Да цяперашняга моманту ў спробах усведаміць што есць “Рускі свет” я так і не прыйшоў да некага адзінага адказу. Ды і самі яго прыхільнікі наўрад ці змогуць дасці нейкае пэўнае азначэнне. Давайце пойдзем ад прыватнага да агульнага. Што на цяперашні момант мы разумеем пад гэтым тэрмінам? Пад уплывам СМІ, каментароў экспертаў, публічных выступах ідэолагаў самаго РС ён утрымлівае быццам бы зусім бязкрыўдныя кампаненты: рускае праваслаўе, усеагульную роўнасць, мову, агульную гісторыю. Толькі ва няўмелых руках гэта пераўтвараецца ў нейкае цемрашальства і экстрэмізм.

r1

Пачнем з рэлігіі. Нічога не маю супраць, як і любая релігійная плынь, праваслаўе у чыстым выглядзе мае суцэльныя плюсы і ладзіць чалавека на мірную стваральную працу і любоў да бліжняга свайго. Але ў тых самых чэкісцкіх лапах РПЦ стала зброяй акупантаў. І сталася так не ўчора, а некалькі стагоддзяў таму. Успомніце, колькі войнаў пачыналася менавіта з “абароны” братоў па веры. У 1558 годзе Іван Жахлівы прыйшоў на нашу зямлю пад лозунгам знішчэння ворагаў расейскага праваслаўя. І ў выніку мы атрымалі вайну, якая каштавала ліцвінам шмат жыццяў. Яго паслядоўнік Аляксей Міхайлавіч у 1654 годзе, ратуючы “белорусцев” ад жыдоў, уніі і лацінян, развязаў Крывавы патоп, які ўнес амаль палову тагачаснага насельніцтва ВКЛ (Польшчу вайна ў гуманітарным стасунку ня надта закранула). Падобная тэндэнцыя цягнулася шмат стаогддзяў. Гэта і закрыццё неправаслаўных прыходаў пры Мураўёве-вешальніке, скасаванне Уніі (40% насельніцтва на 1839 год былі грэкакаталікамі), гэта татальная адмова ад традыцыйнай рэлігіі пры камуністах і гэтак далей. Мяркую, што няма сакрэту ў тым, што цягам апошняга стагоддзя мела месца супрацоўніцтва КДБ і РПЦ, якое працягваецца і дагэтуль. Ды і традыцыі цэзарапапізму ў Расеі доўгія і трывалыя. То бок, у пэўных сітуацыях царква выконвае замову ўладаў. Ці дапушчальна такое? Не, таму што рэлігійная арганізацыя валодае вялікім уплывам на масы, ей вераць, і словы, сказаныя з царкоўнай катэдры, успрымаюцца як існасць. А калі гэтыя словы злятаюць з вуснаў не шараговага пробашча, а самага высокага герарха, то становяцца кіраўніцтвам да дзеяння для тысячаў чалавек, успрымаючых сябе як частка РС і гатовых за яго забіваць і гінуць самім.

Другая кампанента – роўнацсь. Маецца на ўвазе перш за ўсё маёмасная роўнасць. Ідэя с самага пачатку ўтапічная, калі не сказаць фантастычна. Гэтага няма і не будзе ніколі і СССР гэта даказаў усім сваім існаваннем. Сутнасць усеагульнай роўнасці па-савецку (а іншага ў РС пабудаваць немагчыма) добра раскрыта Віктарам Суворавым у “Хроніках вялікага дзесяцігоддзя”. А яна наступная: усеагульнай роўнасці дасягнуць немагчыма па аб’ектыўных законах грамадства, а тыя, хто яго абяцаюць або ілгуны, або дурні. Каму цікава – чытайце. Але ідэя, падаваемая ў масы пад лёзунгам “Далоў алігархаў” або “Заводы рабочым” і інш. вабіць за сабою тысячы гультаёў і дармаедаў, якія не адаптаваліся да сучасных капіталістычных (рынкавых) адносінаў, дзе кожны атрымоўвае тое, што ён зарабіў. Інакш кажучы, лідары абяцаюць масам адносна добрае існаванне пры мінімальным з іх попыце. Некаторыя хітрыя асобы карыстаюцца прагаю да халявы і под відам пабудовы грамадства ўсеагульнай роўнасці аднімаюць у канкурэнтаў маёмасць. Такім чынам, усе развіваецца па старым, як свет, законам: разумныя кіруюць дурнымі. У гэты ж пункт мы дадазем так званае “народовластие”, якое ў перкладзе з грэчаскай (дэмакратыя) у ватных шэрагах і ўвогуле прыкмета дурнога тону. Не адоляюць “русскомиряне” гэтае рэчы з нагоды адсутнасці досведу па кантролю за “народовластителями”. Заўседы знойдуцца ўзурпатары, якія абвесцяць сябе “царьками” і скажуць народу, што так і трэба для агульнай справы. Ды і расейскі патэрналізм і імкненне да абагаўлення ўладаў хутка звядзе любое падабенства “народовластия” ці што яны там задумалі. Толькі ўспомніце нядаўнія выступы на Манежнай плошчы ў Маскве і параўнайце іх з Кіевам. Прадстаўнікі ўладаў, нібы богі, — недатыкальныя. І ў аўтазак расейцы ідуць смірна і не б’юцца адзін за аднаго. З гэтага можна вынесці яшчэ адзін прынцып РС – апора дзяржавы на карныя механізмы (апрычніна, НКУС, АМАП) і мінімальны супраціў ім з боку грамадства.

r3

Расейская мова. Вось тут тыповая маніпуляцыя імперскімі амбіцыямі. Адкажыце мне, тыя расейскамоўныя габрэі, што з’ехалі ў Ізраіль, таксама “Русский мир”? Я ўпэўнены, што падобная пастанова пытання разарве шаблон у сярэднестатыстычнага ватніка: з аднаго боку расейская мова родная для такога мігранта, а з іншага гэта ж ненавісны габрэй, які прадаў “Русь-матушку”. А калі чалавек з’яўляецца носбітам мовы, але не прылічвае сабе да РС, яму як быць? Гвалотўна загнаць сабе ў гэтае сумнеўнае асяроддзе ці мову з памяці сцерці? Такім чынам, аб’яднанне на падмурку мовы такое ж трызненне, як і пабудова сацыялізму.

Пра агульную гісторыю можна шмат кніжак напісаць, яны і напісаныя, але ж тая частка нашай гісторыі, якая з’яуляецца агульная, настолькі супярэчлівая, што праўды ужо не знойдзеш. Карамзін па замове Кацярыны II перпісваў гісторыю, нашыя нацыянальныя крыніцы бедныя з-за пабудовы усё таго ж РС (напрыклад, пажар у Полацкай Сафіі 1710 году знішчыў мноства гісторыяграфічных дакументаў). Чым больш пазнаю нашу гісторыю, тым больш разумею, што з боку Расеі было мала добрага, зато было шмат крыві, гвалту ды прыніжэння.

Як выглядае сярэднестатыстычны прадстаўнік РС, што адбываецца ў ягонай галаве? Гэта, як правіла, малаадукаваная чалавекападобная істота, якая лічыць сабе праваслаўнай (хаця ў царкве быў два разы за жыццё), сацыялістам (у яго сталінскім разуменні), прыхільнікам народаўладдзя і жорсткай рукі адначасова. Рускай моваю валодае толькі у мацерным яе выглядзе, а гісторыю ведае са слоў Дугіна ці Кургіняна. Пры гэтым абавязковы набор знакавых на яго думку фігураў, накіроўваючых Расею ў вырай зямны (а на самой справе ў клааку). Сярод іх Іван Жахлівы, Петр Аляксеевіч, Ленін, Сталін, Пуцін. Акрамя таго, “русскомирец” абавязкова ксенафоб і нацыст. Ніхто на свеце не ненавідзець Расею так, як яна ненавідзець увесь іншы свет і асабліва ЗША. Гэтая нанавісць у іх з самага дзяцінства, бо само існаванне Расеі трымаецца на пошуках і барацьбе з міфічным ворагам. Гэта мэта ўсяго іх жыцця і адначасова апраўданне беднасці і дэградацыі.

r4

Толькі паглядзіце на вядомую мапу ад Васі Ложкіна. Менавіта такімі суседзяў бачаць самыя духоўныя і справядлівыя асобы на свеце. Заўважце, мала хто з іх прыхільны да стварэння каштоўнасцяў, хутчэй да іх руйнавання. Падзеі ва Ўкраіне дэманструюць, што РС будуецца з АКМ у руках. Толькі задумайцеся: мы ідзем вас забіваць каб пабудаваць свае асяроддзе пражывання. Нонсэнс? Не, традыцыя. Расея і імперыя неразлучны і што б яны там не будавалі, усё адно атрымаецца імперыя. Ну і ўсё гэта запраўлена шчырым расейскім алкагалізмам ад якога і сапрўды ў падрастаючага пакалення можа з’явіцца патаемная лішняя храмасома, як правіла, яна ў 21-ай пары.

lozhkin

Што мы, сучаныя беларусы, зможам усяму гэтаму супрацьставіць і як зберагчы сябе ад уцягвання ў сярэднявечную азіятчыну?

Перш за ўсё, кожны павінен усведаміць, што існаванне ў падобных умовах немагчыма. Адраджэння СССР не наступіць, а калі і наступіць, то ў даволі жудасным фармаце. Я дагэтуль не разумею настальгуючых па саўку маладых асобаў, якія там-та і не жылі. Чаго вы дабіваецеся, чаго хочаце? Усеагульнай роўнасці? А яна там была? Каб увесь свет баяўся і паважаў нас (у нас жа ракеты, ёпта)? И што табе канкрэтна ад гэтага перападзе? Ці станеш ты разумнейшы, багацейшы альбо шчаслівейшы ад тых ракет? Як? Калі эканоміка будзе працаваць толькі на армію, то такая краіна хутка апынецца ў заняпадзе. Вам хочацца хадзіць строем, таўкацца ў чэргах, баяцца за свае вольныя выказванні, хаваць свае думкі ў начных размовах на кухні. Усё тое, што мы сёння маем, каштоўнасці, якія мы набылі пасля 1991 году, яны незаўважныя для нас, аднак, якімі б недэмакратычнымі ні былі сёнешнія ўлады, нам яшчэ вельмі далёка да КНДР, дзе існуе менавіта такі савок, аб якім вы марыце.

Мы, адзінадумцы, павінны аб’ядноўвацца. У эпоху Інтэрнэту гэта значна прасцей. Стварайце групы ў сацыяльных сетках, тэматычныя сайты, праводзце офлайнавыя семінары і форумы па развіццю нацыянальнай самасвядомасці, не глядзіце расейскае ТБ (“Если вы заботитесь о своем пищеварении, мой добрый совет — не говорите за обедом о большевизме и о медицине. И — боже вас сохрани — не читайте до обеда советских газет”). Беларускае грамадства ў мінуўшым годзе даказала, што здольнае праявіць разумную ініцыятыву, здольнае прыцягнуць да нацыянальных брэндаў масу неабыякавых людзей, здольнае зацікавіць. Затым, ад выяўлення ў грамадстве пасіянарыяў (а такіх дастаткова 5%), можна пераходзіць да дзеянняў. І зноў без гвалту і прымусу. Гэта не нашыя метады, мы дзейнічаем танчэй і толькі добраахвотна. Усе мы былі сведкамі поспеху Дзён вышыванкі ў Менску.

koleda_-vysyvanki-19

Дык чаму не сумясціць Свята нацыянальнай культуры з рыцарскім турнірам якога-небудзь клуба рэканструктараў Сярэднявечча? І завяршыць гэты фэст канцэртам этна-гуртоў? Ды яшчэ і літаратуру падчас мерапрыемстваў прадаваць адпаведную. Калі чалавек, прыйшоўшы на такое свята, убачыць Пагоню на шчытах старажытных рыцараў, ці не спытаецца адкуль усе гэта ўзялося і чым для нас з’яўляецца? Ці не захоча ён больш глыбей вывучаць сваю гісторыю, гісторыю свойго роду, свайго краю. Трэба расштурхаці ў народзе тое, што так доўга спала, што было завалена думкамі аб чарговай дэвальвацыі, росце коштаў, падзеях ва Ўкраіне, набыцці новага аўто. Можна ладзіць флэшмобы, здзіўляць грамадства. Звярніце ўвагу на заўзятараў некаторых беларускіх футбольных клубаў: шматлікія банэры на беларускай мове, а над арэнай гучыць “Купалінка” ці “Ня быць скотам”. Дарэчы, на сеняшні дзень, гэтая моладзевая субкультура адна з самых патрыятычных і арганізаваных.

Такім чынам, ніякага гвалту, усе добраахвотна, ніхто не стане навязваць вам нейкіх сімвалаў ды ідэяў. Усе арганічна (любі сваю краіну) і не патрабуе ад абывацеля нейкіх ахвяраў. Чалавеку самому захочацца набыць свой гістарычны сцяг, сваю сімволіку, пачаць вывучаць сваю гісторыю, культуру ды размаўляць на роднай мове. А гэта і есць абарона ад таго самага РС. Калі вы па нейкіх прычынах не можаце прымаць удзел у падобных мерапрыемствах, то проста аб’явіце маўклівы пратэст: не купляйце расейскія тавары, не садзіцеся ў таксі, дзе кіроўца возіць расейскі сцяжок под шклом (на мой погляд, гэта адметная рыса абмежаванасці і неразборлівасці такіх людзей). Дарэчы, у рэлігійным кантэксце задаволіў намер мітрапаліта Паўла ставіць пытанне аб стварэнні незалежнай ад Масквы беларускай епархіі праваслаўнай царквы. Значыцца, ёсць некаторыя ўнутранныя перадумовы і ня толькі ўнутры самаго экзархату. Значыць, улады спрабуюць такім чынам абмежаваць маскоўскі ўплыў на неакрэплыя ў нацыянальным сэнсе розумы беларусаў. Увогуле, працы ў нас наперадзе шмат і крыху болей. Аднак, яна толькі здаецца невыканальнай, а калі за справу возьмуцца дзесяткі і сотні актывістаў, адзінадумцаў, якія маюць досвед у PR-тэхналогіях, маркетынгу, арганізацыі масавых фэстаў, то праз пэўны час атрымаеца масавая культура, дзе выраз “Купляйце беларускае” не стане здзекам, а пацягне за сабою сотні зацікаўленных асобаў. Няхай на нашым баку зараз няма масавасці, нейкай сур’ёзнай дзяржаўнай падтрымкі, аднак у нас ёсць галоўная зброя сучаснага грамадства – інтэлект, здольнасць да творчасці і нестандартныя падыходы да вырашэння шмат якіх пытанняў. Да таго ж нас многа, але мы не бачым адзін аднаго, бо баімся ці саромеемся падняць галаву. Так, першапачаткова мы будзем памыляцца, у нас не ўсё будзе атрымоўвацца, але галоўнае не спыняцца і траціць імпэт. Нам усім трэба ўсведаміць, што Беларусь – не задворкі. Мы маем усе правы лічыцца паўнавартымі ўдзельнікамі еўрапейскага культурнага працэсу, наша культура, наш светапогляд фарміраваўся стагоддзямі, мы маем глубокія карані і даволі трывалыя гісторыка-культурныя са ўсімі народамі Еўропы і павінны ганарыцца гэтым і рабіць вывады для нас цяперашніх і будучых. І калі бацькі днямі будуць знікаць са свамі дзеткамі ў музеях, выставах і фэстах нацыянальнай культуры. Калі малыя будуць самі рассказваць ім пра Пагоню і Князя Вітаўта, то ніякі Рускі свет нам не страшны. А калі ў “Вестях недели” нас назавуць “поднимающими голову белорусскими национал-фашистами”, значыцца мы ўсё робім правільна. А воклік “Гэй, ліцьвіны! Бог нам радзіць” стане такім жа адметным, як сёнешні “Слава Ўкраіне”. А зараз: “Жыве Беларусь!”

Аўтар — Tadewush Rejtan

  • https://vk.com/belariy belariy

    плюсую.

  • грамар

    правільна казаць не ўцекці, а ўсерці. найміце прынамсі карэктара 😉

  • Taras Avatarov

    Полацкая Сафiя не згарэла а выбухнула

  • n

    «Русский мир» — это прежде всего медиавирус.

  • Анатолий Морозов

    УЦЕКЧЫ!!!

    • IQ-65

      Уцячы!

  • Дед-востоковед

    > Менавіта такімі суседзяў бачаць самыя духоўныя і справядлівыя асобы на свеце

    Вось такiя заявы как бы доказау патрабуюць. Не кштальту «у Iнтэрнеце пiшуць», а дасканалых.

    Бо калi чалавек няздольны адказаць за свае словы, ён у першаю чаргу — балабол. I нiякi нацыяналiзм тут не дапаможа.

    • Harezlivy

      Паглядзіце расТВ, што там пра суседзяў гавораць. У ксёнжках расейскіх шавіністаў шмат чагознойдзеце такога.

      • Дед-востоковед

        Нiводнае са слоу, якiя ёсць на карцiнке, не гаворылася пра суседзяу на Першым Нацыянальным Канале РФ.

        Вось такая праблема сьвядомага чалавека — першая фраза i ужо хлусня ды балабольства.

  • 14/88

    Дык чаму не сумясціць Свята нацыянальнай культуры з рыцарскім турнірам якога-небудзь клуба рэканструктараў Сярэднявечча? І завяршыць гэты фэст канцэртам этна-гуртоў? Ды яшчэ і літаратуру падчас мерапрыемстваў прадаваць адпаведную. Калі чалавек, прыйшоўшы на такое свята, убачыць Пагоню на шчытах старажытных рыцараў, ці не спытаецца адкуль усе гэта ўзялося і чым для нас з’яўляецца? Ці не захоча ён больш глыбей вывучаць сваю гісторыю, гісторыю свойго роду, свайго краю. Трэба расштурхаці ў народзе тое, што так доўга спала, што было завалена думкамі аб чарговай дэвальвацыі, росце коштаў, падзеях ва Ўкраіне, набыцці новага аўто.
    ================================================
    Беларусы гэта нiчага не вартая бiямаса, як i русня.

  • Gesha

    Фотки ниче, а остальное бредятина. Мы типа так хотим национальной самоидентичности и независимости, мы типа такие гордые белорусы — потомки ВКЛ, которое громило Московию, мы готовы ходить в лаптях и в вышиванках. И че дальше? Если мы такие независтмые, так давайте откажемся от дешевого газа и нефти и будем жить на зарплату в баксов так 100. Нахер нам имперская нефть, мы ж такие гордые и независимые…