Сярод беларусаў ходзяць такія ўстойлівыя выразы, як: «Ну вось уступіла Літва, Латвія і Эстонія ў ЭЗ, і што, жыццё лепш стала?», «Без Расеі мы нікуды, толькі з Расеяй нас чакае светлая сытая будучыня». Шмат хто да гэтага часу верыць, што адмова ад прыватызацыі і капіталістычнага шляху ў 90-ых для Беларусі была вялікім дабром. Таму спрэчкі аб тым, дзе лепш, выглядаюць часцяком параўнаннем апавяданняў пра тое, дзе чый сябар быў і што ён там бачыў.
Мы вырашылі ўзяць статыстыку Сусветнага Банку ў графіках і наглядна паказаць, які шлях быў правільным і дзе каму лепш жывецца.
ЭКАНОМІКА
Дык вось калі браць узровень унутранага валавога прадукту на душу насельніцтва, то мы бачым, як у пачатку 90-ых Польшча і Беларусь практычна былі на адным узроўні. І праз 15 гадоў разрыў ужо ў 2 разы і не на нашу карысць.
Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) зʼяўляецца найбольш дакладнай характарыстыкай, якая вызначае ўзровень эканамічнага развіцця, а таксама росту эканомікі. Як мы бачым, у тых жа 90-ых мы з палякамі былі на адным узроўні, а праз 15 гадоў значна адстаем. А «багатая Расея» з яе нафтай, газам і ўсёй табліцай Мендзялеева прайграе той жа Літве.
Інфляцыя спажывецкіх цэн паказвае змяненне сярэдняга ўзроўню цэн на тавары і паслугі спажывецкага кошыку (г.зн. харчаванне, адзенне, камуналка, ахова здароўя і г.д.). Беларусь тут рэкардсменка і паказвае проста касмічныя лічбы.
Як мы бачым, падатковыя паступленні складаюць значную частку эканамічнага жыцця краіны. І пакуль у суседзяў яны больш менш стабільныя, беларуская дыяграма паказвае пастаянныя скокі.
А вось і пацверджанне таго, што мытня і пошліны нашае ўсё. Паглядзіце на велічэзную розніцу паміж усімі суседзямі. Вось вам і дарагоўля мноства імпартных тавараў.
СОЦЫУМ
Колькасць ваенных адносна людзей грамадзянскіх спецыяльнасцяў значна вышэй у нашай краіне ў параўнанні з суседнімі.
Па колькасці карыстальнікаў інтэрнэту адставанне не вельмі моцнае, што радуе.
У 1996 Беларусь на навуку выдаткоўвала 1% ад ВУП, затым выдаткі сталі змяншацца. У суседзяў гэты паказчык, наадварот, вырас.
З прыватнай адукацыяй у нас усё вельмі кепска.
А вось з дзіцячай смяротнасцю ўсё не так дрэнна.
У Беларусі ахова здароўя нашмат бядней, чым у суседніх краінах.
Жорсткі кантроль сім-карт трохі прытарможвае рост колькасці абанентаў.
ТЭХНАЛАГІЧНАСТЬ
Некаторыя графікі тут утрымліваюць састарэлую інфармацыю, аднак даюць зразумець агульныя тэндэнцыі.
Намаганнямі манапаліста Белтэлекама і яго канкурэнтаў, хуткасны інтэрнэт развіваецца нядрэннымі тэмпамі.
А вось абароненасць інтэрнэту ў Беларусі моцна кульгае.
Польшча, са значна з меншым насельніцтвам, даволі нядрэнна паказвае сябе на ніве навукова-тэхнічных публікацый.
Экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі – гэта продаж на міжнародным рынку тавараў, пры вытворчасці якіх выкарыстоўваліся высокія тэхналогіі (аэракасмічныя, кампʼютарныя, фармацэўтычныя, электрычныя і навуковыя). Як бачым, мы тут аўтсайдэры.
Экспарт тавараў ІКТ-сектара ўключае продаж тэлекамунікацыйных сістэм, аўдыё- і відэатэхнікі, кампʼютарнага і спадарожнага абсталявання, электронных кампанентаў і іншых падобных тавараў. Да іх не адносіцца праграмнае забеспячэнне.
ВЫСНОВЫ
Фармальна Беларусі ёсць чым пахваліцца – доступам да хуткага інтэрнэту, нізкай смяротнасцю пры родах, вялікай колькасцю настаўнікаў і лекараў на 100 чалавек. Але па галоўных паказчыках мы жорстка прайграем нашым заходнім суседзям, якія ў 90-ых абралі цалкам іншы эканамічны шлях развіцця. Таму колькі б ні казалі пра «бедную Прыбалтыку», лічбы кажуць адваротнае.
Записи
— (Русский) Что такое "культурный марксизм"? Разбираем истоки современных общественных трендов — (Русский) ТОП 5 великих полководцев ВКЛ, которых вы должны знать — (Русский) Жизнь после папы. Как сложились судьбы детей знаменитых диктаторов — Как БРСМ и провластная молодёжь поддерживает оккупацию Крыма — (Русский) Уроки политической грамотности. Действительно ли фашисты Италии и нацисты Германии были "правыми"?















