Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

«Беларускае казацтва» – што пра гэта кажа гісторыя?»Беларуское казачество» — что об этом говорит история?

1863x, 7 июля 2017

Шмат хто з вас з вас чуў пра тое, што ў апошнія гады ў Беларусі актывізаваліся «казакі». Для нашай Радзімы такое падобна гістарычнаму ідыятызм. Вырашылі для вас па палічках раскласці, хто яны такія, што тут робяць і ці патрэбныя наогул у нашай краіне.

ХТО ТАКІЯ КАЗАКІ?

Пачнем з таго, што казакі – гэта больш не пра этнас, а пра саслоўе. Украінскія казакі фармаваліся ў Запарожжы з русіфікаваных цюркаў і збеглых сялян. У Масковіі існавала мноства казацтваў, якія неслі памежную службу: данскія, волжскія, уральскія, астраханскія, сібірскія. Калі сцісла паспрабаваць апісаць казакоў – гэта як піраты, толькі на сушы, якія з дазволу сваіх кіраўнікоў рабавалі суседзяў, а таксама падмянялі сабой памежнікаў.

Пра само паходжанне тэрміна ёсць 2 версіі: цюркскае («вольны, адзіночка») або мангольскае.

ЦІ БЫЛІ КАЗАКІ Ў ВКЛ? ГІСТОРЫЯ ПАКЛОНСКАГА

Вернемся ў часы знакамітай і крывавай вайны 1654-1667 года. Тады праваслаўнае насельніцтва ВКЛ было ў меншасці і татальна наводненае агентамі Масквы. Зрэшты, як і цяпер. Сярод такіх персанажаў быў і Канстанцін Юрʼевіч Паклонскі.

Стары Магілёў

Калі войскі акупантаў уварваліся на нашу зямлю, Паклонскі разам з 14 сваімі аднадумцамі сышоў да казакоў Масковіі. Залатарэнка адаслаў яго да Хмяльніцкага, а той – да цара, у чыю стаўку пад Смаленскам ён прыбыў 22 ліпеня 1654 года. Аляксей Міхайлавіч падарыў яму 40 собаляў і 50 рублёў (пра што праз паўгода страшна шкадаваў), абвясціў палкоўнікам і дазволіў набіраць свой полк. Полк усё-такі зусім не казачы, а звычайнае апалчэнне, якое не жыло па казачых традыцыях і законах, бо іх не ведала ні яно, ні сам шляхцец Паклонскі. Але прарасейскія публіцысты ўпарта называюць дадзеную падзею «станаўленнем беларускага казацтва».

Пан Паклонскі стаў працаваць правакатарам цара: калі царскія войскі падыходзілі да Чавусаў, Паклонскі схіліў мясцовых жыхароў адмовіцца ад супраціву і прыняць Маскоўскую веру. Раней гэтыя спробы з боку Масковіі былі малаэфектыўнымі – прыйшлося выразаць насельніцтва шматлікіх вёсак і гарадоў, найбольш вядомы сумны лёс знішчанага Мсціслава. Цяпер жа цар рабіў стаўку на дэмагагічныя ўменні Паклонскага.

28 жніўня Паклонскі (які здолеў сабраць у свой полк калабарацыяністаў з сялян) спрытнай дэмагогіяй пераканаў жыхароў Магілёва здацца без барацьбы (у далейшым жыхары Магілёва выражуць увесь рускі гарнізон, за што горад будзе прыдадзены анафеме Маскоўскай царквой, і яна з Магілёва так і не знятая па гэты дзень).

Выконваючы загад цара забіваць усіх, хто адмовіцца прымаць Маскоўскую веру, «беларускія казакі» Паклонскага вывелі за гарадскія сцены звыш двух тысяч магілёўскіх габрэяў – мужчын і жанчын, старых і дзяцей, уключаючы немаўлятаў, – і Паклонскі загадаў зарэзаць на лузе ўсіх, хто адмовіцца перайсці ў праваслаўе. Толькі некалькі дзясяткаў габрэяў пагадзіліся здрадзіць сваёй веры, а астатніх, звыш двух тысяч чалавек, гэтыя «казакі» Паклонскага зарэзалі, як авечак.

Гэта – галоўны і адзіны «подзвіг» «беларускага казацтва», бо далей Паклонскі і яго «беларускія казакі» здрадзяць цару, перайшоўшы на бок ВКЛ. Далей Паклонскі атрымае чын палкоўніка і будзе змагацца ўжо з маскоўцамі. У тым ліку і з сапраўднымі казакамі.

То бок «беларускае казацтва» – гэта атрад аднаго паскудніка, які за грошы паўгода ваяваў на баку расейскага цара, а потым яго «кідануў».

ДЫК АДКУЛЬ УЗЯЛІСЯ КАЗАКІ ЗАРАЗ?

Калі вы зойдзеце на сайт kazak.by, то ўбачыце толькі пафасныя радкі накшталт такіх:

«Казакі традыцыйна павінны праяўляць сябе як актыўныя ўдзельнікі жыцця Праваслаўнай царквы, перш за ўсё гэта працэс уцаркаўлення, асабістае духоўнае змяненне і, вядома, актыўная дапамога парафіям у ахове храмаў, правядзенні хросных хадоў і іншых імпрэзах.

Ва ўмовах сучасных пагроз суверэнітэту і існавання дзяржаў, казацтва павінна стаць апорай улады і аказваць ёй усялякае садзейнічанне, каб не дапусціць правядзення сцэнара кіраванага хаосу ў Рэспубліцы Беларусь.»

Ніякай гістарычнай асэнсаванай базы ў іх няма. У асноўным «беларускае казацтва» прывязана да дзейнасці РПЦ і прарасейскіх груп уплыву. Тым не менш, яны маюць шчыльныя сувязі з чынавенствам і ўладай на месцах у розных гарадах, праводзяць сумесныя акцыі з сілавымі структурамі і адчуваюць сябе цалкам камфортна. У адрозненне ад беларускіх патрыётаў, якія,  нават нічога не робячы, лёгка могуць трапіць у турму.

Так для чаго ў Беларусі працуе прарасейскае казацтва, не маючы да гэтага ніякіх гістарычных падставаў?Многие из вас слышали про то, что в последние годы в Беларуси активизировались «казаки». Для нашей Родины такое сродни историческому идиотизму. Решили для вас по полочкам разложить, кто они такие, что здесь делают, и нужны ли вообще в нашей стране.

КТО ТАКИЕ КАЗАКИ? 

Начнем с того, что казаки – это больше не про этнос, а про сословие. Украинские казаки формировались в Запорожье из русифицированных тюрок и беглых крестьян. В Московии существовало множество казачеств, которые несли пограничную службу: донские, волжские, уральские, астраханские, сибирские. Если вкратце попытаться описать казаков — это как пираты, только на суше, которые с разрешения своих правителей грабили соседей, а также подменяли собой пограничников.

Про само происхождение термина есть 2 версии: тюркское («вольный, одиночка») или монгольское.

БЫЛИ ЛИ КАЗАКИ В ВКЛ? ИСТОРИЯ ПОКЛОНСКОГО

Вернёмся во времена знаменитой и кровавой войны 1654-1667 года. Тогда православное население ВКЛ было в меньшинстве и тотально наводнено агентами Москвы. Впрочем, как и сейчас. Среди таких персонажей был и Константин Юрьевич Поклонский.

Старый Могилёв

Когда войска оккупантов вторглись на нашу землю, Поклонский вместе с 14 своими единомышленниками ушел к казакам Московии. Золотаренко отослал его к Хмельницкому, а тот – к царю, в чью ставку под Смоленском он прибыл 22 июля 1654 года. Алексей Михайлович подарил ему 40 соболей и 50 рублей (о чем через полгода страшно жалел), объявил полковником и разрешил набирать свой полк. Полк все-таки вовсе не казачий, а обыкновенное ополчение, которое не жило по казачьим традициям и законам, ибо их не знало ни оно, ни сам шляхтич Поклонский. Но пророссийские публицисты упорно называют данное событие «становлением беларуского казачества».

Пан Поклонский стал работать провокатором царя: когда царские войска подходили к Чаусам, Поклонский склонил местных жителей отказаться от сопротивления и принять Московскую веру. Ранее сии попытки со стороны Московии были малоэффективными: пришлось вырезать население многих сел и городов, наиболее известна печальная судьба уничтоженного Мстиславля. Теперь же царь делал ставку на демагогические умения Поклонского.

28 августа Поклонский (сумевший собрать в свой полк коллаборационистов из крестьян) ловкой демагогией убедил жителей Могилева сдаться без борьбы (в дальнейшем жители Могилева вырежут весь русский гарнизон, за что город будет предан анафеме Московской церковью – и она с Могилева так и не снята по сей день).

Следуя приказу царя убивать всех, кто откажется принимать Московскую веру, «беларуские казаки» Поклонского вывели за городские стены свыше двух тысяч живших там евреев – мужчин и женщин, стариков и детей, включая младенцев, и Поклонский приказал зарезать на лугу всех, кто откажется перейти в православие. Лишь несколько десятков евреев согласились предать свою веру, а остальных свыше двух тысяч – сии «казаки» Поклонского зарезали, как овец.

Это – главный и единственный «подвиг» «беларуского казачества», ибо далее Поклонский и его «беларуские казаки» предадут царя, перейдя на сторону ВКЛ. Далее Поклонский получит чин полковника и будет сражаться уже с московитами. В том числе и настоящими казаками.

То есть «беларуское казачество» — это отряд одного проходимца, который за деньги полгода воевал на стороне российского царя, а потом его киданул.

ТАК ОТКУДА ВЗЯЛИСЬ КАЗАКИ СЕЙЧАС?

Если вы зайдёте на сайт kazak.by, то увидите лишь пафосные строки вроде таких:

«Казаки традиционно должны проявлять себя как активные участники жизни Православной церкви, прежде всего это процесс воцерковления, личное духовное изменение и конечно активная помощь приходам в охране храмов, проведении крестных ходов и иных мероприятиях.

В условиях современных угроз суверенитетам и существованию государств, казачество должно стать опорой власти и оказывать ей всяческое содействие по не допущению проведения сценария управляемого хаоса в Республике Беларусь.»

Никакой исторической осмысленной базы у них нет. В основном «беларуское казачество» привязано к деятельности РПЦ и пророссийских групп влияния. Тем не менее, они имеют плотные связи с чиновничеством и властью на местах в разных городах, проводят совместные акции с силовыми структурами и чувствуют себя вполне комфортно. В отличие от беларуских патриотов, которые даже ничего не делая, легко могут угодить в тюрьму.

Так для чего в Беларуси работает пророссийское казачество, не имея к этому никаких исторических оснований?