Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Общество

«Мы свае, мы ўсур’ёз і надоўга». Интервью с основателем проекта для беларускоязычного бизнеса Svaje.by

1863x, 28 Сентябрь

За последний год мы видим постепенное расширение национального бизнеса и всё более частое употребление родного языка в сфере маркетинга. Если раньше такие примеры можно было пересчитать на пальцах одной руки, то сейчас не успеваешь следить за всеми патриотическими примерами.

Недавно был запущен проект «Svaje.by», который ставит целью объединить всё национальное из бизнеса в одном месте. Мы решили поговорить с руководителем проекта Павлом Коласом о том, как идут дела и о планах на будущее.

Фото — Виктория Пальчис

Расскажи, как к тебе пришла идея создать “сервис для своих”?

Ідэя сфарміравалася сама па сабе, бо я бачу, як людзі шмат гадоў вучаць-вучаць беларускую мову — у школе, ходзяць на курсы «Мовы Нанова» — а выкарыстаць яе потым няма дзе, так часта падаецца ў русіфікаваным грамадстве.  І тады частка людзей ад беларускай мовы адыходзіць, а трэба проста падказаць месцы, дзе можна лёгка з карысцю для сябе і для іншых яе выкарыстаць.

То есть не ради бизнеса и денег, а только для поддержки родного языка?

Гэта можа быць бізнэсам калі-небудзь — праз год, пару гадоў, але зараз гэта ўсё толькі дзеля ідэі.

Сидя в твоём офисе, не могу не спросить — а чем сам занимаешься?

Мы працуем у e-commerce, cтвараем інтэрнэт-крамы для амерыканцаў.

Давно?

Я гадоў 10 гэтым займаюся, а фірму адкрыў гадоў 5 таму.

То есть создание сайтов для тебя родная стихия? Часто такие “идейные” проекты делаются гуманитариями на коленке за одну ночь.

Так, у нас невялікая фірма на 5 супрацоўнікаў, але ёсць свая платформа для электроннай камерцыі. Распрацоўваем інтэрнэт-сайты, таму такія задачы не выклікаюць вялікіх складанасцяў. Досведу хапае. І нават у гэтай сітуацыі распрацоўка svaje.by вялася не адну ноч, а некалькі месяцаў, на каленцы за ноч такое не зробіш. Мы маем патэнцыял для развіцця і хуткага рэагавання на новыя выклікі. Калі мы захочам стварыць раздзел прыватных абвестак ці даць магчымасць бізнэсам прадаваць праз наш сайт, гэта будзе справа некалькіх дзён, а не пытанне змены платформы. То бок гэта не сайт-візітоўка, а распрацоўваўся на гады.

Как ты видишь ситуацию с финансированием политических сил в Беларуси? Ведь если брать негосударственные организации, то гранты получает не только оппозиция — пророссийские силы тоже.

Тое, што мы бачым: шмат гадоў фінансуецца ўсё неэфектыўна. Тыя, хто дае грошы, дае іх дзеля сваіх інтарэсаў. То бок Эўропа адсюль выцягвае лепшыя інтэллектуальныя і працоўныя кадры. Тое самае робіць і ўсходні бок.

Зянон Пазняк говорит о том, что беларуская политика должна спонсироваться только на беларуские деньги. Ты с этим согласен?

Гэта было б файна.

Одновременно многие жалуются на то, что вот в Украине и при Януковиче было множество ярких оппозиционных партий, в РФ — Навальный, а у нас нет ничего…

Справа ў іншых эканамічных сістэмах. У нас няма буйнога бізнэсу, які б быў непадкантрольны ўладам. Складана ўявіць, каб тут нейкі банк ці завод фінансаваў іншую палітычную сілу. А вось ва Ўкраіне і Расеі гэта цалкам магчыма.

Есть примеры успешных пробеларуских бизнесов, которые тебе нравятся и которым ты бы поставил лайк?

Я люта бы паставіў лайк Honar, які на сёння даволі моцны брэнд, створаны з нуля.

А Symbal.by?

Сымбаль.бай файны бізнэс, актыўна пашыраецца, шмат філіяўлаў і рэселераў, вялікія абароты. Але пакрыху трэба адыходзіць ад фармату “вышыванка на ўсім”. Бо вышыванку на ўсё, што можна, здаецца, ужо наляпілі, ці вось-вось налепяць. Павінны быць наступны іх крок, хочацца нечага большага. На сваім праекце я б жадаў бачыць шмат маленькіх беларускіх ініцыятыў проста для звычайнага жыцця — цырульні, аўтамыйні, кавярні, прадуктовыя крамы. Цэлы такі сусвет, які б задавальняў усе звычайныя патрэбы. І рабіў бы жыццё камфортным, найперш беларускамоўных людзей.

А сам в личной жизни стараешься соответствовать этому принципу?

Вось ў офісе маю сталы ад “Цесляроў”, а ў хаце шафа адтуль жа.

Фото — Виктория Пальчис

Так, ИП Дашкевича ты поддержал. Кого ещё?

Офісныя кубкі ад Symbal.by. Таксама маю ад іх амаль поўны камплект цішотак. Кашулю ад Honar маю. Думаю, ў бліжэйшы час набыць што-небудзь ад LSTR.

Фото — Виктория Пальчис

А культурнае жыццё?

Падтрымаў пару кніжак на беларускай на краудфангавых платформах, таксама археалагічны летнік у Крэва. Усё, думаю, на вышэйшыя, у параўнанні са звычайным ахвярадаўцам, сумы. Але ж так і павінна быць, бо я бізнэс. Паказы Кінаконга і “беларускія ўікэнды” таксама падтрымаў.

За последние пару лет ряд крупных брендов стал поддерживать беларуский язык. A-100, VELCOM, Атлант-Telecom, Альфа-Банк, Евроопт — всех и не упомнишь. Ты бы их включил в свой проект, или они просто коньюктурщики?

Так, я б іх дадаў, але ў асобны раздзел, адзначыў бы імкненне да беларускай мовы. Што да асноўнага каталога, напрыклад, калі гэта Velcom, будзем пазначаць адмысловыя офісы, дзе табе дакладна адкажуць на роднай мове, а не ўсю кампанію цалкам. Агулам я думаю, што гэта была не кан’юктура, а бізнэс шчыра падтрымаў ідэю. Мы са свайго боку падтрымліваем і хочам бачыць пераход ад “фасаднай беларусізацыі” да рэальнай: толькі беларускамоўная этыкетка ці шыльда — гэтага ўжо недастатковая падстава лічыць бізнэс сапраўды беларускім, павінна быць уся камунікацыя па-беларуску, у першую чаргу абслугоўваючы персанал павінен валодаць беларускай мовай. У такім выпадку бізнэсы сапраўды свае і вітаюцца ў асноўным каталогу svaje.by, а не ў асобным раздзеле да яго.

Когда Белгазпромбанк или ВТБ-Банк с российским капиталом переходят на беларуский и поддерживают различные национальные инициативы — как к такому относиться?

А што ў гэтым дрэннага? Я стаўлюся да гэтага добра. Яны тым самым адзначаюць нашую адметнасць, і адметнасць таго рынку, дзе ім трэба працаваць.

Но с другой стороны, я еду в маршрутке и слышу рекламу ВТБ-Банка на беларуском. А наши местные банки и другие крупные игроки до сих пор «стесняются» зачастую таких ходов. Почему так выходит, что русские бегут впереди поезда и делают маркетинг на нашем родном языке?

Гэта, напэўна, тое яшчэ старое ўспрыняцце мовы як палітыкі. Шмат хто нават зараз думае катэгорыямі канца 90-ых і рэфлекторна баіцца нейкіх крокаў у нацыянальны бок. Расейцы ж прышлі зарабляць грошы, таму глядзяць на рынак без усялякіх забабонаў і робяць той маркетынг, які прынясе ім больш прыбытку.

А что со скандалом вокруг «Савушкина»?

«Савушкін» не набываю і нікому не раю. Ім пара даўно зразумець, што адсутнасць на этыкетках беларускай мовы, якая з’яўляецца дзяржаўнай, ёсць тыповая моўная  дыскрымінацыя. І калі ў інэце іх троляць, то гэта толькі спроба данесці пункт гледжання пэўнай групы спажыўцоў. У перспектыве, упэўнены, гэта непрыманне беларускай мовы ім яшчэ адгукнецца, бо рэпутацыю лёгка сапсаваць і вельмі цяжка пасля аднавіць, асабліва ў такой вострай тэме, як моўнае пытанне. Але, мо, яны возьмуцца за розум.

Как вообще бизнесу  попасть в каталог и какие критерии стоят перед ним?

Зайсці на сайт, нажаць кнопачку “Дадаць”,  і выскачыць форма для запаўнення — яна простая, стваралі яе з мэтай, каб бізнэсу было прасцей рэгістравацца. Потым мы патэлефануем, і калі нам змогуць адказаць на беларускай мове —  дадаем у каталог. Імкнемся правяраць бізнэсы: ці тэлефануем, ці хтосьці ідзе наведваць. Нават пачалі ствараць сетку “сакрэтных агентаў” у рэгіёнах для такой справы, проста без праверкі не дадаем. Вядомыя і шмат разоў правераныя месцы дадаем самі.

Бываюць забаўныя здарэнні. Аднойчы дабавіўся сэрвіс рытуальных паслуг, у якога ёсць беларуская версія сайту. Фірма належыць расейскамоўнаму бацьку, а яго сын — беларускамоўны. Я патэліў па кантактнаму нумару, і бацька мне адказаў: «Ну я вообще-то беларуский не очень понимаю«. Ці нейкая турагенцыя, дзе дзьве супрацоўніцы і, па легендзе, па-беларуску размаўляе толькі адна, але якраз яна зараз у адпачынку — ніводнага беларускага слова там не пачулі, хоць заяўку на даданне аформілі. Вось гэткім бізнэсам, на жаль, прыходзіцца адмаўляць. Але яны, вядома, могуць паспрабаваць пазней.

Фото — Виктория Пальчис

Вот тут внизу написано: «Зроблена у Беларусі без замежных грантаў»…

Гэта зроблена, каб падкрэсліць, што мы свае, што мы ўсур’ёз і надоўга. Бо звычайна тыя, хто робіць сайт на грант, у іх сайт працуе год-два і ўсё. Таму такі акцэнт.

Есть какие-нибудь сферы, где вам нужна помощь добровольцев?

Зараз больш за ўсё мы маем патрэбу ў піары і прасоўванні сайта, каб найбольшая колькасць беларускамоўных бізнэсаў і спажыўцоў даведалася, што з’явіўся сайт, які арыентаваны менавіта на іх патрэбы. Што датычна вэб-тэхналогій, думаю, мы самі справімся, бо займаемся гэтым прафесійна. А вось наконт мабільных аплікацый пакуль праблема, бо мы іх ня робім. Калі нехта займаецца, такую б дапамогу  з задавальненнем выкарасталі бы, можна звяртацца у Facebook, праз кантакт-форму на сайце ці на пошту pk@majstar.com.

Если пофантазировать и представить, что сервис стал популярен и начал расти, то куда дальше будете двигаться? Какие дополнительные вещи и элементы хотели бы ввести?

У бліжэйшыя дні дабавім агульную мапу бізнэсаў, яна ўжо гатовая. Калі дабавім цалкам беларускамоўныя бізнэсы, будзем дадаваць часткова-беларускамоўныя і асобных людзей. Напрыклад, нейкі Мікалай прадае шаўрму, і ў свой час працы абслугоўвае на беларускай. Такія прыклады таксама жадаем адлюстроўваць. І не плануем абмяжоўвацца толькі Беларуссю. Ёсць дыяспары ў розных краінах, там таксам трэба працаваць, каб беларусы падтрымлівалі адзін аднаго.

Если уже есть более 50 компаний, можно ли думать об условной «карте лояльности»? Чтобы покупая мебель у Дашкевича, ты получал скидку в том же Symbal.by. И наоборот?

Зараз мы жадаем сабраць усіх у адным месцы. І калі база будзе вялікая, ужо будзем працаваць над рознымі карткамі, акцыям па зніжках і іншымі прыемным бонусамі адносна аўдыторыі.

Я веру і ведаю, што шмат беларусаў цягнуцца падтрымаць сваё. Наша місія  прапанаваць максімальна зручны спосаб гэта зрабіць.

Но мы забываем про рынок труда. Раньше беларускоязычному было непросто устроиться на работу.

А цяпер дастаткова бізнэсаў, дзе без валодання беларускай мовай на працу не бяруць. Вунь берасцейкі “Князь Вітаўт” шукае сабе гандляроў, вунь магілёўскі “Шпаркі лось” шукае афіцыянтаў і кухараў, менская “Наша ніва” — маркетолагаў і гэтак далей, і гэта свежыя абвесткі толькі за некалькі апошніх дзён. Канешне, хутка ў нас будзе раздзел з вакансіямі і пошукам працы, бо рынак працы “на беларускай” існуе ці пачынае складвацца. Зараз патрэбы ў супрацоўніках растуць, бо актыўна адкрываюцца новыя бізнэсы. Тыя менскія бізнэсы, якія ў нас зараз ёсць на сайце, даюць працу некалькім сотням спецыялістаў толькі ў Менску. Наша мэта —  валоданне мовай ператварыць у плюс, калі размова заходзіць пра рынак працы.

Что ты посоветуешь русскоязычным патриотам, которые пока не готовы перейти на беларуский, но хотят также участвовать в национальном возрождении?

Можна рабіць маленькія крокі, аднойчы пачаць казаць “Дзякуй” замест “Спасибо”, потым пачаць ужываць іншыя простыя словы: «так«, “да пабачэння«, «вітаю«, «добра«. Гэта нескладана, і нейкага сур’ёзнага дыскамфорту не прынясе. Затое пачуццё беларускасьці будзе паступова павялічвацца. І пры іншых роўных умовах, не ў ахвяру якасці, вядома, трэба абіраць “сваіх” і набываць у “сваіх”!

P. S. Редакция всячески поддерживает принцип «набывай у сваіх» и планирует целую серию публикаций, посвящённых национально-ориентированному бизнесу. Если у вас есть что рассказать, пишите по следующим контактам:

FacebookTwitterTelegramVK или на почту 1863xxxxx@gmail.com

Когда патриоты массово понесут свои деньги в копилку других патриотов, то нашему гражданскому обществу не понадобится ничьих грантов и внешней помощи. Только на свои деньги мы сможем добиться настоящей независимости во всех сферах. Ваши кошельки — лучшее оружие в современных реалиях Беларуси.

Поддержать проект 1863x.com

  • хм… можа і сапраўды думкі могуць матэрыялізавацца?? гады два таму пісаў неяк артыкул менавіта пра неабходнасьць таго, што тут апісваецца. і ты глядзі — матэрыялізавалася. )))

  • Mikita Broŭka

    На жаль, калі набываеш у «сваіх», вельмі часта сутыкаешся з коштамі вышэй і сервісам горш, чым у іншых кампаній. Але будзем спадзявацца, што з часам сітуацыя зменіцца:)

  • Pavel Kolas

    @mikitabroka:disqus у нас адмыслова на такі выпадак сістэма рэйтынгаў і водгукаў ёсць і працуе. Дык што калісь дзесь «уцюхваюць» — пішыце водгукі, прымем меры.