Шмат хто з вас з вас чуў пра тое, што ў апошнія гады ў Беларусі актывізаваліся «казакі». Для нашай Радзімы такое падобна гістарычнаму ідыятызм. Вырашылі для вас па палічках раскласці, хто яны такія, што тут робяць і ці патрэбныя наогул у нашай краіне.
ХТО ТАКІЯ КАЗАКІ?
Пачнем з таго, што казакі – гэта больш не пра этнас, а пра саслоўе. Украінскія казакі фармаваліся ў Запарожжы з русіфікаваных цюркаў і збеглых сялян. У Масковіі існавала мноства казацтваў, якія неслі памежную службу: данскія, волжскія, уральскія, астраханскія, сібірскія. Калі сцісла паспрабаваць апісаць казакоў – гэта як піраты, толькі на сушы, якія з дазволу сваіх кіраўнікоў рабавалі суседзяў, а таксама падмянялі сабой памежнікаў.
Пра само паходжанне тэрміна ёсць 2 версіі: цюркскае («вольны, адзіночка») або мангольскае.
ЦІ БЫЛІ КАЗАКІ Ў ВКЛ? ГІСТОРЫЯ ПАКЛОНСКАГА
Вернемся ў часы знакамітай і крывавай вайны 1654-1667 года. Тады праваслаўнае насельніцтва ВКЛ было ў меншасці і татальна наводненае агентамі Масквы. Зрэшты, як і цяпер. Сярод такіх персанажаў быў і Канстанцін Юрʼевіч Паклонскі.
Стары Магілёў
Калі войскі акупантаў уварваліся на нашу зямлю, Паклонскі разам з 14 сваімі аднадумцамі сышоў да казакоў Масковіі. Залатарэнка адаслаў яго да Хмяльніцкага, а той – да цара, у чыю стаўку пад Смаленскам ён прыбыў 22 ліпеня 1654 года. Аляксей Міхайлавіч падарыў яму 40 собаляў і 50 рублёў (пра што праз паўгода страшна шкадаваў), абвясціў палкоўнікам і дазволіў набіраць свой полк. Полк усё-такі зусім не казачы, а звычайнае апалчэнне, якое не жыло па казачых традыцыях і законах, бо іх не ведала ні яно, ні сам шляхцец Паклонскі. Але прарасейскія публіцысты ўпарта называюць дадзеную падзею «станаўленнем беларускага казацтва».
Пан Паклонскі стаў працаваць правакатарам цара: калі царскія войскі падыходзілі да Чавусаў, Паклонскі схіліў мясцовых жыхароў адмовіцца ад супраціву і прыняць Маскоўскую веру. Раней гэтыя спробы з боку Масковіі былі малаэфектыўнымі – прыйшлося выразаць насельніцтва шматлікіх вёсак і гарадоў, найбольш вядомы сумны лёс знішчанага Мсціслава. Цяпер жа цар рабіў стаўку на дэмагагічныя ўменні Паклонскага.
28 жніўня Паклонскі (які здолеў сабраць у свой полк калабарацыяністаў з сялян) спрытнай дэмагогіяй пераканаў жыхароў Магілёва здацца без барацьбы (у далейшым жыхары Магілёва выражуць увесь рускі гарнізон, за што горад будзе прыдадзены анафеме Маскоўскай царквой, і яна з Магілёва так і не знятая па гэты дзень).
Выконваючы загад цара забіваць усіх, хто адмовіцца прымаць Маскоўскую веру, «беларускія казакі» Паклонскага вывелі за гарадскія сцены звыш двух тысяч магілёўскіх габрэяў – мужчын і жанчын, старых і дзяцей, уключаючы немаўлятаў, – і Паклонскі загадаў зарэзаць на лузе ўсіх, хто адмовіцца перайсці ў праваслаўе. Толькі некалькі дзясяткаў габрэяў пагадзіліся здрадзіць сваёй веры, а астатніх, звыш двух тысяч чалавек, гэтыя «казакі» Паклонскага зарэзалі, як авечак.
Гэта – галоўны і адзіны «подзвіг» «беларускага казацтва», бо далей Паклонскі і яго «беларускія казакі» здрадзяць цару, перайшоўшы на бок ВКЛ. Далей Паклонскі атрымае чын палкоўніка і будзе змагацца ўжо з маскоўцамі. У тым ліку і з сапраўднымі казакамі.
То бок «беларускае казацтва» – гэта атрад аднаго паскудніка, які за грошы паўгода ваяваў на баку расейскага цара, а потым яго «кідануў».
ДЫК АДКУЛЬ УЗЯЛІСЯ КАЗАКІ ЗАРАЗ?

Калі вы зойдзеце на сайт kazak.by, то ўбачыце толькі пафасныя радкі накшталт такіх:
«Казакі традыцыйна павінны праяўляць сябе як актыўныя ўдзельнікі жыцця Праваслаўнай царквы, перш за ўсё гэта працэс уцаркаўлення, асабістае духоўнае змяненне і, вядома, актыўная дапамога парафіям у ахове храмаў, правядзенні хросных хадоў і іншых імпрэзах.
Ва ўмовах сучасных пагроз суверэнітэту і існавання дзяржаў, казацтва павінна стаць апорай улады і аказваць ёй усялякае садзейнічанне, каб не дапусціць правядзення сцэнара кіраванага хаосу ў Рэспубліцы Беларусь.»
Ніякай гістарычнай асэнсаванай базы ў іх няма. У асноўным «беларускае казацтва» прывязана да дзейнасці РПЦ і прарасейскіх груп уплыву. Тым не менш, яны маюць шчыльныя сувязі з чынавенствам і ўладай на месцах у розных гарадах, праводзяць сумесныя акцыі з сілавымі структурамі і адчуваюць сябе цалкам камфортна. У адрозненне ад беларускіх патрыётаў, якія, нават нічога не робячы, лёгка могуць трапіць у турму.
Так для чаго ў Беларусі працуе прарасейскае казацтва, не маючы да гэтага ніякіх гістарычных падставаў?
Записи
— (Русский) Городские войны. Как горожане ВКЛ сражались за свои права — (Русский) БНФ - FAQ по самой старой политической партии Беларуси — (Русский) НКВД против Радзивилов. Как "раскулачивали" владельца Несвижского замка. — (Русский) "Панаехала гасцей з іншаземных абласцей". Как иностранцы становились королями Речи Посполитой. — (Русский) Что такое "культурный марксизм"? Разбираем истоки современных общественных трендов