У адзін са звычайных дзён, калі рэдакцыя ў поце твару працавала над планамі дэакупацыі Смаленска, у асабістыя паведамленні VK нам напісалі наступнае:
Мы зноў папярхнуліся «Лідскім Квасам» ад такога нахабства, праліўшы каштоўны напой на карту вызвалення ўсходніх беларусаў. Чаму вата нічому не вучыцца? І сама ж, сама абсалютна добраахвотна нарываецца. Але з іншага боку, уявім, што ў нас параноя і ўсюды бачацца «крамлёўскія» праекты. Тады пакідаем права думаць і вырашаць толькі сваім чытачам, а 1863x падасць толькі патрэбныя факты.
WHO IS MISTER 4ESNOK?
4esnok.by – закос пад «незалежны інфармацыйны рэсурс», які мае даволі нядрэнную наведвальнасць на сайце, нядрэнную па памерах суполку у VK (там знаходзяцца больш за 6 тысяч беларусаў) і пры гэтым не мае выразнай персаналізацыі. Аўтары і журналісты ніяк не піярацца, а працуюць моўчкі. Але пра гэта крыху пазней.
Згодна з гісторыяй Whois, праект пачаў сваю гісторыю увосень 2014-га. А цяпер давайце паглядзім на падпіскі нейкага Міхаіла Трацкевіча, які спрабаваў пагражаць нам судом:
Усюды ватата и савок.
І вось такіх больш за 200 падпісак. Ідзем далей і заходзім у раздзел відэа. Там мы бачым аўтарскае інтэрв’ю з нейкім Мікалаем Сяргеевым, румолаўцам і рускаміраўцам.
Нават лёгкі пошук у Гугле па дадзеным персанажу выдае адразу столькі шмат зашквара, што ён можа пачаць цячы з экрана. Вось адзін са шматлікіх прыкладаў.
Гэта адзін з самых актыўных фанатаў Пуціна і РФ у Беларусі, удзельнік прарасейскіх рухаў і арганізацый. І з ім 4esnok.by добраахвотна робіць інтэрв’ю, піярыць на сваім сайце. Але давайце паглядзім на ўнутраны змест сайта.
АНАЛІЗ КАНТЭНТУ І АЎДЫТОРЫІ
На першы погляд навінавая позва нічым не вылучаецца і з’яўляецца цалкам звычайнай. Палітыка, здарэнні, спорт, надвор’е і ўсё ў такім духу. Але варта зірнуць на аўтарскія артыкулы, як пачынае ўсплываць сапраўдная сутнасць.

Цытата з артыкула: «Па-другое, праблемамі гістарычнай адукацыі. Калі б кожны беларус са школьнай лавы памятаў праўду пра БНР, ён бы выразна ведаў, што пачатак нашай дзяржаўнасці адбываецца з БССР, а БНР наогул не была дзяржавай.
У сувязі з гэтым і дзяржаве, і беларускай антынацыяналістычнай грамадскасці варта надаць асаблівую ўвагу развіццю канструктыўных СМІ для моладзі, магчыма, стварыць новыя, каб папулярызаваць аб’ектыўную інфармацыю аб мінулым і сучаснасным Беларусі. У наш інфармацыйны век гэта першачарговая задача».

Цытата з артыкула: «Вольнае выкарыстанне сцяга, якое прапануе Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, прывядзе да таго, што кожны«змагар»будзе ўсімі спосабамі дэманстраваць«ватнікам» сваю пазіцыю, правакаваць навакольных яго людзей, што можа негатыўна адбіцца на ўнутранай стабільнасці, а таксама расхістаць становішча ў краіне і павысіць сацыяльнае напружанне».

«У гэтым дакументальным фільме мы раскажам пра злачынную дзейнасць беларускіх буржуазных нацыяналістаў»

«Хто не шкадуе пра распад СССР, у таго няма сэрца. А ў таго, хто хоча яго аднаўлення ў ранейшым выглядзе, у таго няма галавы». Прэзідэнт Расеі В.В. Пуцін.
«ПАСПЯХОВЫЯ КРАУДФАНДЭРЫ»
Больш смешна становіцца, калі на іх сайце бачыш такую аб’яву:

«Сайт 4esnok.by працуе на асабістай ініцыятыве і сродкі яго ўдзельнікаў. Нас не фінансуюць дзяржаўныя органы, а таксама якія-небудзь іншыя краіны. Прыбыткі ад рэкламы не з’яўляюцца істотнымі і не могуць нават часткова забяспечыць функцыянаванне праекта.
У месяц нашыя выдаткі прыкладна складаюць 3 000 беларускіх рублёў. Гэтыя грошы ідуць на аплату хостынгу, адміністраванне і мадэраванне сайта і суполак у сацыяльных сетках, а таксама на аплату працы журналістаў, якія рыхтуюць навіны, артыкулы і агляды.
У нас ёсць шмат планаў і праектаў на будучыню, усё гэта патрабуе прыцягнення дадатковых сродкаў, якіх на дадзены момант у нас няма. Калі вы хочаце дапамагчы нам у развіцці, то гэта можна зрабіць пералічыўшы любую суму на яндэкс гаманец: 410014217705914. калі вы хацелі б дапамагчы іншым спосабам – напішыце нам: [email protected]»
Зараз вы павінны пачуць гучны рогат усіх, хто калі-небудзь збіраў грошы на дзейнасць якіх-небудзь анлайн-праектаў. У хлопцаў патрэбы больш за 1500 $ у месяц, і яны так сціпленька прапануюць чытачам пераводзіць усё на адзін рахунак расейскіх Яндэкс-Грошы. Калі хто ведае фінансавую рэальнасць нашых медыя, то ён толькі зарагоча. Яшчэ больш гумару дадасць аналіз крыніц трафіку на сайт.
Каля 60% аўдыторыі прыходзіць з чужых сайтаў. Давайце ж паглядзім з якіх жа:
Смех у тым, што гэта «рэкламны трафік» – зашкварнікі проста купляюць пераходы праз Яндэкс, сістэму Redtram (жоўтыя загалоўкі і банеры) і г.д. Атрымліваецца, што большая частка наведвальнікаў не арганічная чытацкая аўдыторыя, а толькі набытая за грошы.
Хлопцам не хапае грошай, але яны смешным чынам просяць у чытачоў 1500 $ у месяц, пры гэтым у іх аднекуль дастаткова сродкаў каб закупляць рэкламу. На што ж гэта падобна?
КРАМЛЁЎСКІЯ ЗАШКВАРНІКІ
Як робяцца грантавыя прарасейскія праекты? Звычайна яны выбіваюць пэўную суму грошай, наймаюць танных ўбогіх лайнааўтараў, капірайтэраў, СЕОшнікаў, піляць бюджэт, а калі прыходзіць час даваць справаздачу, яны скідваюць кіраўніцтву статыстыку наведванняў. Але кіраўніцтва не ведае, што аўдыторыя ў сайта набытая і рэальнага ўплыву няма, а таму зноў дае грошыкі.
Праекты, на якія даюць трохі грошай, звычайна смешныя і недарэчныя. Там, дзе ідуць сур’ёзныя сумы, узнікае небяспека. Бо многія медыйшчыкі з’яўляюцца мякка кажучы «прадажнымі». За добрую зарплату яны гатовыя хутка мяняць працадаўцаў, а разам з імі мараль і погляды.
Вось так незразумелыя SMM-шчыкі хацелі купіць рэкламу ў знакамітым пабліку Чай з малинавым варэннем для праекту «накшталт часныку». Але як мы бачым, усе адэкватныя людзі з зашкварнай бздурай звязвацца не жадаюць.
І асобнае пасланне для ўсіх смешных крамлёўскіх клоунаў. Рэдакцыя пабывала ў 5 вязніцах, грызла соднямі сухі Ролтан ў этапах, месяцамі жыла ў цыгарэтным дыме ўдушшы. І калі вы думаеце, што нас можна напалохаць нейкімі судамі з-за таго, хто як каго назваў, – то цалкам наперад. Я з радасцю буду публічна даказваць і паказваць, кім вы з’яўляецеся.
Ну а тыя, хто хоча і далей убачыць працяг праекта 1863x.com нагадваем, што мы абвясцілі новы краудфандынг. Нам трэба куды менш 3000 рублёў у месяц :)))
Прыорбанк: нумар нашай карткі — 4916 9896 0407 1588
МТБанк: прымае плацяжы з картак усіх банкаў Беларусі — 5351 0412 9602 1304
Таксама можна скарыстацца сэрвісам МТБанка або Белгазпрамбанка для пераводу з розных банкаўскіх картак.
Для нашых замежных чытачоў і міжнародных пераводаў:
Нумар рахунка (IBAN) — BY37PJCB30146020081030123933, SWIFT код банку — PJCBBY2X, ФИО — PALCHIS EDUARD ALEKSANDROVICH.
PAYPAL
Звяртайцеся ў асабістыя паведамленні: Facebook, Twitter, Telegram, VK.
WEBMONEY
Калі вы карыстаецеся электроннымі грашыма, тады вось нашыя электронныя гаманцы ў сістэме WebMoney:
WMZ (даляры) — Z263914117582
WME (еўра) — E292079285930
WMR (расейскія рублі) — R958614073068
WMU (украінскія грыўны) — U46007126448
BITCOIN
Адрас нашага bitcoin-гаманца — 19CcmesNKjdk8hafQAazhFoGBziwwmYutq
ЛИЧНО
Звяртайцеся ў асабістыя паведамленні: Facebook, Twitter, Telegram, VK.
Записи
— (Русский) Городские войны. Как горожане ВКЛ сражались за свои права — (Русский) БНФ - FAQ по самой старой политической партии Беларуси — (Русский) НКВД против Радзивилов. Как "раскулачивали" владельца Несвижского замка. — (Русский) "Панаехала гасцей з іншаземных абласцей". Как иностранцы становились королями Речи Посполитой. — (Русский) Что такое "культурный марксизм"? Разбираем истоки современных общественных трендов









