Усім вядомы сумны факт, што Беларусь найбуйнейшая краіна Еўропы, якая не мае доступу да мора. Улічваючы адсутнасць бязвізавага рэжыму з ЭЗ, мора цяпер беларусы бачаць у асноўным у Адэсе, Затоке і іншых украінскіх месцах. Гісторыя не трывае ўмоўнага ладу, але марыць не забароніш. Калі б ВКЛ не распалася пад шматлікімі ўдарамі суседзяў і з-за ўнутранага заняпаду палітычных нораваў, то, магчыма, у нас цяпер былі б развітыя замежныя курорты ў Афрыцы і на Карыбах. Бо фармальна ў нашай Радзімы ў мінулым былі свае калоніі.
ШТО ТАКОЕ КУРЛЯНДЫЯ, І ЯК ЯНА ЗЬВЯЗАНАЯ З ВКЛ?
Усё пачыналася з Лівонскага Ордэна – рыцарскага аддзялення Тэўтонскага Ордэна, які з 13-га стагоддзя заняў зямлі Балтыі. Пасля таго, як ВКЛ з Польшчай у выніку чэргі войнаў адбілі жаданне рыцараў лезці на нашыя землі, Лівонскі Ордэн пераўтварыўся ў Канфедэрацыю і заняўся зарабленнем грошай. Усе жылі спакойна і шчасліва, пакуль маскоўскаму цару Івану Грознаму не захацелася развязаць “Лівонскую вайну” з мэтай выхаду да Балтыйскага мора. Як вы ўжо здагадаліся, Грозны паквапіўся на зямлі той самай Лівоніі. Былыя рыцары звярнуліся па абарону да Вялікага Княства Літоўскага, і мы не адмовілі, узяўшы гэтыя землі пад абарону (так званы пратэктарат).
І вось зараз на землях былога Лівонскага Ордэна і Лівонскай Канфедэрацыі ўтвараецца Герцагства Курляндскае (ці ж Курляндыя) – пратэктарат ВКЛ. Пратэктарат уяўляе сабой гэтакі абмен – мы вам вайсковую абарону, а вы нам – частку свайго суверэнітэту і кіраўніцтва над знешняй палітыкай. Дык вось, калі Курляндыя забяспечыла сваю бяспеку, яна пачала гандляваць па ўсім свеце. У тым ліку і ствараць калоніі.
АФРЫКА
Калі ў 1642-ім годзе ў стырна Герцагства Курляндскага стаў Якаб Фон Кетлер, ніхто і не думаў, што ён стане адным з самых багатых прадстаўнікоў сваёй эпохі. Якаб з ранніх гадоў меў жывы розум і неверагодную энергічнасць. Атрымаўшы добрую еўрапейскую адукацыю, ён стаў актыўна вывучаць рамёствы і фінансавую справу. Гэта яго і прывяло да думкі пра стварэнне калоній.

У 1651-ім годзе герцаг купіў бязлюдную выспу пасярод ракі Гамбія ў Заходняй Афрыцы. На выспе быў пабудаваны форт Якаб, названы ў гонар свайго кіраўніка. Форт стаў базай для пашырэння экспансіі ўздоўж ракі, і паступова каланісты набывалі сабе ўсё новыя тэрыторыі.

Нашы Курляндскай хлопцы з пратэктарата пабудавалі сабе казармы, склады, турму і лютэранскую царкву. Калонія з часам расла і квітнела, пастаўляючы ў Еўропу цукар, тытунь, каву, бавоўна, індыга, трапічных птушак і іх пер’е. Таксама туды прыбыў лютэранскі пастар, задача якога была навярнаць у веру афрыканскіх паганаў.
КАРЫБЫ
Першыя спробы стварыць калонію ў басейне Карыбскага мора курляндцы распачалі ў 30-ых гадах XVII-га стагоддзя, аднак пацярпелі няўдачу з-за процідзеяння шкодных іспанцаў. Няўдачы прымусілі пераключыць увагу на Афрыку, пра што мы пісалі вышэй. Але ў 1654 да выспы Табага зноў прыстаў карабель, а на зямлю сышлі 149 вайскоўцаў і 80 сем’яў Курляндскай каланістаў. Так была заснавана яшчэ адна калонія падданных ВКЛ. На Табага заклалі плантацыі цукровага трыснёгу, тытуню, кававыя плантацыі, і на працягу года была ўзведзена лютэранская царква.

Зараз Табага адно з галоўным турыстычных месцаў Карыбскага басейна
Крыху пазней да гэтай калоніі далучыцца яшчэ 120 чалавек, а на іншай частцы выспы сваё паселішча ўтвораць канкурэнты – галандцы. Чым гандлявалі нашы курляндцы? Тыповым карыбскім наборам – цукар, тытунь, кава, бавоўна, імбір, індыга, ром, какава, чарапашыя панцыры, трапічныя птушкі і шмат што іншае.
ЗАНЯПАД КАЛОНІЙ
Трэба сказаць, што ў той час калоніі былі небяспечным месцам праз заўсёдный гандлёвыя войны і канкурэнцыю. У тым ліку на засяляльнасці зямлі адбіваліся і палітычныя справы самой матухны-Еўропы.

Манумент у гонар каланістаў на Табага
У 1655 годзе Швецыя вырашыла нанесці ўдар у спіну Рэчы Паспалітай, карыстаючыся паслабленнем нашай дзяржавы праз распачатую вайну з Масковіяй. Герцагства Курляндскае было ўключана ў склад, а сам Якаб трапіў у палон. Гэтым скарысталіся канкурэнты, адразу якія захапілі калоніі ў Афрыцы і на Карыбах. Паселішча на Табага было пазней вернута Якабу па ўмовах мірнай дамовы, але ўжо не змагло аднавіцца ў поўнай меры. У 1690-ым годзе апошні курляндец пакінуў Карыбы, хоць фармальна Рэч Паспалітая аж да 1795-га прызначала губернатараў Табага. Чым карысталіся піраты, атрымліваючы ліцэнзіі на рабаванне караблёў іншых краін.
У Якаба таксама былі ідэі каланізаваць Аўстралію і Акіянію з дазволу Папы Рымскага Інакенція X, але пытанні веры і хуткая смерць Папы перапынілі гэтую ідэю. Складзіся ўсё па-іншаму, хто ведае, чыёй бы цяпер была Аўстралія.
Записи
— (Русский) Список литературы на осень. 10 книг об устройстве свободного общества — Дипломатическая жесть. Умалчиваемая история скандальных визитов Лукашенко — (Русский) Так когда должны быть парады? Выбираем "День Беларуской Армии" — (Русский) Невосполнимые смерти. Беларуские журналисты, которые ушли слишком рано — (Русский) Последние патриоты ВКЛ. История краёвого движения.