl

    Поправка по поводу первого мифа: давайте называть вещи своими именами – революция была в феврале 1917-года, а контрреволюция в октябре 1917. От того и мешанина у людей в головах.