Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Политика

Замежжа не дапаможа.

1863x, 19 June 2017

Сябры, сёння мы будзем выдаляць з вашай свядомасці вельмі непрыемны міф, які гадамі культывуецца ў нашай палахлівай псіхіцы. Размова пойдзе пра ролю Еўропы ў беларускіх пераменах.

НЕБЯСПЕЧНЫЯ ФАНТАЗІІ

У адзін момант заходняму свету надакучыў гэты Лукашэнка. У выніку вялізных грантавых укладанняў і невядомых маніпуляцый беларуская апазіцыя выводзіць у цэнтр горада 100-200-300-500 тысяч ці нават мільён беларусаў. Пасля рэжым сам падае нейкім чынам. Беларускія чыноўнікі, якія засталіся, не спрабуюць перахапіць ўладу, сілавікі пакорліва схіляюць галовы перад пратэстуючымі. Пуцін сядзіць і нічога не робіць. У кабінеты прыходзяць новыя людзі, садзяцца ў зручныя boss-крэслы, націскаюць на кнопкі. Увесь свет цешыцца.

На наступны дзень ЗША і ЕЗ прызнаюць новы ўрад. Арганізуюцца датэрміновыя выбары прэзідэнта і парламента. МВФ пачынае закідваць Беларусь грашыма. Лепшыя спецыялісты прыязджаюць дапамагаць праводзіць рэформы. Усе даўгі выбачаюцца. Разумныя дзядзькі з Захаду нешта там робяць — і бац: праз год у нас еўрапейскія заробкі, паліклінікі па-ранейшаму бясплатныя, бязвіз, дзясяткі мільёнаў турыстаў. Беларусы купаюцца ў грошах, купляюць сабе дамы на гішпанскім ўзбярэжжы. Жыццё цудоўнае.

Так, сябры, менавіта такім чынам часта малююць у галаве нам карцінку пасля перамогі «беларускага Майдана». Гэтыя цудоўныя надзеі пракручваюцца ў мазгах бедных беларусаў дзясяткі год. Але запрашаем у рэальнасць, Нэа. Matrix has you …

РЭАЛЬНАСТЬ

Кожны год Беларусі выдзяляецца больш за 100 мільёнаў грантавай дапамогі з боку ЕЗ і ЗША. І вялікая частка ідзе самой уладзе, а не яе апанентам. Тое, колькі вылучаюць СМІ і палітычным партыям у параўнанні з бонусамі «рэжыму» — дробязь. Так, вы не недачулі. Увесь такі добры, гуманны, ліберальны ЕЗ вырашае даваць мільёны даляраў «апошняй дыктатуры Еўропы». Варта, канешне, сказаць, што гранты даюць на карысныя справы: развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі, змена асвятлення ў гарадах на больш эфектыўнае, паляпшэнне сельскай гаспадаркі, мікракрэдыты бізнэсу і г.д.

Вас гэта здзіўляе? Нічога, галоўныя прышпільныя рэчы наперадзе. З 2008-га па 2011-ы год нямецкія паліцыянты навучалі сваіх беларускіх калег правільна разганяць маніфестантаў, на прыкладзе супрацьядзерных маніфестацый у самой Германіі. Прышпільна, так? Таму, калі ў снежні 2010-га АМАПавец прафесійна намыліў вам шыю дручком, можаце сказаць “дзякуй” за гэта цётцы Меркель.

Уявіце, які наш урад шыкоўны! Публічна гнабіць ЕЗ, гнабіць дэмакратыю, гнабіць загніваючых капіталістаў, а заходнія дзядзькі з вялікай ахвотай кідаюць нашым чыноўнікам торбы са стратэгічнай заўсёды рэдкай зялёнай валютай. У чым прычына такіх паводзінаў?

ГІСТОРЫЯ ЎСЁ РАСТАЎЛЯЕ ПА СВАІХ МЕСЦАХ

У значна большай ступені Захад у свой час дапамагаў аўтарытарнаму гішпанскаму рэжыму Франка, яго партугальскаму калегу Салазару, румынскаму дыктатару Чаўшэску, югаслаў … Карацей, каму толькі не дапамагалі, калі гэта супадала з іхнімі інтарэсамі. Што ўжо казаць, у СССР (свайго лютага ворага часоў халоднай вайны) куплялі газу і нафту, калі з арабамі пасварыліся. Таксама Хілары Клінтан брала грошы на выбарную кампанію ў Саудаўскай Аравіі, дзе публічна адсякаюць галовы на плошчах.

Нават Хрушчоў быў у ЗША, а ты яшчэ не.

Нам даўно трэба ўцяміць, што беларусы павінны спадзявацца толькі на ўласную моц. Навошта камусьці займацца вашай краінай і шчаслівым жыццём, калі вы гэтым самі не займаецеся? Адстойваць вашыя нацыянальныя інтарэсы? Захад па-сапраўднаму дапамагае толькі моцным. Паглядзіце на Украіну, якая самастойна выцягнула ўвесь ваенны жах 2014-га года, пакуль бесхрыбетная і прагматычная Еўропа ў саюзе з Абамкам толькі нылі і былі «вечна занепакоеныя». Вынік “занепакоенасці” — збіты самалёт з галандскімі дзецьмі. А калі стала зразумела, што ўсё ж такі ўкраінцы не скорацца, тады ўжо пайшлі і нішцякі войску, і дапамога спецыялістаў, і бязвіз.

Павыкідайце з галавы ўяўленні пра тое, што дзесьці з іншага боку мяжы сядзяць багатыя і ўплывовыя дзядзькі, якія толькі 24 гадзіны ў дзень думаюць пра тое, як выцягнуць Беларусь з кіпцюроў аўтарытарызму. Вы паглядзіце на словы дакладчыка ў Савеце Еўропы па Беларусі. Вось такое ён кажа пра Дзень Волі, знаходзячыся ў Мінску 24-га сакавіка:

“Я, шчыра кажучы, нават не ведаў пра тое, што будзе дэманстрацыя, пра гэта я даведаўся, калі быў тут.”

Сука, ДАКЛАДЧЫК ПА БЕЛАРУСІ НЕ ВЕДАЕ ДАТУ ДНЯ ВОЛІ, ЯКІ ПРАВОДЗІЦЦА ЎСЮ СУЧАСНУЮ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ.

Таму, змагары, толькі самастойна.