«Аб’ядноўвацца дзеля дапамогі таму, хто трапіў у бяду – гэта выдатна. Вельмі радуе, калі такая з’ява адбываецца ў нашым грамадстве ў не самыя простыя, будзем шчырымі, часы. Вось, напрыклад, клёвы эксперымент, праведзены не так даўно “Нашай Нівай”. Ды і ўвогуле, часценька ў розных крыніцах трапляюцца публікацыі аб тым, як хтосьці камусьці дапамог: супрацоўнікам той жа “Нашай Нівы”, якімі зацікавіўся АМАП, коціку, які ўцёк ад гаспадароў і заблукаў, . Такія здарэнні мяне заўсёды радуюць: значыць, не заўсёды ў нас “мая хата з краю”.
Вось і цяпер нас зноў накрыла чарговая хваля грамадзянскай салідарнасці. На гэты раз, у дапамозе бізнесмену. Добраму, дарэчы, бізнесмену. Карацей кажучы, сітуацыя наступная. Была ў чалавека свая крама з блэкджэкам рознымі кнігамі, ды не проста крама, а нават цэлы літаратурны дом. У краме праводзіліся розныя модныя і не вельмі мерапрыемствы літаратурнага і не вельмі характару. Кніжкі прадаваліся, справа ішла, грошы капалі. Жыў сабе чалавек, не тужыў. Але ж не змог у належны час працягнуць рэгістрацыю сваёй крамы. Ці з чыноўнікамі нешта не падзяліў, ці яшчэ што. Ну, з кім не здараецца. І па выніку, трапіў чалавек на някіслае бабло – у нашым самым гуманным судзе ў свеце ні з кім асабліва не цырымоняцца.
Вось і паляцелі ва ўсе канцы краіны весткі, што варта дапамагчы чалавеку, раз такая справа атрымалася. Усё-такі, свой жа, беларус! У краме і кніжкі добрыя беларускамоўныя прадаюцца, і мерапрыемствы розныя ладзяцца – столькі для беларускай справы робіцца, ух! І пачалі людзі з небывалай актыўнасцю дапамагаць, хто чым можа. Незалежныя СМІ – банеры са спасылкай на збор сродкаў ставіць, мастакі – цэлы дабрачынны аўкцыён арганізоўваць і творы там свае прадаваць, простыя грамадзяне – капейкай скідвацца, а смелыя Інтэрнэт-змагары – пад кожным пастом #saveLohvinau ставіць. Куды ні глянь – паўсюль праявы агульнай згоды і ўзаемнай дапамогі.
Здаецца, тут бы мне парадавацца лішні раз і канчаткова ўвераваць у светлую будучыню, але ж, відаць, не ў гэты раз. Вырашыў я на днях зайсці ў гэтую цудоўную краму, каб на літаратурныя навінкі падзівіцца. Ды і прыдбаць таксама што ў сваю калекцыю, калі пашанцуе. Таксама зрабіць унёсак у добрую справу, так сказаць. Па традыцыі, уважліва агледзеў усе палічкі – мо што цікавае на вока трапіцца, чаго раней не бачыў. І сапраўды, трапілася. Па-першае, што цэны на кнігі, якія я глядзеў, былі ўжо падагнаныя пад сучасны курс даляра. Ну ды ладна – бізнес ёсць бізнес. А вось далей майму погляду адкрылася наступнае:

Эдуард Лімонаў – “Кніга вады”, “Па турмах”.

Захар Прылепін – “Паталогія”

Аляксандр Праханаў – “Крэйсерава саната”.
Атрымліваецца, у самым сэрцы, як шмат хто б сказаў, беларускага літаратурнага Мінска прадаюцца кнігі людзей, якія выказваюць адкрытую падтрымку акупацыі тэрыторыі Украіны расійскімі войскамі і дзеянням тэрарыстаў. А яшчэ самі збіраюць і адпраўляюць ім дапамогу (думаю, Платніцкі хаця б прыбыткам пасля падзеліцца) – проста пагартайце блог Прылепіна, як не ў курсе ягонай палітычнай пазіцыі і актыўнасці. Вышэйзгаданы Лімонаў, дарэчы, нядаўна выдаў сваю новую кнігу з гаворачай назвай “Кіеў капут”. Яе сюжэт і стылістыка, здаецца, цалкам відавочныя. Калі ж вы не вельмі знаёмыя з творчасцю і дзейнасцю спадара Праханава – калі ласка, для вас ёсць спрошчаны варыянт – дастаткова проста прачытаць пару выказванняў дадзенай асобы, як усё робіцца цалкам зразумелым.
Тое, што гэтыя аўтары думаюць пра Беларусь і яе будучыню, зразумела і так – прывет, “рускі свет”. Вось, напрыклад, пару пасажаў (раз, два) з тым жа Прылепіным. Выданні вось такіх цудоўных творцаў сустракаюць наведвальнікаў самай беларускай кнігарні. Нішто сабе расклад.
Клёвая кампанія падабралася, шчыра кажучы: апантаны белагвардзеец, пабіты жыццём нацыянал-бальшавік і стары расійскі камуніст. Мо ім яшчэ і сумесны літаратурны вечар арганізаваць. Ну а што? Гэта ж пісьменнікі, творцы! Нашто прымешваць палітыку ў літаратуру? Тых, хто абараняе гэтакую “свабоду літаратуры”, на маю думку, варта звазіць у Курапаты і прымусіць пад пісталетам вырыць сабе магілу – каб ведалі, што рабілі ідэйныя браты праханавых, лімонавых і іншых прылепіных з такімі вось прыхільнікамі свабоды слова і дэмакратыі, калі аказваліся ля ўлады.
Я памятаю, якую абструкцыю ўчынілі OZ.by за наяўнасць у продажы кніг пра тэрарыста Гіркіна (таксама вядомага пад псеўданімам Стралкоў), якіх толькі эпітэтаў і метафар давялося пачуць уладальнікам сервісу ў свой адрас. З такімі ж скаргамі паспаліты люд абрынуўся таксама і на царкоўныя лаўкі, дзе таксама з’явіліся кнігі пра тэрарыста. Цяпер жа ўсім светам ідзе збор сродкаў на дапамогу таму, хто разам з вельмі добрымі творамі (тут спрэчкі няма) прадае і выданні іншых прыхільнікаў “рускага свету”.
Усё зразумела і проста – грошы як не пахлі, так і працягваюць. Я ні ў якім разе не заклікаю ўсіх тут жа накінуцца на краму і яе ўладальніка з абвінавачваннямі ва ўсіх грахах: чалавек адкрыў сваю справу і паспяхова яе прасоўвае. Проста заўжды варта ведаць, што ты робіш і для чаго. Таму давайце будзем паслядоўнымі і пачнем называць рэчы сваімі імёнамі, а не прыкрывацца коўдрамі “ідэйнасці” і “змагання за Беларусь”.»
Аўтар — ЗМ.
Редакция добавит, что такие вещи можно понять с какой-то определённой точки зрения. «Бизнес есть бизнес», «всем есть надо», и так далее. Но когда ты позиционируешь себя как «идейного», такой хернёй страдать никак нельзя. Можно здесь вспомнить и про Охлобыстина, которого привёз «уважаемый» Шаблинский. И про Чмыря, который выступает перед Михалковской публикой, а потом пиздит на беларуский язык.
Когда работаешь на людей, контактируешь с ними, несёшь какие-то идеи, а потом ради бабла начинаешь где-то отходить от принципов -то становишься обсосом. И никакие оправдания не помогут. Играйте свои роли честно и до конца. Иначе ваша пьеса (магазин) останется без зрителей (покупателей).
- anonymous
- anonymous
- 1863x
- Несцераў
- Лёня Фарш
- Несцераў
-
-
-
- le mantar
- Николай К.
- ВилыПикиТопоры
- ВилыПикиТопоры
-
-
-
-
- 5+6=218
- 1
- 5+6=218
-
- Sabaka
- to 1
- Vasya
-
- locomotions.ru
- Казік
-
- Николай К.
- Николай К.
- Иван Стоградов
- Николай К.
-
-
- brave_friar
- Казік
- ВилыПикиТопоры
-
- Иван Стоградов
- Класік
- пуля
- Придирчивый читатель