Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Рэваншысцкая іголка Пуціна

1863x, 17 января 2016

Што менавіта для вас азначае 2018 год? А для Беларусі? Для большасці, магчыма, нічога асабліва: чарговы год эканамічнага занядбання, палітычных абмежаванняў і сацыяльных івентаў па ініцыятыве «знізу». На першы погляд насамрэч нічога асаблівага, але калі глянуць крыху шырэй, то выявіцца адна сур’ёзная дэталь — гэта год выбараў ў Расіі, падрыхтоўка да якіх у значнай ступені можа закрануць Беларусь, прычым, пры вызначаных выпадках, фатальна.

Пратэстны мітынг у Маскве (2011)

Справа ў тым, што за апошнія гады (і нават раней) атачэнне Пуціна і асабіста ён сам праз інфармацыйную апрацоўку,  стварылі ў большай часткі расейскага грамадства невытлумачальны попыт на гісторыка-палітычны рэваншызм, згодна з якім Расія павінна выглядаць магутнейшай дзяржавай, якой дасталася роля «збіральніка зямель русскіх», роля міжнароднага аплоту барацьбы з тэррарызмам і роля вяршыцеля асаблівай, зразумелай толькі ім справядлівасці. Высокі рэйтынг Пуціна ў значнай частцы быў  і ёсць забяспечаны захопам Крыма, «гібрыднай» акупацыяй  Паўднёвага Ўсходу Украіны і ваеннай аперацыяй у Сірыі. Здаецца, што Пуцін разам с сябрамі-ФСБшнікамі моцна падселі на «іголку рэваншызму» і не збіраюцца з яе злазіць у найбліжэйшым будучым.   

Відавочна, што чарговай мэтай для дасягнення  крыважэрных амбіцыяў Масковіі стане Беларусь. Зразумела, што Пуціну мазоліць вочы і ўся Прыбалтыка, і Малдова, і ўвесь рэгіён Сярэдняй Азіі. Але Прыбалтыка знаходзіцца пад аховай НАТО, вясці баявыя дзеянні ў Малдове надзвычай цяжка ў лагістычным плане, а ўтрыманне Сярэдняй Азіі наўрад ці прынясе сур’ёзныя палітычныя дывідэнты, да таго ж гэта празмерна складаны рэгіён ва ўсіх адносінах. Беларусь, як найбліжэйшая мэта дасягнення прынцыпаў «гістарычнай справядлівасці» варыянт найбольш удалы: яна не мае сур’езных вайсковых і палітычных саюзнікаў, то бок «впрягаться» за яё наўрад ці хто захоча, разам з ёй ёсць больш за 1000 кіламэтраў адкрытых межаў, праз якія можна дастаўляць у Беларусь што заўгодна, і напаследак, у Беларусі найбольш развітая прарасейская ідэялагічная сетка. Вось чаму там шмат было  шуму і пра расійскую ваенную авіябазу, і пра прарасійскіх казакоў пад эгідай РПЦ: гэта ўсяго толькі ж падмурак, пры чым той, які ёсць у адкрытым доступе. Колькі афіцэраў, КДБшнікаў і лідараў Іспалкомаў супрацоўнічалі б  ці ўжо супрацоўнічаюць з магчымай акупацыйнай уладай, гатовыя прадацца за падвышаныя заробкі і набыццё рэгіянальнай ўлады? Хаця ўсё яны, у любым выпадку, у будучым сталі б расходным матэрыялам.

Але ўсё ж такі што гэта азначае для Беларусі? Звернемся да украінскага досведу. Па меркаванню Сяргея Чыслава, стваральніка «Белага Легіёна», які ў 90-х гг. актыўна прымаў удзел у самых спякотных момантах тагачасных мітынгыў і пратэстаў, а таксама займаўся спартова-патрыятычным выхаваннем моладзі, час падрыхтоўкі да расейскай агрэсіі ва Украіне можна раздзяліць на 2 канкрэтныя фазы інфармацыйнай вайны:

1. Фаза адмысловага перабольшвання, здзеку з украінцаў і Украіны як «недадзяржавы», культурнае ўліванне Украіны ў «Вялікую Русь», пошук дыр у грамадстве, кпіццё з любой грамадска-палітычнай падзеі, накіраванай на сбліжэнне з Захадам. Гэта пасіўны, марудны, часам ідэйна зусім нецікавы і аднолькавы працэс, але гэта той этап падрыхтоўкі, які фарміруе грамадскую думку у самой РФ, і надзвычай неабходны Пуціну, каб у будучым падтрымаліваць на прымальных велічынях свой рэйтынг, які пахіснуўся ва ўмовах эканамічнага заняпаду.

2. Фаза здрады: маўляў, украінцы нам зрадзілі, ужо канкрэтна павярнуўшыся да нас задам, што дае нам, так бы мовіць, легетымны «casus belli» і маральнае права на тое, каб «дапамагчы суседу вярнуцца на шлях праўдзівы», то бок на шлях маральнай дэградацыі, разбэшчвання ўласнай культуры і шлях палітычнай аннэксіі Масковіяй. У той час, калі ўлада пад прарасейскім Януковічам пахіснулася, паліттэхнолагі пачалі актыўна пераходзіць да гэтай фазы, больш агрэсіўнай і жорсткай: менавіта тады пачалі з’яўляцца сюжэты і артыкулы пра «бандеровцев», фашыстаў і чорт ведае каго яшчэ.

 

prav.sector

Гэта ўжо часткова гістарычны момант, але вельмі істотны для разумення працэсаў, якія могуць адбыцца на Беларусі. Далейшыя фазы інфармацыйнага і іншых кшатлтаў ціскаў распісваць няма неабходнасці: усе яны, ад самых маленькіх і рэгулярных да самых вялікіх і трагічных,   ідыятычна і бязлітасна напханы хлуснёй, выдумкамі, падтасоўваннямі і проста смярдзяць рашыстскім дэбілізмам у апошняй стадыі.

Дык вось. Чаго нам чакаць у перадвыбарныя 2016-2017? 2016, хутчэй за ўсё пройдзе пад эгідай «фазы адмысловага перабольшвання», калі ў расійскіх медыя будуць кпіць з ліцвінізма, курса даляра ў Беларусі, калі яны пачнуць шукаць метады раскола грамадства, дзяліць беларусоў на «братоў» і «нацыянал-ліцвіністаў», ды рассказваць страшэнныя казкі пра тое, як узнімаюць галаву жудасныя нацыяналісты у братняй «Белоруссии». Магчыма, усё будзе дапаўняцца фонам парламентскіх выбараў, з нагоды якіх можа быць прыдумана якая-небудзь брудная гісторыя ці арганізаваная ФСБшнікамі правакацыя. У 2017 усё, магчыма, перойдзе да другой, больш агрэсіўнай стадыі, калі пытанне ўзняцця рэйтынга Пуціна стане актуальнай. Гэта можа стаць сапраўдным выпрабаваннем для Беларусі.

nacionalizm

Таму трэба быць хаця б маральна падрыхтаванымі ўжо сёння. Гэта можа быць пытаннем нацыянальнай бяспекі і таму для гэтага патрэбны як мінімум актыўны удзел і гатоўнасць да ўдзелу ў інфармацыйных войнах большай часткі, чым сёння, нашых канапавых войскаў, ці як было сказана раней: «Патрэбна кроў. Свежая кроў». Для больш актыўных і сацыяльна мабільных ёсць цудоўныя грамадскія праекты па папулярызацыі беларускай мовы і культуры, узняццю патрыятызма і памяці пра нацыянальныя беларускія каштоўнасці. Ну а самыя смелыя павінны памятаць пра фізічную падрыхтоўку,  і вучыцца разам з хлопцамі «Ваяра» ў выпадку замежнай агрэссіі змагацца з ворагам са зброяй у руках.

P.S. Аўтар канешне жадаў бы, каб усё гэта так і засталося на ўзроўні артыкула і гіпатэтычнай верагоднасці, але час паказвае, як хутка адбываюцца перамены і як хутка лепша «сябра» пераўтвараецца ў лютага ворага.

Ананімны аўтар спецыяльна для 1863x.com

 

От редакции добавим, что в нынешнее время дать какие-либо точные прогнозы практически невозможно. Всё может измениться в любой день — уже завтра Путина могут вынести вперёд ногами из Кремля, или его спокойно переизберут с 90%-ым рейтингом в 2018-ом. Однако необходимо думать о возможных сценариях, и делать всё возможное, чтобы уберечь Беларусь от грядущей опасности переменчивого времени.