Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Што такое АБСЕ, і якая ад яе карысць?Что такое ОБСЕ, и какой от него толк?

1863x, 5 июля 2017

2006-ы год. Аўтар гэтых радкоў праціснўся ў лідскі Дом Культуры дзеля сустрэчы з апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты. Людзей прыйшло вельмі шмат, недзе каля тысячы чалавек. І вось натоўп лідчан злёгку штурхае мяне, спатыкаюся, кранаю кагосьці лакцём. У адказ чуецца незразумелая гаворка. Павярнуўшыся, бачу чалавека ў нейкім «кажуху» і з белай павязкай. На павязцы бачныя вялікім шрыфтам 4 сінія літары — OSCE. Так я ўпершыню ўбачыў жывога АБСЕ-шніка.

ШТО ТАКОЕ АБСЕ?

Шмат хто чуў гэтую абрэвіятуру тысячы разоў, у тысячах фраз, але дагэтуль выразна не ўяўляе, што гэта такое. «Нейкія важныя чувакі з Еўропы, якія за чымсьці там назіраюць і нешта там потым вырашаюць, «— распавядзе сярэднестатыстычны грамадзянін. І будзе мець рацыю.

Наблюдатели на Донбассе

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (англ. скар. OSCE) бярэ пачатак з міжнародных форумаў і сустрэч яшчэ ў 70-ых. У тыя часы, пры брэжнеўскім застоі, назіралася пэўная спроба стабілізаваць гонку ўзбраенняў і выпрацаваць хоць нейкія зразумелыя правілы гульні. Таму заходнія краіны і СССР праводзілі сумесныя нарады па праблемных тэмах. Вынікам такіх сустрэч стала знакамітае Хельсінкскае пагадненне 1975-га году — дагавор СССР і НАТА аб непарушнасці межаў пасля Другой Сусветнай, аб урэгуляванні канфліктаў мірным спосабам, эканамічнае супрацоўніцтва і гэтак далей. Гэта значыць: «Братва, ня страляйце адзін у аднаго, усё вырашым.»

Практыка гэткіх сумесных нарадаў працягнулася, і форум атрымаў назву «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» — НБСЕ. Але 1-га студзеня 1995 года быў праведзены рэбрэндынг, і з’явілася знаёмая нам ужо назва АБСЕ.

МЭТЫ І МАГЧЫМАСЦІ АБСЕ

Беларусы часцей за ўсё сутыкаліся з місіяй АБСЕ па назіраннях за выбарамі. Назіральнікі глядзяць на Ярмошыну, ім становіцца ўсё ясна, потым выходзіць рэзалюцыя, потым наша МЗС гэту рэзалюцыю крытыкуе і г.д. Так, абарона правоў чалавека, развіццё дэмакратычных інстытутаў, маніторынг выбараў з’яўляюцца адным з мэтавых «кошыкаў» арганізацыі. Але акрамя гэтага сярод місій АБСЕ:

— кантроль над распаўсюджваннем узбраення;

— дыпламатычныя намаганні па прадухіленні канфліктаў;

— меры па пабудове даверных адносін і бяспекі;

— эканамічная і экалагічная бяспека.

Для дасягнення такіх выдатных мэтаў ёсць каля 400 супрацоўнікаў у кіруючых арганізацыях, 3500 тысяч працаўнікоў у палявых місіях, ад 150 да 160 мільёнаў эўра кожны год, уласныя паліцэйскія сілы. Фармальна рашэнні ўсіх гэтых самітаў, сустрэч і канферэнцый не маюць юрыдычнай сілы, а нясуць толькі рэкамендацыйны характар. Гэта азначае сабраліся, пагаварылі і: «Ну, хлопцы, ну калі ласка, хопіць усіх там разганяць і саджаць, непрыгожа неяк.»

Але карысць ад такіх пасядзелак ёсць, і яна ў тым, што АБСЕ можа выносіць праблемы той ці іншай краіны на міжнародны ўзровень. Адна справа, калі ты чыніш беззаконне цішком, і зусім іншая, калі гэта абмяркоўваюць важныя дзядзькі, з якімі ты гандлюеш. Набываць тавар яны ў цябе, можа, і ня перастануць, але мець брудную рэпутацыю заўсёды нявыгадна.

ШТО РОБІЦЬ АБСЕ Ў БЕЛАРУСІ, І ЯКІ З ГЭТАГА СЭНС?

Зараз у Мінску будзе праходзіць летняя сесія Парламенцкай Асамблеі (ПАСЕ) АБСЕ. Што азначае гэты набор літар?

ПАСЕ АБСЕ — гэта арганізацыя, якая аб’ядноўвае 57 парламентаў розных дзяржаў. І там яны абмяркоўваюць разнастайныя праблемы, звязаныя з палітыкай, эканомікай, экалогіяй, правамі чалавека. Таму цяпер у Мінску поўна важных дзядзькоў з самых розных краін. Беларусь упершыню прымае сустрэчу такога высокага ўзроўню. Мабыць, з гэтай нагоды і адпусцілі ўсіх фігурантаў справы «Белага Легіёну», каб не было так сорамна.

Такім чынам, з аднаго боку Беларусь уцягваецца ў еўрапейскі палітычны рух, што добра. З іншага боку, ёсць заўсёды небяспека, што ЕЗ закрые вочы на беззаконне сілавікоў у абмен на пэўныя дамоўленасці. І тады простым змагарам ўжо непаздаровіцца.

Спадзяемся, што вынікі сесіі будуць карысныя для ўсіх: улады, грамадства, паліт.зняволенных і еўрапейцаў. Толькі б замежных дэпутатаў на лінію Сталіна не павезлі, а то няправільна зразумеюць.2006-ой год. Автор эти строк протискивается в лидский Дом Культуры для встречи с оппозиционным кандидатом в президенты. Людей пришло очень много, где-то под тысячу человек. И вот толпа лидчан слегка толкает меня, оступаюсь, задеваю кого-то локтем. В ответ слышится непонятная речь. Оборачиваясь, вижу человека в каком-то «кожухе» и с белой повязкой. На повязке видны большим шрифтом 4 синие буквы — OSCE. Так я впервые увидел живого ОБСЕ-шника.

ЧТО ТАКОЕ ОБСЕ?

Многие слышали эту аббревиатуру тысячи раз, в тысячах фраз, но до сих пор чётко не представляют, что это такое. «Какие-то важные чуваки с Европы, которые за чем-то там наблюдают и что-то там потом решают,» — скажет среднестатистический гражданин. И будет прав.

Наблюдатели на Донбассе

Организация по безопасности и сотрудничеству в Европе (англ. сокр. OSCE) берет начало с международных форумов и встреч ещё в 70-ых. В те времена при Брежневском застое наблюдалась определённая попытка стабилизировать гонку вооружений и выработать хоть какие-то понятные правила игры. Поэтому западные страны и СССР проводили совместные совещания по проблемным темам. Результатом таких встреч стало знаменитое Хельсинское соглашение 1975-го года — договор СССР и НАТО о нерушимости границ после Второй Мировой,  об урегулировании конфликтов мирным способом, экономическом сотрудничестве и так далее. То есть: «Братва, не стреляйте в друг друга, всё порешаем«.

Практика таких совместных совещаний продолжилась, и форум получил название «Совещание по безопасности и сотрудничеству в Европе» — СБСЕ. Но 1-го января 1995-го года был проведён ребрендинг, и появилось знакомое нам уже название ОБСЕ.

ЦЕЛИ И ВОЗМОЖНОСТИ ОБСЕ

Беларусы чаще всего сталкивались с миссией ОБСЕ по наблюдениям за выборами. Наблюдатели смотрят на Ермошину, им становится всё ясно, потом выходит резолюция, потом наш МИД эту резолюцию критикует и т.д. Да, защита прав человека, развитие демократических институтов, мониторинг выборов являются одной из целевых «корзин» организации. Но кроме этого среди миссий ОБСЕ:

 — контроль над распространением вооружений

— дипломатические усилия по предотвращению конфликтов

— меры по построению доверительных отношений и безопасности;

— экономическая и экологическая безопасность.

Для достижения таких прекрасных целей есть около 400 сотрудников в руководящих организациях, 3500 тысяч работников в полевых миссиях, от 150 до 160 миллионов евро каждый год, собственные полицейские силы. Формально решения всех этих саммитов, встреч и конференций не имеют юридической силы, а носят только рекомендательный характер. То есть собрались, поговорили и: «Ну ребят, ну пожалуйста, хватит всех там разгонять и сажать, некрасиво как-то.»

Но польза от таких посиделок есть, и  она в том, что ОБСЕ может выносить проблемы той или иной страны на международный уровень. Одно дело, когда ты творишь беспредел в тишине, и совсем другое, когда это обсуждают важные дядьки, с которыми ты торгуешь. Покупать товар они у тебя, может, и не перестанут, но иметь грязную репутацию всегда невыгодно.

ЧТО ДЕЛАЕТ ОБСЕ В БЕЛАРУСИ, И КАКОЙ ОТ ЭТОГО ТОЛК?

Сейчас в Минске будет проходить летняя сессия Парламентской Ассамблеи (ПА) ОБСЕ. Что значит этот набор букв?

ПА ОБСЕ — это организация, которая объединяет 57 парламентов различных государств. И там они обсуждают всевозможные проблемы, связанные с политикой, экономикой, экологией, правами человека. Поэтому сейчас в Минске полно важных дядек с самых разных стран. Беларусь впервые принимает встречу такого высокого уровня. Видимо, к этой дате и отпустили всех фигурантов дела «Белого Легиона», чтобы не было так стыдно.

Таким образом, с одной стороны Беларусь втягивается в европейское политическое движение, что хорошо. С другой стороны, есть всегда опасность, что ЕС закроет глаза на беспредел силовиков в обмен на определённые договоренности. И тогда простым змагарам уже несдобровать.

Надеемся, что результаты сессии будут полезны для всех: власти, общества, полит.заключенных и европейцев. Только бы иностранных депутатов на линию Сталина не повезли, а то неправильно поймут.