Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Общество

Это вам не Печи! Рассказ беларуского еврея о том, как происходит призыв в армию Израиля

1863x, 15 Декабрь 2017

В последнее время внимание мира вновь притянуто к ситуации в Израиле. Дональд Трамп официально признал Иерусалим столицей Израиля, а также пообещал перенести туда американское посольство, что значительно обострило атмосферу в регионе. Тот же президент Турции Реджеп Эрдоган в ответ призвал признать Иерусалим столицей Палестины.

В самом Израиле начались акции протеста, а также возобновились обстрелы еврейских поселений арабскими террористами. Что будет дальше предсказать сложно, ведь всё легко может докатиться до боевых столкновений. Поэтому мы попросили рассказать беларуского еврея (участника операции «Нерушимая скала») о том, как устроена солдатская жизнь в Израиле. Тем более, после случая с Александром Коржичем в Печах, вопрос имиджа и реформы беларуской армии очень актуален.

УСЕАГУЛЬНЫ ПРЫЗЫЎ

ў Ізраілі існуе ўсеагульны прызыў. Служаць УСЕ. У ЦАХАЛе няма адтэрміновак або ваенных кафедраў. Служаць ўсе — у тым ліку і дзяўчаты. Сын прэм’ера і дачка пасудамыйкі. Паша з Пермі і Ёсэф з Александрыі. Хана, якая была фотамадэллю ў Тэль-Авіве, і Аві, школьны хуліган з Кір’ят-Малахі. У войска ідзе Салах з друзскай вёскі і Муса з чаркескага ансамбля. Усе, хто мае ад 18 да 26 гадоў абавязаны праходзіць тэрміновую службу. Хлопцы – 3 гады, дзяўчаты – 2 гады. Фізічна моцныя або тыя, што атрымалі вайсковую адукацыю пасля дэмабілізацыі, сыходзяць у рэзерв (як аўтар гэтага артыкула).

Женщины в ЦАХАЛ

Іх заклікаюць на рэзервісцкiя зборы штогод на тэрмін ад 2 тыдняў да 2 месяцаў. Натуральна, што іх працоўныя месцы захоўваюцца, а заробак выплочваецца. У Ізраілі забаронена не прымаць на працу чалавека, калі ён рэзервіст. У рэзервісцкiя зборы трэба хадзіць да дасягнення 55 гадоў. Адкасіць ад тэрміновай службы для хлопца ці дзяўчыны азначае быць ледзьве не адкінутым з грамадства.

КАГО НЕ БЯРУЦЬ?

Але ёсць некаторыя выключэнні, якія дазваляюць пазбегнуць войска:

1. Дзяўчына, што паспела нарадзіць да прызыву;

2. Людзі, ў якіх жаўнерскі профіль ніжэй 35 (аб гэтым ніжэй);

3. Навучэнцы рэлігійных навучальных устаноў (Ешыў), калі дадзеная ешыва атрымала дазвол ад міністэрства абароны;

4. Арабы-хрысціяне і арабы-мусульмане (друзы, чаркесы, самарыцяне, арама, грэкі, армяне, не габрэйскія чальцы габрэйскіх сем’яў служаць у арміі як усе юдэі);

5. Арабы і бедуіны могуць служыць добраахвотнікамі. Праўда такіх юнакоў не любяць іх суродзічы і нават выганяюць з дому з-за гэтага;

6. Тыя, хто атрымліваюць даведку з Міністэрства Абароны (па сямейных абставінах);

Калі з арабамі усё зразумела (патэнцыйныя ворагі) або дзяўчаты, якiя нарадзілі, то з іншымі катэгорыямі трэба разабрацца.

— Жаўнерскі профіль ніжэй за 35:

Гэта вынікі медыцынскай і псіхалагічнай праверкі, якiя і складаюць ваш статус. Калі вы фізічна здаровыя і ў вас з галавой усё ў парадку – то віншую! Вы атрымалі першае месца – 98 профіль. У мяне было другое месца – 82 профіль. Людзі з профілем ад 82 да 35 абавязаны служыць у войску. А тыя ў каго 98 і 82 профіль могуць служыць у баявых частках. Калі ваш профіль ніжэй 98, але вышэй 35, то ў вас ёсць нейкія праблемы са здароўем. Але вы цалкам можаце служыць у дапаможных або тылавых войсках. Нават калі вы чалавек з інваліднасцю (напрыклад, з сіндромам Даўна).

Бегаць крос або страляць з аўтамата вы не будзеце — ў войску шмат іншай працы. Напрыклад, з кампутарамі ў вайсковым офісе, дзе ёсць кандыцыянер і кававарка. Але калі ў вас 21 профіль, то праблемы ўжо не фізічныя, а разумовыя. Вам у войска нельга. Сядзіце дома ці ідзіце на альтэрнатыўную службу.

Ешыва:

Перад стварэннем дзяржавы паміж рэлігійнымі і свецкімі юдэямі была заключана дамова аб статусе-кво. Сярод іншага там быў пераведзены спіс ешыў — рэлігійных інстытутаў, студэнты якіх на ўсё жыццё вызваляліся ад службы. У 1948 годзе такіх студэнтаў было 800. Цяпер іх некалькі дзясяткаў тысяч. Свецкія, рускамоўныя і левыя ізраільцяне шумна патрабуюць іх прызыву. Але асабіста я – супраць. Гэта людзі, якія жывуць па-за соцыўмам. Яны жывуць у сваім свеце. Што яны дадуць войску?

Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ў апошнія часы павольна, але ўпэўнена, расце колькасць студэнтаў ешыў, якія жадаюць служыць у войску.

Але ў ешывах вучацца толькі мужчыны. А што з жанчынамі? Рэлігійныя жанчыны праходзяць альтэрнатыўную службу (нянькі, прыбіральшчыцы ў дзіцячых садках, установах, шпіталях). Ёсць і рэлігійныя дзяўчаты, якiя па свайму жаданню ідуць у войска. Гэта рэлігійныя сіяністкi.

-Даведка з Міністэрства Абароны:

Распавяду пра аднаго хлопца, у якога не было сваякоў, акрамя невідушчага бацькі. І яму дазволілі не служыць, нават альтэрнатыўна. Думаю што тут сітуацыя зразумелая. Калі вы апынуліся ў вельмі складанным сямейным становішчы, то ніхто вас сілай цягнуць у войска ня будзе.

ДЗЕНЬ ПРЫЗЫВУ

Фото — Александр Шульман

У гэты дзень вы прыбываеце ў прызначаную гадзіну на базу, дзе праходзіць ваш прызыў. Разам з лістом вам высылаюць бясплатныя квіткі на аўтобус і цягнік, але звычайна ўсё прыязджаюць на машынах.

Справа ў тым, што дзень прызыву – гэта найважнейшы дзень для кожнай ізраільскай сям’і. Прыязджаюць таты, мамы, браты, бабулі з дзядамі, усе дзядзькі і цёткі. Прыязджаюць нават сябры. І ўсім гэтым табарам яны праводзяць свайго сына/дачку ў войска. Ізраільцяне, а асабліва ўсходнія юдэі, вельмі сямейныя людзі. Так што дзень прызыву і дзень дэмабілізацыі – святы для кожнай сям’і. Вы спытаеце: «А як жа праца?». Працадаўцы  ў 90% выпадкаў вашым даюць дзеля гэтага бясплатны адгул.

Пасля доўгіх развітванняў вас вязуць на ўсеізраільскую базу прызыву «Бакум». Там правяраюць ваш рахунак у банку (бо вы будзеце атрымліваць заробак на кішэнныя выдаткі). Там вас сфатаграфуюць ў анфас, профіль, а таксама шкілет і сківіцы. Возьмуць вашу кроў, сліну, слёзы, мачу, вашыя адбіткі і эпітэліі. Гэтая інфармацыя будзе неабходнай, каб жаўнера змаглі распазнаць нават па адной малекуле ДНК, калі падчас якога-небудзь бою ад вас застанецца ў прамым сэнсе гэтага слова мокрае месца.

Затым з вамі праводзяць сяброўскую гутарку, прапанаваўшы на выбар войскі, дзе будзеце служыць. Больш за тое, вы можаце абраць і месца службы. Калі яно недаспадобы, то можна запатрабаваць камісію па пераглядзе месца службы.

Потым вы атрымліваеце форму і падарунак. Тры вайсковыя кашулі, тры пары портак, берэтку, пару высокіх ботаў (як у скінхэда), дзясятак саколак, дзясятак майтак і шкарпэтак, ручнік, пасту, шчотку, мыла, маленькую торбачку, гаманец, асобны плед, вялікі зялёны мяшок і ежу на першыя содні. Дзяўчаты атрымліваюць прадметы жаночай гігіены. Ну і туалетную паперу (куды ж без яе). А напрыканцы самае галоўнае – асабісты нумар і вайсковае пасведчанне. Ўсё, цяпер вы жаўнер ЦАХАЛУ.

ТЫРАНУТ (Курс Маладога Байца)

Пачынаецца вайсковае жыццё. Вас вучаць першым камандам, першы раз ідзяце строем… «Шыхт, зважай!». Усім маўчаць і слухаць камандзіра. На тырануце вам здаецца, што свет змяніўся. Ёсць армія – а ёсць іншае жыццё. Але гэта не бяда. Праз месяц вы трапіце на нармальную базу, зноў увальецеся ў соцыўм і будзеце тым жа распі…дзяем, якім вы былі да гэтага.

Напрыклад, толькі на тырануце вы абавязаны запраўляць вайсковы ложак. Сочаць за кожным тваім крокам (акрамя прыбіральні і душу). Камандзіры тут толькі дзяўчаты. Ім нельга гарлапаніць (можна гучна казаць), біць, абзываць. Можна загадваць і прымяняць розныя псіхалагічныя хітрыкі. Дзедаўшчыны ў ЦАХАЛе няма! На савецкую ці нават на амерыканскую армію гэта не падобна. Усюды дэмакратыя, павага да правоў асобы, бо прыніжаны жаўнер шмат не заваюе.

Падчас абеду і ўвечары у вас ёсць асабісты час: слухаць музыку, сядзець у мабільным інтэрнэце, размаўляць з жаўнеркамі (але не дакранацца), ляжаць на траве (калі лета), займацца спортам. Раз на дзень ты абавязаны патэлефанаваць дадому. Перад сном ты нарэшце можаш зняць жаўнерскі строй і хадзіць у цывільным адзенні.

Кормяць у войску добра і галодным дакладна не будзеш. Наогул, ежа ў войску, акрамя баявой сітуацыі – гэта шведскі стол. Судзіце самі: некалькі відаў бульбы і салатаў, сасіскі, катлеты, шніцаль для вегетарыянцаў (служыць трэба з выгодамі), розныя віды супоў, мясныя стравы, адзін-два гатункі макароны, тры-чатыры гатункі пірага, шакалад, тры-чатыры віды ёгуртаў і тварожных мас, гарбата, кава, сокі, вада. Так як у войску датрымліваюцца кашэрнасці, то сняданкі і вячэры малочныя, а абеды – мясныя.

Камандзір абавязана сачыць за тваім фізічным і душэўным здароўем. Калі яна бачыць, што ты «не ў духу», яна абавязаная пацікавіцца і, калі трэба, накіруе цябе да лекара. А праз тры дні пасля прызыву вас адпраўляюць дадому. Так трэба для адаптацыі. Жаўнер мае права ездзіць бясплатна на любым грамадскім транспарце, акрамя таксоўкі.

За час тырануту вас вучаць страляць і разбіраць зброю, выжываць у палявых умовах у пустыні, аказваць першую дапамогу, дзяжурыць на варце. Вучаць асновам Краў-Мага (ізраільская рукапашная барацьба), вучаць працаваць з вайсковымі рэчамі, чытаюць лекцыі пра войска – вы вывучаеце маральны кодэкс войска, трэнуеце свой фізічны стан. Мы, напрыклад, прабягалі 10-кіламетровы крос і хутка праходзілі 20-кіламетровы крос у поўнай выкладцы.

ПРЫСЯГА

Цырымонія прысягі адбываецца ў месцах баявой славы нацыі. Спачатку вам ладзяць экскурсію, а затым – рэпетыцыя. На прысягу зноў з’язджаецца цэлы табар сваякоў. Таксама прыязджаюць дэпутаты, ветэраны і іншыя ганаровыя грамадзяне.

Афіцэр зачытвае тэкст прысягі:

Прысягаю на вернасць Дзяржаве Ізраіль, яе законам і органам улады. Я прысягаю і абавязваюся безумоўна і без агаворак выконваць патрабаванні дысцыпліны Арміі Абароны Ізраіля, выконваць загады і распараджэнні камандзіраў, і аддаваць усе свае сілы, і нават ахвяраваць сваё жыццё для абароны Радзімы  і свабоды Ізраіля.

Затым усе разам кажуць тры разы «Ані нiшба» (Я клянуся!) або «Ані мiцтарэф» (Я абяцаю). Пасля гэтага зачытваюць ваша імя і вы бяжыце да стала. Там ляжыць аўтамат і Тора (для юдэя), Каран (для мусульманіна), Евангелле (для хрысціяніна), зборнік малітваў (для друзаў) і статут службы (для атэістаў). Ты ставіш святую кнігу на магазін для патронаў і зноў кажаш, што клянешся або абяцаеш. У канцы грае гімн.

Затым вы бяжыце да сваякоў. Ўсмешкі, слёзы, абдымкі, фатаграфіі і пасылкі з дому. Бо пасля прысягі вы яшчэ тыдзень-два застаецеся на тырануце. А пасля пачынаецца звычайная служба, якая для кожнага свая.

Чытач можа падумаць, што гэта войска нейкіх хлюпікаў і слабакоў. Чаму з імі абыходзяцца як з дзецьмі? Але падумайце самі. Як «войска хлюпікаў» змагло выйграць 7 войнаў, дзве інтыфады і некалькі дзясяткаў антытэрарыстычных аперацый? Менавіта выйграць. Ізраіль не прайграў не адной вайны або АТА. Ізраільцяне проста не маюць права прайграць. Інакш адбудзецца смерць нацыi. У дакументах ворага афіцыйна запісана чорным па белым: «Скінуць Ізраіль у мора».

Падумайце пра гэта. Можа час змяніць стаўленне да сваіх уласных жаўнераў?

Аўтар – Барыс Давід Балтэ (беларускі юдэй старшы сяржант рэзерву ЦАХАЛу, удзельнік вайны ў Сектары Газа «Нязломная скала».)

Поддержать проект

  • KAPA6UH

    Цікавы артыкул і нарэшце на беларускай , за што асабная падзяка .

    • 1863x

      Мы заўжды гатовыя публікаваць нешта цікавае на беларускай, калі-хто небудзь прапануе)

  • Mikołaj Łaniec

    Барыс Давід Балтэ- натуральна валодае беларускай мовай?)

    • 1863x

      Так.

  • Виктория Ларченко

    Авторам очевидно неизвестно, что так называемый «Израиль» никогда не существовал в реале (что подтверждено самими израильскими историками, да и самой историей — как известно, римская колония «Иудея» — квадрат со сторонами 70х80 км вокруг Иерусалима) и никаких исторических прав на эти земли не имеет. Так называемое «население Израиля» — поголовно эмигрантское, ввезенное путем различных махинаций под названием «алий». Что же до ЦАХАЛ и Хель-Хаавир — то это еще те мыльные пузыри.

    • Alexandr Bond

      Уверен на 100%, что после окончания средней школы вам была выдана справка, а не аттестат.

      • Впендюринг

        Что гэбешник, страхуешь подопечного? Дама 100-пудово права, а вот ты — неуч.

        • Александр Корнилович

          Ага, права, правее, чем твоё правое яйцо!)) Конечно, куда ЦАХАЛу до вооружённых сил Республики Беларусь! Если главнокомандующий отдаст приказ, через шесть часов наши танки будут на Красной площади! Или ты сомневаешься, пятая колонна?

          • Виктория Ларченко

            Для парня «с бронепоезда»: 2006 год — неудачная 2-я ливанская война. Более 20000 жидовской «элитки» против 2 с половиной тысяч «хезболла». Чем дело закончилось? Сменой иудейского правительства. Большой привет!

          • Виктория Ларченко

            Можно и совсем свежий пример. Провал операции «Литой свинец», на сей раз против ХАМАС (2008 год).

          • Александр Корнилович

            Ну, то что ты, курва, не женщина, а брсмовец клятый, я уже понял. И понял, что везде херово, кроме как в лукашенковской Беларуси! )))

          • Виктория Ларченко

            Дядя гэбэшник изволит сердиться? Ты если чего не знаешь то спроси тетю, а не вытягивай свой стручок до недозволенных природой размеров. Чао, Буратино!

    • Александр Корнилович

      Да пофиг мне ваши исторические справки, даже если тогда не было-сейчас есть! И это отличная страна. Вы ещё скажите, что СССР выиграл Вторую мировую войну, хотя любому нормальному человеку ясно, что её выиграли американцы, ставшие после войны первой державой мира. И сейчас и в нашей и в российской армии солдат-это никому не нужное пушечное мясо. Короче, долго ещё можно писать, но вы не поймёте, мозги холуйские не позволят.)))

      • Виктория Ларченко

        Отличная страна? Дурачок, а тебе известно, что эта «срана» построена на немецкие деньги? 100 млрд. долларов за липовый «лохокост» — и немцы будут платить минимум до 2030 года! За что? На их деньги отстроена вся инфпаструктура «сраиля», причем чужими руками, сам «сраиль» ничего не умеет. И потом — какой то очень странный скачок в ваших мозгах — начинали вроде как с живе, Беларусь, а заканчиваем хаве нагилой. Вы что — жид?

    • Robert E. Lee

      Не существовал ? Так вам полную бибилию никто читать не разрешал . Израилю 3000 лет и Иерусалим его столица . Был есть и будет . Даже такая безграмотная чурка как ты должна стеснятся идентифицировать Иудею со всем Израилем . Это как минская область . Роисся прав не имеет вообще ни на что как бывший улус Золотой Орды . Ибо все захвачено и порабощено самым варварским путем . Однако рюские продолжают заявлять свои права на то что им вообще никогда не принадлежало .

      • Виктория Ларченко

        1. Израиля никогда не существовало — согласно исследованиям известнейшего еврейского археолога Зеэва Герцога. «Царства Соломона и Давида» — районы у горы Хеврон. 2. Ашкеназы (крупнейшая составляющая иудейской массы) — ассирийская ветвь чей язык обезображен германским языком. Появился этот «древний народ» всего 700-800 лет назад (исследования Института Гарри Гопкинса) и никакого отношения к Малой Азии не имеет вообще. Сефарты — вторая составляющая «иудейской массы» — это просто мавры (арабы), воспринявшие иудаизм. 3. Согласно исследованиям Уве Топпера, так называемая «древняя книга Библия» писана не позже 9-10 веков, то есть уже в Средние века. Большой привет тупорылым неучам, которые странным образом противопоставляют Рашке почему-то «Сраиль», который только благодаря Рашке-то и появился. Хотя чему удивляться? Пальчис-то ваш, оказывается, гэбэшно-бильдербергский троль (https://cont.ws/@dasjekalupaily/810248).

  • мда….. не дзіва, што іх войска так хутка і эфектыўна граміла арабаў з усіх бакоў. застаецца толькі па-беламу зайздросьціць. ((

  • Kastuś Kalinowski

    Bora navat nia viedaje, szto skaz nie paczynajecca z »û». Pfuj, kacapnia.