У гэтым годзе як ніколі адчуваецца незадаволенасць людзей парадам на 3 ліпеня. І калі радавы грамадзянін абураецца непатрэбным марнаваннем грошай падчас крызісу, то нацыянальна-арыентаваная частка грамадства ў які раз задае сабе пытанне: а пры чым тут дзень вызвалення Менску ад нацыстаў да Дня Незалежнасці?
ДАВАЙЦЕ РАЗБЯРОМСЯ
Недарэчнасць 3 ліпеня і прывязкі Дня Незалежнасці да Другой Сусветнай, па-першае, у тым, што сталіцу Менску нават пасля вызвалення бамбілі «саветы», каб пабольш «здраднікаў і ворагаў народа» загінула. Па-другое, сталіца не роўна ўся краіна, яшчэ значная частка Беларусі ў той час была пад акупацыяй. Ну і па-трэцяе, якая сапраўдная незалежнасць пры СССР? Сучасная ўлада проста робіць усё, каб гістарычнае паняцце «незалежнасці» было звязана з фэйкавасцю.
Што да вынікаў Другой Сусветнай, то Беларусь адзіная краіна-пераможца, якая ў выніку страціла свае тэрыторыі – 20 верасня 1944-го года Сталін аддаў Беласток Польшчы. Ну і як вам такая «незалежнасць»?
Але не бяда, у нас ёсць некалькі варыянтаў памятных дат, якія могуць стаць альтэрнатывай сённяшняму Дню Незалежнасці.
27 ЛІПЕНЯ
Гэтую дату святкавалі цэлых пяць разоў – з 1992-га па 1996-ы. Ну і што гэта за падзея? 27 ліпеня 1990 года года БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта значыць пра тое, што цяпер Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка тыпу самастойная і незалежная ад Масквы. Менавіта гэтую дату часцей за ўсё паказваюць СМІ ў якасці альтэрнатывы 3 ліпеня.
Але ў рэальнасці гэта было больш фармальным заявай, чым рэальным крокам. БССР працягвала жыць па канстытуцыі 1978 года, шмат хто з дэпутатаў нават і не думалі пра распад СССР, а толькі хацелі яго абнаўлення. Што і было прапісана ў 11-ым пункце Дэкларацыі: “Рэспубліка Беларусь прапануе неадкладна пачаць распрацоўку Дамовы аб саюзе суверэнных сацыялістычных рэспублік“.
Ды і прыняцце Дэкларацыі не абышлося без скандалаў – Зянон Пазняк разам з БНФ пакінулі залу пасяджэнняў праз тое, што большасць дэпутатаў «не былі гатовыя да рэальнай незалежнасці», спрабуючы пакінуць шчыліны ў тэксце дакументу для працягу цесных зносін з РФСР.
25 АВУГСТА
А вось 25 жніўня 1991 года куды менш вядомая дата, хоць фактычна нашмат больш важная. Фармальна Дэкларацыя ад 27 ліпеня 1990 года года не мела якой-небудзь юрыдычнай сілы і заставалася толькі гучнай заявай. Але раскажам крыху перадгісторыю.
З 19 па 21 жніўня 1991-го года ў Маскве адбываліся падзеі, якія атрымалі назву «путч ГКЧП». Група высокапастаўленых савецкіх чыноўнікаў спрабавалі спыніць перабудову і распад СССР, увёўшы надзвычайнае становішча і захапіўшы ўладу. Але путч праваліўся, што ў выніку толькі паскорыла падзенне саўка.
І вось падчас гэтых падзей у цэнтры Менску кожны дзень збіраліся тысячы людзей.

25 жніўня пачынаецца гістарычнае паседжанне. Галіна Сямдзянава (дэпутат БНФ) уносіць у залу наш БЧБ.
Зянон Пазняк прамаўляе слова, пасля якога нават шмат хто з камуністаў перастае сумнявацца. 253 галасы «за» – і Дэкларацыі Незалежнасці нададзены статус канстытуцыйнага акту. Гэта значыць, што гэты дакумент перастае быць проста заявай і атрымлівае сілу закона. БССР афіцыйна незалежная. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР мяняе назву на Беларусь, а дзяржаўнымі сімваламі становяцца БЧБ і «Пагоня». ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
25 САКАВІКА
Гэтую дату можна назваць гістарычным «Днём Незалежнасці». 25 сакавіка 1918-га года была абвешчана Трэцяя Устаўная Грамата Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Хто не ведае – пасля развалу расейскай імперыі Беларусь апынулася ў абцугах паміж фронтам Першай Сусветнай і Саветамі, што ўзняліся на Усходзе. У зручны момант беларуская нацыянальная эліта абвясціла сваю незалежную дзяржаву і стала яе ўвасабляць у рэальнасць.

У Магілёве праводзяцца сходы гарадскога палітычнага актыву, якія падтрымліваюць ідэю незалежнасці. Бабруйск, Барысаў, Слуцк, Нясвіж, Наваградак, Рэчыца і шматлікія іншыя гарады дасылаюць пастановы пра прызнанне ўлады БНР. У Нямеччыне, Латвіі, Літве, Эстоніі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Фінляндыі, Турцыі, Украіне ствараюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы, якія выдаюць беларусам за мяжой пашпарты новай дзяржавы.
Рэспубліка Беларусь – ідэйны прадаўжальнік БНР, што вельмі добра бачна па гісторыі атрымання незалежнасці ў пачатку 90-ых. Ды і дата 25 сакавіка адзіная, якая знаходзіць водгук у беларусаў па ўсёй краіне, кожны год збірае тысячы людзей.
ВЫНІКІ
Няма сумненняў, што дата 3 ліпеня абсалютна штучная і прыцягнутая. За шмат год яна не змагла стаць народнай, а знешняя стылістыка свята нагадвае варыяцыі Дажынак (з дададзеным ваенным парадам у якасці развлекухі). На наш погляд, сапраўдныя даты незалежнасці – гэта 25-га сакавіка і 25 жніўня (25/25). І калі трэба было б выбраць адну, то сэрца схіляецца вядома ж да 1918/03/25, не выключаючы важнасці 1991/08/25. А што думаеце вы?
Записи
— (Русский) Городские войны. Как горожане ВКЛ сражались за свои права — (Русский) БНФ - FAQ по самой старой политической партии Беларуси — (Русский) НКВД против Радзивилов. Как "раскулачивали" владельца Несвижского замка. — (Русский) "Панаехала гасцей з іншаземных абласцей". Как иностранцы становились королями Речи Посполитой. — (Русский) Что такое "культурный марксизм"? Разбираем истоки современных общественных трендов