Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Общество

Пачынаем нацыянальную кампанію па святкаванні 100-годдзя БНР!

1863x, 5 Декабрь

25 сакавіка 2018 года спаўняецца 100 год з таго гістарычнага моманту, калі бацькі-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі абвясцілі незалежнасць. Магчымасць адсвяткаваць гэтую дату выпадае толькі раз у жыцці, таму беларусам у гэты дзень проста неабходна сапраўднае свята на нацыянальным узроўні.

Пакуль улады працягваюць ігнараваць гісторыю БНР, а апазіцыйныя структуры ізноў плануюць традыцыйную акцыю пратэста, мы вырашылі ўзяцца за арганізацыю шэрагу імпрэзаў і мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Мэта – прыцягнуць да святкавання як мага большай колькасці беларусаў, разам распавесці гісторыю пра тое, як нараджалася дзяржаўнасць Беларусі.

Але нам патрэбная ваша дапамога, бо без вас нічога не атрымаецца. Якія ў нас планы?

Менск

— У гонар стагоддзя БНР шэраг крамаў, кавярняў, бараў і рэстарацыяў зробяць зніжку ад 25% да 100%;

— Будзе арганізаваны кірмаш, дзе ўсе жадаючыя змогуць па выгадных коштах набыць рэчы ад прабеларускіх нацыянальна арыентаваных брэндаў і майстроў.

— Тэматычныя семінары, чытанні і лекцыі гісторыкаў

— Вечарыны і выступы музыкаў у барах і кавярнях.

— Фінальны канцэрт да стагоддзя БНР на вялікай і ёмістай пляцоўцы з выступамі асноўных вядомых беларускіх музыкаў.

Калі вы хочаце далучыцца да святкавання праз сваю краму, кавярню ці якую-небудзь іншую пляцоўку, або калі вам патрэбная дапамога з арганізацыяй ці ідэямі, то тады пішыце сюды: symbalby@gmail.com, а таксама ў VK або Facebook.

Ці тэлефануйце: МТС +375 29 782-88-81 (Павал Белавус)

Рэгіёны

У кожным беларускім горадзе, мястэчку ці на вёсцы мы гатовыя дапамагчы вам сарганізаваць святкаванне стагоддзя БНР у залежнасці ад вашых магчымасцяў. Натуральна, што Гомель ці Маларыта ў гэтым плане маюць розныя рэсурсы.

Вось шэраг ідэяў, што можна арганізаваць самім у вашым населеным пункце:

— Канцэрт. Амаль у кожным беларускім горадзе ёсць гурты, музыкі, паэты і барды. Гэтак жа дамы культуры, кавярні з патрэбным абсталяваннем.

— Выставы і лекцыі. Краязнаўчыя ды гістарычныя музэі могуць стаць добрай пляцоўкай для экспазыцыі ў гонар свята дзяржаўнасці Беларусі. Тым больш многія месцы наўпрост звязаныя з БНР, яе заснавальнікамі і актыўнымі дзеячамі (неўзабаве мы апублікуем спіс такіх месцаў). Ёсць мноства выдатных гісторыкаў і выкладчыкаў, якія жывуць ды працуюць у рэгіёнах. Думаем, яны не будуць супраць выступіць і распавесці пра падзеі таго перыяду.

— Малітва за Беларусь. 25 сакавіка выпадае на нядзелю, а святары-патрыёты не такая рэдкасць. Даведайцеся пра магчымасці арганізаваць набажэнствы і малітвы за нашую краіну ў вашых каталіцкіх, праваслаўных, эвангельскіх ці ўніяцкіх цэрквах. Удзел сынагогаў,  мячэтаў і інш. таксама шчыра вітаецца.

— Ускладанне кветак. Знайдзіце ў сваім горадзе помнік Міцкевічу, Скарыну, Купалу, Коласу ці любому іншаму нацыянальнаму дзеячу. Сарганізуйцеся і ўскладзіце да яго падножжа бел-чырвона-белыя букеты. Гэткі фармат выдатная нагода для знаёмстваў і сумесных сэлфі.

— Ва ўскрайным выпадку заўсёды можна заарандаваць кавярню, бар, рэстарацыю і запрасіць туды праз сацсеткі астатніх. Гэта самы просты варыянт святкавання, які дазволіць «развіртуаліцца» патрыётам вашага гораду.

Калі вам патрэбная дапамога ў арганізацыі святкавання ў вашым горадзе, або вы хочаце далучыцца да святкавання, але не ведаеце як, – пішыце сюды на email: artsiadziba@gmail.comА таксама:

Алесю СьнегуVK, Facebook,  ці тэлефануйце па нумару +375 25 9969376

Дар’і БялькевічVK, Facebook, ці тэлефануйце па нумару +375 44 7994047

Свет

Больш за 2 мільёны беларусаў пражываюць па-за межамі сваёй Радзімы. Вялікія дыяспары нашых суайчыннікаў ёсць у Расеі, ва Украіне, ЗША, Канадзе, Эўразвязе і іншых краінах свету. Таму іх мы таксама запрашаем прыняць актыўны ўдзел у святкаванні стагоддзя БНР.

— Таму як у многіх краінах куды прасцей дамагчыся дазволу на вулічныя акцыі, можна арганізаваць лакальныя шэсці ў вашым горадзе. Нават 20-30 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі будуць глядзецца святочна і відовішчна. Бо наш нацыянальны сцяг самы прыгожы ў свеце!

— Таксама можна арганізаваць святочнае пікетаванне ля амбасады Беларусі, раздаючы мінакам улёткі пра БНР, Беларусь, беларускую культуру на мове краіны пражывання.

— У некаторых гарадах замежжа ёсць помнікі нашым вялікім дзеячам: Касцюшку, Міцкевічу, Куплау і інш. Гэтакжа магілы бацькаў-заснавальнікаў БНР. Можна сабрацца каля іх дзеля ўрачыстага ўскладання кветак.

— Арганізаваць канцэрт ці святочныя вячоркі ў якім-небудзь завядзенні таксама не стане клопатам. Загадзя абазначце месца збору і абвясціце ўсім знаёмым, гэтак жа паведаміце нам. Мы складзем мапу святкавання Юбілею па ўсім зямным шары.

Калі вам патрэбная дапамога ў арганізацыі святкавання ў вашым горадзе, або вы хочаце далучыцца да святкавання, але не ведаеце як, – пішыце на пошту  Злучэнню Беларусаў Свету «Бацькаўшчына»: zbsb.minsk@gmail.com

Ці Ніне Шыдлоўскай у Facebook.

Усеагульны нацыянальны флэшмоб

3-ая Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР, была падпісаная раніцай 25-ага сакавіка ў Менску па адрасе вул. Серпухаўская д.13 (зараз вул. Валадарскага д.9).

Як прыгадваў адзін з бацькаў-заснавальнікаў Янка Станкевіч, калі грамата была прынятая, як раз ўзнялося сонца, асвяціўшы промнямі ўсіх хто сабраўся. Усе былі ўсхваляваныя, і нехта выгукнуў: «Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!»

25 сакавіка 2018 года ў нядзелю а 7-ай раніцы над Беларуссю ўзыдзе сонца. Прачніцеся ў гэты выходны раней. Выходзьце з сябрамі і блізкімі сустракаць світанак. Мы дамовімся з шэрагам завядзенняў па ўсёй краіне,  дзе ад самай раніцы вы зможаце выпіць кавы ці гарбаты, каб канчаткова прачнуцца.

Для лянівых ёсць магчымасць далучыцца да акцыі не выходзячы з кватэры, запосціўшы фота свайго світанку праз акно з хэштэгам #БНР100. Да ўдзелу заклікаюцца таксама беларусы замежжа, дзе і ў якой бы частцы свету яны бы не знаходзіліся.

Гэта лёгкі, прыемны і вельмі прыгожы спосаб далучыцца да нацыянальнага святкавання стагоддзя БНР. Будзе цудоўна, калі гэта стане штогадовай традыцыяй – сустракаць усім разам сонца незалежнай Беларусі.

За ідэю флэшмобу вялізны дзякуй Лізе Сыракваш і Арыне Лазюк.

Інфармацыйная кампанія

Разам з тым мы будзем актыўна асвячаць гісторыю БНР, таксама ўсе мажлівыя ініцыятывы і мерапрыемствы, звязаныя з гэтай датай. Сачыце за навінамі ў тэматычных суполках у сацсетак і па хэштэгу кампаніі #БНР100:

Facebook — facebook.com/bnr100

VK — vk.com/bnr100

Twitter — twitter.com/BNR1918

Telegram — t.me/BNR100

OK — ok.ru/bnr100

Жыве Беларусь!

 

ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ 1863X

  • IHAR XY

    Устаўная грамата пісалася нашымі продкамі тым правапісам, які быў зтвораны дзеля таго,каб ён адпавядаў вымаўленьню ды пашырэньню
    нашае мовы,а не тым якім вы
    зараз пішаце,і які набліжае нашую мову да грубага й беднага
    дыялекта штучнае акупанскае
    мовы.
    Наркамаўка рабілася СНК
    БССР — крамлёўскімі васаламі,
    такімі ж, што й зараз тутака правяць, для паступовага зьнікненьня самой мовы ўвогуле.
    НАРКАМАЎКА — ЗЛО КАМмМУНЯЦКАЕ !!!😕
    А вы працягваеце ёй пакланяцца,
    ды «лелеять» яе…¿

    • IHAR XY

      Ленін ва ўсіх местах ды мястэчках, й «наркамаўка»
      камМмуняцкая — прыкметы
      чырвона-зялёнае губэрні…¿

    • KAPA6UH

      Гэта толькі правапіс і больш папулярнаю беларускую ён не зробіць .І Калі гэтак ставіцца да наркамаўкі , як да чагосьці варожага — беларуская знікне яшчэ хутчэй.