Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

История

Вайна на знішчэнне. Як забівалі беларускую эліту да 1937 годаВойна на уничтожение. Как убивали беларускую элиту до 1937 года

1863x, 8 августа 2017

У гэтым годзе мы святкуем вялікае і цудоўнае свята — 500-годдзе беларускай Бібліі. Але на 2017 г. выпадае яшчэ адзін крывавы неда-юбілей, які падаравалі нам ужо Саветы. 80 гадоў аддзяляе сучасных беларусаў ад 1937-го года. Года, калі беларусам было быць смяротна небяспечна. Але каб вы разумелі, пад масавыя рэпрэсіі наш народ трапляў не толькі ў 1937.

ПЕРАДГІСТОРЫЯ

У 20-ыя гады мінулага стагоддзя маладая савецкая ўлада актыўна змагалася са сваімі прамымі палітычнымі і ідэалагічнымі супернікамі — былі фізічна знішчаны ўсе партыі, акрамя РКП (б), арыштаваныя, загінулі або выехалі шматлікія прадстаўнікі дваранскага саслоўя. Ішло актыўнае «раскулачванне» хоць трохі заможных сялянскіх сем’яў. Гэтыя працэсы закраналі і Беларусь, але чарга да беларускай нацыянальнай эліты яшчэ не дайшла. Развіцця нацыянальнай думкі ў нас у 20-ыя гады ніхто не дазваляў, але абыходзілася толькі «адміністрацыйнымі мерамі». Татальна сачылі і збіралі інфармацыю аб прадстаўніках інтэлігенцыі: хто з кім мае зносіны, якія жарты жартуе, што за анекдоты распавядае. Усіх, хто дапусціў «палітычныя памылкі» ці «ўхіл», выклікалі разбірацца, звальнялі з працы, аўтарам адмаўлялі ў публікацыі прац.

Увосень 1929-га Сталін вырашыў змяніць правілы гульні. Краіна эканамічна ачуняла пасля Грамадзянскай вайны, а, значыць, у топку НЭП разам з яго прыватнымі гаспадаркамі і рынкавымі адносінамі, час заканчваць з «буржуазнымі гульнямі». Пачалася эпоха «вялікага пералому».

Само сабой, што з «вялікім пераломам» у саветаў атрымаўся вялікі аблом, прадпрыемствы не былі пабудаваныя ў адпаведныя тэрміны, для стварэння цяжкай прамысловасці актыўна скуплялі тэхналогіі і спецыялістаў «буржуазна-капіталістычнага» Захаду, а плацілі за іх грашыма, атрыманымі ад экспарту збожжа (зерне для Расеі ў тыя гады было тым самым, чым сёння з’яўляецца нафта і газ). Каб прадаць збожжа за мяжу, саветы ўшчэнт абабралі Паволжа, Паўночны Каўказ і Украіну, што стала прычынай жудаснага голаду ў тых рэгіёнах. Галадамор — страшная падзея ўкраінскай гісторыі, якую ўкраінцы ўспамінаюць кожны год.

Прычынай няўдач і правалаў планаў пяцігодак называлі дзейнасць «ворагаў народа», «шкоднікаў», «нацыянал-фашыстаў». Гэта было вельмі зручна — навешваеш ярлыкі на ўсіх сваіх ідэалагічных супернікаў, вінаваціш іх ва ўласных няўдачах, а пасля знішчаеш. Асабліва небяспечныя былі нацыяналістычныя ідэі пра разнастайнасць і ўнікальнасць нацый, пра нацыянальныя мовы і адрозненне нацыянальных культур. Таму зачыстка беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі была непазбежным і неабходным крокам у станаўленні СССР. Для гэтага ўсё ўжо было гатовае. Не хапала толькі нагоды.

НАГОДА

Калі фармальная нагода для забойства сотняў і тысяч грамадзян суседняй краіны доўга не з’яўляецца сама сабой, то яе трэба стварыць. Так у траўні 1929 года Палітбюро ЦК УКП (б) накіроўвае ў Беларусь спецыяльную камісію на чале з Уладзімірам Затонскім. Камісія папрацавала ў нас паўтара месяцы, даследавала ўсе бакі жыцця Беларускай ССР: эканамічны стан, перспектывы развіцця рэгіёнаў, палітыка-асветніцкую працу, выдавецкую дзейнасць, працу прэсы. Але камісію галоўным чынам, відавочна, цікавіла ідэалагічнае жыццё рэспублікі. Высновы камісіі былі катэгарычныя і прадказальныя: ва ўсе сферы жыцця рэспублікі глыбока праніклі шкодныя «кулацкія» і нацыяналістычныя ідэі, а «значная большасць інтэлігенцкай эліты … у рашучы момант створыць адзіны антысавецкі фронт». У здрадзе абвінавацілі ўсё партыйнае кіраўніцтва БССР, у прыватнасці старшыню Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР А. Чарвякова, наркома земляробства З. Прышчэпава і іншых вышэйшых кіраўнікоў такіх, як А. Баліцкі, З. Жылуновіч, кіраўнік акадэміі навук У. Ігнатоўскі.

Не спадабаліся камісіі таксама, як пастаўлена выдавецкая справа ў нашай краіне. Дзейнасць беларускіх літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» не адпавядае «генеральнай лініі партыі», а самі літаратары: Янка Купала, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі — так наогул небяспечныя для савецкай улады элементы. Бо гэта абуральна, што кожнае дзіця ў школе ведае Купалу, а вось, хто такі Ленін, адказаць можа далёка не кожны.

Даклад камісіі Затонскага паклалі на стол Сталіну. Падстава для расправы над беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыяй была атрыманая.

ПАЧАТАК «ПЕРШАЙ ХВАЛІ»

Перш за ўсё ў дзеянне ўступіла прапагандысцкая машына. Да 1929 года тэрмін “нацыянал-дэмакратызм” насіў станоўчае значэнне і азначаў барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Паступова праз публікацыі ў газетах і часопісах гэты тэрмін замянілі на “нацыянал-фашызм”, які займеў адмоўны сэнс. Пад нацыянал-фашызмам мелі на ўвазе і беларускі нацыянальны ўхіл думкі.

Нацыянал-фашыстаў абвінавачвалі ва ўсіх бедах і няўдачах савецкай улады. Бо гэтыя нягоднікі, нібыта, мараць адарваць БССР ад агульнай вялікай дружнай сям’і СССР і далучыць да Польшчы (нічога не нагадвае?).

Такая прапаганда падрыхтавала розумы людзей да арыштаў, якія мелі адбыцца. Пасля заказухі ў газетах і часопісах было «раскрыццё» (а на самой справе фальсіфікацыя) падпольных нацыяналістычных антысавецкіх арганізацыяў, арышты і суды над сябрамі гэтых выдуманых арганізацыяў.

Наступныя 10 гадоў грамадска-палітычнага жыцця Беларусі — гэта шэраг узаемазвязаных кампаній па «ачыстцы грамадства ад класава чужых элементаў», якія перашкаджаюць Савецкай Сацыялістычнай Беларусі рухацца да светлай будучыні. Пачаўся шэраг сфальсіфікаваных крымінальных спраў, па якіх людзі праходзілі абвінавачанымі дзясяткамі, а тое і сотнямі. Шмат хто праходзіo адразу па некалькіх крымінальных справах. Бывала так, што хто адкараскаўся турэмным зняволеннем па адной крымінальнай справе, трапляў праз колькі гадоў пад іншае, але на гэты раз яго чакаў расстрэл.

Хто ўсе гэтыя злачынцы? Пад раздачу патрапілі ўсе тэхнічныя і навуковыя спецыялісты, прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, партыйныя функцыянеры, работнікі дзяржаўнага апарату, дзеячы царквы, сяляне і рабочыя. Доказамі віны служылі ўласныя прызнанні або абгаворы іншых няшчасных, якія трапілі ў лапы ГПУ (Галоўнае палітычнае ўпраўленне). Ці трэба казаць, што гэтыя «прызнанні» і сведчанні следчыя атрымлівалі пад час катаванняў і іншых уздзеянняў. Прысуды па гэтых прыдуманых справах выносіліся як судом, так і без яго, у «пазасудовым парадку».

Каб праводзіць «чысткі» Масква адпраўляла ў Менск «сваіх» людзей. Так у студзені 1930-га кіраўніком БССР стаў эстонец К. Гей (ён быў прызначаны з Масквы на пасаду першага сакратара КП(б)Б, гэтая пасада была найвышэйшай і той, хто займаў яе, фактычна кіраваў усёй краінай). Таксама з «цэнтра» быў накіраваны Рыгор Рапапорт на пасаду кіраўніка ГПУ. Менавіта ГПУ было ў той час галоўным карным органам. У далейшым на працягу дзесяцігоддзяў беларусы былі адхіленыя ад кіраўніцтва сваёй краінай, а кіруючыя пасады займалі прысланыя з Масквы функцыянеры.

А цяпер разгледзім некалькі самых гучных спраў, па якіх былі асуджаныя дзясяткі нашых суайчыннікаў.

Справа «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ)

Першымі ахвярамі рэпрэсій сталі людзі, чые прозвішчы фігуравалі ў дакладзе камісіі Затонскага. Адным з першых у лютым 1930 года арыштавалі намесніка дырэктара Белдзяржвыдавецтва Пятра Ільючонка. Таксама ахвярамі гэтай першай справы сталі згаданыя ў дакладзе наркам (міністр — сучаснай мовай) земляробства Прышчэпаў і яго намеснік Адамовіч, наркам асветы Баліцкі — усіх іх асудзілі на 10 гадоў лагераў, а пазней расстралялі.

Справа СВБ моцна ўдарыла па Акадэміі навук — абвінавачанымі праходзілі запар прафесары і акадэмікі: акадэмікі Вацлаў Ластоўскі (гісторык), Язэп Лёсік (мовазнаўца), Аркадзь Смоліч (географ), віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Сцяпан Некрашэвіч, рэктар БДУ Уладзімір Пічэта, а таксама шматлікія навукоўцы. Адразу ж у «абарот» патрапілі самыя вядомыя літаратары: Якуб Колас, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка.

Янку Купалу ўвесь час цягалі на допыты, імкнуліся «прышыць» яму адну з кіруючых роляў у СВБ. Паэт ужо не мог трываць ціск і пасля аднаго з допытаў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, зрабіўшы харакіры. Раненне ад нажа, на шчасце, было не смяротным. Безупынныя допыты, ціск, прыніжэнні перажываў таксама ўжо былы прэзідэнт Акадэміі навук Ігнатоўскі. У рэшце рэшт ён скончыў жыццё самагубствам, не чакаючы прысуду.

Усяго па справе СВБ праходзіла каля 100 чалавек. Яны абвінавачваліся ў «шкодніцтве», «антысавецкай нацыяналістычнай агітацыі», «наўмысным запавольванні тэмпу развіцця краіны па сацыялістычным шляху», а гэта ўсё ў рэшце рэшт нібыта мела мэту «адрыву БССР ад СССР і стварэнне БНР (Беларускай Народнай Рэспублікі)». Усе гэтыя людзі былі асуджаныя не судом, а пастановай калегіі ГПУ. Усё з іх атрымалі розныя тэрміны папраўча-працоўных лагераў. Некаторых расстралялі, шмат хто з асуджаных не выжыў ў ссылцы. Шмат тых, хто выжыў і, адбыўшы пакаранне, вярнуўся, былі арыштаваныя ў другі раз. Як, напрыклад, акадэмікаў Язэпа Лёсіка (філолаг) і Аркадзя Смоліча (географ) арыштавалі зноўку ў 36 і 38 гадах адпаведна. У выніку Смоліч быў забіты ў Омску, а Лёсік загінуў у лагерах у 1940 годзе.

У ГУЛАГу людзі паміралі ад голаду і цяжкай фізічнай працы

Так дзейнічала бязлітасная машына рэпрэсій. Асуджаныя і адбыўшыя пакаранне па справе СВБ былі арыштаваныя зноўку ў 36-38 гадах, тыя з іх, хто выжыў пасля паўторных арыштаў, былі арыштаваныя ў трэці і чацвёрты разы ў 1949-52 гг. і сасланыя пажыццёва ў Сібір, на гэты раз нават без фармальнага абвінавачання, толькі на той «падставе», што яны былі «раней асуджаныя».

Абвінаваўчай базай па справе СВБ былі толькі паказанні саміх асуджаных, атрыманыя пад катаваннямі. Ніякіх іншых доказаў, фактаў, якія даказваюць рэальнае існаванне саюза, няма. Усе людзі, асуджаныя па гэтай справе, былі рэабілітаваныя ў 1956-1988 гадах. У асноўным пасмяротна.

Справа «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі» (1931г.) (БФПСП)

Правёўшы «чысткі» ў шэрагах навуковай і творчай інтэлігенцыі, ГПУ ўзялося за кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы — аграномаў, спецыялістаў у заатэхніцы, землеўпарадкаванні, статыстыцы.

Беларускі філіял Працоўнай сялянскай партыі следчыя ГПУ прыдумалі ў траўні 1931 года. Згодна з іх фантазіямі, арганізацыя «была створаная» у 1927-1928 гады, а яе «кіраўнікамі» былі вядомыя дзеячы сельскай гаспадаркі.

Следчыя сцвярджалі, што БФПСП, нібыта, мела цэлую сетку па ўсёй краіне, ячэйкі арганізацыі «выкрылі» ў Бабруйскім, Віцебскім, Гомельскім, Магілёўскім, Мазырскім, Аршанскім, Полацкім акругах. Члены гэтай «шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» тайна працавалі ў дзяржаўных установах, адказных за сельскую гаспадарку, напрыклад, у Наркамземе, сельгассекцыі Дзяржплана, ЦСУ БССР, Белсельсаюзе, Белсельтрэсце, Белкалгасцэнтры, Белсельгасбанку, НДІ сельскай і лясной гаспадаркі, Белкалгасстроі.

Абвінавачванне гучала зусім абсурдна. Атрымліваецца, «члены» БФПСП праводзілі меліярацыю ў памежнай зоне, каб падрыхтаваць плацдарм для варожай інтэрвенцыі, таксама спецыяльна тармазілі развіццё лугаводства, культурна-тэхнічныя мерапрыемствы праводзілі толькі на «кулацкіх» землях, наўмысна тармозячы развіццё калгасаў і саўгасаў, ну і вядома, займаліся шпіянажам.

Па сутнасці гэтая справа была сфабрыкаваная супраць прыхільнікаў фермерскага шляху развіцця сельскай гаспадаркі, тых, хто не падтрымліваў шлях стратных «саўгасаў» і «калгасаў».

Па справе праходзіла 59 чалавек, большасць з іх былі фігурантамі іншых сфабрыкаваных палітычных спраў. Па версіі следства, БФПСП меў цесныя сувязі з іншымі «выяўленымі» антысавецкімі арганізацыямі, тым жа «Саюзам вызвалення Беларусі», «Беларускім філіялам Прампартыі», «Беларускім філіялам меншавікоў».

У выніку па прыгаворы ГПУ два чалавекі былі расстраляныя, астатнія атрымалі ад 10 да 3 гадоў лагераў, 34 чалавекі з’ехалі ў ссылку ў аддаленыя раёны СССР.

Усе яны былі рэабілітаваныя ў 1958 годзе.

Справа «Беларускага філіяла меншавікоў» (1931 г.)

Беларускі філіял меншавікоў — яшчэ адна выдуманая «контррэвалюцыйная шкодніцкая арганізацыя». Яе прыдумала ГПУ ў ліпені 1931 года для расправы з інтэлігентамі, якія мелі дачыненне да пытанняў эканамічнага развіцця БССР.

Меншавікоў абвінавачвалі нават у масавым голадзе на Паволжы

Самае смешнае і сумнае ў тым, што партыя «меншавікоў» даўно і цалкам была знішчана. «Меншавікі» былі найбліжэйшымі, самымі шматлікімі і ўплывовымі палітычнымі супернікамі «бальшавікоў» у РСФСР. Таму за іх савецкія ўлады ўзяліся першымі і цалкам знішчылі (па большай частцы фізічна) яшчэ ў 20-ыя гады.

Як бы там ні было, паводле следства, сябры «Беларускага філіяла меншавікоў», таемна дзейнічалі ў Дзяржплане БССР, у наркамаце забяспечвання, у фінансавых арганізацыях і ў сістэме спажывецкай кааперацыі.

Усяго па справе праходзіла 30 чалавек, з іх 11 чалавек адначасова фігуравалі ў справе Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі.

Усе фігуранты справы «меншавікоў» былі асуджаныя да папраўча-працоўных лагераў, а 8 чалавек — да ссылкі ў аддаленыя раёны СССР.

Пазней, у 1957 годзе, усе яны былі рэабілітаваныя праз недаказанасць віны.

Справа «Беларускага філіяла Прампартыі» (1931 г.)

«Разбіраючыся» з разумнымі людзьмі ў сельскай гаспадарцы, гпушнікі адначасова ўзяліся за знішчэнне разумных людзей у прамысловасці. І дзеля гэтага летам 1931 года прыдумалі «Беларускі філіял Прампартыі».

«Здраднікі» былі выяўленыя ў Вышэйшым Савеце Народнай Гаспадаркі (ВСНГ), у сферы будаўніцтва , металургіі , а кіраўніком БФП быў абвешчаны загадчык прамысловай секцыяй Дзяржплана БССР А. Каплан.

На дзейнасць «арганізацыі» звалілі ўсе памылкі і правалы ў сферы прамысловасці. Маўляў, усё дрэнна, таму што вось «шкоднікі» у прамысловасці наўмысна ўстаўляюць палкі ў колы нашай выдатнай сацыялістычнай будоўлі светлай будучыні. Да адказнасці прыцягнулі 30 чалавек. У выніку 10 асуджаных атрымалі ссылкі на Урал і ў Казахстан, а астатнія фігуранты — па 5 гадоў лагераў. Усе яны рэабілітаваныя ў 1989 годзе.

Справы сельскагаспадарчых спецыялістаў (1932 г.)

У 1932 годзе ГПУ сфальсіфікавала справу «Белтрактарцэнтра» і «Ветэрынарных лекараў». Самыя масавыя арышты адбыліся ў «Белтрактарцэнтры»: у гэтым аб’яднанні пад рэпрэсіі трапілі 546 чалавек. Па справе ветэрынараў былі арыштаваныя і асуджаныя 254 чалавекі: супрацоўнікі Наркамата земляробства, НДІ сельскай гаспадаркі, Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Па сутнасці амаль цалкам былі знішчаныя тыя нешматлікія кваліфікаваныя кадры, якія працавалі ў кіруючых, даследчых, навучальных органах сельскай гаспадаркі ў цэнтры і на месцах, бо адначасова адбывалася «выкрыццё ворагаў народа» ў раёнах.

Напрыклад, у верасні 1932 года ГПУ «ліквідавала» ў Мазырскім раёне «контррэвалюцыйную арганізацыю» “Сялянскіх саюзаў”. У кіраўніцтве ёю чэкісты абвінавацілі спецыялістаў сельскай гаспадаркі з ліку дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі — аграномаў, каморнікаў. Па гэтай справе праходзіла больш за 70 чалавек.

Вынікам хвалі рэпрэсій 1930-1932 гадоў стала татальнае спусташэнне кадраў і навуковай базы. Бо арыштоўвалі не толькі саміх дзеячаў, арыштоўвалі таксама іх працы. З бібліятэк, кніжных крамаў аўтаматычна цалкам канфіскоўваліся ўсе кнігі, напісаныя рэпрэсаванымі навукоўцамі, прафесарамі, акадэмікамі, літаратарамі. Канфіскоўваліся з школьнага фонду падручнікі, хрэстаматыі, зборнікі дыктантаў незалежна ад зместу, калі на вокладцы стаяла прозвішча рэпрэсаванага аўтара. Саўкі старанна шукалі і вычышчалі «прыкметы нацдэмаўшчыны» у друкаваных матэрыялах.

«ДРУГАЯ ХВАЛЯ»

У 1932 годзе эстонца Гея на пасадзе першага сакратара ЦК партыі змяніў Мікалай Гікала, і пачалася «другая хваля» рэпрэсій, якая ахапіла 1933-1935 гады. У гэты час быў перагледжаны і абноўлены крымінальны кодэкс, цяпер, згодна з ім, можна было прысудзіць да расстрэлу нават дзяцей ад 12 гадоў.

Справа «Беларускага Нацыянальнага Цэнтра» (1933 г.)

Асаблівасцю савецкай следчай сістэмы была адсутнасць галоснасці. Гэта значыць людзей маглі затрымліваць і прыгаворваць да вялікіх тэрмінаў без суда і следства, а ў сродках масавай інфармацыі аб гэтым не было і слова. Шмат хто, пакуль іх асабіста не закранаў карны апарат, мог толькі прыблізна ўяўляць маштабы таго, што адбывалася навокал. Шмат хто верыў у вінаватасць выяўленых «шкоднікаў».

Атрымалася так, што ў 1930 і 1932 гадах з Польшчы ў БССР вярнулася група беларускіх палітэмігрантаў М. Бурсевіч, П. Валошын, Ф. Валынец, І. Гаўрылік, І. Дварчанін, П. Мятла, С. Рак-Міхайлоўскі. Адразу па прыездзе ў Менск яны ўсе былі затрыманыя і знаходзіліся пад арыштам аж да 1933 г., калі ГПУ сфабрыкавала супраць іх справу «Беларускага Нацыянальнага Цэнтру».

Сымон Рак-Міхалоўскі, член Рады БНР, вырашыў вярнуцца ў Беларусь, каб працаваць на яе карысць

Да абвінавачання гпушнікі падышлі на гэты раз крэатыўна і прыдумалі сёе-тое па-сапраўднаму свежае і ўзбуджаючае ўяўленне. Атрымліваецца, яны стварылі ў БССР падпольную контррэвалюцыйную арганізацыю, якая фінансавалася Генштабам Войска Польскага праз амбасаду ў Маскве і консульства ў Менску. Мэтай аргнізацыі, нібыта, было арганізаваць правакацыю на мяжы з Польшчай, каб развязаць вайну і паўстанне на тэрыторыі БССР, стварыць Беларускую фашысцкую рэспубліку, якая ўвойдзе ў склад Польшчы на ​​правах федэратыўнай адзінкі.

Па ўсёй краіне было «выяўлена» 59 ячэек арганізацыі, 281 чалавек быў асуджаны, з іх 57 чалавек расстраляна, а астатнія атрымалі розныя вялікія тэрміны лагераў. Шмат хто з асуджаных памёр ў ссылцы.

У 1956 годзе было праведзена дадатковае расследаванне па гэтай справе — існаванне БНЦ не пацвердзілася, а ўсе рэпрэсаваныя былі рэабілітаваныя.

Справа «Беларускай Народнай Грамады» (1933 г.)

Гэтую «арганізацыю» следчыя ГПУ БССР прыдумалі ў чэрвені — жніўні 1933 года з мэтай наладжвання палітычнага працэсу над недабітай нацыянальнай інтэлігенцыяй. Яно стала працягам справы «Саюза вызвалення Беларусі».

У склад дадзенай «арганізацыі» чэкісты ўключылі 68 чалавек — беларускіх літаратараў (У. Жылку, Л. Калюгу, М. Лужаніна, З. Астапенка, Ю. Таўбіна), выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў – яны нібыта ўваходзілі ў 13 ячэек.

Згодна з іх версіяй, БНГ ахапіла сваёй дзейнасцю гарады Менск, Воршу і Слуцк, а таксама Капыльскі, Менскі, Мазырскі, Слуцкі раёны, беларускія зямляцтвы ў Маскве, Ленінградзе і Смаленску.

Было афіцыйна заяўлена, што галоўнай мэтай БНГ з’яўлялася «аддзяленне БССР ад Савецкага Саюза» і ўсталяванне «буржуазна-дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі», з наступнай ліквідацыяй сацыялістычных формаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці, стварэнне хутарской сістэмы землекарыстання, адраджэнне прыватнай уласнасці на зямлю, на сродкі вытворчасці.

БНР нібыта павінна была ўвайсці ў федэратыўны саюз «Літва — Беларусь — Украіна» са сталіцай саюзнай дзяржавы ў Вільні.

Дзейнасць членаў БНГ выяўлялася ў «нязгодзе» з узмацненнем у БССР таталітарнага рэжыму, у «русіфікатарскай і каланізатарскай палітыцы Масквы, у ідэалізацыі самабытнасці Беларусі», у «працягванні ў друк нацдэмаўскіх тэрмінаў».

68 чалавек прысудзілі па гэтай справе да лагераў, шмат каго саслалі на Урал, на Поўнач і ў Казахстан. Толькі 11 чалавекам залічылі тэрмін папярэдняга зняволення, але яны былі паўторна арыштаваныя ў 1937-1938 гг. і расстраляныя.

Большасць сасланых ніколі ўжо не вярнуліся з ссылкі, да прыкладу, паэта Уладзіміра Жылку ў жніўні 1933 года саслалі ў Расею, дзе ён не дажыў да канца года, памёршы ад голаду.

Усе асуджаныя пазней былі рэабілітаваныя.

 

Гэта далёка не ўсе сфабрыкаваныя палітычныя справы супраць беларусаў першай паловы 30-ых гадоў. Пік рэпрэсій пачнецца пазней і прыйдзецца на 1937 год. Але ўжо і да 37-га саўкі дамагліся таго, што беларусы сталі папросту баяцца быць беларусамі, а ў сярэдзіне 30-ых гадоў грамадзяне БССР ужо баяліся размаўляць па-беларуску, каб не быць абвінавачанымі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, «нацдэмаўшчыне» і шкодніцтве. Тое, што рабілі савецкія ўлады з нашым народам у 30-ыя гады, па сутнасці можна смела называць этнацыдам. Рана ці позна, але праўда заўсёды выяўляецца, як бы яе ні хавалі.

Падтрымаць праект 1863x.comВ этом году мы празднуем великий и замечательный праздник — 500-летие беларускай Библии. Но на 2017 год преподает еще один кровавый недо-юбилей, который подарили нам уже Советы. 80 лет отделяет современных беларусов от 1937-го года. Года, когда беларусом было быть смертельно опасно. Но чтобы вы понимали, массовым репрессиям наш народ подвергался не только в 1937.

ПРЕДЫСТОРИЯ

В 20-тые годы прошлого века молодая советская власть активно боролась со своими прямыми политическими и идеологическими соперниками — были физически уничтожены все партии, кроме РКП(б), арестованы, погибли или выехали многие представители дворянского сословия. Шло активное “раскулачивание” мало-мальски зажиточных крестьянских семей. Эти процессы затрагивали и Беларусь, но очередь до беларуской национальной элиты еще не дошла. Развитие национальной мысли у нас в 20-ые годы никто не разрешал, но обходилось лишь “административными мерами” воздействия. Проводилась  тотальная слежка и сбор информации о представителях интеллигенции: кто с кем общается, какие шутки шутит, что за анекдоты рассказывает. Всех, кто допустил “политические ошибки” или “уклон”, вызывали на разбирательство, увольняли с работы, авторам отказывали в публикации трудов.

Осенью 1929-го Сталин решил изменить правила игры. Страна экономически оправилась после Гражданской войны, а, значит, в топку НЭП вместе с его частными хозяйствами и рыночными отношениями, пора заканчивать с “буржуазными играми”. Началась эпоха “великого перелома”.

Само собой, что с “великим переломом” у советов получился великий облом, предприятия не были построены в соответствующие сроки, для создания тяжелой промышленности активно скупали технологии и специалистов “буржуазно-капиталистического” Запада, а платили за них деньгами, полученными от экспорта зерна (зерно для России в те годы было то же самое, что сегодня нефть и газ). Чтобы продать зерно за границу, советы подчистую обобрали Поволжье, Северный Кавказ и Украину, что стало причиной ужасного голода в тех регионах. Голодомор —  страшное событие украинской истории, которое украинцы вспоминают каждый год.

Причиной неудач и провалов планов пятилеток называли деятельность “врагов народа”, “вредителей”, “национал-фашистов”. Это было очень удобно — навешиваешь ярлыки на всех своих идеологических соперников, обвиняешь их в собственных неудачах, а затем уничтожаешь. Особенно опасны были  националистические идеи про разнообразие и уникальность наций, про национальные языки и различие национальных культур. Поэтому зачистка беларуской национальной интеллигенции была неизбежным и необходимым шагом в становлении СССР. Для этого все уже было готово. Не хватало только повода.

ПОВОД

Если формальный повод для убийства сотен и тысяч граждан соседней страны долго не появляется сам, то его надо создать. Так в мае 1929 года Политбюро ЦК ВКП(б) направляет в Беларусь специальную комиссию во главе с Владимиром Затонским. Комиссия проработала у нас полтора месяца, исследуя все стороны жизни Беларуской ССР: экономическое состояние, перспективы развития регионов, политико-просветительскую работу, издательскую деятельность, работу прессы. Но комиссию главным образом, очевидно, интересовала идеологическая составляющая жизни республики. Выводы комиссии были категоричны и ожидаемы: во все сферы жизни республики глубоко проникли вредные “кулацкие” и националистические идеи, а “значительное большинство интеллигентской верхушки… в решительный момент создаст единый антисоветский фронт”. В предательстве обвинили всё партийное правящее звено БССР, в частности председателя Центрального исполнительного комитета БССР А. Червякова, наркома земледелия Д. Прищепова и других высокопоставленных руководителей таких, как А. Балицкий, Д. Жилунович, глава академии наук В. Игнатовский.

Не понравились комиссии также, как поставлено издательское дело в нашей стране. Деятельность беларуских литературных объединений “Маладняк” и “Узвышша” не соответствует “генеральной линии партии”, а сами литераторы Янка Купала, Алесь Дудар, Михась Зарецкий так вообще опасные для советской власти элементы. Ведь это возмутительно, что каждый ребенок в школе знает Купалу, а вот кто такой Ленин ответить может далеко не каждый.

Доклад комиссии Затонского лег на стол Сталина. Повод для расправы над беларуской творческой и научной интеллигенцией был получен.

НАЧАЛО ПЕРВОЙ ВОЛНЫ

Сперва в действие вступила пропагандистская машина. До 1929 года термин национал-демократизм носил положительное значение и означал борьбу за национальное и социальное освобождение. Постепенно через публикации в газетах и журналах этот термин заменили на национал-фашизм, который теперь имел отрицательный смысл. Под национал-фашизмом подразумевали и беларуский национальный уклон мысли.

Национал-фашистов обвиняли во всех бедах и неудачах советской власти. Ведь эти негодяи, якобы, мечтают оторвать БССР от общей большой дружной семьи СССР и присоединить к Польше (ничего не напоминает?)

Такая пропаганда подготовила умы людей к предстоящим арестам. Следом за заказухой в газетах и журналах последовало “раскрытие” (а на самом деле фальсификация)  подпольных националистических антисоветских организаций, аресты и суды над членами этих выдуманных организаций.

Последующие 10 лет общественно-политической жизни Беларуси — это череда взаимосвязанных кампаний по “очистке общества от классово-чуждого элементов”, которые мешают Советской Социалистической Беларуси двигаться в светлое будущее. Начался ряд сфальсифицированных уголовных дел, по которым люди проходили обвиняемыми десятками, а то и сотнями. Многие проходили сразу по нескольким уголовным делам. Бывало так, что кто отделался тюремным заключением по одному уголовному делу, попадал через пару лет под другое, но на этот раз его ждал расстрел.

Кто все эти преступники? Под раздачу попали все технические и научные специалисты, представители творческой и научной интеллигенции, партийные функционеры, работники государственного аппарата, деятели церкви, крестьяне и рабочие. Доказательствами вины служили собственные признания или же оговоры других несчастных, попавших в лапы ГПУ (Главное политическое управление). Надо ли говорить, что эти “признания” и свидетельства следователи получали под пытками и прочим воздействием. Приговоры по этим выдуманным делам выносились как судом, так и без, во “внесудебном порядке”.

Для проведения “чисток” Москва прислала в Минск “своих” людей. Так в январе 1930-го главой БССР стал эстонец К. Гей (он был назначен из Москвы на должность первого секретаря КП(б)Б, эта должность была самой высокой и занимавший ее фактически руководил всей страной). Также из “центра” был прислан Григорий Рапопорт на должность главы ГПУ (Главное политическое управление). Именно ГПУ был в то время главным карательным органом. В дальнейшем на протяжении десятилетий беларусы были отстранены от руководства своей страной, а руководящие должности занимали присланные из Москвы функционеры.

А сейчас рассмотрим несколько самых громких дел, по которым были осуждены десятки наших соотечественников.

Дело “Союза освобождения Беларуси” (СОБ)

Первыми жертвами репрессий стали люди, чьи фамилии фигурировали в докладе комиссии Затонского. Одним из первых в феврале 1930 года арестовали заместителя директора Белгосиздата Петра Ильючонка. Также жертвами этого первого дела стали упомянутые в докладе нарком (министр — современным языком) земледелия Прищепов и его зам. Адамович, нарком просвещения Балицкий — всех их приговорили к 10 годам лагерей, а позже расстреляли.

Дело СОБ нанесло сильнейший удар по Академии наук — обвиняемыми проходили сплошь профессоры и академики: академики Вацлав Ластовский (историк), Язэп Лёсик (языковед), Аркадзь Смолич (географ), вице-президент Академии наук Степан Некрашевич, ректор БГУ Владимир Пичета, а также многие ученые. Сразу же в “оборот” попали самые известные литераторы Якуб Колас, Янка Купала, Максим Горецкий, Язеп Пуща, Владимир Дубовка.

Янку Купалу постоянно таскали на допросы, стараясь “пришить” ему одну из руководящих ролей в СОБ. Поэт был уже не в силах терпеть давление и после одного из допросов попытался покончить с собой, сделав харакири. Ранение от ножа,  к счастью, оказалось не смертельным. Постоянные допросы, давление, унижения переживал также уже бывший президент Академии наук Игнатовский. В конце концов он покончил с собой, не дожидаясь приговора.

Всего по делу СОБ проходило около 100 человек. Они обвинялись во “вредительстве” , “антисоветской националистической агитации”, “умышленном замедлении темпа развития страны по социалистическоиу пути”, а это все в конце концов якобы имело цель “отрыва БССР от СССР и создание БНР (Беларуской Народной Республики)”.  Все эти люди были осуждены не судом, а постановлением коллегии ГПУ. Все из них получили разные сроки исправительно-трудовых лагерей. Некоторых расстреляли, многие из осужденных не выжили в ссылке. Многие из тех, кто выжил и, отбыв наказание, вернулся, были арестованы во второй раз. Как например, академиков Язэпа Лёсика (филолог) и Аркадия Смолича (географ) арестовали повторно в 36 и 38 годах соответсвенно. В итоге Смолич был убит в Омске, а Лёсик погиб в лагерях в 1940 году.

В ГУЛАГе умереть от голода и тяжелого физического труда было как раз плюнуть

Так действовала беспощадная машина репрессий. Осужденные и отбывшие наказание по делу СОБ были арестованы повторно в 36-38 годах, те из них, кто выжил после повторных арестов, были арестованы по третьему и четвертому кругу в 1949-52 гг и сосланы пожизненно в Сибирь, на этот раз даже без формальной вины, лишь на том “основании”, что они “ранее осужденные”.

Обвинительной базой по делу СОБ были только лишь показания самих осужденных, полученные под пытками. Никаких других улик, фактов, доказывающих реальное существование Союза, нет. Все люди, осужденные по этому делу, были реабилитированы в 1956-1988 годах. В основном посмертно.

Дело  «Беларуского филиала Трудовой крестьянской партии» (1931 г.) (БФТКП)

Проведя “чистки” в рядах научной и творческой интеллингенции, ГПУ взялось за квалифицированных специалистов в сельском хозяйстве — агрономов, специалистов в зоотехнике, землеустройству, статистике.

Беларуский филиал Трудовой крестьянской партии следователи ГПУ выдумали в мае 1931 года. Согласно их фантазиям, организация “оформилась” в 1927-1928 годы, а ее “руководителями” были видные деятели в сельском хозяйстве.

Следователи утверждали, что БФТКП, якобы, имела целую сеть по всей стране, ячейки организации “раскрыли” в Бобруйском, Витебском, Гомельском, Могилевском, Мозырском, Оршанском, Полоцком округах. Члены этой “шпионско-диверсионной организации” тайно работали в гос. учреждениях, ответственных за ведение сельского хозяйства,  например, в Наркомземе, сельхозсекции Госплана, ЦСУ БССР, Белсельсоюзе, Белсельтресте, Белколхозцентре, Белсельхозбанке, НИИ сельского и лесного хозяйства, Белколхозстрое.

Обвинение звучало абсолютно абсурдно. Оказывается, “члены” БФТКП проводили мелиорацию в приграничной зоне, чтобы подготовить плацдарм для вражеской интервенции, также специально тормозили развитие луговодства, культурно-технические мероприятия  проводили только на “кулацких” землях, намеренно тормозя развитие колхозов и совхозов, ну и конечно, занимались шпионажем.

По сути это дело было сфабриковано против сторонников фермерского пути развития сельского хозяйства, тех, кто не поддерживал путь убыточных “совхозов” и “колхозов”.

По делу проходило 59 человек, большинство из них были фигурантами других сфабрикованных политических дел. По версии следствия, БФТКП имел тесные связи с другими “выявленными” антисоветскими организациями, там же “Союзом освобождения Беларуси”, «Беларуским филиалом Промпартии», «Беларуским филиалом меньшевиков».

В результате по приговору ГПУ два человека были расстреляны, остальные получили от 10 до 3 лет лагерей, 34 человека уехали в ссылку в отдаленные районы СССР.

Все они были реабилитированы в 1958 году.

Дело «Беларуского филиала меньшевиков» (1931 г.)

Беларуский филиал меньшевиков — еще одна выдуманная “контрреволюционная вредительская организация”. Ее придумали ГПУ в июле 1931 года для расправы с интеллигентами, имевшими отношение к вопросам экономического развития БССР.

Меньшевиков обвиняли даже в массовом голоде в Поволжье

Самое смешное и грустное в том, что партия “меньшевиков” давно и полностью была разгромлена. “Меньшевики” были найближайшими, самыми многочисленными и влиятельными политическими соперниками “большевиков” в РСФСР. Поэтому за них советские власти взялись первыми и полностью уничтожили (по большей части физически) еще в 20-тые годы.

Как бы то ни было, согласно следствию,  члены «Беларуского филиала меньшевиков», тайно действовали в Госплане БССР, в наркомате снабжения, в финансовых организациях и в системе потребительской кооперации.

Всего по делу проходило 30 человек, из них 11 человек попутно фигурировали в деле Беларуского филиала Трудовой крестьянской партии.

Все фигуранты дела “меньшевиков” были приговорены к исправительно-трудовым лагерям, а 8 человек — к ссылке в отдаленные районы СССР.

Позже, в 1957 году, все они были реабилитированы за недоказанностью вины.

Дело «Беларуского филиала Промпартии» (1931 г.)

“Разбираясь” с умными людьми в сельском хозяйстве, гпушники попутно взялись за уничтожение умных людей в промышленности. И для этого летом 1931 года придумали “Беларуский филиал Промпартии”.

“Здрадники” были выявлены в Высшем Совете Народного Хозяйства (ВСНХ), в сфере строительства (Белстройобъединении), металлургии (Белметаллобъединении), а руководителем БФП был объявлен заведующий промышленной секцией Госплана БССР А. Каплан.

На деятельность “организации” свалили все ошибки и провалы в сфере промышленности. Мол, все плохо, потому что вот “вредители” в промышленности намеренно вставляют палки в колеса нашему прекрасному социалистическому строительству светлого будущего. К ответственности привлекли 30 человек. В итоге 10 осужденных получили ссылку на Урал и в Казахстан, а остальные фигуранты — по 5 лет лагерей. Все они реабилитированы в 1989 году.

Дела сельскохозяйственных специалистов (1932 г.)

В 1932 году ГПУ сфальсифицировало дело «Белтрактороцентра» и «Ветеринарных врачей». Самые массовые аресты пришлись на «Белтрактороцентр»: в этом объединении репрессиям подверглись 546 человек. По делу ветеринаров были арестованы и осуждены 254 человека: сотрудники Наркомата земледелия, НИИ сельского хозяйства, Витебского ветеринарного института.

По существу, почти полностью были уничтожены те немногочисленные квалифицированные кадры, которые работали в руководящих, исследовательских, учебных органах сельского хозяйства в центре и на местах, ибо попутно происходило «раскрытие врагов народа» в районах.

Например, в сентябре 1932 года ГПУ «ликвидировало» в Мозырском районе «контрреволюционную организацию» «Крестьянских союзов». В руководстве ею чекисты обвинили специалистов сельского хозяйства из числа дореволюционной интеллигенции — агрономов, землемеров. По этому делу проходило свыше 70 человек.

Результатом волны репрессий 1930-1932 годов стало тотальное опустошение кадров и научной базы. Ведь арестовывали не только самих деятелей, арестовывали также их труды. Из библиотек, книжных магазинов автоматически полностью изымались все книги, написанные репрессированными учеными, профессорами, академиками, литераторами. Изымались из школьного фонда учебники, хрестоматии, сборники диктантов вне зависимости от содержания, если на обложке просто стояла фамилия репрессированного автора. Совки тщательно выискивали и вычищали “признаки нацдемовщины” из печатных материалов.

“ВТОРАЯ ВОЛНА”

В 1932 году эстонца Гея на посту первого секретаря ЦК партии сменил Николай Гикало, и началась “вторая волна” репрессий, которая охватывает 1933-1935 годы. В это время был пересмотрен и обновлен уголовный кодекс, теперь, согласно ему, можно было приговаривать к расстрелу даже детей от 12 лет.

Дело «Беларуского Национального Центра» (1933 г.)

Особенностью советской следственной системы было отсутствие гласности. То есть людей могли задерживать и приговаривать к большим срокам без суда и следствия, а в средствам массовой информации об этом не было и слова. Многие люди, пока их лично не затрагивал карный аппарат, могли лишь приблизительно представлять масштабы творящегося вокруг. Многие верили в виновность выявленных “вредителей”.

Получилось так, что в 1930 и 1932 году из Польши в БССР вернулась группа беларуских политэмигрантов М. Бурсевич, П. Волошин, Ф. Волынец, И. Гаврилик, И. Дворчанин, П. Метла, С. Рак-Михайловский. Сразу по приезде в Минск они все были задержаны и находились под арестом вплоть до 1933 года, когда ГПУ сфабриковало против них дело «Беларуского Национального Центра».

Сымон Рак-Михаловский, член Рады БНР, решил вернуться в Беларусь, чтобы работать на её благо

К обвинению гпушники подошли на этот раз креативно и придумали кое-что по-настоящему свежее и будоражещее воображение. Оказывается, они создали в БССР подпольную контрреволюционную организацию, которая финансировалась Генштабом Войска Польского через посольство в Москве и консультво в Минске. Целью оргнизации, якобы, было организовать провокацию на границе с Польшей, чтобы развязать войну и восстание на территории БССР, создать Беларускую фашистскую республику, которая войдет в состав Польши на правах федеративной единицы.

По всей стране было “выявлено” 59 ячеек организации, 281 человек был осужден, из них 57 человек расстреляно, а остальные получили разные большие сроки лагерей. Многие из осужденных умерли в ссылке.

В 1956 году было проведено дополнительное расследование по этому делу — существование БНЦ не подтвердилось, а все репрессированные были реабилитированы.

Дело «Беларуской Народной Громады» (1933 г.)

Эту «организацию» следователи ГПУ БССР выдумали в июне — августе 1933 года с целью устроения политического процесса над недобитой национальной интеллигенцией. Оно стало продолжением дела «Союза освобождения Беларуси».

В состав данной «организации» чекисты включили 68 человек — беларусских литераторов (В. Жилку, Л. Калюгу, М. Лужанина, З. Остапенко, Ю. Таубина), преподавателей ВУЗов и студентов — якобы входивших в 13 ячеек.

Согласно их версии, БНГ охватила своей деятельностью города Минск, Оршу и Слуцк, а также Копыльский, Минский, Мозырский, Слуцкий районы, беларуские землячества в Москве, Ленинграде и Смоленске.

Было официально заявлено, что главной целью БНГ являлось «отделение БССР от Советского Союза» и установление «буржуазно-демократической Белорусской Народной Республики», с последующей ликвидацией социалистических форм в сельском хозяйстве и промышленности, создание хуторской системы землепользования, возрождение частной собственности на землю, на средства производства.

БНР якобы должна была войти в федеративный союз «Литва — Беларусь — Украина» со столицей союзного государства в Вильне.

Деятельность членов БНГ проявлялась в “несогласии” с усилением в БССР тоталитарного режима, в «русификаторской и колонизаторской политике Москвы, в идеализации самобытности Белоруссии», в «протаскивании в печать нацдемовских терминов».

68 человек приговорили по этому делу к лагерям, многих сослали на Урал, на Север и в Казахстан. Только 11 человекам зачли срок предварительного заключения, но они были повторно арестованы в 1937-1938 гг и расстреляны.

Большинство сосланных никогда уже не вернулись из ссылки, к примеру, поэта Владимира Жилку в августе 1933 года сослали в Россию, где он не дожил до конца года, умерев от голода.

Все осужденные позднее были реабилитированы.

Это далеко не все сфабрикованные политические дела против беларусов первой половины 30-тых годов. Самый острый пик репрессий начнётся позже и придётся на 1937 год. Но уже и до 37-го совки добились того, что беларусы стали попросту бояться быть беларусами, а в середине 30-ых годов граждане БССР уже боялись разговаривать по-беларуски, чтобы не быть обвиненными в контрреволюционной деятельности, “нацдемовщине” и вредительстве. То, что делали советские власти с нашим народом в 30-тые годы, по сути можно назвать смело называть этноцидом. Рано или поздо, но правда всегда проявляется, как бы её не прятали.

Поддержать проект 1863x.com