Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

In The Army Now

1863x, 29 октября 2014

Украінскі канфлікт паказаў, наколькі нечаканай можа быць вайна. Нават калі твая армія разбураная, краіну могуць уратаваць самаадданыя патрыёты, якія ў цяжкіх умовах гатовыя трываць дзеля свайго народу. Псіхалагічная трываласць войска заўсёды ставілася на першае месца вялікімі палкаводцамі. Мы вырашылі дазнацца, якая атмасфера зараз пануе ў беларускай арміі сярод тых хлапцоў, якія  мусяць нас ратаваць.  Прапануем вам успаміны салдата, які служыў якраз у 2014-ым годзе.

Аўтар — «Связіст бяз сувязі«.

Устоiць той, хто варты
на старт, сябры! на старт!
Юлi Таубiн

Што уяуляе сабой сучаснае беларускае войска? Не кепскае пытанне. Сумленна кажучы, нават з’яуляючыся непасрэдным яго удзельнiкам, я не здолею даць адназначны адказ на яго. Тое войска, якое мы звыклi бачыць у цудоуна змантаваных ролiках БТ, пачынаецца i скончваецца недзе там, на прыступках гэтай самай Белтэлерадыёкампанii на Макаёнка у Менску. Не сказаць, каб яно не адпавядала рэчаiснасцi, але й падобнасцi я таксама не бачу. У прыгожай плазме з пау-метры у шырыню, ласкава прывезенай з Польшчы на «кроуна нажытыя» грошы мы можам назiраць на прывабную карцiнку з розных вучэнняу, дзе маленькая, але годная групiроука беларускiх ваеных самааддана здзейснiла пастауленную задачу. Прыгожыя словы, згодныя? На жаль толькі не зусім адпавядаюць сучаснасці. Добра, калі сярэднестатыстычны салдат 3 разы за увесь перыяд службы страляе з аутамату, а гонар войска — дэсантнікі адзіны раз з парашутам прыгнуць. Не кажучы ужо пра танкістау, якія некалькі разоу з танкау страляюць ды і тое за тым, каб праверыць працуюць ці яны наогул. Смешна? Не смейцеся. Гэтыя маладыя хлопцы у выпадку чаго будуць абараняць нас з вамі.
Зараз разумею, чаму адным з галоуных накірункау у палітыцы ( як знешняй, так і унутранай ) нашай дзяржавы з’яуляецца недапушчэнне вайны. Добра разумею! Бо мы проста не здольныя будзем на адэкватным узроуні адказаць на небяспеку. А на адным святым духу не перамагчы. Як бы не хацелася.
Камандзіры альбо развучыліся кіраваць, альбо акрамя таго, каб накрыць паляну і прасачыць, за тым, каб на гэтай паляне уся трава была пафарбавана у зялёны колер, больш нічога рабіць не жадаюць.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Нядауна у галаву прыйшла цікавая думка. Колькасць «войска бялорускага» складае прыкладна 30 тысяч чалавек срочнікау без уліку афіцэрау і астатняга персаналу. Колькасць салдат, якія кожную вясну/восень прызываюцца на службу складае каля 10 тысяч чалавек. Дзесяць тысяч. Чорт вазьмі, да калі нас, салдат першага перыяду сабраць разам, то нас будзе менш нават за тую колькасць, якую сабрау аднойчы усім вядомы Макс Корж на Менск-арэне. І гэта з усёй краіны!
Ну дык вось у чым пытанне: дзесяць тысяч чалавек гэта шмат ці не? Правядзем даследванне далей. Норма харчавання у суткі на аднаго салдата з улікам інфляцыі складае прыкладна 70 тыс. бел. рублёу. Памножым гэта на 365 дзён у гаду і на 30 тысяч заусёды галодных тварау. З разлікам, што на сённяшні дзень даляр складае прыкладна 10.000 бел. рублёу атрымліваецца 77 млн далярау. Гэта без уліку грошай на з/п персаналу і затратау на розныя звычайныя неабходнасці арміі кшталту саляркі і рознага астатняга лайна.
Але пытанне складаецца у іншым: можам лі мы сабе дазволіць марнававаць кожны год прыкладна па 77 млн далярау толькі на ежу для салдат, якім у прынцыпе гэтая ежа і сто год была б і дарма не патрэбна?

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Памятаю свой першы дзень у арміі. Тое пачуццё, калі ты толькі прыехау, зайшоу за КПП, ідзеш па самой вайсковай частке, а у вокнах бачыш людзей, якія невядома чаму рукой у паветры табе крыжы крэсляць. Толькі у казарму у казарму заходзіш, а там «дзяды» табе ляшчаць нешта незразумелае, дзе сярод усіх словау толькі 2-3 не з’яуляліся лаянкай. Але сэнс быу і так зразумелы, і складауся прыкладна у тым, што нам дазволена толькі дыхаць і нічога болей. Неверагодныя пачуцці.
Вы хіба уяуляеце на колькі розныя людзі тут сабраліся? Я нават не ведау, існуючы у сваім абмежаваным міры, што існуюць настолькі розныя людзі. Ну як розныя..і розныя і аднолькавыя адначасова. Нейкія людзі Шрёдзінгера атрымліваюцца.
За той перыяд, пакуль знаходжуся у войску, назірау за рознымі паводзінамі людзей: часам мне гэта усё нагадвала тую перадачу з National Geografic, дзе адзін мужык спрабавау выжыць любым коштам. Вось і тут так. Усё як па-Дарвіну, дзе выжывае мацнейшы, альбо самы хітры.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Людзі, як лакмусавая паперка — мяняюць свой колер у залежнасці ад таго, у якое асяроддзе іх памесціць. Прыкладна у гэтым і складаецца увесь сэнс службы у войску ( ці выжывання ), калі жадаеце.
Хлопцау проста «з мясам» вырывалі з іх камфортнай зоны і кідалі у іншую..таксама зону, але ужо не такую камфортную па прынцыпу » Ты адкуль? З Віцебску? З сэрцам праблемы? Годзен! Едзеш у славутую берасцейскую 38 асобную механізаваную брыгаду! Кча! » Да гэтае размеркаванне у лёгкую надзірае дупу размеркаванню пасля вучобы на бюджэце!
Тут табе і «правыя», і «левыя», і хіпстары, і музыкі, і мажоры, і вясковыя хлопцы, і гарадзкія, і наркаманы нават, і панкі, і тыя, хто сідзіць выключна на расейскім рэпе. Уявілі? І вось гэтая уся шайка павінна ужыцца разам у 4-х сценах, каб не забіць адзін аднаго. Калі-небудзь запатэнтую рэаліці-шоу такога тыпу. Абавязкова.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Самае цяжкае не у тым, што табе не проста трэба навучыцца камунікаваць з гэтымі усімі людзьмі, але яшчэ і вытрымаць усю гэтую дзедаушчыну, якая, уж паверце, нават не гледзячы на усе заявы, працягвае жыць у галовах салдат, захапляючы за адзін дзень усё вольнае мейсца у гэтых галовах з такой хуткасцю, што расейскія войскі, якія анэксавалі крым, проста адпачываюць у старонцы.
Дзедаушчына як здань, якая лятае па добра адрамантаваным казармам, з’яуляючыся у самы непатрэбны момант, часам даходзячы да зусім бязглуздзіцы кшталту таго, у якім туалеце па ліку ты павінен спрауляць свае чалавечыя патрэбнасці, ці у якім умывальніку ты можаш сціраць свае шкарпэткі. Крыху незручна гэта усё рабіць, асабліва калі у любы момант, за парушэнне гэтых правіл ты можаш прад’явіць сваю «двухслойную бронебойную» да агляду. Ну вы зразумелі.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Гэта як адразу успомнілася мне, як на другі дзень у войску, пад час праходжання медэцынскага агляду і усе стаялі па голаму торсу у чаканні сваёй чаргі у мед. пункце як алені у вальеры. Сярод нас, якія былі тут усяго 1,5 дні, побач стаялі і хлопцы, якія ужо некалькі дзён тапталі на плацу новую кірзу са складоу. Ад нас яны нічым асабліва не адрозніваліся, акрамя таго, што ужо не так хутка вочы з бакі у бок блыкалі. Але позірк усё адно быу яшчэ затуманены. Стаялі проста каб стаяць, сціпла падпіраючы сценку. Тут адзін хлопец з тых, хто ужо некалькі дзён знаходзіліся у войску, асцярожна кінуушы вачыма у бакі на наяунасць сяржантау, выдае з выключна моцным беларускім акцэнтам:
— Пацаны, вы знаеце куда вы папали? Вы папалі у ЖОПУ!

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Чамусьці і у мяне таксама было такое першае уражанне.
Але ладна, калі вы проста трапілі сюды, бо войска, па большасці сваёй, як рэклама — пачынаецца у самы непатрэбны момант і пераматаць якую магчыма толькі пры дапамозе vip акаунта, заплаціушы дадатковыя грошы. І вам яшчэ пашансавала, калі вы прызваліся сюды ва узросце 19-21 гадоу. У такі, яшчэ сумленна юнацкі перыяд, значна прасцей пераносіць усе турботы і клопаты армейскага жыцця. Але армія бязлітасна і сляпа. Ёй усё адно на колькі у цябе кепска працуе сэрца. Галоунае дык, усё ж, што працуе!

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Асабліва нялёгка прыходзіцца тым, хто прызывауся ва узросце 25+. Як паказвае практыка, такія мужчыны ( якія ж з іх хлопцы? ) па большасці маюць жонку і па меншасці маленькіх дзетак. Не магу нават уявіць як гэта заставіць на воле каханую жонку, роднага сына ці дачку і перанесціся ва усе гэтыя умовы. Можна ж з глузду з’ехаць!
Памятаю, як на першы самы тыдзень КМБ ( курс маладога барана ), калі яшчэ не быу асабліва знаёмы з усімі хлопцамі, з якімі давядзецца быць побач, плячо к плячу яшчэ 1,5 гады, мяне і яшчэ некалькіх адправілі мыць сталоуку. Пад пену, канешне. Усё як мае быць. Працуючы, меу магчымасць пазнаёміцца з хлопцам. Сярод усіх ён вызначауся сумным, але ясным позіркам, высока узнятай галавой і шырокімі плячыма. Адно за другім вызначыу, што ён жанаты. Пытаю:
— Пачакай, а колькі ж табе год?
— 25
— Гэй, хлопец, да ты ужо сталы. Як гэтак табе так пашчасціла?
— Ну як…проста так абставіны склаліся.
— Цяжка, напэуна, жонку не бачыць?
— Канешне, асабліва калі у цябе ёсць яшчэ сын маленькі.
— Да ну! Як жа цябе сюды узялі?
Хлопец, цяжка усьміхаючыся, адказвае з напругам:
— Так атрымалася. Вось ты уяві: адно проста не бачыць, а іншае як учора, калі прыяжджалі да мяне. Прыехалі. Пасідзелі. Сына на руках патрымау. Надыходзіць час развітвацца. Жонка бярэ сына за руку і кажа: » Пойдзем, нам ужо пара..» А сын сядае на зямлю, увесь у слязах і крыцыць: » Неет! Без таты не пайду! Тата, пойдзем з намі! «. А тата не можа. Тата служыць..
Гляджу я на гэтага мужнага чалавека, у якога ажно вочы мокрымі сталі, а у мяне самога нешта злева шчыміць. Шчыміць так, што ажно глытаць цяжка.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У арміі няма нічога асабліва страшнага, але і добрага я таксама тут не шмат чаго знайду. Тут такое мейсца, дзе ты павольна размауляеш з маладым лейтэнантам пра падзеі плошчы 2010 году, які на той момант стаяу у міліцэйскім ацэпе. Стаяу таксама таму, што яму загадалі. І вы сумленны адзін перад адным, бо сумленнасць — гэта адзінае, што табе застаецца.
І прапар, які распавядае нам што такое дарослае жыццё і з чым яго трэба есці паралельна тлумача чаму Вільня са Смаленскам беларускія гарады, а ж мудзінам трэба пераносіць сталіцу у Каунас.
І старэйшы лейтэнант, які бярэ гітару у рукі і пачынае валіць Sum 41.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Не трэба забываць, што у войску таксама ёсць і тыя людзі, якія як і ты не могуць дачакацца свайго дзембелю. Людзі, якія нічым ад цябе не адрозніваюцца.

Кожны чалавек — асоба. На жаль толькі складаная частка адзінай сістэмы, у якой, хутчэй за усё, не усе не такія як ты, а ты не такі, як усе.