Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

«Айчынная вайна 1812″ года як найвялікшы міф гісторыі»Отечественная Война 1812» года как крупнейший миф истории

1863x, 30 мая 2017

Сябры, у гэтым годзе спаўняецца 205 год з паходу Напалеона на Расійскую Імперыю. Тэма напалеонаўскіх войнаў адна з найменш папулярных у беларускім грамадстве, як і Першая сусветная. Бо, дзякуючы неадэкватнай прапагандзе, мы ведаем, што ў свеце была толькі адна вайна, а Беларусь з’явілася ў 1945-ым.

Пра напалеонаўскую кампанію звычайны беларус ведае толькі з верша Лермантава “Барадзіно”, камедыі “Гусарская балада” ды рамана “Вайна і мір”. Тым не менш 1812-ы год з’яўляецца адным з самых міфалагічных у нашай і расійскай гісторыі.

Каб вата не абвінаваціла нас у “свядомитских сказках и фантазиях”, публікуем матэрыял расейскага настаўніка гісторыі, куратара тэмы “Гісторыя” на праекце TheQuestion.ru Вячаслава Бабайцава.

“УСЕНАРОДНАЯ ВАЙНА 1812 ГОДА ЯК НАЙВЯЛІКШЫ МІФ У РАСІЙСКАЙ ГІСТОРЫІ”

Адзін з найвялікшых міфаў у расійскай гісторыі — гэта «ўсенародная вайна» насельніцтва Расійскай імперыі супраць Напалеона ў 1812 годзе. Уяўленне пра масавае супраціўленне французам шырока распаўсюдзілася падчас Вялікай Айчыннай, калі спатрэбілася на гераічных прыкладах з мінулага заклікаць грамадзян СССР да барацьбы з нацызмам. Далей савецкія аўтары актыўна тыражавалі гэтае меркаванне. У сувязі з гэтым маштабы дзеянняў партызанскіх атрадаў у Айчыннай вайне 1812 года былі неабгрунтавана перабольшаны, а іх характар паказаны адрозным ад сапраўднага.

Насамрэч на занятых французамі тэрыторыях адносіны мясцовых жыхароў да Вялікай арміі былі надзвычай неадназначнымі. Яны вагаліся ад прывітальнага захаплення да адкрытай нянавісці.

Напярэдадні захопу Напалеон дэклараваў адну з галоўных мэтаў свайго паходу – аднаўленне суверэннай Польшчы (Рэчы Паспалітай). У яе склад планавалася ўключыць украінскія, беларускія і літоўскія землі, якія ўвайшлі ў Расійскую імперыю ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі. Новая дзяржава павінна была ўраўнаважыць свайго ўсходняга суседа.

Уступіўшы ў чэрвені 1812 года ў заходнія губерніі Расійскай імперыі, французскія войскі сустрэлі сімпатыі з боку мясцовага насельніцтва. Жыхары гарадоў урачыста сустракалі іх з кветкамі і музыкай. Амаль уся літоўска-беларуская шляхта, якая спадзявалася на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, успрымала французаў як вызваліцеляў ад расійскага самадзяржаўя. Каталіцкія, а ў некаторых месцах і праваслаўныя святары таксама падтрымлівалі Напалеона.

Вось як пісала пра сустрэчу Вялікай арміі ў Вільні гарадская газета «Kurjer Litewski»: «У гэты дзень мы былі шчаслівыя бачыць у сценах нашай сталіцы імператара французаў… вялікага Напалеона, на чале яго непераможнай арміі».

Таксама паведамлялася: «Увесь горад быў на вуліцы, усе навакольныя горы цалкам былі пакрытыя людзьмі, якія прагнулі першымі ўбачыць французаў. Шмат хто з гэтай мэтай залез на дахі дамоў, вежы цэркваў і званіцы. Вялізныя натоўпы пабеглі за ковенскую заставу, адкуль чакалі  французаў. Усё гэта бегла, сутыкалася, гаманіла, нагадваючы адзін вялізны  вар’яцкі дом».

Сустрэча Напалеона ў Вільні

Беларускі гісторык Уладзімір Краснянскі пісаў, што ў Мінску і павятовых гарадах губерніі паўсюль адбываліся «ўрачыстыя сустрэчы французаў каталіцкім духавенствам і прадстаўнікамі горада; гучныя авацыі натоўпу,  ілюмінацыі ўвечары, надзвычайнае ажыўленне, якое ўносілі  памешчыкі, прыяжджаючыя з навакольных вёсак адсвяткаваць, паабедаць, паразмаўляць пра адноўленую Польшчу».

Мясцовыя жыхары кантралявалі склады з правіянтам і кармамі, не дазваляючы знішчыць іх адступаючым рускім часткам, і перадавалі гэтыя запасы Вялікай арміі. Напрыклад, у Вілейцы брыгадны генерал П’ер Душы дэ Кольбер-Шабанах атрымаў ад гараджан 2 тысячы квінталаў мукі, ад 30 да 40 тысяч рацыёнаў сухароў і шмат аўса.

Прадстаўнікі высакародных шляхецкіх родаў добраахвотна дапамагалі грашыма  напалеонаўскім войскам. У Вільні княгіня Караліна Радзівіл падаравала французскаму шпіталю 30 бочак жытняй мукі і 2 бочкі крупы разам з вазамі, а таксама 10 валоў і 12 бараноў. На яе ўзор прадстаўнікі іншых дваранскіх родаў таксама пачалі ахвяраваць правіянт французскім лазарэтам.

«Плошча Напалеона ў Мінску» — у 1812-ым годзе Плошча Свабоды была перайменавана ў гонар французскага Імператара.

Асобна варта вылучыць узаемаадносіны Вялікай арміі і самага шматлікага саслоўя Расійскай імперыі — сялянства. Першапачаткова прыход французаў сельскія жыхары ўспрынялі стрымана і ніякага супраціву ім не аказвалі.

Пры ўваходзе напалеонаўскіх войскаў у заходнія губерніі сярод сялян пачалі актыўна распаўсюджвацца чуткі пра вызваленне ад прыгону, адмен чыншу і паншчыны. Але французскія ўлады захавалі ўсе ранейшыя павіннасці, зборы з сялян былі нават павялічаны. Гэта выклікала пасіўны супраціў сельскага насельніцтва. Сяляне адмаўляліся гандляваць з французамі, збіраць ураджай з палёў, забяспечваць напалеонаўскае войска харчаваннем і фуражом. Яны спальвалі ўласныя дамы і свірны з запасамі, цэлымі сем’ямі сыходзілі ў лясы. Старшыня паліцыі Бярэзінскай падпрэфектуры Дамброўскі пісаў: «Мне загадваюць усё дастаўляць, а ўзяць няма адкуль … На палях шмат збожжа, ня прыбранага з-за непадпарадкавання сялян».

У некаторых раёнах сяляне пачалі ствараць у французскім тыле атрады самаабароны і пераходзіць да актыўнага супраціву. Супраць Вялікай арміі дзейнічалі фарміраванні сялян з вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Клеўкі ў Барысаўскім павеце, Варонкі ў Дрысенскім павеце, Жарцы ў Полацкім павеце і іншых.

У асобных выпадках абурэнне сельскага насельніцтва было накіравана супраць  землеўладальнікаў. Жыхары шэрагу вёсак на Віцебшчыне перасталі падпарадкоўвацца сваім памешчыкам, пачалі рабаваць дваранскія сядзібы. Каб абараніць уласныя маёнткі, мясцовай шляхце прыйшлося звярнуцца па дапамогу да французскай адміністрацыі. Новы ўрад згадзіўся дапамагчы, бо, каб забяспечыць армію правізіяй, быў неабходны парадак на акупаванай сельскай мясцовасці. З дапамогай французскіх войскаў  бунты сялян былі задушаныя.

Увогуле ўзброены супраціў сялян  заходніх губерніяў не быў масавым. Асобныя ўспышкі незадаволенасці досыць хутка ўціхамірвалі рэгулярнымі французскімі часткамі. Таму казаць аб усеагульнай сялянскай партызанскай вайне было б няправільна.

Стаўленне да Вялікай арміі стала хутка змяняцца, калі яна пачала ісці далей у губерніі, дзе жыло пераважна рускае насельніцтва. Яшчэ ў Віцебску Напалеон атрымліваў паведамленні ад патрулёў і фуражыраў аб прарасейскіх настроях жыхароў на ўсход ад Рудні і Чырвонага. Капітан Віктар Кастэлан пісаў: «Калі мы будзем зусім у Расіі, будзе як у Іспаніі». Французскі імператар і сам добра разумеў, што пасля таго, як Вялікая армія пяройдзе старую мяжу Рэчы Паспалітай і ўступіць на тэрыторыю Смаленшчыны, кампанія фармальна перастане быць вайной за аднаўленне Польшчы. Аднак з-за таго, што ў Напалеона не атрымалася разграміць рускую армію ў  баях на мяжы і дамагчыся выгаднай мірнай дамовы, ён быў вымушаны рушыць далей, каб прымусіць  суперніка даць генеральную бойку.

Напалеон у Смаленску

18 жніўня 1812 года пасля цяжкіх трохдзённых боек Вялікая армія заняла Смаленск. Становішча тут рэзка кантраставала з урачыстым прыёмам на былых польскіх землях. Горад, які пакінулі амаль усе жыхары, быў разбураны і агорнуты полымем, а яго вуліцы заваленыя трупамі і кінутымі параненымі. Французскі афіцэр віконт Луі Гіём дэ Пюібюск пісаў: «Мёртвыя целы складаюць у кучу, тут жа, каля паміраючых, на дварах і ў садах; няма ні рыдлёвак, ні рук, каб закапаць іх у зямлю. Яны пачалі ўжо гнісці; нясцерпны смурод на ўсіх вуліцах, ён яшчэ больш павялічваецца ад гарадскіх равоў, дзе да гэтага часу навалены вялікія кучы мёртвых целаў, а таксама мноства мёртвых коней пакрываюць вуліцы і наваколле горада. Усе гэтыя брыдоты, улічваючы даволі гарачае надвор’е, зрабілі Смаленск найбольш невыносным месцам на зямлі».

Разам з тым у гісторыі акупацыі Смаленшчыны Вялікай арміяй вядомыя эпізоды, калі  рускія вайскоўцы, якія апынуліся ў палоне, добраахвотна дапамагалі напалеонаўскай адміністрацыі. Такія выпадкі былі нешматлікія, але яны здараліся.

Па меры прасоўвання французскіх войскаў на ўсход актывізаваўся супраціў сялян. Збеглыя з палону рускія вайскоўцы і добраахвотнікі з ліку мясцовых жыхароў былі ініцыятарамі арганізацыі атрадаў самаабароны. Сялянскія фарміраванні сачылі за асобнымі варожымі партыямі і атрадамі, знішчалі французскіх фуражыраў і марадзёраў. Генерал-маёр Бенкендорф пісаў: «Памешчыкі і спраўнікі ўзброілі сялян і пачалі … дзейнічаць супраць агульнага ворага. Не паўтаралася больш з’яў, якія адбываліся ў Беларусі».

Мінск часоў Напалеона

Трэба сказаць, што рэакцыя сельскага насельніцтва і Цэнтральнай Расіі на прыход Вялікай арміі далёка не заўсёды была негатыўнай. Часта сяляне пад уплывам чутак аб адмене французамі прыгону падтрымлівалі Напалеона. Сенатар Павел Каверын у лісце да Аляксандра I даносіў: «Перакананне ворагам у занятых ім месцах … агульна паміж сялян распаўсюджваемае, упэўненасць у непрыналежнасці больш Расіі і ў недатыкальнасці да іх улады памешчыкаў магло пахіснуць іх розумы, ад чаго некаторыя ў Смаленскай губерніі спрыялі непрыяцелю ў адшуканні фуражу і ўтоеных маёмасцяў, а іншыя, па дамове  з ім, пачыналі нават рабаваць панскія дамы ». Паведамлялася, што ў Раслаўльскім і Ельнінскім паветах «ворагі, якія праходзілі, і марадзёры, што засталіся … пакінулі, асабліва ў сялянах, разуменне незалежнасці», а ў Юхноўскім павеце «сяляне некаторых паселішчаў ад вальнадумства пачынаюць забіваць да смерці гаспадароў сваіх і падводзяць французаў у тыя месцы, дзе тыя ад страху хаваюцца».

Пасля таго як у верасні 1812 гада французы ўвайшлі ў Маскву, у шэрагу месцаў Маскоўскай губерніі адбыліся бясчынствы. Сяляне, якія  спадзяваліся, што з прыходам французаў прыгон адменяць, самавольна выходзілі з падпарадкавання памешчыкам. Яны адмаўляліся выконваць павіннасці і плаціць чынш. Сяляне казалі, што зараз цалкам вольныя, «таму што Банапарт у Маскве, а значыцца,  ён іх гасудар».

Напалеон разглядаў магчымасць адмены прыгону. Ён спадзяваўся, што гэтая мера дапаможа прыцягнуць на бок Вялікай арміі шматмільённыя масы рускага сялянства і пераламіць ход кампаніі. Аднак французскі імператар не адважыўся рэалізаваць свае задумы, баючыся буйнога сацыяльнага выбуху на занятых яго войскамі тэрыторыях. Напалеон казаў: «Я б мог падняць супраць яго большую частку яе ўласнага насельніцтва, абвясціўшы вызваленне рабоў … Але калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад гэтай меры, якая прысудзіла б мноства сямействаў да смерці, разрабавання і самых страшных мук».

Як бачым, зусім не ўсе жыхары занятых французамі тэрыторый бачылі ў іх ворагаў. Асабліва гэта заўважна на прыкладзе заходніх губерніяў, дзе нацыянальнае дваранства, гараджане і частка духавенства, якія спадзяваліся, што незалежнасць Рэчы Паспалітай будзе адноўлена, ахвотна падтрымалі Напалеона. Сяляне ў гэтых рэгіёнах таксама далёка не паўсюль сустракалі Вялікую армію з віламі і рацішчамі. «Дубіна народнай вайны» ў поўнай меры паднялася толькі пасля падзення Смаленска. Аднак нават у  Цэнтральнай Расеі частка сельскага насельніцтва глядзела на Напалеона як на збаўцу ад прыгону. Сялянскае пытанне мела вялікае значэнне для французскай адміністрацыі. Верагодна, калі б Напалеон адважыўся на адмену прыгону, то змог бы разлічваць на карэнны пералом у вайне з Расеяй. Але французскі імператар вырашыў не рызыкаваць.

 

Ад рэдакцыі дадамо, што аўтар не распавёў пра праект аднаўлення ВКЛ, які таксама лунаў у планах Напалеона. Але пра гэта мы падрабязней раскажам у наступных публікацыях.Друзья, в этом году исполняется 205 лет с момента похода Наполеона на Российскую Империю. Тема наполеоновских войн одна из самых малопопулярных в беларуском обществе, как и Первая Мировая. Ведь благодаря неадекватной пропаганде мы знаем, что в мире была только одна война, а Беларусь появилась в 1945-ом.

Про Наполеоновскую кампанию средний беларус знает только лишь из произведения Лермонтова «Бородино», комедии «Гусарская Баллада» и произведения «Война и Мир». Тем не менее 1812-ый год является одним из самых мифологичных в нашей и российской истории.

Для того, чтобы ватаны не объявили нас в «свядомитских сказках и фантазиях», публикуем материал российского учителя истории, куратора темы «История» на проекте TheQuestion.ru Вячеслава Бабайцева.

«ВСЕНАРОДНАЯ ВОЙНА 1812 ГОДА КАК КРУПНЕЙШИЙ МИФ В РОССИЙСКОЙ ИСТОРИИ»

Один из самых крупных мифов в русской истории – это «всенародная война» населения Российской империи против Наполеона в 1812 году. Представление о массовом сопротивлении французам широко распространилось в ходе Великой Отечественной, когда потребовалось на героических примерах из прошлого призвать граждан СССР на борьбу с нацизмом. В дальнейшем данная точка зрения активно тиражировалась советскими авторами. В связи с этим масштабы и характер действий партизанских отрядов в Отечественной войне 1812 года были необоснованно преувеличены и приукрашены.

В действительности на занятых французами территориях отношение местных жителей к Великой армии было крайне неоднозначным. Оно колебалось от приветственного восторга до откровенной ненависти.

Накануне вторжения Наполеон декларировал одну из главных целей своего похода – восстановление суверенной Польши (Речи Посполитой). В её состав планировалось включить украинские, беларуские и литовские земли, которые вошли в Российскую империю по результатам разделов Речи Посполитой в XVIII веке. Новое государство должно было стать противовесом своему восточному соседу.

Вступив в июне 1812 года в западные губернии Российской империи, французские войска встретили симпатии со стороны местного населения. Горожане торжественно встречали их с цветами и музыкой. Почти вся литовско-беларуская шляхта, рассчитывавшая на восстановление Речи Посполитой в границах 1772 года, воспринимала французов как освободителей от российского самодержавия. Католические священники, а в ряде мест и православные иерархи, также поддержали Наполеона.

Вот как описывала встречу Великой армии в Вильно городская газета «Kurjer Litewski»: «В этот день мы удостоились счастья видеть в стенах нашей столицы императора французов… великого Наполеона, во главе его непобедимой армии».

Также сообщалось: «Весь город был на улице, все окрестные горы сплошь были покрыты людьми, чающими первыми увидеть французов. Многие с этой целью полезли на крыши домов, башни церквей и колокольни. Огромные толпы побежали за ковенскую заставу, откуда ожидались французы. Всё это бежало, сталкивалось, галдело, напоминая собой в общем один громадный дом сумасшедших».

Встреча Напалеона в Вильне

Беларуский историк Владимир Краснянский писал, что в Минске и уездных городах губернии повсеместно происходили «торжественные встречи французов католическим духовенством и представителями города; шумные овации толпы, вечерние иллюминации, необычное оживление, вносимое помещиками, съезжавшимися из окрестных деревень попраздновать, пообедать, поговорить о восстановленной Польше».

Местные жители брали под свой контроль склады с провиантом и кормами, не позволяя уничтожить их отступавшим русским частям, и передавали эти запасы Великой армии. Например, в Вилейке бригадный генерал Пьер Дави де Кольбер-Шабане получил от горожан 2 тысячи квинталов муки, от 30 до 40 тысяч рационов сухарей и много овса.

Представители знатных шляхетских фамилий добровольно оказывали материальную помощь наполеоновским войскам. В Вильно княгиня Каролина Радзивилл подарила французскому госпиталю 30 бочек ржаной муки и 2 бочки крупы вместе с повозками, а также 10 волов и 12 баранов. По её примеру представители других дворянских родов тоже стали жертвовать продукты французским лазаретам.

«Площадь Наполеона в Минске» — в 1812-ом году Площадь Свободы была переименована в честь французского Императора

Отдельно стоит выделить взаимоотношения Великой армии и самого многочисленного сословия Российской империи – крестьянства. Первоначально приход французов сельские жители восприняли сдержанно и никакого сопротивления им не оказывали.

При вступлении наполеоновских войск в западные губернии среди крестьян стали активно распространяться слухи об освобождении от крепостной зависимости, отмене оброков и барщины. Но французские власти сохранили все прежние повинности, сборы с крестьян были даже увеличены. Это привело к пассивному сопротивлению сельского населения. Крестьяне отказывались вступать в торговые сделки с французами, собирать урожай на полях, поставлять наполеоновской армии продовольствие и фураж. Они сжигали собственные дома и амбары с запасами, целыми семьями уходили в леса. Начальник полиции Березинской подпрефектуры Домбровский писал: «Мне приказывают всё доставлять, а взять неоткуда… На полях много хлеба, не убранного из-за неповиновения крестьян».

В некоторых районах сельское население стало создавать во французском тылу отряды самообороны и переходить к активному сопротивлению. Против Великой армии действовали формирования крестьян деревень Староселье, Можаны, Есьманы и Клевки в Борисовском повете, Воронки в Дриссенском повете, Жарцы в Полоцком повете и других.

В отдельных случаях возмущение сельского населения было направлено против собственных землевладельцев. Жители ряда сёл на Витебщине перестали подчиняться своим помещикам, занялись мародёрством и грабежом дворянских усадеб. Для защиты своих имений местной шляхте пришлось обратиться за помощью к французской администрации. Новые власти согласились помочь, поскольку для обеспечения армии провизией был необходим порядок в оккупированной сельской местности. С помощью французских войск крестьянские бунты были подавлены.

В целом вооружённое сопротивление сельских жителей западных губерний не носило массового характера. Отдельные вспышки недовольства достаточно быстро усмирялись регулярными французскими частями. Поэтому говорить о всеобщей крестьянской партизанской войне было бы неверно.

Отношение к Великой армии стало быстро меняться по мере её дальнейшего продвижения в губернии, где преобладало русское население. Ещё находясь в Витебске, Наполеон получал донесения от патрулей и фуражиров о пророссийских настроениях жителей к востоку от Рудни и Красного. Капитан Виктор Кастеллан писал: «Когда мы будем совсем в России, будет как в Испании». Французский император и сам хорошо понимал, что после того как Великая армия перейдёт старую границу Речи Посполитой и вступит на территорию Смоленщины, кампания формально перестанет быть войной за восстановление Польши. Однако, поскольку Наполеону не удалось разгромить русскую армию в приграничных боях и добиться выгодного мира, он был вынужден двинуться дальше с целью навязать противнику генеральное сражение.

Наполеон в Смоленске

18 августа 1812 года после тяжёлых трёхдневных боёв Великая армия заняла Смоленск. Обстановка здесь резко контрастировала с торжественным приёмом в бывших польских землях. Город, который оставили почти все жители, был разрушен и объят пламенем, а его улицы завалены трупами и брошенными ранеными. Французский офицер виконт Луи Гийом де Пюибюск писал: «Мёртвые тела складывают в кучу, тут же, подле умирающих, на дворах и в садах; нет ни заступов, ни рук, чтобы зарыть их в землю. Они начали уже гнить; нестерпимая вонь на всех улицах, она ещё более увеличивается от городских рвов, где до сих пор навалены большие кучи мёртвых тел, а также множество мёртвых лошадей покрывают улицы и окрестности города. Все эти мерзости, при довольно жаркой погоде, сделали Смоленск самым несносным местом на земном шаре».

Вместе с тем в истории оккупации Смоленщины Великой армией известны эпизоды, когда оказавшиеся в плену русские военнослужащие  добровольно помогали наполеоновской администрации. Такие случаи были немногочисленны, но они имели место.

По мере продвижения французских войск на восток активизировалось сопротивление сельского населения. Бежавшие из плена русские военнослужащие и добровольцы из числа местных жителей брали на себя инициативу по организации отрядов самообороны. Крестьянские формирования выслеживали отдельные вражеские партии и отряды, уничтожали французских фуражиров и мародёров. Генерал-майор Бенкендорф писал: «Помещики и исправники вооружили крестьян и начали… действовать против общего врага. Не повторялось более явлений, происходивших в Белоруссии».

Минск времён Наполеона

Надо сказать, что реакция сельского населения губерний Центральной России на приход Великой армии далеко не всегда была негативной. Зачастую крестьяне под влиянием слухов об отмене французами крепостного права открыто поддерживали Наполеона. Сенатор Павел Каверин в письме к Александру I доносил: «Внушение неприятеля в занятых им местах… повсеместно между поселянами разсеиваемое, уверенность в непринадлежности более России и в неприкосновенности к ним власти помещиков могло поколебать их умы, от чего некоторые в Смоленской губернии способствовали неприятелю в отыскании фуража и сокрытых имуществ, а другие, сообщась с ним, попускались даже на грабительство господских домов». Сообщалось, что в Рославльском и Ельнинском уездах «проходившие неприятели и оставшиеся мародёры…посеяли, особенно в крестьянах, понятие независимости», а в Юхновском уезде «крестьяне некоторых селений от вольнодумствия начинают убивать до смерти господ своих и подводят французов в те места, где оные от страха укрываются».

После того как в сентябре 1812 года французы вступили в Москву, в ряде мест Московской губернии вспыхнули беспорядки. Крестьяне, надеявшиеся с приходом французов на отмену крепостного права, самовольно выходили из подчинения помещикам. Они отказывались нести повинности и платить оброк. Крестьяне заявляли, что теперь полностью свободны «потому что Бонапарт в Москве, а стало быть он их государь».

Наполеон рассматривал возможность отмены крепостного права. Он надеялся, что данная мера поможет привлечь на сторону Великой армии многомиллионные массы русского крестьянства и переломить ход кампании. Однако французский император не решился на реализацию своих замыслов, боясь крупного социального взрыва на занятых его войсками территориях. Наполеон говорил: «Я мог бы поднять против неё большую часть её собственного населения, провозгласив освобождение рабов… Но когда я узнал грубость нравов этого многочисленного класса русского народа, я отказался от этой меры, которая обрекла бы множество семейств на смерть, разграбление и самые страшные муки».

Как можно видеть, отнюдь не все жители занятых французами территорий видели в них врагов. Особенно это заметно на примере западных губерний, где национальное дворянство, горожане и часть духовенства, надеявшиеся на восстановление независимости Речи Посполитой, охотно поддержали Наполеона. Крестьяне в этих регионах также далеко не везде встречали Великую армию с вилами и рогатинами. «Дубина народной войны» в полной мере поднялась лишь после падения Смоленска. Однако даже в областях Центральной России часть сельского населения смотрела на Наполеона как на избавителя от крепостной зависимости. Крестьянский вопрос имел большое значение для французской администрации. Вероятно, если бы Наполеон решился на отмену крепостного права, то мог бы рассчитывать на коренной перелом в войне с Россией. Но французский император предпочёл не рисковать.

 

От редакции добавим, что автор умолчал о проекте восстановления ВКЛ, которое также витало в планах Наполеона. Но об этом мы поподробнее расскажем в следующих публикациях.