Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Выбіраем сапраўдны Дзень Незалежнасці. Якая дата найбольш актуальная?Выбираем настоящий День Независимости. Какая дата наиболее актуальна?

1863x, 3 июля 2017

У гэтым годзе як ніколі адчуваецца незадаволенасць людзей парадам на 3 ліпеня. І калі радавы грамадзянін абураецца непатрэбным марнаваннем грошай падчас крызісу, то нацыянальна-арыентаваная частка грамадства ў які раз задае сабе пытанне: а пры чым тут дзень вызвалення Менску ад нацыстаў да Дня Незалежнасці?

ДАВАЙЦЕ РАЗБЯРОМСЯ

Недарэчнасць 3 ліпеня і прывязкі Дня Незалежнасці да Другой Сусветнай, па-першае, у тым, што сталіцу Менску нават пасля вызвалення бамбілі «саветы», каб пабольш «здраднікаў і ворагаў народа» загінула. Па-другое, сталіца не роўна ўся краіна, яшчэ значная частка Беларусі ў той час была пад акупацыяй. Ну і па-трэцяе, якая сапраўдная незалежнасць пры СССР? Сучасная ўлада проста робіць усё, каб гістарычнае паняцце «незалежнасці» было звязана з фэйкавасцю.

Што да вынікаў Другой Сусветнай, то Беларусь адзіная краіна-пераможца, якая ў выніку страціла свае тэрыторыі – 20 верасня 1944-го года Сталін аддаў Беласток Польшчы. Ну і як вам такая «незалежнасць»?

Але не бяда, у нас ёсць некалькі варыянтаў памятных дат, якія могуць стаць альтэрнатывай сённяшняму Дню Незалежнасці.

27 ЛІПЕНЯ

Гэтую дату святкавалі цэлых пяць разоў – з 1992-га па 1996-ы. Ну і што гэта за падзея? 27 ліпеня 1990 года года БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта значыць пра тое, што цяпер Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка тыпу самастойная і незалежная ад Масквы. Менавіта гэтую дату часцей за ўсё паказваюць СМІ ў якасці альтэрнатывы 3 ліпеня.

Але ў рэальнасці гэта было больш фармальным заявай, чым рэальным крокам. БССР працягвала жыць па канстытуцыі 1978 года, шмат хто з дэпутатаў нават і не думалі пра распад СССР, а толькі хацелі яго абнаўлення. Што і было прапісана ў 11-ым пункце Дэкларацыі: «Рэспубліка Беларусь прапануе неадкладна пачаць распрацоўку Дамовы аб саюзе суверэнных сацыялістычных рэспублік«.

Ды і прыняцце Дэкларацыі не абышлося без скандалаў – Зянон Пазняк разам з БНФ пакінулі залу пасяджэнняў праз тое, што большасць дэпутатаў «не былі гатовыя да рэальнай незалежнасці», спрабуючы пакінуць шчыліны ў тэксце дакументу для працягу цесных зносін з РФСР.

25 АВУГСТА

А вось 25 жніўня 1991 года куды менш вядомая дата, хоць фактычна нашмат больш важная. Фармальна Дэкларацыя ад 27 ліпеня 1990 года года не мела якой-небудзь юрыдычнай сілы і заставалася толькі гучнай заявай. Але раскажам крыху перадгісторыю.

З 19 па 21 жніўня 1991-го года ў Маскве адбываліся падзеі, якія атрымалі назву «путч ГКЧП». Група высокапастаўленых савецкіх чыноўнікаў спрабавалі спыніць перабудову і распад СССР, увёўшы надзвычайнае становішча і захапіўшы ўладу. Але путч праваліўся, што ў выніку толькі паскорыла падзенне саўка.

І вось падчас гэтых падзей у цэнтры Менску кожны дзень збіраліся тысячы людзей.

25 жніўня пачынаецца гістарычнае паседжанне. Галіна Сямдзянава (дэпутат БНФ) уносіць у залу наш БЧБ.

Зянон Пазняк прамаўляе слова, пасля якога нават шмат хто з камуністаў перастае сумнявацца. 253 галасы «за» – і Дэкларацыі Незалежнасці нададзены статус канстытуцыйнага акту. Гэта значыць, што гэты дакумент перастае быць проста заявай і атрымлівае сілу закона. БССР афіцыйна незалежная. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР мяняе назву на Беларусь, а дзяржаўнымі сімваламі становяцца БЧБ і «Пагоня». ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

25 САКАВІКА

Гэтую дату можна назваць гістарычным «Днём Незалежнасці». 25 сакавіка 1918-га года была абвешчана Трэцяя Устаўная Грамата Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Хто не ведае – пасля развалу расейскай імперыі Беларусь апынулася ў абцугах паміж фронтам Першай Сусветнай і Саветамі, што ўзняліся на Усходзе. У зручны момант беларуская нацыянальная эліта абвясціла сваю незалежную дзяржаву і стала яе ўвасабляць у рэальнасць.

У Магілёве праводзяцца сходы гарадскога палітычнага актыву, якія падтрымліваюць ідэю незалежнасці. Бабруйск, Барысаў, Слуцк, Нясвіж, Наваградак, Рэчыца і шматлікія іншыя гарады дасылаюць пастановы пра прызнанне ўлады БНР. У Нямеччыне, Латвіі, Літве, Эстоніі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Фінляндыі, Турцыі, Украіне ствараюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы, якія выдаюць беларусам за мяжой пашпарты новай дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь – ідэйны прадаўжальнік БНР, што вельмі добра бачна па гісторыі атрымання незалежнасці ў пачатку 90-ых. Ды і дата 25 сакавіка адзіная, якая знаходзіць водгук у беларусаў па ўсёй краіне, кожны год збірае тысячы людзей.

ВЫНІКІ

Няма сумненняў, што дата 3 ліпеня абсалютна штучная і прыцягнутая. За шмат год яна не змагла стаць народнай, а знешняя стылістыка свята нагадвае варыяцыі Дажынак (з дададзеным ваенным парадам у якасці развлекухі). На наш погляд, сапраўдныя даты незалежнасці – гэта 25-га сакавіка і 25 жніўня (25/25). І калі трэба было б выбраць адну, то сэрца схіляецца вядома ж да 1918/03/25, не выключаючы важнасці 1991/08/25. А што думаеце вы?В этом году как никогда чувствуется недовольство людей парадом на 3 июля. И если рядовой гражданин возмущается ненужными тратами во время кризиса, то национально-ориентированная часть общества в который раз задаёт себе вопрос: а при чём тут день освобождения Минска от нацистов ко Дню Независимости?

ДАВАЙТЕ РАЗБЕРЁМСЯ

Нелепость 3 июля и привязки Дня Независимости ко Второй Мировой, во-первых, в том, что столицу Минска даже после освобождения бомбили советы, чтобы побольше «предателей и врагов народа» погибло. Во-вторых, столица не ровня всей стране, ведь ещё значительная часть Беларуси в то время была под оккупацией. Ну и в-третьих, какая настоящая независимость при СССР? Современная власть прям делает всё, чтобы историческое понятие «независимости» было связано с фейковостью.

Что касается результатов Второй Мировой, то Беларусь единственная страна-победитель из СССР, которая в конце войны потеряла свои территории — 20 сентября 1944-го года Сталин отдал Белосток Польше. Ну и как вам такая «независимость»?

Но не беда, у нас есть несколько вариантов памятных дат, которые могут стать альтернативой сегодняшнему Дню Независимости.

27 ИЮЛЯ

Эту дату официально праздновали целых пять раз — с 1992-го по 1996-ой. Ну и что это за событие? 27 июля 1990-го года БССР приняла Декларацию о государственном суверенитете. То есть о том, что теперь Беларуская Советская Социалистическая Республика типа самостоятельная и независимая от Москвы. Именно эту дату чаще всего указывают СМИ в качестве альтернативы 3 июля.

Но в реальности это было больше формальным заявлением, чем реальным шагом. БССР продолжало жить по конституции 1978-го года, многие депутаты даже и не думали о распаде СССР, а лишь хотели его обновления. Что и было прописано в 11-ом пункте Декларации: «Рэспубліка Беларусь прапануе неадкладна пачаць распрацоўку Дамовы аб саюзе суверэнных сацыялістычных рэспублік«.

Да и принятие Декларации не обошлось без скандалов — Зенон Позняк вместе с БНФ покинули зал заседаний из-за того, что большинство депутатов «не были готовы к реальной независимости», пытаясь оставить лазейки в тексте документа для продолжения тесных отношений с Москвой.

25 АВУГСТА

А вот 25 августа 1991 года куда менее известная дата, хотя фактически намного более важная. Формально Декларация от 27 июля 1990-го года не имела какой-либо юридической силы и оставалась лишь громким заявлением.  Но расскажем немного предысторию.

С 19 по 21 августа 1991-го года в Москве происходили события, получившие названия «путч ГКЧП». Группа высокопоставленных советских чиновников пытались остановить перестройку и распад СССР, введя чрезвычайное положение и захватив власть. Но путч провалился, что в итоге только ускорило падение совка.

И вот во время этих событий в центре Минска каждый день собирались тысячи людей.

24 августа начинается историческое заседание. Галина Семдянова (депутат БНФ) вносит в зал наш БЧБ.

А 25-го августа Зенон Позняк говорит речь, после которой даже многие коммунисты прекращают сомневаться. 253 голоса»за» — и Декларации Независимости придан статус конституционного акта. То есть этот документ перестаёт быть просто заявлением и получает силу закона. БССР официально независима.Через три недели, 19 сентября, БССР меняет название на Беларусь, а государственными символами становятся БЧБ и «Погоня». ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

25 МАРТА

Эту дату можно назвать историческим «Днём Независимости». 25 марта 1918-го года была провозглашена Третья Уставная Грамота Беларуской Народной Республики (БНР). Кто не знает — после развала российской империи Беларусь оказалась в клещах между продолжающейся Первой Мировой и Советами, которые внезапно возникли на Востоке. В удобный момент беларуская национальная элита провозгласила своё независимое государство и стала его воплощать в реальность.

В Могилёве проводятся собрания городского политического актива, который поддерживает идею независимости.  Бобруйск, Борисов, Слуцк, Несвиж, Новогрудок, Речица и многие другие города присылают постановления о признании власти БНР.  В Германии, Латвии, Литве, Эстонии, Чехословакии, Болгарии, Финляндии, Турции, Украине создаются дипломатические представительства, которые выдают беларусам за рубежом паспорта нового государства.

Республика Беларусь — идейный продолжатель БНР, что очень хорошо видно по истории получения независимости в начале 90-ых. Да и дата 25 марта единственная, которая находит отклик у беларусов по всей стране, каждый год собирая тысячи людей.

ИТОГ

Нет сомнений, что дата 3 июля абсолютно искусствена и натянута. За многие годы она не смогла стать народной, а внешняя стилистика праздника напоминает вариации Дожинок (с добавленным военным парадом в качестве развлекухи). На наш взгляд, настоящие даты независимости — это 25-го марта и 25 августа (25/25). И если надо было бы выбрать одну, то сердце склоняется конечно же к 25.03.1918, не исключая важности 25.08.1991. А что думаете вы?