Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История

Гераічная абарона Брэсцкай Крэпасці ад нацысцка-савецкіх захопнікаў.

1863x, 21 June 2017

Заўтра зноў па краіне пачнуць ладзіць мерапрыемствы, звязаныя з пачаткам “Вялікай Айчыннай вайны”. Пакуль увесь свет не падзяляе  Другую сусветную, саўковыя шаблоны па-ранейшаму актыўна навязваюцца ў Беларусі. І вядома ж будзе шмат размоў пра Брэсцкую Крэпасць.

Вось толькі ніхто не раскажа пра яшчэ адну абарону Брэсцкай Крэпасці ў 1939-ым годзе. Як бы ні стараліся камуністычныя прапагандысты, Другая сусветная пачалася для Беларусі ў верасні 1939-га года, як і для Польшчы.

ПЕРАДГІСТОРЫЯ

Калі нехта не памятае, Другая сусветная вайна пачалася 1-га верасня 1939-га года, калі Гітлер уварваўся ў Польшчу. Перад гэтым быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа (дагавор аб ненападзе) паміж СССР і Трэцім Рэйхам. У дадатак да пакту быў падпісаны сакрэтны пратакол аб падзеле Усходняй Еўропы. Згодна з ім, Заходняя Беларусь (якая на той момант знаходзілася ў складзе Польшчы) у выпадку чаго належыла  Сталіну.

Бамбіць Брэст пачалі ўжо 2-га верасня 1939-га. 10 бомбаў былі скінутыя на Брэсцкую Крэпасць. Яны пашкодзілі “Белы Палац”.

У “Белым Палацы” быў калісьці падпісаны Брэсцкі мір 1918-га года.

Такім чынам, у абаронцаў Крэпасці было 2-2,5 салдат, некалькі бронецягнікоў, трошачкі артылерыі і жаданне змагацца да канца. Ну і некалькі старых танкаў часоў Першай сусветнай.

Renault FT-17 – пацешныя малышы-танкі, якія дзесяцігоддзямі служылі ў розных войсках пасля Першай сусветнай вайны

ГЕРАІЧНАЯ АБАРОНА БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ 1939

Ужо праз два тыдні пасля пачатку  Другой сусветнай, 14-га верасня, вораг раптам апынуўся каля брамы. Кіраваў наступам знакаміты Гудэрыян.

Заблакаваная паўночная брама Крэпасці

У германскіх дывізіяў была значная перавага ў сілах. Абаронцы крэпасці мала што маглі супрацьпаставіць магутнай нямецкай артылерыі і павераным бамбардзіроўкам, акрамя старых валоў і казематаў. Супраць 154 нямецкіх танкаў было паўтара дзясяткі процітанкавых стрэльбаў, супраць 260 гармат і мінамётаў — 18 палявых гармат і 8 зенітак.

Усю ноч нямецкія гарматы  абстрэльвалі  крэпасць. Палякі, у сваю чаргу, двума групамі добраахвотнікаў здзейснілі вылазку ў месцазнаходжанне ворага. Камандзір адной з груп, падпаручнік Ежы Жэліхоўскі паведаміў, што яны знішчылі некалькі варожых танкаў і бронеаўтамабіляў.

Раніцай 15 верасня пасля масіраванай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі немцы пачалі штурм. Абаронцы крэпасці ўпарта супраціўляліся. Бойка, якая шмат дзе пераходзіла ў рукапашную схватку, працягвалася ўвесь дзень. Наступ немцаў захлынуўся на грабяні крапасных валоў. Гудэрыян зноў перайшоў да сістэматычных артылерыйскіх і авіяцыйных удараў, якія моцна шкодзілі абаронцам крэпасці.

Каля 7 разоў нацысты спрабавалі ўзяць штурмам форт, аднак усе атакі былі адбітыя. Пасля трох дзён аблогі і нападаў было страчана 40% асабовага складу. Камандуючы абаронай прапанаваў байцам эвакуіравацца на поўдзень, каб далучыцца да ацалелых частак польскага войска. Але ў крэпасці засталіся добраахвотнікі, якія вырашылі змагацца далей.

“САВЕЦКІЯ ВЫЗВАЛІЦЕЛІ”

17 верасня ў адпаведнасці з сакрэтным пратаколам  Сталін ударыў палякам у спіну. Падстава была вядома  высакароднай і звалася “вызваленчым паходам Чырвонай Арміі”.

І пакуль добраахвотнікі працягвалі паспяхова абараняцца ад немцаў, савецкая ваенная машына рухалася ў накірунку да Брэста, і ўжо 22-га верасня 1939-га часткі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА) былі ў нашым горадзе. Згодна з сакрэтным пратаколам немцы перадалі  кантроль над горадам Саветам. І вечарам таго ж 22-га верасня крэпасць пачалі штурмаваць чырвонаармейцы.

На працягу некалькіх дзён савецкія часткі марна спрабавалі захапіць форт, але добраахвотнікі стаялі насмерць. 26-га верасня быў праведзены адчайны штурм, у выніку якога абаронцы панеслі цяжкія страты. Ноччу 27 верасня капітан Радзішэўскі загадаў пакінутым добраахвотнікам разысціся і прарывацца да сваіх сем’яў. Абаронцы ўсвядомілі, што  цяпер крэпасць заціснутая паміж Рэйхам і СССР.

Сумесны нацысцка-савецкі парад у Брэсце з нагоды перадачы горада часткам РСЧА. 22-га верасня 1939-га года

Атрымліваецца, што за 13 дзён абароны крэпасць перажыла мноства нападаў: што нямецкіх, што савецкіх. Нешматлікія дрэнна ўзброеныя абаронцы здзейснілі сапраўдны подзвіг, здолеўшы ўтрымліваць значны ваенны аб’ект фактычна да поўнага падзення Польшчы (28-га верасня здаўся гарнізон Варшавы).

НЯЗРУЧНАЯ ГІСТОРЫЯ

Гісторыю верасня 1939-га года камуністычныя гісторыкі вельмі не любяць згадваць. Бо ў іх ужо наштампаваныя міфы кшталту “дзяды ваявалі”, фільм “Брэсцкая Крэпасць” зняты і чаго там варушыць мінулае. А праўда ў тым, што яшчэ ў 1939-ым гэты кавалачак зямлі спрабавалі захапіць нацысты, але ў выніку занялі саветы. Ды яшчэ сумесныя парады мірна ладзілі, што ўжо зусім парушае погляды ватнікаў.

Таму калі 22-га чэрвеня чарговы раз убачыце або пачуць прапагандысцкія соплі, памятайце тых смелых і адчайных добраахвотнікаў, якія абаранялі крэпасць ад двух найбольш людаедскіх рэжымаў 20-га стагоддзя.