Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Беларусь, История, История Беларуси, Политика

Палітычная спёка 2017

1863x, 31 July

Літаральна вось толькі з гэтага дня надыходзіць лета. Сіноптыкі абяцаюць цеплыню, якая мяжуе з сапраўднай спякотай. Нарэшце мы перастанем чуць ныццё пра халоднае лета і пачуем ныццё пра тое, што «гэтая спякота ўсіх задзяўбла». Калі лета прыйшло, то трэба падчас палітычнага зацішша падвесці вынікі першага паўгоддзя. Бо яно было неверагодна гарачым.

СТУДЗЕНЬ

Актывістаў «Маладога Фронту» затрымліваюць наўпрост у навагоднюю ноч. Яны заклікалі сустракаць 2017-ы ў цэнтры Менска з БЧБ

Блог Максіма Філіповіча набірае папулярнасць. Людзі актыўна выказваюць у сеціве сваю незадаволенасць Дэкрэтам №3

ЛЮТЫ

Першы «Марш раззлаваных беларусаў» 17-ага лютага ў Менску

«Марш раззлаваных беларусаў» у Гомелі 19-га лютага

20-га лютага 2017 – пачатак абароны Курапатаў

САКАВІК

Шматлікая акцыя пратэсту супраць Дэкрэта №3 у Берасці

«Марш раззлаваных беларусаў» у Маладзечне

Каля 1000 чалавек на «мітынгу дармаедаў» у Воршы

Затрымання падчас стрымаў стала сакавіцкай традыцыяй. Да Змітра Дашкевіча дабраліся праз дзяўчыну-АМАПаўца

На акцыі 15-га сакавіка ў Менску супрацоўнікі ў цывільным («шуняўкі») брутальна затрымліваюць моладзь наўпрост у грамадскім транспарце. Афіцыйная прычына «схаваныя маскамі і шалікамі твары»

Наста Дашкевіч ідзе да разбітай машыны мужа. Пачалася справа «Белага Легіёну», падчас якой былі затрыманыя дзясяткі чалавек: былыя ўдзельнікі БЛ і Малады Фронт ва ўсім складзе.

Перад “Днём Волі” ў Менску пачынаюць блукаць узброеныя патрулі

Нягледзячы на ​​фактычна «ваеннае становішча», на Дзень Волі ў цэнтр сталіцы прыйшлі тысячы беларусаў

Фатаграфіі брутальных затрыманняў абышлі ўвесь свет

Акцыя 26-га сакавіка ў знак салідарнасці з затрыманымі на дзень раней

Па Беларусі распаўсюджваецца палітычны стрыт-арт

КРАСАВІК

"Чернобыльский шлях" — 2017: 12 основных кадров

«Чарнобыльскі шлях» – 2017: 12 асноўных кадраў

«Белы Легіён Чорных Душ» – БТ вяртаецца на дно ўбогай прапаганды

Збіты ў пад’ездзе каардынатар менскіх фестываляў Алег Ларычаў. Пазней АМАПаўцы пачнуць паляванне на яго і будуць затрымліваць некалькі разоў на суткі.

ТРАВЕНЬ

Акцыя пратэсту 1-га Траўня з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў

NaviBand выступаюць на Еўрабачанні

ЧЭРВЕНЬ

Абвастраюцца праблемы ўшчыльненняў у Менску. Гарадскія ўрбаністы абараняюць «Асмалоўку» і іншыя праблемныя месцы

Усе фігуранты справы «Белага Легіёну» на свабодзе

ЛІПЕНЬ

На рэпетыцыі параду 3-га ліпеня танк зносіць слуп. Шматлікія беларусы незадаволеныя правядзеннем ваенных парадаў у цэнтры Менска

3-га ліпеня праводзіцца акцыя пратэсту ў цэнтры горада

Менск прымае парламенцкую асамблею АБСЕ

З’езд беларусаў свету, дзе выступіў Макей. Іронія ў тым, што там былі і члены Белага Легіёна, якія толькі выйшлі з турмы

Вось такой была першая палова 2017. Кліматычна халодная, але на самай справе вельмі нават гарачая. Наперадзе вучэнні Захад-2017, магчымае восеньскае абвастрэнне эканамічных праблем і мноства іншых праблем. Адпачывайце і набірайцеся моцы сіл – яны вам усім яшчэ спатрэбяцца.

  • Anatol Starkou

    Прокомментируйте первым.
    Калі ласка.

    Толькі б жаркае лета вытрымаць, а там увосень лепей будзе змагацца з ненавісным рэжымам.

    “Впереди… множество… проблем. Отдыхайте и набирайтесь сил — они вам ещё пригодятся.”
    Вось скажы, сайт 1863x.com. Вось, я чуў, перамог ты разам з Нашай Нівай русский мир. Так? Так, бо аж на СВОБОДЕ і СВАБОДЗЕ пра гэтае тваё змаганне казалі. Але ўсё роўна пішаш пра нейкія праблемы. Дык вось да цябе пытанне: калі скончацца бел-чырвона-белыя праблемы? калі наступіць б-ч-б шчасце? Няўжо ўвосень? Якую?