Мы решили взять интервью у . Пока многие из вас ноют, “что Беларусь защищать некому”, сотни наших героев уже получают ценный боевой опыт. К сожалению, такие парни вынуждены быть невидимками. Но мы каждый день обязаны их мысленно благодарить. Храни вас удача, настоящие змагары нашей Родины!
Как вы попали в АТО? Участвовали ли в событиях на Майдане?
У кожнага быў свой шлях,але мэта была агульная-дапамагчы ўкраінскаму народу ў змаганьні з Расейскай Імперыяй. Некаторыя з нас удзельнічалі ў падзеях на Майдане, ёсьць хлопцы, якія прайшлі Майдан з самага пачатку. Пазнаёміліся і пачалі гуртавацца непасрэдна на вайне.
Вы состоите в каких-нибудь украинских организациях?
З нас ніхто не зʼяўляецца сталым сябрам украінскіх арганізацый, але супрацоўнічаем са шматлікімі. На сеньняшні час зона АТО зʼяўляецца вялізным ваенным Майданам, дзе людзі зʼяднаныя адзінай мэтай і падтрымліваюць адзін аднаго. Безумоўна без падтрымкі дабраахвотнікаў і валанцёраў мы не змаглі б знаходзіцца тут працяглы час.
Удивляются ли украинцы тому, что беларусы едут сражаться за свободу их страны?
Амаль усе сьвядомыя ўкраінцы ведаюць, што адным з першых загінулых на Майдане быў беларус – Міхал Жызнеўскі. Праз Майдан прайшлі сотні нашых землякоў, таму бел-чырвона-белы сьцяг не выклікае здзіўленьня. Зараз супраць Расейскай Імперыi. Змагаецца вельмі шмат хлопцаў амаль з усіх краін постсавецкай прасторы і нават Заходняй Еўропы.
Изменилось ли ваше мнение о Беларуси, нашем социуме и обществе?
Калі б мы не верылі ў свой народ – нас бы тут не было.
Насколько сильно меняется психика и мировозрение человека на войне? Вы стали другими? Какие вещи поддаются переосмыслению больше всего?
Усё залежыць ад псіхалагічных асаблівасьцей кожнага чалавека. Як правіла, дабраахвотнікі – матываваныя людзі, яны больш устойлівыя ў стрэсавых сітуацыях. У экстрымальных умовах у чалавека праяўляюцца тыя рысы характару, якія ён пасьпяхова хавае ў паўсядзённым жыцьці. Нехта ўздымаецца ўверх, нехта падае ўніз – усе жывыя людзі.
Представьте, что многие ребята в Беларуси хотят быть готовыми защищать свою Родину. Какие советы вы бы дали насчёт боевой, психической и технической подготовки?
Незалежна ад таго, як у нас будуць разгрортвацца падзеі,кожны хлопец мусіць быць, у першую чаргу, абаронцам сваёй сямʼі, сваёй Радзімы. Як мы бачым па падзеях ва Ўкраіне, галоўнае – гэта матывацыя чалавека. На ўсходзе ваююць хлопцы, якім нядаўна споўнілася 18 год, так і сямейныя дзядзькі за 50. Мы не можам даць шаблон паводзін у зоне баявых дзеяньняў: людзі гінуць выпадкова і ад няведаньня тактыкі. З першым Вам дапаможа ачыстка кармы, а каб выключыць другое – вывучайце тактыку
О вас знает КГБ или другие беларуские спец.службы?
Пра гэта мы зможам даведацца пасьля адчыненьня архіваў КДБ.
После окончания АТО вы планируете остаться в Украине?
Мы прагназуем, што час заканчэньня АТО і пачатак зьмен у Беларусі будзе адбывацца паралельна. Дзе мы будзем больш патрэбныя ў гэты час, там мы і апынемся.
Каков ваш рецепт получения свободы для Беларуси?
У нас ёсьць дзесяткі рэцэптаў, як атрымаць свабоду для Беларусі. Але ёсьць адна перадумова – гэта аслабленьне ці развал Р.І. (Расейскай Імперыі). Мы прагназуем, што ў гэтым годзе адбудзецца змена агра-фюрэра больш лаяльную для крэмля марыянетку. Беларусь можа страціць на нейкі час юрыдычную незалежнасьць, бо фактычную мы ўжо страцілі. Які гэта будзе час, залежыць ад усіх нас.
Мы потерянная нация, или еще всем покажем?
У сваёй хаце свая воля, і сіла, і праўда! Ніхто не навядзе парадку ў нашай хаце, акрамя нас саміх! Усе ў нас атрымаецца! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

- totenkopf
- Harezlivy
-
- ivan
- nick1958
-
- Harezlivy
- Sergey Adamchik
- Harezlivy
-
- Antoś Ułasienka
- 1863x
-
- Alex
- Gesha
- Name