1863x

Общество, Политика, Проблемы

Катуй-ратуй. Як катуюць беларускіх патрыётаў, ратуючы нацыю ад баявога падполля.

1863x, 7 June

На жаль, у мяне для вас жорсткая тэма, якую мала каму падабаецца абмяркоўваць. Але маўчаць не можам. Таму што маўчанне ў такой сітуацыі неверагодна гнюсная справа. Мы маем на ўвазе магчымасць катаванняў нашых патрыётаў. Магчыма, яны адбываюцца проста ў цэнтры Менска ў нашых СІЗА. Магчыма, так паступаюць дзеля выбівання паказанняў.

«Папілі мінералачкі»

Вось што 20-га красавіка ў інтэрвʼю тэлеканалу Белсат распавёў заснавальнік Белага Легіёну Сяргей Чыслаў:

«Фігурантаў справы, якія трапілі ў «амерыканку», асабліва ў першы час, збівалі і давалі папіць «мінералачкі», пасля якой людзі ўпадалі ў эйфарыю, гублялі розум і не маглі ўзгадаць, што рабілі ў гэты час. Падумайце самі, чаму прайшло два месяцы, а жонак ні разу не пусцілі на сустрэчу? Чаму існуюць цяжкасці з доступам адвакатаў? Вядома, што першыя тры допыты Міраслава Лазоўскага адбыліся без адваката, яго пусцілі толькі праз тры дні пасля арышту… »

Затым пайшла заява праваабаронцаў:

«Праваабарончыя арганізацыі Беларусі апублікавалі сумесную заяву з заклікам змяніць меру ўтрымання да ўсіх 14-ці фігурантаў справы « Белага легіёну », якія цяпер застаюцца за кратамі.

Праваабаронцы адзначаюць, што адзін з фігурантаў справы Сяргей Кунцэвіч паведаміў пра ўжыванне ў СІЗА КДБ катаванняў і звярнуўся з гэтай нагоды ў Следчы камітэт. Кунцэвіч заявіў, у прыватнасці, што падчас допыту ў будынку КДБ Беларусі, які праходзіў у адсутнасць адваката, асобы ў чорнай уніформе і масках, калі пакой для допыту пакінулі следчыя, нанеслі яму некалькі ўдараў па целе, пасля гэтага адзін з іх 3 – 4 разы выкарыстаў у дачыненні да яго электрашокер – уздзейнічаў на левую нагу на працягу 30 – 40 секунд. Гэта прыносіла моцныя фізічныя пакуты. С. Кунцэвіч у перыяд знаходжання ў СІЗА КДБ утрымліваўся ў прыніжаючых, бесчалавечных умовах: 14 дзён спаў на падлозе, на працягу дня сядзеў на вузкай дошцы, не атрымліваў медыцынскай дапамогі. Пасля пераводу ў СІЗА №1 ён быў падвергнуты збіццю супрацоўнікамі ізалятара. Інфармацыя аб выкарыстанні катаванняў службовымі асобамі выклікае занепакоенасць становішчам усіх 14-ці фігурантаў гэтай крымінальнай справы, якія доўгі тэрмін утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА МУС Рэспублікі Беларусь ».

То бок у нас ужо ёсць неаднаразовыя афіцыйныя заявы пра тое, што фігурантаў «Справы Патрыётаў» канкрэтна катуюць. І як мінімум паказанні аднаго сведкі. Сяргея Кунцэвіча, паплечніка Статкевіча, збівалі, спрабуючы зламаць і выбіць патрэбныя паказанні.

Што азначаюць катаванні легіянераў?

Катаванні азначаюць тое, што на судзе нам могуць зачытаць якія заўгодна паказанні. Чалавек, які ўпершыню трапляе за краты, спачатку знаходзіцца ў стане вельмі глыбокага шоку. Калі на яго маральна ціснуць і пагражаюць, то ён нават і без фізічнага гвалту можа сябе агаварыць. Што ўжо казаць, калі да яго ўжываецца адмысловы падыход і спец.сродкі.

Гісторыя Сяргея Кунцэвіча і Сяргея Пальчэўскага, якога спрабавалі завербаваць, паказвае, што ідзе каласальны ціск з боку спец.службаў. Ужо выпусцілі шэраг іншых фігурантаў пад хатні арышт, але яны маўчаць і не даюць нейкіх падрабязных каментароў у СМІ. Што, магчыма, таксама сведчыць пра моцны ціск на хлопцаў.

Рэха істэрыі.

Дык а што там з джыпам на мяжы? А інфа пра невядомых злачынцаў, якія перавозілі гранаты перад Днём Волі? Ну а сам Белы Легіён?

Бо столькі было нагнятання, неверагоднай дэбільнасці «фільм-выкрыццё па БТ», спайсовыя артыкулы ў СБ, гучныя заявы ў прамым эфіры. І чым гэта сканчваецца? Тым, што «найнебяспечнейшых тэрарыстаў», якіх параўноўвалі з біблійным «легіёнам дэманаў», адпускаюць пад хатні арышт? Дык яны ж такія небяспечныя, што ажно аўтаматчыкаў на Дзень Волі вывелі!

Фота – Наша Ніва

Крычаць напачатку пра неверагоднае небяспечнае баявое падполле, а затым рэзка маўчаць у анучку – вельмі дурная пазіцыя следства. Набліжаецца суд, але цішэюць аргументы. Не выходзяць прапагандысцкія шэдэўры, не друкуюцца скандальныя выкрыцці.

Так, магчыма, на судзе мы ўбачым спробу падагнаць розныя паказанні сведак пад гучныя абвінавачванні. Праўда, хто ім паверыць, калі ў загалоўках побач будуць стаяць словы «КДБ» і «палітычны пераслед»?