Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История Беларуси

Надзвычайная гісторыя Торвальда. Як ісландзец прынёс хрысціянства на беларускія землі

1863x, 11 July

Беларуская гісторыя з’яўляецца самай дыскрымінуемай гісторыяй у Еўропе, а можа быць нават і ў свеце. Мяркуйце самі: з аднаго боку ўсходні сусед, які ўвесь час прэтэндуе на нашу гістарычную спадчыну. З іншага заходнія суседзі, якія крадуць нашых нацыянальных герояў і гісторыю ВКЛ. Што ўжо казаць пра дзяржаўную палітыку, якая доўгі час была літаральна антыбеларускай у культуры, адукацыі і асвеце.

Але сайт 1863x.com і далей будзе будзе старацца выпраўляць дадзенае становішча. Сёння мы вам распавядзем пра адзін вельмі цікавы факт. Беларускія землі першыя прынялі хрысціянства на тэрыторыі былой Кіеўскай Русі.

ГІСТОРЫЯ ТОРВАЛЬДА-ХРЫСЦІЦЕЛЯ

Шлях да Ісуса Хрыста для нас пачаўся з далёкай і цудоўнай зямлі – Ісландыі. Менавіта там каля 950 года нашай эры на поўначы ў заліве Скаген-фіёрд нарадзіўся Торвальд Вандроўнік, будучы хрысціцель Полацка.

Скаген-фіёрд

Як тыповы вікінг, Торвальд спачатку займаўся набегамі на службе ў караля Свена I Вілабародага. Аднак ужо ў тыя часы дзіўна сябе паводзіў па мясцовых мерках. Усю сваю долю нарабаванага ён траціў на выкуп палонных, якіх пасля адпускаў дадому. І яго міласэрнасць, на якую дзіўна паглядалі іншыя, адыграла далей станоўчую ролю. Кароль Свен I трапіў у палон да ірландцаў, але тыя аддалі яго Торвальду ў знак павагі.

Менавіта ў Ірландыі Торвальд упершыню пазнаёміўся з хрысціянствам. Маральная глыбіня новага вучэння настолькі яго ўразіла, што ён адмовіўся ад ранейшых заняткаў і накіраваўся ў Саксонію. Там у 980 годзе ён становіцца хрысціянінам, прыняўшы хрышчэнне ў біскупа Фрыдрыха. Разам з ім ён накіроўваецца дадому, каб прынесці веру роднаму востраву.

У 982 біскуп Фрыдрых і Торвальд накіраваліся ў Ісландыю. Спачатку ўсё ішло добра – сваякі Торвальда таксама сталі хрысціянамі, была пабудаваная першая царква, колькасць людзей, якія верылі ў Хрыста, паступова расла. Але пасля здарыўся сумны і трагічны выпадак.

Торвальда сталі актыўна высмейваць ісландцы-паганцы, складаючы пра яго брудныя песенькі і дражнілкі, якія спявалі на рынках: «Дзевяцёх біскуп нарадзіў, усім ім бацькам Торвальд быў». Па тых часах гэта было вельмі абразлівым для любога мужчыны. Ускіпела кроў вікінга, Торвальд выклікаў крыўдзіцеляў на бойку, дзе іх і забіў. Біскуп Фрыдрых, даведаўшыся пра гэта, быў вельмі незадаволены такім ходам падзей, лаяў Торвальда за празмерную агрэсіўнасць. Паганцы выкарысталі бойку як падставу для нападу, спалілі царкву, дом Торвальда і забілі вялікае мноства хрысціянаў. Нашаму герою разам з біскупам давялося бегчы. Тады ён і даў сабе абяцанне ніколі больш не вяртацца на Радзіму і прывесці да Хрыста хаця б адзін народ. Што ў будучыні і зрабіў.

НА ШЛЯХУ ДА ПОЛАЦКА

У 985 годзе Торвальд, пабываўшы ў пілігрымцы ў Ерусаліме, прыязджае ў Канстанцінопаль. Там яго сустракае сам Візантыйскі імператар Васіль II. Візантыя да таго часу дасягнула піка свайго развіцця, уплываючы на мноства тэрыторый: Арменію, Грузію, Паўднёвую Італію, Балгарыю, Ноўгарад, Кіеў, Полацк. У выніку імператар дае ісландцу грамату, паводле якой той становіцца поўнаўладным прадстаўніком Візантыі ў краінах усходняй Балтыкі і княствах Кіеўскай Русі.

Праз год, у 986-ім годзе, Торвальд прыязджае ў Полацк. Мясцовыя варагі дапамагалі яму з перакладам казанняў на мясцовую мову. Місія ішла так добра, што наш герой вырашае канчаткова застацца ў горадзе на Дзвіне і больш не гойсаць па свеце. Неўзабаве ўзнікае першая царква, а пасля і манастыр святога Яна. Беларусы вельмі ахвотна хрысціліся, што дае некаторым гісторыкам падставу думаць, што хрысціянства было вядомае палачанам нават да Торвальда (аднак гэта толькі здагадкі).

Полацк стаў родным горадам для ісландца. Тут ён сустрэў сябра, яшчэ аднаго варага-хрысціяніна па імені Олаф, які ў будучыні стане каралём Нарвегіі, хрысціць усю краіну. А ў 1000 годзе хрысціянства прыме і Ісландыя. Прыблізна пасля 1002-га года Торвальд памірае. Пахавалі яго каля свайго ж манастыра.

СПАДЧЫНА

На жаль, інфармацыі аб хрышчэнні Беларусі вельмі мала і яна актыўна замоўчваецца. Бо гэта разбурае ўсю карціну “хрышчэння Русі князем Уладзімірам”, якую так любяць расейскія імперцы. Больш інфармацыі мог бы даць «Полацкі Летапіс», аднак ён знік ці то ў Маскве, ці то ў Санкт-Пецярбургу.

Аднак факт застаецца фактам: Полацк ужо ў 986-ім годзе прыняў хрышчэнне дзякуючы смеламу ісландскаму прапаведніку, на 2 гады раней Кіева. Як бы гэта каму ні падабалася.

  • Аляксей Малашчанка

    Калі Полацкі летапіс адсутнічае, то на якіх крыніцах грунтуецца гэта гісторыя? Ёсць нейкія скандынаўскія хронікі пра гэтыя падзеі? А што гаворыць археалогія пра манастыр св. Іаана?

    • Рыгор Гайкевіч

      Насамрэч, наколькі я памятаю сёлятняе інтэрв’ю з ісландскімі гісторыкамі, яны і самі не вельмі багата ведаюць пра свайго ж Торвальда. Ёсць нейкі міт, а вось яго крыніцы – невядомыя.

  • Vladimir Kandrusevich

    https://uploads.disquscdn.com/images/ce8e10b8650607faa5f1146b813f2840b790e076d70feb17a268e48baae48f96.jpg Торвальд у Кардоне. Роспіс з касцёла па вул. Гагарыны ў Віцебску

  • Сергій

    Дуже цікава стаття. Дякую. Ми маємо одну проблему – в нас немає власної історії. Світова історична наука прийняла, як догму, російську інтерпритацію нашої історії. Відсутність єдиних, обгрунтованих, поглядів на власне минуле не дає нам можливості протистояти російській фальсифікації. Тим більше, що вона створювалася століттями. Наскільки важливо мати ВЛАСНУ історію ми, в Україні, переконалися на власному досвіді. Попереду багато работи – спростувати московські міфи. Вам, в Білорусі, важче, але я вірю, що ми повернемо собі наше минуле.