Ўсім зразумела, што пасля трох дэвальвацый беларускі рубель можа канчаткова развітацца з народным даверам. Але крызіс заўсёды з’яўляецца магчымасцю для новых, рэвалюцыйнных змен. Мы ведаем, як умацаваць давер да нашай грашовай сістэмы – трэба зрабіць яе нацыянальнай і блізкай да кожнага.
Таму праект 1863x.com і мастак Міхась прапануюць вам Беларускі Талер – сапраўдную нацыянальную валюту.
На Беларусі талеры пачалі адбівацца на манетным Віленскім двары ў 1564-ым годзе. А апошні талер быў адбіты ў Гародні у 1793-ом годзе. Таму гэта сапраўдная, гістарычная валюта нашага народу.
Трэнд на вышыванку – гэта вельмі добра. Але ж трэба думаць пра будучыню і пераходзіць да новых культурных аспектаў.
У нас есць багатая гісторыя, дзе акрамя нацыянальная арнаменту ёсць вельмі шмат цікавых рэчаў. Дапамагайце іх ствараць, піарыць і пераносіць у рэальнасць.
Жыве Беларусь! Жыве Талер!
Записи
— Опасная утопия или как экономисты разгромили социализм — "Большой брат" оказался реальным. История о том, как за вами следят Facebook, Google и VK — (Русский) Подымаем внутренний туризм. Где и как можно бюджетно отдохнуть внутри Беларуси? — Почему Куропаты не только место для скорби? — (Русский) Как 3 июля выгнали оккупантов. Неизвестная история Минска 1660 года




