Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Беларусь, Мир, Политика

Што думаюць заходнія СМІ пра вучэнні «Захад 2017»?

1863x, 1 June

Нам здаецца, што тэма небяспекі вучэнняў «Захад – 2017» хвалюе толькі саміх беларусаў, яшчэ трохі ўкраінцаў і жыхароў Балтыі. Але гэта зусім не так. За апошнія некалькі месяцаў найбуйнейшыя амерыканскія і еўрапейскія СМІ прысвяцілі шэраг публікацый, якія даволі падрабязна асвятлялі падзеі вакол маючых адбыцца восенню вучэнняў.

Прадстаўляем вашай увазе падборку самых асноўных матэрыялаў.

Washingtonpost.com – «Афіцыйныя асобы заяўляюць, што ЗША перамяшчаюць вайскоўцаў для назірання за расейскімі вучэннямі».

«Паводле ацэнак ваенных ЗША, у вучэннях могуць прыняць удзел ад 70 000 да 100 000 расейскіх вайскоўцаў, адзначым, што расейскія вайскоўцы таксама могуць скарыстацца магчымасцю для мадэрнізацыі пэўнага абсталявання, размешчанага ў рэгіёне».

Таксама The Washington Post прыводзіць словы новага Міністра Абароны ЗША Джыма Мэттыса, які ў траўні гэтага года наведаў Літву: «Мы будзем выкарыстоўваць усе магчымасці тут. Няма вялікай праблемы ў маючых адбыцца вучэннях. Гэта руціна, і, спадзяюся, застанецца руцінай надалей. Але хачу заявіць, што такія вучэнні проста дэстабілізуюць абстаноўку ».

 

Businessinsider.com – «Расея пасылае войскі ў Беларусь, робячы знак НАТА».

Рэсурс, які ўваходзіць у сотню самых наведвальных сайтаў ЗША (больш 120 мільёнаў наведванняў у месяц) публікуе матэрыял Reuters, дзе падрабязна распісваецца якая склалася сітуацыя з вучэннямі Захад-2017. У артыкуле выказваюцца асцярогі, што Расея можа пакінуць сваіх жаўнераў пасля вучэнняў, што створыць яшчэ адну кропку ціску ў супрацьстаянні з НАТА. Таксама прыкмячае, што, нягледзячы на ​​спробы палепшыць адносіны з Захадам і зняцце санкцый, Беларусь усё адно застаецца верным ваенным хаўруснікам Расеі, а Міністр Абароны Раўкоў пазіцыянуе НАТА як пагрозу для краіны.

Forbes.comРэвалюцыя побач: палітыка балансавання Лукашэнкі і страх Пуціна перад другім Майданам.

Аўтар Пол Койер піша пра тое, што Беларусь незаслужана застаецца па-за ўвагай ЗША, калі там адбываюцца важныя працэсы. Форбс асвятляе падзеі Беларускай Вясны 2017, закон пра дармаедаў, газавую вайну, ціск Масквы на Беларусь. Але што датычна ваеннай пагрозы РФ падчас вучэнняў, Пол робіць іншую выснову:

«Пасля фінансавых і рэпутацыйных выдаткаў, а таксама адмоўнага эканамічнага ўздзеяння санкцый на Расею пасля захопу Крыма і ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны (не кажучы ўжо пра фінансавыя выдаткі на ваенныя дзеянні Расеі ў Сірыі, якія таксама былі вялікія) апошняе, што патрэбна Пуціну, – гэта распачаць яшчэ адзін канфлікт у Беларусі».

Ну што ж, з прагматычнага амерыканскага пункту гледжання гучыць дакладна, але хацелася б нагадаць, што нават у галодныя 90-ыя РФ з вялікай ахвотай лезла ў разнастайныя ваенныя канфлікты з суседзямі.

Observer.com – «Ці будзе Беларусь наступнай ахвярай Пуціна?»

Аўтар Джон Шындлер спачатку коратка ўводзіць чытача ў курс справы, распавядаючы пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў нашай краіне. Затым пераходзіць да ваеннай пагрозы, вучэнняў і геапалітычнага раскладу:

«Лукашэнка глыбока занепакоены тым, што незадаволены Крэмль можа паспрабаваць зрынуць ягоны рэжым, замяніўшы яго кімсьці больш гнуткім, паводле пажаданняў Пуціна. Менск асцерагаецца раптоўнага зʼяўлення «зялёных чалавечкаў», сабатажнікаў і тэрарыстаў з расейскай выведкі, таемных агентаў, якія тры гады таму арганізавалі захоп Крыма. Тут асцярогі Лукашэнка цалкам апраўданы, і яму пагражае складанае і цяжкае становішча, улічваючы выключна цесныя сувязі паміж яго КДБ і службамі бяспекі Крамля (большасць беларускіх лідараў па пытаннях бяспекі прайшлі падрыхтоўку ў расейскіх шпіёнскіх школах), таму Лукашэнка не можа быць упэўнены, хто ў Менску насамрэч на яго баку».

А ў канцы робіць выснову, што Трамп хутчэй за ўсё не будзе абараняць Беларусь у выпадку новага ваеннага канфлікту падчас «Захад – 2017».

TheWeek.com – «Беларусь рыхтуецца да гібрыднай вайны супраць Расеі».

Роберт Бекхусен на папулярным сайце TheWeek падае нашу сітуацыю ў зусім іншым свеце. Мабыць, гэта адбываецца з-за таго, што шмат чаго ў артыкуле грунтуецца на даследаваннях Арсенія Сівіцкага, які ў апошні час стаў вядомым сваймі экспертнымі дакладамі. Таксама надаецца значная ўвага эканамічным асаблівасцям:

«Лукашэнка пачаў эксперыментаваць. Ліберальныя адвакаты з Захаду зараз сустракаюцца з беларускімі чыноўнікамі, што да нядаўняга часу было немагчыма. Але беларусы пакутуюць. Расея скараціла экспарт нафты ў Беларусь удвая, а прымус да занадта хуткага правядзення рэформаў можа паставіць пад пагрозу стабільнасць рэжыму Лукашэнкі. На шчасце для Лукашэнкі, заходнія краіны здаліся і адмовіліся ад спробаў рэфармаваць яго аўтарытарныя метады, а ў 2016 годзе Еўрапейскі саюз зняў большасць санкцый, уведзеных з-за жудаснага парушэння правоў чалавека».

Nationalinterest.org – «Захад 2017: НАТА павінна сачыць за расейскімі ваеннымі вучэннямі».

Папулярны экспертны часопіс Nationalinterest прысвяціў вучэнням даволі вялікі артыкул, які ад вышэйзгаданых адрозніваецца большай глыбінёй і дбайным падыходам. А выснова экспертаў такая:

«Расейскія вайсковыя вучэнні сталі небяспечным інструментам, які можна выкарыстоўваць як у палітычным, так і ў ваенным дачыненні. Асабліва калі варыянты ядзернага ўдару зʼяўляюцца ключавым элементам вучэнняў, што ўяўляе сабой сурʼёзную пагрозу для Захаду. Мы не толькі павінны быць гатовыя да дзеянняў у адказ у ваенным разуменні, але таксама павінны мець магчымасць пасылаць выразныя адназначныя пасланні аб нашым адзінстве, згуртаванасці і падрыхтаванасці. Пакуль вучэнні «Захад-2017» зʼяўляюцца інструментам ціску, рэгіянальная стабільнасць не можа быць гарантаваная.

У цэлым Расея павінна атрымаць адназначнае паведамленне пра тое, што Захад гатовы ўдзельнічаць у розных мерах па ўмацаванні даверу, але ў той жа час мы павінны правяраць дзеянні Расеі. Несумненна, неабходна прыкладаць намаганні для стварэння ўзаемнага даверу, але ён не прыходзіць знянацку».

Мяркуючы па такіх высновах, бойкі на Захадзе ніхто не хоча, і ім бліжэй курс на паступовае аднаўленне тых жа адносіны, якія былі да Крыма.

ВЫСНОВЫ

Улічваючы, што тэма Беларусі звычайна зусім не папулярная ў заходніх публікацыях, вучэнні «Захад-2017» сапраўды выклікаюць цікавасць і хваляванне ў свеце. А мы ж прывялі артыкулы толькі самых папулярных сайтаў са шматмільённай аўдыторыяй, а на самай справе матэрыялаў куды больш. З крытыкі хацелася б дадаць, што публікацыям бракуе ўнутранага погляду з Беларусі. А так шмат якія меркаванні выглядаюць даволі павярхоўнымі.

Тым не менш, не толькі беларусы будуць у напрузе чакаць падзей гэтай восені.

  • Busvit

    Комментировать нечего. Оставит РФ войска – народ будет только рад. белнарода фактически нет, осталось ток около 10% людей которые все понимают правильно, а остальным “куда же мы без РФ-ии с голоду помрем и работать надо будет”, а так газ дадут и работать можно по 3 часа в день и требовать 500. Толькот не понимают , что в РФ уже давно нет СССР, а есть жесткий капитализм и если придет РФ в белссср то большинство беларусов не смогут конкурировать ни с россиянами (татары, дагестанцы ит.д.) ни с таджиками-узбеками. У них и квалификация не хуже (если не выше) и желание работать не по 3 часа в день да и порядочности больше. беларусы которые не уехали из страны в основной массе превратились в люмпенов без рода племени без языка, культуры. исторической памяти. К СОЖАЛЕНИЮ, сам не хочу в это верить и надеюсь, что еще не все потеряно.

    • PestControl

      бред. оставят войска – начнется резня. 10% – это 1 млн. 1 млн против 50 тыс. машинами подавят. если Лукашенко это сделает, то он полный дэбил и развяжет руки змагарам.

      • Ed Winters

        Резня? Армия наша точно не станет сопротивляться в силу того, что больше 80% там – не по своей воле, да и сама структура сильно про-российская. Что остается? Отдельные отряды партизан. Но в партизаны уйдут только те, кто не обременен реальным положением дел и не испытает трудностей от изменения стиля жизни. Таких в Беларуси сколько? Не знаю, но дай бог наберется 5 тысяч таких людей….

        • PestControl

          чё за бред. какие партизаны. просто камнями забросают.