Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Общество

Что будет после смерти Лукашенко?

Рыгор Астапеня, 10 Ноябрь 2017

Одной из главных проблем нашей политики являются невероятно древние, тягучие и чужеродные мифы, которые десятилетиями однобоко навязывались многими оппозиционными СМИ и партиями. Важнейший миф звучит так: «Когда Лукашенко уйдёт, жить в стране сразу же станет намного лучше».  Я уже лично после прохождения порога 20-летнего возраста стал сомневаться в данной аксиоме. Мы живём в мире, где АГЛ представляется сложным мистическим суперзлодеем, смерть которого сразу принесёт рассвет посреди ночи (как это зачастую бывает в голливудских фильмах). Но внимательно изучая историю, социум и культурную среду я довольно быстро в этом разуверился. Ведь подобных злодеев у нас настолько много, что даже методы Пиночета не являются панацеей. Так что представляем вашему вниманию очень правильный текст на данную тему.

Што будзе пасля смерці Лукашэнкі?

Пахаванне Брэжнева

Здаецца, што ў Беларусі даўно існуе негалосны кансэнсус – адзіным шляхам да пераменаў з’яўляецца натуральная смерць кіраўніка краіны. Усе разумеюць, што апазіцыя проста не ў стане перамагчы Аляксандра Лукашэнку, ды і палацавы пераварот немагчымы. Здароўе аўтарытарнага лідара, бадай, адзінае, што можа кінуць яму выклік, ды і тое не ў  найбліжэйшыя гады.

Але насамрэч смерць аўтарытарыя не мае нічога агульнага з росквітам дэмакратыі.

Менавіта пра гэта сведчыць даследаванне Андрэі Кендал-Тэйлар і Эрыкі Франц (першая працуе ў выведцы, другая ў акадэмічнай сферы). Паводле іх, палітычная спадчына Аляксандра Лукашэнкі мае ўсе шанцы яго перажыць.

Хоць магло б падавацца, што персаналісцкія рэжымы, якія пабудаваны вакол аднаго чалавека, павінны занепадаць пасля сыходу гэтага чалавека. Але гэтак адбываецца вельмі рэдка. Напрыклад, на месца памерлага Уга Чавеса прыйшоў менш харызматычны, але, магчыма, больш жорсткі Нікалас Мадура. Кімы пакаленнямі правяць у Паўночнай Карэі.

Даследчая выбарка з 79 аўтарытарных лідараў, якія памерлі ў часе праўлення ад 1946 да 2012 года, паказвае, што шанцы на дэмакратызацыю пасля смерці стваральніка аўтарытарнага рэжыму вельмі нізкія.

Рэдкія выключэнні – гэта, напрыклад, смерць генерала Франка, пасля якой у Іспаніі наступіла дэмакратыя. Але тут трэба сказаць, што “позні” Франка – гэта досыць “мяккі” Франка. Крыху часцей адбываецца ўсталяванне новага аўтарытарнага рэжыму чалавекам, які раней не ўваходзіў у кіроўныя эліты.


Прычына жывучасці аўтарытарызму ў тым, што смерць аўтарытарыя не з’яўляецца наступствам нейкіх палітычных дзеянняў. Таму палітычнай сістэме (дакладней кажучы, класу, які прымае рашэнні),  у прынцыпе, лёгка працягнуць business as usual.

Калі чыноўнікі доўга плылі ў адной лодцы, то які сэнс яе пераварочваць?

Досыць рацыянальным выйсцем для старой гвардыі можа быць рашэнне абраць на новага аўтарытарнага кіраўніка таго, хто нібыта паслабей.

Напрыклад, стаматолага Гурбангулы Бердымухамедава, які ўзначаліў Туркменістан пасля смерці Туркменбашы Ніязава. Але ён  здзівіў многіх, хутка прайшоўшы трансфармацыю ад “мяккага” лідара, які задавальняў усіх, да неаспрэчнага дыктатара. Нават Башар Асад спачатку выглядаў мілым і еўрапеізаваным, але пасля паказаў, што значыць быць сапраўдным сынам свайго бацькі.

Дробнай пагрозай для аўтарытарнай спадчыны Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца султанісцкі характар яго кіравання. Інстытуты рэжыму могуць аказацца недастаткова моцнымі, каб захаваць аўтарытарызм, проста зладзіўшы плаўны пераход ад аднаго лідара да наступнага. Таму жаданні часткі беларускай наменклатуры, якая хацела б бачыць “Белую Русь” партыяй, можна зразумець.

Гэта іх магчымасць выбудоўваць тую Беларусь, якая пачнецца пасля адыходу Аляксандра Лукашэнкі.


Але гэта наўрад ці азначае хоць нейкія шанцы на лібералізацыю, а проста ўмацоўвае трываласць сістэмы. Смерць аўтарытарнага кіраўніка – гэта, “на дзіва, непрыкметная” з’ява для палітычнай сістэмы, дзе ўсе гайкі закручаныя. Таму тост “ШОС” не мае ніякага сэнсу.