Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Расея супраць ЗША. Чыім саюзнікам быць больш выгадна?Россия против США. Чьим союзником быть выгоднее?

1863x, 14 июля 2017

Адной з найбольш балючых тэм для беларускіх, украінскіх, казахскіх або любых іншых фанатаў Пуціна з’яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі. Сярэднестатыстычны ватнік будзе да хрыпаты крычаць лозунгі за найбліжэйшы саюз з РФ, а яшчэ лепш — за ўваходжанне ў яе склад. Пры гэтым саюз з ЗША разглядаецца як нешта страшнае, разбуральнае і апакаліптычнае. “Ты хочаш, каб сюды прыйшла Амерыка?”, “Прадасі сябе піндосам?”, “У НАТА хочаш уступіць?” — пацыенты нават не заўважаюць уласнай шызафрэніі. З аднаго боку хочуць знішчыць дзяржаўнасць Беларусі пры дапамозе ўваходжання ў РФ, а з другога баяцца найменшага ўплыву найбольш паспяховай краіны ў свеце.

Давай на малюнках разбярэмся, чыім саюзнікам быць больш небяспечна.

САЮЗНІКІ РФ

Дык вось, паглядзім на стан зямель і краін, над якімі Расея мае непасрэдны пратэктарат, саюз ці нават прамы кантроль на працягу доўгага часу.

Паўднёвая Асеція

У 1992 тут быў праведзены рэферэндум “аб дзяржаўнай незалежнасці і (або) уз’яднанні з Расеяй”. Асеціны не хацелі жыць у складзе Грузіі і, абапіраючыся на падтрымку РФ, распачалі вайну супраць грузінаў. У выніку з’явілася замарожаная зона канфлікту, якая ў 2008-м зноў стала арэнай для вайны паміж Расеяй і Грузіяй. У 2008-ым Мядзведзеў прызнаў незалежнасць Паўднёвай Асеціі і нават патрабаваў падобнае ад Беларусі (але быў пасланы).

Паўднёвая Асеція — вельмі бедны край. Насельніцтва імкліва з’язджае, па некаторых дадзеных там засталося ўсяго 25-30 тысяч чалавек, замест за 70 тысяч, як гэта было да пачатку вайны ў 2008-ым.

Затое ёсць расейская ваенная база і карумпаваны ўрад, які пілуе пуцінскія ўліванні. Па некаторых звестках, тэрыторыя Паўднёвай Асеціі таксама выкарыстоўваецца для адмывання грошай і розных падазроных аперацый.

Усе прамысловыя прадпрыемствы і сельская гаспадарка Паўднёвай Асеціі стратныя. Эканоміка тупа не функцыянуе. Асноўная валюта — расейскі рубель.

Абхазія

Абхазія мае падобную гісторыю з Паўднёвай Асеціяй. У пачатку 90-ых абхазы пачалі ваяваць за незалежнасць ад Грузіі, абапіраючыся на падтрымку Крамля. Завяршылася ўсё замарожанай зонай канфлікту і сусветнай ізаляцыяй.

Хоць у часы СССР дадзены край лічыўся «райскім кутком», дзе адпачывала мноства партыйных камуністаў, а пуцёўка ў Абхазію лічылася шчасцем.

Але саюз з РФ робіць дзіўныя рэчы. Цяпер сярэдні заробак там складае 100-150 даляраў, ​​ёсць расейская ваенная база, жабрацкі турызм, разруха і татальная беднасць.

Прыднястроўе

І зноў-такі тыповая сітуацыя. З пачаткам развалу СССР, у 90-ых, сепаратысты пры дапамозе Расеі, стварылі сваю фэйкавую краіну пад назвай Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (ПМР). Малдова яе не прызнае, і спадзяецца ў будучыні як-небудзь вярнуць.

У Прыднястроўі таксама ёсць ваенная база РФ, але ў адрозненне ад вышэйпералічаных непрызнаных тэрыторый, свая ўласная валюта — прыднястроўскі рубель.

Па афіцыйным курсе сярэдняя зарплата складае каля 300 даляраў. Дасягаецца такі  «шыкоўны дабрабыт» за кошт бясплатнай газпромаўскай газы, экспарту ў ЕС і Малдову. Малдаване не ствараюць эканамічнай блакады і падтрымліваюць жыццяздольнасць эканомікі ПМР.

Насельніцтва ПМР увесь час падае, бо моладзь пры першай магчымасці з’язджае хоць куды-небудзь з гэтай непрызнанай краіны. Беларусь часта называюць закансерваваным саўком, але ў параўнанні з ПМР, мы проста анёлы.

САЮЗНІКІ ЗША

Што ж, цяпер паглядзім на тыя краіны, якія былі заўважаныя пад пратэкцыяй або ў саюзе з ЗША, і паглядзім, як яны пакутуюць пад «прыгнётам піндосаў».

Японія

Токіа ў сакавіку 1945-га

2 верасня 1945-га года Японія падпісала капітуляцыю на борце амерыканскага лінкора «Місуры». Гэта і стала датай канца  Другой сусветнай вайны. Пасля да 1952-го года Японія апынулася пад акупацыяй ЗША, дзе ўсім запраўлялі амерыканскія генералы. І што далей?

Падчас акупацыі амерыканцы заклалі палітычныя і эканамічныя асновы новай дзяржаўнай сістэмы. Цяпер Японія займае 4-ае месца па ўзроўні ВУП у свеце і з’яўляецца адной з самых галоўных тэхналагічных дзяржаў.

Уваходзіць у першую 20-ку па ВУП на душу насельніцтва і Індэксу чалавечага развіцця.

Можна пералічаць бясконцую колькасць брэндаў у сферах аўтамабілебудавання, электронікі, камп’ютарных тэхналогіяў.

Упэўнены, што нават шмат у каго з вас была японская тэхніка або аўто. Японская культура і ежа таксама захопліваюць увесь свет, кожны сучасны чалавек ведае пра сушы і анімэ.

Паўднёвая Карэя

Сучасная гісторыя Паўднёвай Карэі пачынаецца з савецка-амерыканскай дамовы ў 1945 годзе аб падзеле сфер уплыву. Па гэтай дамове частка Карэі паўднёвей 38 паралелі пераходзіла пад юрысдыкцыю ЗША, паўночная ж — пад юрысдыкцыю Савецкага Саюза.

Першыя тры гады жыццём Карэі кіраваў ваенны амерыканскі ўрад. За гэты час і былі закладзеныя асновы сучаснай палітычнай сістэмы. У адрозненне ад Паўночнай Карэі, Паўднёвая за пару дзесяцігоддзяў зрабіла крок наперад, абагнаўшы шмат якія дзяржавы Старога Свету.

Паўднёвая Карэя па ўзроўні ВУП абганяе Расею, займае высокія пазіцыі па Індэксу чалавечага развіцця, з’яўляецца роднай гаванню для мноства глабальных карпарацый.

Таксама Рэспубліка Карэя мае выдатнае войска і ваенныя распрацоўкі. Кінематограф і музыка паўднёвакарэйцаў знаходзяць вялікую папулярнасць па ўсім свеце. Gangnam Style таму добры прыклад.

Пуэрта-Рыка

У Пуэрта-Рыка даволі складаны статус. Фармальна гэта залежная ад ЗША тэрыторыя, там часткова дзейнічае амерыканская канстытуцыя, вярхоўнай уладай прызнаны кангрэс ЗША, але тэрыторыя мае даволі шырокае самакіраванне. Таксама Пуэрта-Рыка даўно хоча ўвайсці ў склад амерыканскай федэрацыі, але пакуль гэтае пытанне нявырашанае.

Пуэрта-Рыка перакладаецца з іспанскай як «багаты порт» і мае цікавую гісторыю. Яго адкрыў яшчэ Хрыстафор Калумб, пасля ён быў каланізаваны іспанцамі. У 1898-ым годзе падчас іспана-амерыканскай вайны востраў перайшоў пад кіраванне ЗША.

У пачатку 20-га стагоддзя востраў быў пераважна аграрным краем, галоўны прыбытак якому прыносіў цукровы трыснёг. Але амерыканцы ўвялі падатковыя ільготы, і ў Пуэрта-Рыка стала развівацца прамысловасць, у прыватнасці нафтахімія і фармацэўтыка. Таксама значную долю даходаў прыносіць турызм.

Па ВУП на душу насельніцтва Пуэрта-Рыка ўваходзіць у 30-ку лепшых, абганяючы Беларусь па гэтым паказчыку ў 4 разы. І калі іншыя астраўныя дзяржавы Карыбскага басейна жывуць у галечы, то шмат якія еўрапейскія краіны пазайздросцяць эканамічным паказчыкам пуэртарыканцаў.

ВЫСНОВЫ

Быць саюзнікам РФ – значыць асудзіць сябе на пякельнае жабрацкае маркотнае жыццё. Возьмем цяпер сучасныя незалежныя краіны, якія доўгі час знаходзіліся пад уплывам Крамля: Беларусь, Украіна, Арменія, Малдова, Казахстан — усюды адны і тыя ж эканамічныя праблемы, карупцыя, аўтарытарызм (за выключэннем Украіны, якая нядаўна пазбавілася рэжыму з дапамогай Майдана). Сакрэт у тым, што Крамлю не патрэбныя моцныя і багатыя саюзнікі, а толькі залежныя жабракі. Пуцінская імперыя працуе па старых лякалах, спрабуючы фізічна ўтрымаць і падпарадкаваць сабе ўсе тэрыторыі паблізу.

ЗША не мае патрэбы ў фізічным кантролі зямлі — сваёй хопіць. Але ім патрэбныя надзейныя партнёры, з якімі яны могуць зарабляць грошы і абараняць свае інтарэсы. Таму Вашынгтон навязвае свае стандарты — у першую чаргу рынкавую эканоміку, дэмакратыю, развіццё бізнесу, пратэстанцкую этыку працы. У выніку праз пару дзесяцігоддзяў саюзнік ЗША становіцца на ногі і ўваходзіць у шэраг найбольш паспяховых краін свету.

Таму любы, хто актыўна топіць за цесны саюз з РФ ці нават уваходжанне ў склад Расеі — альбо дурань, альбо мазахіст, альбо чалавек, які здраджвае беларускім нацыянальным інтарэсам.Одной из главных попобольных тем для беларуских, украинских, казахских или любых других фанатов Путина являются Соединённые Штаты Америки. Среднестатистический ватник будет до хрипоты орать лозунги за самый близкий союз с РФ, а ещё лучше — за  вхождение в состав. Причём союз с США рассматривается как нечто страшное, разрушающее и апокалиптическое. «Ты хочешь, чтобы сюда пришла Америка?«, «Продашься пиндосам?», «В НАТО хочешь вступить?» — пациенты даже не замечат собственной шизофрении. С одной стороны хотят уничтожить государственность Беларуси посредством вхождения в РФ, а с другой боятся малейшего влияния успешнейшей страны в мире.

Давай на картинках разберёмся, чьим союзником быть опаснее.

СОЮЗНИКИ РФ

Итак, разберём состояние земель и стран, над которыми Россия имеет непосредственный протекторат, союзничество или даже прямой контроль на протяжении длительного времени.

Южная Осетия

В 1992-ом здесь был проведен референдум о «о государственной независимости и (или) воссоединении с Россией«. Осетины не хотели жить в составе Грузии, и опираясь на поддержку РФ, ввели войну против грузин. В итоге появилась замороженная зона конфликта, которая в 2008-ом вновь стало ареной для войны между Россией и Грузией. В 2008-ом Медведев признал независимость Южной Осетии и даже требовал подобное от Беларуси (но был послан).

Южная Осетия очень бедный край. Население стремительно уезжает, по некоторым данным там осталось всего 25-30 тысяч человек, вместо 70 000 тысяч, как это было до начала войны в 2008-ом.

Зато есть российская военная база и коррупционное правительство, которое пилит путинские вливания. По некоторым сведениям, территория Южной Осетии таже используется для отмывания денег и различных сомнительных операций.

Все промышленные предприятия и сельское хозяйство Южной Осетии убыточно. Экономика тупо не функционирует. Основная валюта — российский рубль.

Абхазия

Абхазия имеет схожую историю с Южной Осетией. В начале 90-ых абхазы стали воевать за независимость от Грузии, опираясь на поддержку Кремля. Завершилось всё замороженной зоной конфликта и мировой изоляцией.

Хотя во времена СССР данный край считался «райским уголком», где отдыхало множество партийных коммунистов, а путёвка в Абхазию считалось за счастье.

Но союз с РФ делает удивительные вещи. Теперь средняя зарплата там равняется 100-150 долларам, есть российская военная база, нищебродский туризм, разруха и тотальная бедность.

Приднестровье

И опять-таки типичная ситуация. С началом развала СССР, в 90-ых, сепаратисты при помощи России, создали свою фейковую страну под названием Приднестровская Молдавская Республика (ПМР). Молдова её не признает, и надеется в будущем как-нибудь вернуть.

В Приднестровье также есть военная база РФ, но в отличие от вышеперечисленных непризнанных территорий, своя собственная валюта — приднестровский рубль.

По официальному курсу средняя зарплата находится в районе 300$ долларов. Достигается такое «шикарное благополучие» благодаря бесплатному газпромовскому газу, экспорту в ЕС и Молдову. Молдоване не создают экономической блокады и поддерживают  жизнеспособность экономики ПМР.

Население ПМР постоянно падает, так как молодёжь при первой возможности сваливает хоть куда-нибудь из этой непризнанной страны. Беларусь часто называют законсервированным совком, но по сравнению с ПМР, мы просто ангелочки.

СОЮЗНИКИ США

Что ж, теперь посмотрим на те страны, которые оказались замечены в протекторате или союзничестве с США, и посмотрим, как они страдают под «гнётом пиндосов».

Япония

Токио в марте 1945-го

2 сентября 1945-го года Япония подписала капитуляцию на борту американского линкора «Миссури». Это и стало датой конца Второй Мировой войны. Затем до 1952-го года Япония оказалась под оккупацией США, где всем заправляли американские генералы. И что дальше?

Во время оккупации американцы заложили политические и экономические основы новой государственной системы. Теперь Япония занимает 4-ое место по уровню ВВП в мире и является одной из главнейших технологических держав.

Входит в первую 20-ку по ВВП на душу населения и Индексу Человеческого Развития.

Можно перечислять бесконечное количество брендов в сферах автомобилестроения, электроники, компьютерных технологий.

Уверен что даже у многих из вас была японская техника или авто. Японская культура и еда также завоёвывает весь мир, каждый современный человек знает про суши и аниме.

Южная Корея

Современная история Южной Кореи начинается с советско-американского договора в 1945 году о разделении сфер влияния. По этому договору часть Кореи южнее 38 параллели переходила под юрисдикцию США, северная же — под юрисдикцию Советского Союза.

Первые три года жизнью Кореи управляло военное американское правительство. За это время и были заложены основы современной политической системы. В отличие от Северной Кореи, Южная за пару десятилетий сделала гигантский рывок, обогнав многие державы Старого Света.

Южная Корея по уровню ВВП обгоняет Россию, занимает высокие позиции по Индексу Человеческого Развития, является родной гаванью для множества глобальный корпораций.

Также Республика Корея имеет отличную армию и военные разработки. Кинематограф и музыка южнокорейцев находит большую популярность по всему миру. Gangnam Style тому хороший пример.

Пуэрто-Рико

У Пуэрто-Рико довольно сложный статус. Формально это зависимая от США территория, там частично действует американская конституция, верховной властью признан конгресс США, но территория имеет довольно широкое самоуправление. Также Пуэрто-Рико давно хочеть войти в состав американской федерации, но пока этот вопрос находится в подвешенном состоянии.

Пурэто-Рико переводится с испанского как «богатый порт», и имеет интересную историю. Его открыл ещё Христофор Колумб, затем он был колонизирован испанцами. В 1898-ом году во время испано-американской войны остров перешёл под управление США.

В начале 20-го века остров был преимущественно аграрным краем, главным доходом которого являлось выращивание сахарного тростника. Но американцы ввели налоговые льготы, и в Пуэрто-Рико стала развиваться промышленность, в частности нефтехимия и фармацевтика. Также значительную долю доходов приносит туризм.

По ВВП на душу населения Пурэто-Рико входит в 30-ку лучших, обгоняя Беларусь по данному показателю в 4 раза. И если другие островные государства Карибского бассейна живут в нищете, то многие европейские страны позавидуют экономическим показателям пуэрториканцев.

ВЫВОДЫ

Быть союзником РФ — значит обрекать себя на адовую нищебродную унылую жизнь. Возьмём сейчас современные независимые страны, которые долгое время находились под влиянием Кремля: Беларусь, Украина, Армения, Молдова, Казахстан — везде одни и те же экономические проблемы, коррупция, авторитаризм (за исключением Украины, которая недавно избавилась от режима с помощью Майдана). Секрет в том, что Кремлю не нужны сильные и богатые союзники, а лишь зависимые попрошайки. Путинская империя работает по старым лекалам прошлого, пытаясь физически удержать и подчинить все территории поблизости.

США не нуждается в физическом контроле земли — своей хватает. Но им нужные надёжные партнёры, с которым они могут делать деньги и защищать свои интересы. Поэтому Вашингтон навязывает свои стандарты — в первую очередь рыночную экономику, демократию, развитие бизнеса, протестантскую этику труда. В итоге через пару десятилетий союзник США становится на ноги и входит в разряд успешнейших мира сего.

Так что любой, кто активно топит за тесный союз с РФ или даже вхождение в состав России — либо дурак, либо мазохист, либо предатель беларуских национальных интересов.