Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Аснова ўсяго. Што менавіта перашкаджае беларусам быць свабоднымі?Основа всего. Что именно мешает беларусам быть свободными?

1863x, 6 июля 2017

«Sometimes you just feel tired, feel weak
And when you feel weak, you feel like you wanna just give up
But you gotta search within you, try to find that inner strength
And just pull that shit out of you
And get that motivation to not give up, and not be a quitter
No matter how bad you wanna just fall flat on your face, and collapse.» (Eminen — Till I Collapse)

 

Крыху раней мы апублікавалі некалькі артыкулаў пра ўнутраную псіхалогію беларускай палітыкі. Раім з імі азнаёміцца ​​(зараз ці пазней — калі будзе зручней):

  1. Што рабіць далей беларускаму нацыянальнаму руху?
  2. Карга-культ як галоўная праблема беларусаў.
  3. Як рэальна «звергнуць рэжым»?
  4. Замежжа не дапаможа.
  5. 5 прычын, чаму варта займацца палітыкай у Беларусі.

У іх мы апісалі цэлы шэраг праблем беларускага грамадства. І чытачы ўвесь час пыталіся: «Ну дык а што рабіць? Што рабіць?«. Не складана закасіць пад псеўдаэксперта і напрыдумляць якіх-небудзь пераробленых з мінулага тактык, або паўтарыць у 100-ы раз усім вядомыя ісціны. Але сёння мы капнём вельмі глыбока, стараючыся знайсці прычыну большасці нашых праблем.

ЦЕМРА ЗАЎСЁДЫ ЗАТУМАНЬВАЕ ВОЧЫ

Шмат хто з вас, пэўна, глядзеў папулярныя серыялы «Сапраўдны Дэтэктыў» і «Забойства», фільмы «Дзяўчына з татуіроўкай Цмока», «Палонная», «Бяжы, дзетка, бяжы». Яны аб’яднаныя агульнай тэмай — злачынства супраць дзяцей, якое рана ці позна расследуецца да канца, нягледзячы на ​​ўсе перашкоды і цяжкасці. Нават калі праходзіць шмат гадоў, справядлівасць усё роўна пераможа.

Чаму такія серыялы папулярныя на Захадзе? Яны праўдзівыя. Зніклае дзіця, гвалт з яго — дзеянні злачынцы заўсёды выклікаюць абурэнне ў грамадзян. Арганізуюцца пошукавыя аперацыі, мясцовае ТБ распавядае пра гэта ўвесь час, газеты і сайты няспынна асвятляюць расследаванне. Бяда аднаго чалавека становіцца трагедыяй шмат для каго.

А цяпер да нашых рэалій. Ці шмат у нас казалі пра педафіла Давыдовіча (былога высокапастаўленага чыноўніка), які спакушаў хлопчыкаў у сваім асабняку? Або пра банду педафілаў-раварыстаў, якія пад прыкрыццём роварнага гуртка спакушалі хлопчыкаў. Двое беларускіх дэградантаў, магчыма, з’яўляюцца сусветнымі рэкардсменамі па гвалце з дзяцей. Злачынцы рабілі спіс спакушаных хлопчыкаў у нататніках. Два яны паспелі знішчыць, але трэці праваахоўнікі паспелі знайсці. І там было 800 ІМЁНАЎ! 800! Па словах аднаго з удзельнікаў банды, ахвярамі іх дзеянняў сталі ад 8 да 10 тысяч дзяцей! Або вось самы свежы выпадак: у Віцебску педафілы спакусілі 15 хлопчыкаў і паспяхова збеглі за мяжу.

Вы чулі хоць нешта, падобнае да хвалі абурэння ці хаця б абмеркавання? Упэўнены, што шмат хто цяпер упершыню даведаўся пра такое. Але пры чым гвалт дзяцей да палітыкі? Окей, патлумачым на іншым прыкладзе.

Міхаіл Жамчужны. Шмат хто яго імя і прозвішча зараз прачытае ўпершыню, хоць за кратамі чалавек з лета 2015 года. Ён афіцыйна прызнаны палітвязнем праваабарончымі арганізацыямі Беларусі. І калі шчыра, гэты чалавек з’яўляецца адным з самых «карысных палітвязняў» за ўсю гісторыю, бо сам займаўся абаронай правоў асуджаных у месцах затрымання. Інтэлігентны чалавек, дацэнт, кандыдат тэхналагічных навук, аўтар некалькіх манаграфій і распрацовак. Але з боку СМІ да яго мінімальная ўвага, а для дэмакратычнай інтэрнэт-аўдыторыі ён канстантна застаецца ў цені.

Шматлікія вопытныя журналісты пацвердзяць, што часта назіралі такую ​​сітуацыю: выкладваюць матэрыял-бомбу, важны з усіх пунктаў гледжання, а аўдыторыя маўкліва праглынае. Затое якая-небудзь неверагодная фігня абмяркоўваецца тыдзень. Забойствы? Карупцыя? Дзіцячыя смерці і суіцыды? Пфф, што-небудзь пра бонсцікаў нам падайце, спадары.

Такое адчуванне, што сілы зла ў Беларусі апранаюць плашч-невідзімку і становяцца нябачнымі для большасці гледачоў. Гэта дазваляе паспяхова дзейнічаць злу і далей ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

АПАТЫЯ ЯК ГАЛОЎНАЯ АПОРА АЎТАРЫТАРЫЗМУ

У савецкі час тых, каму не было ўсё адно, прызнавалі «псіхічна ненармальнымі» і часта адпраўлялі ў дурдом. Беларуская ўлада і цяпер часам ужывае такую ​​тактыку. Але самае цікавае, што і пэўная частка нашага «прагрэсіўнага» грамадства такім жа чынам паступае са сваімі ж. Блогер-урбаніст спрабуе шчыра зрабіць свой горад лепш — «фу, пазёр, вечна піярыцца, калі ўжо ён супакоіцца, самалюбівы гламурны нарцыс». Некаторыя палітыкі не вылазяць з содняў, жывуць без грантаў і паспяхова абараняюць Курапаты — «фу, дык яны ж вернікі,  паехаўшыя цемрашалы, яшчэ пэўна і моляцца кожны дзень, гггг». Што казаць, на свае вочы бачыў, як беларускамоўныя тупа ненавідзяць тых, хто абараняе правы і адначасова папулярызуе нашу родную мову. Ды і ў аўтара гэтых радкоў ужо ёсць каля некалькіх дзясяткаў актыўных хейтэраў.

У СССР любы, хто самаахвярна змагаўся за правы ўсіх грамадзян, часта станавіўся «псіхам» і «ненармальным» у вачах звычайнага грамадзяніна. Зараз пераемнікам саўковай ментальнасці працягвае моцна пячы ў задніцы праз тых, хто спрабуе ўскалыхнуць багну. Бо ўшчэмленае баязлівае эга недаразвітых персанажаў шэпча: «Яны гэта робяць з-за нейкіх выгод, дзеля грошай або грантаў, папулярнасці ці ўвагі, шанавання або любові.»

Але больш шкоды не ад хейтэраў, а ад тых, каму папросту пофігу. Мяжа іх інтарэсаў — асабістая перапіска ў VK, прагноз надвор’я і зрэдку прагляд курсу валют. Палітыка для іх падобная да астралогіі — нейкая незразумелая фігня, якой займаюцца дзівакаватыя людзі.

Калі колькасць апатычных грамадзян значна перавышае тых, хто хоць бы раз у тыдзень чытае навіны, можна рабіць што заўгодна. Саджаць палітычных апанентаў, спойваць народ, уводзіць разнастайныя падаткі, праводзіць парады, будаваць колькі заўгодна рэзідэнцый. Махнулі БЧБ на плошчы свайго горада — і вось ужо да вас едзе сіні бусік. А што там дзяцей хтосьці  гадамі гвалтуе, ну гэта так, дробязі, не будзем звяртаць увагі. Высокапастаўленыя чыноўнікі атрымліваюць бясплатна зямлю ў Драздах і публічна заклікаюць беларусаў працаваць на двух працах. Садзяць беларускіх патрыётаў, але не чапаюць прарасейскіх чарнасоценцаў. Па БТ чарняць Захад, а пасля самі кленчаць у іх крэдыты. Усё гэта робіцца толькі дзякуючы апатыі значнай часткі насельніцтва. Нават плашч-невідзімка не патрэбны.

ГАЛОЎНАЯ ЗБРОЯ БЕЛАРУСА

«Выхад мільёна беларусаў на Плошчу», «Беларускі Майдан», «Агульнанацыянальная забастоўка» — усё гэта гучыць добра, крута і дзёрзка, але пакуль што далёка ад беларускай рэальнасці. У аўтарытарызму, як і ў кожнай хваробы, ёсць свой пачатак, асноўнай перыяд і тэрмінальная стадыя. Так, масавыя пратэсты часта становяцца фінальнай стадыяй шматлікіх рэжымаў, але гэта не абавязковае правіла. Можна знайсці сотні прыкладаў у гісторыі іншых краін, апытаць 1000 экспертаў і палітолагаў і ўсё роўна не адгадаць, якім будзе канец: Плошча ці рэформы, звяржэнне або мірная перадача ўлады, крывавая вайна ці мірныя перамены.

Але як шматлікія цяжкахворыя, мы чакаем фіналу і развязкі хваробы, у душы спадзеючыся на больш хуткае вылячэнне, а заадно глытаючы абязбольваючае ў выглядзе бясконцых загалоўкаў тыпу «Дыктатура хутка абрынецца». І так ужо 23 гады. Можа, сапраўды ўсё абваліцца заўтра, але так шмат хто думаў яшчэ ў далёкім 1996-ым. Ніхто не ведае даты канца, а хто кажа, што ведае, — хлусіць.

Самыя галоўныя лекі, самы лепшы антыбіётык супраць усіх відаў аўтарытарызму — ГЭТА ЦІКАВАСЦЬ. Так, самая звычайная цікавасць. Цемра любіць апатыю і роспач, пасіўнасць і нуду, ахінаецца ёй, быццам мяккім утульным пледам. Чалавек, якому цікава, куды ідуць яго падаткі, чаму людзі сядзяць за палітыку, чаму ў нас падае эканоміка, што адбываецца ў маім двары і горадзе, — неверагодна небяспечны і адразу парушае камфорт улады. Ён пачынае пытацца, уносіць смуту, абуджаць іншых, прыцягваць увагу да тых рэчаў, якія старанна хавалі. Калі шмат людзей цікавяцца, і іх увага накіраваная на нешта канкрэтнае, тады ўтворыцца яскравы пякучы прамень. Такі ж, якім вы ў дзяцінстве падпальвалі дрэва з дапамогай лупы і сонца. Улады адчуваюць гэта паленне і не могуць не рэагаваць. Цемра рассейваецца ад промня і мы бачым, што адбываецца на самой справе.

АДКУЛЬ УЗЯЦЦА ЦІКАВАСЦІ?

Цікавасць з’яўляецца не проста так. Яна залежыць ад вельмі простай, але адначасова вельмі важнай рэчы. Усведамлення, што Беларусь — гэта вашая зямля. Літаральна фізічна, арганічна. Вы нарадзіліся тут, і гэта ўсё ваша. Не службоўцаў, не якіх-небудзь паноў, а канкрэтна вось тваё. І тваё. І вось тваё таксама. Кожнага.

Пачынаючы ад пад’езда і заканчваючы парламентам, ад суседа-алкаголіка да міністра, ад твайго двара да дзяржаўнага бюджэту — усё тваё. Межы і лясы, стадыёны і палі, неба і зямля — ​​усё даецца табе па праву Богам і Канстытуцыяй, правам нараджэння і міжнароднымі дэкларацыямі, гісторыяй і сучаснасцю.

Нікога не трэба пераконваць сачыць за змесцівам гаманца або лядоўні, цікавасць узнікае аўтаматычна з-за пачуцця ўласнасці. Але вось пачуццё ўласнасці ў дачыненні да краіны ёсць у лічаных адсоткаў. Калі вам не цікава тое, што вам належыць па праву, то якога фіга нехта будзе дбаць аб вашым дабрабыце? Кінутыя рэчы абавязкова хтосьці возьме сабе. Вашу свабоду, вашыя грошы, вашыя патэнцыялы, магчымасць самарэалізавацца і жыць шчасліва. Калі няпрошаны госць палезе да цябе ў гаманец або лядоўню, то ты як мінімум заенчыш і выклікаеш міліцыю. Але калі забіраюць куды больш важнае — цэлую краіну — шмат хто апатычна нават не пікне.

Вось і ўвесь рэцэпт на ўсе стагоддзі. У вас ёсць свая зямля. Вы абавязаны за яе біцца, крычаць, клікаць на дапамогу. Калі не хапае моцы і смеласці, то вы будзеце дапамагаць, як можаце, тым, у каго яе хапае. І абапіраючыся на вас, будуць нараджацца беларускія героі, гатовыя ахвяраваць сабой дзеля агульнага дабра.

ГАЛОЎНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ — ГЭТА ТЫ

Калі ты да канца, да самых глыбінь усведамляеш, што Беларусь — выключна твая краіна, адбудзецца і нараджэнне сапраўднай цікавасці. Твая цікавасць аб’яднаецца з іншымі, а пасля будзе ўзмоцненая праз «інфармацыйную лупу» у выглядзе незалежных медыя, сацыяльных сетак і блогераў. І ўладзе спачатку будзе свярбець, а потым паліць у розных месцах ад такой увагі. Тады ў яе будзе выбар — альбо дзесьці ісці на саступкі і мяняцца, альбо цярпець і раніць сябе так, што можна і раптоўна сканаць.

Твая краіна, тваё жыццё, тваё права, твая цікавасць. Толькі так.

«Sometimes you just feel tired, feel weak
And when you feel weak, you feel like you wanna just give up
But you gotta search within you, try to find that inner strength
And just pull that shit out of you
And get that motivation to not give up, and not be a quitter
No matter how bad you wanna just fall flat on your face, and collapse.» (Eminen — Till I Collapse)

 

Чуть ранее мы опубликовали несколько статей про внутренню психологию беларуской политики. Советуем с ними ознакомиться (сейчас или позже — когда будет удобнее):

  1. Что делать дальше беларускому национальному движению?
  2. Карго-культ как главная проблема беларусов.
  3. Как реально «свергнуть режим»?
  4. Заграница не поможет.
  5. 5 причин, почему стоит заниматься политикой в Беларуси.

В них мы описали целый ряд проблем беларуского общества. И читатели постоянно спрашивали: «Ну так а что делать? Что делать?«. Не сложно закосить под псевдоэксперта и напридумывать каких-нибудь переделанных из прошлого тактик, или повторить в 100-ый раз избитые истинны. Но сегодня мы копнём очень глубоко, постараясь найти первопричину большинства наших проблем.

ТЬМА ВСЕГДА ЗАТУМАНИВАЕТ ВЗОР

Многие из вас, наверное, смотрели популярные сериалы «Настоящий Детектив» и «Убийство», фильмы «Девушка с татуировкой Дракона«, «Пленницы», «Беги, детка, беги». Они объединены общей темой — преступление против детей, которое рано или поздно расследуется до конца, несмотря на все препятствия и трудности. Даже если проходит много лет, справедливость всё равно будет восстановлена.

Почему такие сериалы популярны на Западе? Они правдивы. Пропажа ребёнка, насилие над ним —  действия маньяка всегда вызывают отклик возмущения у жителей. Организуются поисковые операции, местные ТВ вещают об этом круглые сутки, газеты и сайты непрестанно освещают расследование. Беда одного человека становится трагедией для многих.

А теперь к нашим реалиям. Много ли у нас говорилось про педофила Давыдовича (бывшего высокопоставленного чиновника), который совращал мальчиков в своём особняке?  В том же особняке находилась секция двух «педофилов-велосипедистов», которые под прикрытием велосипедного кружка совращали мальчиков. Двое беларуских деградантов, возможно, являются МИРОВЫМИ рекордсменами по насилию над детьми. Преступники вели запись совращённых мальчиков в блокнотах. Два они успели уничтожить, но третий правоохранители успели получить. И там было 800 ИМЁН! 800! По словам одного из участников банды, жертвами их действий стали от 8 до 10 тысяч детей!  Или вот самый свежий случай: в Витебске педофилы совратили 15 мальчиков и успешно сбежали за границу.

Слышали ли хоть что-то, подобное на волну возмущения или хотя бы обсуждения? Уверен, что многие сейчас впервые узнали про такое. Но при чём тут насилие над детьми и политика? Окей, объясним на другом примере.

Михаил Жемчужный. Многие его имя и фамилию сейчас прочитают впервые, хотя сидит человек c лета 2015-го года. Он официально признан полит.заключенным правозащитными организациями Беларуси. И если честно, данный человек является одним из самых «полезных полит.зеков» за всю историю, так как сам занимался защитой прав осужденных в местах лишениях свободы. Интеллигентный человек, доцент, кандидат технологических наук, автор нескольких монографий и разработок. Но со стороны СМИ к нему минимальное внимание, а для демократической интернет-аудитории он постоянно остаётся в тени.

Многие опытные журналисты подтвердят, что часто наблюдали такую ситуацию: выкладывают материал-бомбу, важный со всех точек зрения, а аудитория молчаливо проглатывает. Зато какая-нибудь невероятная фигня обсуждается неделю. Убийства? Коррупция? Детские смерти и суициды? Пфф, что-нибудь про бонстиков нам подайте, господа.

Такое чувство, что силы зла в Беларуси надевают плащ-невидимку, становясь невидимым для большинства смотрящих. Это позволяет успешно действовать злу и дальше во всех сферах общественной жизни.

АПАТИЯ КАК ГЛАВНАЯ ОПОРА АВТОРИТАРИЗМА

В советское время тех, кому было не всё равно, признавали «психически ненормальными» и часто отправляли в дурдом. Беларуская власть и сейчас иногда применяет такую тактику. Но самое интересное, что и определённая часть нашего «прогрессивного» общества также поступает со своими же. Блогер-урбанист пытается искренне сделать свой город лучше — «фу, позер, вечно пиарится, когда уж он успокоится, самолюб, гламурный нарцисс«. Некоторые политики не вылазят с суток, живут без грантов и успешно защищают Куропаты — «фу, так они ж верующие, поехавшие мракобесы, ещё небось и молятся каждый день, гггг«. Что говорить, своими глазами видел, как беларускоязычные тупо ненавидят тех, кто защищает права и одновременно популяризирует наш родной язык. Да и у автора этих строк уже есть около нескольких десятков активных хейтеров.

В СССР любой, кто самопожертвенно сражался за права всех граждан, зачастую становился «психом» и «ненормальным» в глазах рядового гражданина. Сейчас наследники совковой ментальности продолжают чувствовать сильнейшее жжение в заднице от тех, кто пытается всколыхнуть болото. Так как ущемлённое трусливое эго недоразвитых персонажей шепчет: «Они это делают из-за каких-то выгод, ради денег или грантов, популярности или внимания, почитания или обожания.»

Но больше вреда не от хейтерв, а от тех, которым попросту пофигу. Предел их интереса — личная переписка в VK, прогноз погоды и изредка просмотр курса валют. Политика для них сродни астрологии — какая-то непонятная фигня, которой занимаются чудаковатые люди.

Когда количество апатичных граждан значительно превышает тех, кто хотя бы раз в неделю читает новости, можно творить что угодно. Сажать политических оппонентов, спаивать народ, вводить всевозможные налоги, проводить парады, строить сколько угодно резиденций. Махнули БЧБ на площади своего города — и вот уже к вам едет синий бусик. А что там детей кто-то там годами растлевает, ну это так, мелочи, не будем обращать внимание. Высокопоставленные чиновники получают бесплатно землю в Дроздах и публично призывают беларусов работать на двух работах. Сажают беларуских патриотов, но не трогают пророссийских черносотенцев. По БТ очерняют Запад, а потом сами клянчат у них кредиты. Все это делается лишь благодаря апатии значительного числа населения. Даже плащ-невидимка не нужен.

ГЛАВНЕЙШЕЕ ОРУЖИЕ БЕЛАРУСА

«Выход миллиона беларусов на Площадь», «Беларуский Майдан«, «Общенациональная забастовка» —  всё это звучит хорошо, круто и дерзко, но пока что далеко от беларуской реальности. У авторитаризма, как и у каждой болезни, есть своё начало, основной период и терминальная стадия. Да, массовые протесты часто становятся финальной стадией многих режимов, но это не обязательное правило. Можно найти сотни примеров в истории других стран, опросить 1000 экспертов и политологов и всё равно не угадать, каким будет конец: Площадь или реформы, свержение или мирная передача власти, кровавая война или мирные перемены.

Но как многие тяжелобольные, мы ждём финала и развязки недуга, в душе надеясь на скорейшее исцеление, а заодно глотая обезбаливающие в виде бесконечных заголовков типа «Диктатура скоро рухнет«. И так уже 23 года. Может, действительно всё рухнет завтра, но так многие думали ещё в далёком 1996-ом. Никто не знает даты конца, а кто говорит, что знает, — врёт.

Самое главное лекарство, самый лучший антибиотик против всех видов авторитаризма — ЭТО ИНТЕРЕС. Да-да, самый обычный интерес. Тьма любит апатию и уныние, пассивность и скуку, укутывается в ней, как в мягком уютном пледе. Человек, которому интересно, куда тратятся его налоги, почему люди сидят за политику, почему у нас падает экономика, что происходит в моём дворе и городе, — невероятно опасен и сразу нарушает комфорт властьимущих. Он начинает задавать вопросы, вносить смуту, пробуждать других, привлекать внимание к тем вещам, которые старательно прятали. Когда интересующихся людей много и их внимание направленно в конкретную точку, тогда образуется яркий жгущий луч. Такой же, каким вы в детстве жгли дерево с помощью лупы и солнца. Власти ощущают это жжение и не могут не реагировать. Тьма рассеивается от луча и мы видим, что происходит на самом деле.

ОТКУДА ВЗЯТЬСЯ ИНТЕРЕСУ?

Интерес появляется не просто так. Он зависит от очень простой, но одновременно очень важной вещи. Осознания, что Беларусь — это ваша земля. Буквально физически, органически. Вы родились здесь, и это всё — ваше. Не чиновников, не каких-либо господ, а конкретно вот твоё. И твоё. И вот твоё тоже. Каждого.

Начиная от подъезда и заканчивая парламентом, от соседа-алкоголика до министра, от твоего двора до государственного бюджета — всё твоё. Границы и леса, стадионы и поля, небо и земля — всё даётся тебе по праву Богом и Конституцией, правом рождения и международными декларациями, историей и современностью.

Никого не надо убеждать следить за содержимым кошелька или холодильника, интерес возникает автоматически из-за чувства собственности. Но вот чувство собственничества к стране есть у считанных процентов. Если вам не интересно то, что вам полагается по праву, то какого фига кто-то будет думать о вашем благополучии? Бесхозные вещи обязательно кто-то подберёт. Вашу свободу, ваши деньги, ваши потенциалы, возможность самореализоваться и жить счастливо. Если непрошеный гость полезет к тебе в кошелёк или холодильник, то ты как минимум подымешь крик и вызовешь милицию. Но когда забирают куда более важное — целую страну — многие апатично даже не пикнут.

Вот и весь рецепт на все века. У вас есть своя земля. Вы обязаны за неё драться, кричать, звать на помощь. Если не хватает сил и смелости, то вы будете помогать в меру ваших сил тем, у кого её хватает. И опираясь на вас, будут рождаться беларуские герои, готовые жертвовать собой ради общего блага.

ГЛАВНАЯ РЕВОЛЮЦИЯ — ЭТО ТЫ

Когда ты до конца, до самых глубин осознаешь, что Беларусь — исключительно твоя страна, произойдёт и рождение настоящего интереса. Твой интерес объединится с другими, а затем  будет усилен через «информационную лупу» в виде независимых медиа, соц.сетей и блогеров. И власть ощутит сначала зуд, а потом жжение в разных местах от такого внимания. Тогда у неё будет выбор — либо где-то идти на уступки и меняться, либо терпеть и наносить себе множественные раны, от которых она может и скоропостижно скончаться.

Твоя страна, твоя жизнь, твоё право, твой интерес. Только так.