Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Что такое национализм. Привет из 1919-го

1863x, 19 июля 2015

Продолжаем рубрику “Исторический репост”, в которой будем знакомить читателей с наиболее интересными образцами белорусской публицистики прошлого века. Цель рубрики – напомнить о первопроходцах национал-демократического движения нашей страны, о его давней исторической традиции; наконец, о том, что и мы сами не с Луны свалились, а за спиной у нас не одно поколение и сотня лет бурной деятельности.

Третья Уставная Грамота БНР

В первую очередь приведённые тексты будут интересны датой своего написания и, даже если где-то покажутся слишком простыми, то уж точно удивят своей актуальностью.

«Што такое нацыяналізм» – статья из первого номера «Незалежнай Беларусі», вышедшего в свет в Вильне 3 сентября аж 1919 года. Написанная в общетеоретическом ключе, она объясняет причины многих военных конфликтов, прошедших с тех пор, а кому-то, возможно, поможет избавиться от страха перед самим словом “национализм”, научный смысл которого извратили десятилетия советской пропаганды.

Што такое нацыяналізм

Дваякі бывае нацыяналізм, лепей кажучы – ёсць два нацыяналізмы, ані трохі адзін на другі не схожы. Адзін паступовы, творчы нацыяналізм, што вядзе нацыю ўгару да нараджэння, да свядомасці сябе як члена свайго народу, хоць і пакрыўджанага і зняважанага, але ўсё ж такі роўнага ўсім іншым. Гэта нацыяналізм прыціснутых нацый. Другі нацыяналізм – рэакцыйны, руйнуючы, каторы цягне нацыю ўніз, вядзе да разбрату, непрыязніі сваркі, да нацыянальнай пыхі і засляплення. Гэта нацыяналізм пануючых нацый. Хоць і той і другі адным адзначаюцца словам, але лёгка дагадацца, што супольнага між імі нічагусенькі няма, што гэта супроцілежныя стораны, усход і захад, святло і цемень.

Баррикады на улицах Дублина. Ирландское восстание за Независимость, получившее название «Пасхальное», 1916-ый год.

Нацыяналізм для прыціснутай нацыі – гэта пытанне быць — ці не быць: жыць на белым свеце ці жыўцом у дамавіну лажыцца. Найчасцей бывае, што ў такіх падняволеных нацый сваёй нацыянальнасці трымаюцца, свядома ці несвядома, толькі ніжэйшыя слаі нацыі – народ; верхняя ж плеўка, вышэйшыя класы, па большай частцы прыстаюць да пануючай нацыі і памагаюць не толькі эканамічна ціснуць прыціснутых, але і нацыянальна прыпадобліваць да пануючых. Адгэтуль пайшлі тыя абнямечыванне, апалячванне, абрусенне, мадзярызацыя і т.п., каторыя трымаюцца часта працай рэнегатаў, гэта значыць тых людзей, каторыя здрадзілі свой родны народ.

belnation-620x930

Классический пример национального предательства — идеология «западнорусизма», продвигаемая рашистами

«Дзе добра, там наша бацькаўшчына» – гэтая гідкая прыказка магла вытварыцца толькі сярод тых раскошнікаў, каторым сапраўды скрозь добра, каторым і чэрці дзяцей калышуць, як кажа наша прыказка. Прыціснутая нацыя, пакінутая на божую волю ды на ласку вышэйшых станоў, бывае заўсёды дэмакратычнай, бо, змагаючыся за нацыянальнае вызваленне і сваё нацыянальнае права, мае яна на ўвазе якраз інтарэсы шырокіх мас народу, а не адной якой жменькі сярод іх. Такі нацыяналізм кліча да святла, будзіць чалавека ў чалавеку, прывучае шанаваць сябе самога і сваю людскую годнасць. Творачы родную літаратуру і культуру, такі нацыяналізм бярэ ад вышэйшых станаў культурныя дабычы і аддае іх народу. Нацыяналізм у прыціснутых нацый бывае той творчай сілай, каторая вядзе народ да шчасця, дабра і волі.

Памятник Ольгерду в Витебске

Зусм іначай трэба глядзець на нацыяналізм пануючых нацый, каторыя не маюць ніякага нацыянальнага ўціску і, не маючы ніякіх перашкод да свайго развіцця, пачынае ваяваць. Нацыянальнага пытання ў той чыстай і прынаднай форме, як у нацый прыціснутых, у іх няма, ды і быць не можа. Нацыянальныя іхнія патрэбы задавальняюцца ў поўнай меры, не спатыкаючы ніякіх перашкод. Вось калі сярод такой нацыі вынікае нацыяналізм, то гэта значыць толькі, што тут пачалася нейкая хвароба, якая толькі прыкрывае нацыяналізмам нешта зусім другое.

Маленький мальчик пытается удержать в руках автомат Калашникова на тематической милитари-выставке «Патриот». Фото Евгения Фельдмана — Россия, июнь 2015-го

Пануючы нацыяналізм выступае не для абароны самога сябе, бо няма ад чаго бараніцца, не за волю свайго народу, бо ніхто не пасягае на яе. Ён стараецца, як бы каго прыціснуць, як бы агранічыць і адабраць варункі для развіцця другім нацыям. Не прыбольшываючы ні на макавае зярно дабра, ён змяншае яго на тую сумму дабра, якую трацяць агранічаныя ім нацыі. Найчасцей такі нацыяналізм прыкрывае звонкім словам жаданне вытварыць прывілеі для пануючай нацыі коштам слабейшых, а то і яшчэ больш прыціснуць і скрыўдзіць іх. «Имущему дано будет, и преизбыточествует, у неимущего же отымется» – такі кліч выстаўляе нацыяналізма пануючых нацый.

 

Материал подготовил @Marcinkievich