Чэрвень 1776-га года. Сімпатычны 30-гадовы мужчына сыходзіць на амерыканскі бераг. Ён прыбыў сюды толькі з чыстымі і ідэйнымі мэтамі – дапамагчы нацыі, якая толькі зараджалася і ва ўпартай барацьбе здабывала сваю незалежнасць.
Ужо праз некалькі імгненняў 4 ліпеня 1776-га года будзе распрацаваны і прыняты адзін з найвялікшых тэкстаў у гісторыі. Амерыканская Дэкларацыя Незалежнасці стала проста бомбай для тых часоў, ды і цяпер словы прабіраюць да дрыжыкаў. Паслухайце самі:
«Мы зыходзім з той самавідавочнай ісціны, што ўсе людзі створаныя
роўнымі, яны надзеленыя іх Творцам пэўнымі правамі, якія ніхто не можа ў іх адабраць,
да ліку якіх адносяцца жыццё, свабода і імкненне да шчасця.
Для забеспячэння гэтых правоў людзьмі засноўваюцца
ўрады, якія чэрпаюць свае законныя паўнамоцтвы са згоды
кіраваных. У выпадку, калі якая-небудзь форма ўраду
пачынае быць згубнай для саміх гэтых мэтаў, народ мае права
змяніць або скасаваць яе і заснаваць новы ўрад,
заснаваны на такіх прынцыпах і формах арганізацыі ўлады,
якія, як яму ўяўляецца, найлепшым чынам забяспечаць
людзям бяспеку і шчасце.»
Пакуль аўтар Дэкларацыі Томас Джэферсан практычна ў адзіночку пісаў гэтыя радкі, ён нават не падазраваў, што ў яго новаўтвораную краіну плыве іншая светлая душа, ахопленая рэвалюцыйнай смагай. І абодва яны не ведалі, што затым стануць блізкімі сябрамі.
Такім чынам, чэрвень 1776-га года, трап адкідваецца, і на бераг ступае нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, ураджэнец ВКЛ Івацэвіцкага раёну – Тадэвуш Касцюшка.
ПЕРШЫЯ КРОКІ І ПЕРШЫ ПОСПЕХ
Пасля катастрафічна няўдалай спробы ажаніцца на каханай дзяўчыне, растраты радавой маёмасці сваім братам, няўдачы ў наёмніцтве на службу да саксонцаў наш герой апынуўся ў Парыжы, дзе і ўпершыню пачуў пра пачатак вайны за незалежнасць у амерыканскіх калоніях. Французскі ўрад адкрыта падтрымлівала рэвалюцыянераў. Сумненняў не было, грошай таксама, таму рэчы на карабель, падняць якар і ў шлях!
У жніўні Касцюшка ўладкоўваецца ў Кантынентальную Армію, дзе яму даручаюць будаўніцтва ўмацаванняў у форце Біллінгспорт (Філадэльфія, штат Пенсільванія), для абароны берагоў ракі Дэлавэр і перадухілення магчымага брытанскага прасоўвання па рацэ ў горад. Першым яго непасрэдным ваенным начальнікам стаў Бенджамін Франклін, той самы, які намаляваны на 100-даляравай купюры.
План форта
Сваю задачу Тадэвуш выканаў на выдатна, і таму ў кастрычніка 1776-га года яму прысвойваюць званне палкоўніка інжынерных войскаў Кантынентальнай Арміі.
ВЫРАТАВАННЕ АРМІІ ГЕЙТСА
Вясной 1777-га года Касцюшку накіроўваюць у дапамогу Паўночнай Арміі пад кіраўніцтвам Гарацыя Гейтса. Амерыканцы ў складзе 3000 чалавек занялі форт Тыкандэрога і задачай Тадэвуша было дапамагчы ў арганізацыі абароны.
Форт Тыкандэрога ў наш час
Аналіз мясцовасці заахвоціў Касцюшку настойліва рэкамендаваць будаўніцтва артылерыйскай батарэі на бліжэйшым узвышшы з выглядам на форт. Гэтая карысная рэкамендацыя, з якой пагадзіліся яго калегі інжынеры, была адрынутая камандзірам гарнізона, брыгадным генералам Артурам Сэнт-Клэрам. Гэта было тактычнай памылкай: калі брытанская армія пад камандаваннем генерала Джона Бургойна прыбыла ў ліпені 1777 года, Бургойн зрабіў менавіта тое, што раіў зрабіць Касцюшка абаронцам форта, і размясціў сваю артылерыю на ўзвышшы.
Такім чынам, пралікі ў стратэгіі дазволілі 8000 ангельцам заняць усе вышыні каля форта і акружыць яго. Не прыдумаўшы нічога лепшага, камандуючы форта даў загад на адступленне. Супернік пачаў пераслед з мэтай знішчэння.
Тут і спатрэбіўся востры розум інжынера Касцюшкі. Адыходзячы, амерыканцы пачалі ствараць за сабой паласу перашкод з паваленых дрэў, разбураных мастоў і дамбаў, што дало ім час пераплысці Гудзон і выратавацца ад знішчэння.
ЯК КАСЦЮШКА ПЕРАЛАМАЎ УВЕСЬ ХОД ВАЙНЫ
Пасля паспяховага адыходу з форта амерыканцаў яшчэ чакала маштабная бітва з супернікам. Камандуючы Паўночнай Арміі Гейтс даў загад Тадэвушу пашукаць добрае месца для бітвы. Касцюшка абраў Беміс-Хайтс – пагорыстую лясную мясцовасць за дзесяць міль на поўдзень ад Саратогі. І тут жа пачаў узводзіць непрыступныя абаронныя ўмацаванні і фартыфікацыі, якія згулялі важную ролю ў бітве. Гэта прызнаў і сам камандуючы.

У спробах узяць амерыканскія ўмацавання брытанцы (на чале з ужо знаёмым нам Джонам Бургойнам) пацярпелі паражэнне, 1000 чалавек забітымі і каля 6000 прадстаўнікоў брытанскай кароны здаліся ў палон. Гэтая была першая буйная перамога над каралеўскай арміяй, якая лічыцца пераломнай кропкай ва ўсім ходзе вайны. Дзякуючы перамозе пры Саратозе Францыя адважылася ўступіць у вайну з Англіяй, што вельмі дапамагло будучым Штатам.
ВЭСТ-ПОЙНТ
Шмат каму, хто глядзіць галівудскае кіно ці серыялы пра ваенныя падзеі знаёма выраз: «Ваенная акадэмія Вэст-Пойнт». Гэта прэстыжная вышэйшая федэральная навучальная ўстанова для будучых афіцэраў. Але ў сакавіку 1778-га года ўсё пачыналася з будаўніцтва форта, спраектаваў які Касцюшка па загадзе Джорджа Вашынгтона – першага прэзідэнта ЗША.
Вэст-Пойнт у наш час
Два гады з 1778 па 1780-ый Тадэвуш займаўся ўзвядзеннем умацаванняў вакол гэтага форта на беразе ракі Гудзон. Мэтай было не дапусціць прасоўвання брытанскага флоту па вадзе. У выніку гэты форт адыграў значную ролю ў абароне калоній ад рассякання каралеўскай арміяй.
ЗАВЯРШЭННЕ ВАЙНЫ
Але Касцюшку не сядзелася на месцы, і ён хацеў на фронт, быць карысным у бітвах. І Вашынгтон задаволіў яго жаданне, адправіўшы ў Паўднёвую Армію. І дзе б не прыкладвалася рука нашага героя, усюды гэта несла вялікую карысць для агульнай справы. Арганізацыя пераправы войскаў, сплавы па рацэ, абарона ваенных баз. Бліжэй да канца вайны ён стаў праводзіць выведвальныя аперацыі і камандаваць двума кавалерыйскімі эскадронамі з пяхотным атрадам. Гэта адзін з галоўных талентаў Тадэвуша – незаменная ўніверсальнасць у розных галінах ваеннай справы. Атрымаў раненне, аднавіўся і зноў у бой.

Цікава, што фінальная бітва вайны ледзь не стала для Касцюшкі апошняй. Яго атрад быў разгромлены, а сам камандзір ледзь не забіты. Што яшчэ раз пацвярджае ісціну пра тое, што на вайне кожны мае шанец загінуць у любы момант. Галоўнае гэтым шанцам не скарыстацца.
УШАНАВАННЕ Ў ЗША
Пасля вайны Тадэвуш атрымаў ад урада значную суму грошай, амерыканскае грамадзянства, званне брыгаднага генерала і больш за 200 гектараў зямлі. Таксама яму быў уручаны з рук Джорджа Вашынгтона «ордэн Цынцынаці» – вышэйшая вайсковая ўзнагарода таго часу, якую мала хто атрымліваў з замежнікаў. Акрамя гэтага першы Прэзідэнт ЗША падараваў герою пару пісталетаў, на якіх быў выгравіраваны надпіс «Ex pluribus unum» (Са шматлікіх аднаму).
Медаль супольнасці Цынцынаці
Бацькі-заснавальнікі ЗША ўпрошвалі яго застацца, каб дапамагчы ў станаўленні новай дзяржавы. Але родная зямля клікала яго назад. Нягледзячы на ўсе магчымасці і выгады, ён вяртаецца ў ВКЛ з мэтай уступіць у войска і абараніць дзяржаўныя інтарэсы.
І зараз амерыканцы шануюць памяць нашага земляка. Яму пастаўлены вялікі помнік у цэнтры Вашынгтона, у Нью-Ёрку названы яго імем мост, у Сенаце стаіць бюст, на Алясцы ёсць востраў яго імя, у штаце Індыяна – акруга, а ў цэнтральнай частцы Місісіпі – цэлы горад.
Таму калі ў чарговы раз чуеце пра Дзень Незалежнасці ЗША (4-га ліпеня), ведайце, што наш зямляк да гэтага таксама датычны самым што ні на ёсць прамым чынам.
Записи
— (Русский) "Панаехала гасцей з іншаземных абласцей". Как иностранцы становились королями Речи Посполитой. — (Русский) Что такое "культурный марксизм"? Разбираем истоки современных общественных трендов — (Русский) ТОП 5 великих полководцев ВКЛ, которых вы должны знать — (Русский) Жизнь после папы. Как сложились судьбы детей знаменитых диктаторов — Как БРСМ и провластная молодёжь поддерживает оккупацию Крыма