Ўсім зразумела, што пасля трох дэвальвацый беларускі рубель можа канчаткова развітацца з народным даверам. Але крызіс заўсёды з’яўляецца магчымасцю для новых, рэвалюцыйнных змен. Мы ведаем, як умацаваць давер да нашай грашовай сістэмы — трэба зрабіць яе нацыянальнай і блізкай да кожнага.
Таму праект 1863x.com і мастак Міхась прапануюць вам Беларускі Талер — сапраўдную нацыянальную валюту.
На Беларусі талеры пачалі адбівацца на манетным Віленскім двары ў 1564-ым годзе. А апошні талер быў адбіты ў Гародні у 1793-ом годзе. Таму гэта сапраўдная, гістарычная валюта нашага народу.
Трэнд на вышыванку — гэта вельмі добра. Але ж трэба думаць пра будучыню і пераходзіць да новых культурных аспектаў.
У нас есць багатая гісторыя, дзе акрамя нацыянальная арнаменту ёсць вельмі шмат цікавых рэчаў. Дапамагайце іх ствараць, піарыць і пераносіць у рэальнасць.
Жыве Беларусь! Жыве Талер!
Записи
— Финансовый отчёт по Дню Воли 2019 и БНР101! — Угроза Кремля, разгул шляхты, проблемы с законом - о чем писали «политологи» ВКЛ — Люблинская уния. Как создавалось «Союзное государство» Беларуси и... Польши — 7 часов, 70 согнанных военных и голосование по указке - как большевики провозгласили ССРБ — Что мы делали в 2018 году?