Згодна з лютаўскімі даследаваннямі, штодня ў сацыяльную сетку VK заходзяць 1,6 млн унікальных наведвальнікаў з Беларусі. Калі лічыць і тых, хто хоць раз на месяц адкрывае сваю старонку, то аўдыторыя дасягне 2,5 мільёна чалавек. Гэта ёсць найбуйнейшая сац.сетка Беларусі, якая па колькасці актыўных карыстальнікаў у 2 разы перавышае Аднакласнікі, у 4 разы Фэйсбук і ў 16 разоў Твітар.
Таму і зʼяўляецца зручнай пляцоўкай для розных даследаванняў. Сёння мы паглядзім, наколькі шмат актыўнай беларускай ваты ў VK. Гэта таксама дасць нам уяўленне пра становішча спраў у Беларусі. Мы выбралі 10 буйных прарасейскіх паблікаў і вырашылі паглядзець, колькі ў працэнтных суадносінах у іх чытачоў з Беларусі.
Владимир Владимирович Путин – паблік налічвае 739 728 ватнікаў.
Колькасць беларусаў у пабліку – 11 342, ці 1,53% ад агульнай колькасці.
Працуе расейскае ТБ, укладваюцца мільярды даляраў у інтэрнэт-прапаганду, а сапраўдных фанатаў Пуціна ў Беларусі нашмат менш, чым Каці Кобы.
АНТИМАЙДАН – паблік налічвае 501 194 ватнікаў.
Колькасць беларусаў у пабліку – 7404, або 1,47% ад агульнай колькасці.
Такім чынам, у найбуйнейшай суполцы, прысвечанай баталіям з праплочанымі бандэраўцамі і хахламі, колькасць нашых суайчыннікаў на ўзроўні статыстычнай хібнасці.
Сводки от ополчения Новоросии – паблік налічвае 454 427 ватнікаў.
Колькасць беларусаў у пабліку – 5453, або 1,19% ад агульнай колькасці.
Не надта хвалююць жыхароў нашай краіны прыгоды сепаратыстаў і тэрарыстаў на Данбасе.
Спутник и Погром – паблік налічвае 110 375 ватнікаў.
Колькасць беларусаў у пабліку – 1222, ці 1,1%.
Вось рэдакцыя сумесна з усімі вамі заблакавала гэтую чарнасоценную памыйніцу. Па ідэі, беларускія прыхільнікі дадзенай тлустаты павінны былі ламануцца чытаць рэсурс у сац.сеткі. А вось зусім і не.
Русские Патриоты (Союз Славян) – паблік налічвае 94 883 ватнікаў.
Колькасць беларусаў у пабліку – 1355, або 1,44% ад агульнай колькасці.
Мы думалі, можа, хоць казкі пра трыадзіных славянаў, «адзіную Русь» глыбока заселі ў падкорцы сярэдняга беларуса. Але высвятляецца, што зусім не.
НОД – паблік налічвае 47 325 ватнікаў.
Колькасць беларусаў у пабліку – 520, або 1,09% ад агульнай колькасці.
Ні масавыя пікеты колькасцю ў 6 чалавек, ні дзіўныя шапкі і крыкі «Но пасаран!» ніяк не прыцягнулі ўвагу беларусаў. Усе намаганні дарма.
Што па выніках?
Можна было б прывесці яшчэ шмат іншых ватных суполак, але карэляцыя ўсюды б была аднолькавай: ад 1 да 1,5%. Але лічбы змяняюцца, калі пачаць вылічваць колькасць беларусаў у найбуйнейшых непалітычных суполках VK: У MDK іх 3,8%, у Новинках Музыки 4,1% і г.д.
Таксама не знойдзена буйной беларускай фракцыі застабілаў або ватнікаў, якія б па сваёй колькасці пераўзыходзілі нацыянальна-арыентаваныя суполкі. «Мая Краіна Беларусь», «Это Минск, детка!» і іншыя ў шмат разоў пераўзыходзяць ватаноў-няўдачнікаў.
У сухім астатку атрымліваецца, што беларуская нацыянальна-арыентаваная прастора VK раз у 8-10 пераўзыходзіць прарасейскую. Улічваючы, што асноўная аўдыторыя дадзенай сац.сеткі па ўзросце складае ад 15 да 44 гадоў, можна сцвярджаць, што ў сярэднім беларускае грамадства куды больш стрымана ставіцца да ідэй «рускага свету», чым нам часам здаецца.
Записи
— (Русский) "Панаехала гасцей з іншаземных абласцей". Как иностранцы становились королями Речи Посполитой. — (Русский) Что такое "культурный марксизм"? Разбираем истоки современных общественных трендов — (Русский) ТОП 5 великих полководцев ВКЛ, которых вы должны знать — (Русский) Жизнь после папы. Как сложились судьбы детей знаменитых диктаторов — Как БРСМ и провластная молодёжь поддерживает оккупацию Крыма






