Пробеларуский и национально-ориентированный бизнес одно из самых позитивных явлений за последние годы. Мы уже писали про проект «Свае», который собирает под своим крылом все частные инициативы, которые поддерживают беларуский язык. В этот раз мы пришли в гости к популярнейшему магазину Symbal.by и его директору Павлу Белоусу, чтобы поговорить о том, как им удаётся совмещать финансовые и национальные интересы.
— Когда я еще давным-давно был анонимом, посетил как-то ваш фест «Дзень Вышыванкі». С того момента и начался Symbal.by?
— На той момант, калі мы праводзілі Дзень Вышыванкі, Symbal.by ужо існаваў. І мы тады прыдумалі гэты фармат – ня ведаю, першыя ці не – фармат гібрыднага свята: калі ёсць кірмаш, цікавы гандаль, пасля ёсць музычная частка, ёсць адукацыйная частка, ёсць забаўляльная частка – і ўсё гэта аб’яднанае адной тэматыкай.
— А с чего тогда всё началось?
— Наогул усё пачалося даволі так, не тое каб сумбурна, але ў мяне проста была ідэя такой крамы. Тады працаваў на Радыё Свабода, займаўся SMM. А «Арт-Сядзіба», якая на той момант існавала каля трох гадоў, гэта было як хобі. Такое, як кажуць, пакліканне. І на той момант нас высялялі ўжо 4 ці 5 разоў з памяшкання. Мы былі тады на Інструментальным завулку, нас вельмі непрыгожа высялялі, а на нашым месцы адкрылі сэкс-шоп. Гэта вялікая гісторыя была тады ў СМІ.
У пэўны момант была ўжо такая крытычная сітуацыя: што рабіць далей? Здымаць памяшканне ў 5-6 раз і чакаць, што цябе праз пэўны час ізноў выганяць, альбо забіць на гэта ўсё і не займацца. Кідаць усё гэта ці ўсё ж-такі рабіць гэта галоўнай справай жыцця? І вось тады нарадзілася ідэя symbal.by. Арт Сядзіба – гэта цікавыя лекцыя, сустрэчы, мерапрыемства, грамадскія праекты. А Symbal.by – гэта тое, што прыносіць грошы і нам на жыццё, і на працу праекту Арт Сядзіба. Каб не трэба было ўвесь час недзе шукаць грошы, і выконваць тое, што папрасіў спонсар, партнёр ці рэкламадаўца. Такая вось фінансавая незалежнасць.
— А ты знал, что есть уже необходимый сегмент рынка или делал всё на веру в патриотизм людей?
— Попыт фармуе прапанову. Тады ў нас ужо было два цікавых праекты, прысвечаных нацыянальным сімвалам. Першы – гэта наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мы прайшлі ўсе этапы: ад збору подпісаў – мы тады сабралі пад 1000 подпісаў і накіравалі іх у Мінкульт. Тады атрымалі адказ, што ўсе гэтыя подпісы не трэбы было збіраць, што працэдура зусім іншая. Трэба падаваць на разгляд гісторыка-культурныя абгрунтаванні. Мы падрыхтавалі гэтае абгрунтаванне, працавалі некалькі месяцаў, і яно пасля выйшла ў такім папсовым фармаце «50 фактаў пра бел-чырвона-белы сцяг». Тэкст разышоўся, як кажуць, вялізнымі тыражамі, проста дзясяткі тысячаў праглядзелі, і да гэтага часу ён цытуецца. Але ўсё скончылася, як звычайна, нам сказалі: «У вас херовае абгрунтаванне, і вы ўсё няправільна зрабілі».
Другую ж акцыю мы рабілі, калі ў мяне ўжо з’явілася ідэя крамы. Мы вырашылі прааналізаваць, а якія ж сімвалы самы пазітыўны эфект маюць у грамадстве. І запусцілі такое грамадскае абмеркаванне, яно называлася «Галоўны сымбаль краіны». Мы прапанавалі людзям выказацца, які што яны лічаць сымбалам нашай краіны. Было шмат публікацыяў, пастоў у блогах. Потым прааналізавалі і абралі найбольш часта папулярныя прапановы. Гэта ў выніку аказалася 8-канцовая зорка (як агульнае ўвасабленне беларускай арнаментарнай сімволікі) і, Калюмны, крыж Еўфрасінні і Пагоня. Пасля запусцілі на розных платформах агульнае галасаванне, каб людзі выбралі, што ім з гэтых сымбалаў падабаецца больш. Дык вось на ўсіх платформах перамагла Пагоня. На другім месцы апынуўся арнамент, на трэцім – крыж, і на чацвертым – Калюмны. Такім чынам, гэтакія нашыя акцыі дазволілі мне самому зразумець, што, так, у грамадства ёсць патрэба, ёсць попыт на нацыянальныя сімвалы. І нават запыты… Вось увесь час покуль ішла гэта кампанія, людзі мне пісалі і пыталіся: «Дзе купіць бел-чырвона-белы сцяг?»
— Ты знаешь, вот я сейчас слушаю, что ты рассказываешь, у меня такой флеш-бек в голове. Вспоминаю, что 10 лет назад движение «За свабоду!» делало что-то похожее: распространяло значки, различную символику. Но тогда они это, скорей всего, делали на гранты, это не имело коммерческой цели и было чётко политизированным. Сейчас же многие критикуют symbal.by, lstr, Honar за то, что вы делаете деньги на чем-то святом, на том, за что люди страдали. Вот что ты ответишь на такие комментарии?
— Ну, я да крытыкі наогул стаўлюся спакойна, але вось такія моманты часам задзяваюць, калі кажуць, што яны там, маўляў, «на святым нажыраюцца» ці там «рубяць бабло на святым». Бываюць такія каментары. Ці наадварот, маўляў, «чувакі выпускаюць нікому не патрэбны калгасны шырпатрэб». Бачыш такія каментары, і першае імкненне – хочацца нешта там ім адказаць, але потым разумееш, ну няхай будзе ў вас такое меркаванне.
Бо наша галоўная задача – і ў нас ужо атрымалася яе выканаць – гэта паказаць людзям, што БЧБ і Пагоня – гэта тыя сімвалы, якія сапраўды падабаюцца людзям. А як зразумець, што падабаецца людзям? Можна рабіць так, як робіць БРСМ. Раздрукаваць і параздаваць на нейкім мерапрыемстве тыя ж чырвона-зялёныя сцяжкі. Але людзі памахалі-памахалі імі, і праз 5 хвілінаў пасля сканчэння мерапрыемства сцяжкі масава ляжаць у сметніцах. Бо гэта ты атрымаў на халяву, ты прыйшоў пад прымусам – то так з гэтым і сталася. А вось калі ён аддаў сваю капейку нейкую за гэту рэч і ён прыйшоў мэтанакіравана набыць яе, то гэта значна большую вартасць мае. Гэта значыць, што чалавек сам да гэтага дайшоў і зразумеў, што яму гэта трэба. Яшчэ 10 год таму гэта была проста мара, што цішоткі з Пагоняй будуць цягаць не толькі палітычныя актывісты, а што гэта будзе трэнд, што гэта будзе проста прыгожа і станецца часткай культуры.
— Вот смотри, когда я встречался и разговаривал с директором LSRT, он рассказывал такие случаи, что часто к нему приходили какие-то забавные люди и говорили: «Мы же с вами одних идей, сделайте нам хорошую скидку на товар или вот вообще подарите что-нибудь». Сталкиваетесь ли вы с таким?
— Так, саўковае стаўленне ў тым, што шмат людзей прыходзіць і кажа: «У вас усё дорага. У вас очэнь дорага ўсё. Усё дорага. Я пайду на рынку куплю за 10 рублёў». Мы ў такім выпадку тлумачым, што прадукт, зроблены ў Кітаі тыражом 10-100 тысячаў, будзе каштаваць адну суму, а вы трымаеце ў руках, ну ня ведаю, возьмем для прыкладу вось гэты заплечнік.
Вы трымаеце ў руках выраб, які зроблены тыражом 50 штук. Ён не можа каштаваць столькі ж, колькі выраб, зроблены тысячнымі тыражамі. Ён зроблены ў Беларусі і, на жаль, ёсць такое пытанне, што ў нас паслугі даражэй, чым нават у суседзяў. Вось ва Ўкраіне гэтая вышыўка будзе каштаваць палову бакса, а ў нас тая самая вышыўка будзе каштаваць 2 бакса. Тут канкурэнцыя, напэўна, ніжэй, ды наогул выраб некаторых рэчаў значна даражэй атрымліваецца, чым у Расеі ці Ўкраіне. Але мы стараемся канцавы прадукт дарабляць тут, у Беларусі.
— А вот обвинения про «китайский ширпотреб»? Многие говорили, что вы заказываете товары из Китая, оно сюда привозится…
— Ну глядзі. Як мы працуем? У нас наогул ёсць тры падыходы, і ў кожным знаходзіцца свой сегмент тавару. Першы падыход – гэта так званыя прома-вырабы. Прома-тэкстыль, сувенірная прадукцыя, якая ўся ёсць у каталогах, гэта гатовыя вырабы, на якія трэба толькі дадаць нейкі дызайн. Гэты прадукт, паколькі ён прома, накіраваны на карпаратыўныя падарункі, на прома-мерапрыемствы, але шмат выкарыстоўваецца для сувенірнай прадукцыі. Кубкі вось гэтыя вырабляюцца ў Кітаі, прывозяцца сюды, але ўжо сам малюнак робіцца тут. Бывае, зразумела, трапляецца брак. Бо ты ж не кантралюеш вытворчасць, а купляеш скрыню кубкаў, і там можа сустрэцца. На нейкім этапе ты можаш прапусціць гэта, не ўгледзіць. Але мы працуем так, што любы брак, які б чалавек не сустрэў, калі ён лічыць гэта бракам, мы заменім. То бок як у Макдональдсе, ты з чымсьці не згодны – без праблем. Мы табе памяняем, мы вернем табе грошы. Мы вельмі лаяльныя, думаю, што тут ніхто не скажа, што мы з кімсьці паступілі па-іншаму. Калі ты нязгодны і табе нешта не падабаецца, прыходзь, мы памяняем, мы вернем грошы і забярэм назад. Пабіўся, напрыклад, кубак, пакуль ехаў у Ліду ці ў Полацк, мы чалавеку адправім новы кубак. Хоць у гэтым вінаваты не мы, відаць, на пошце недзе кінулі, але мы адправім чалавеку яшчэ адзін новы кубак бясплатна. Мы імкнемся ў першую чаргу быць накіраванымі на чалавека, на кліента.
Другі сегмент – гэта цалкам прыдуманы намі прадукт і зроблены ў Беларусі. Напрыклад, вось гэтыя байкі «Завіруха», тыя ж заплечнікі. Каля 30% усіх тавараў – гэта цалкам зробленыя пад нас з нуля рэчы тут у Беларусі беларускімі вытворцамі.
І трэці варыянт – калі нам беларускія вытворцы самі прапаноўваюць нейкі тавар, кшталту: вось мы зрабілі цацкі, ці, напрыклад, нататнікі, кнігі, календары – шмат усяго. І на сённяшні дзень, гэта вялікі аб’ём і колькасна большы адсотак нашай прадукцыі. То бок нейкае прадпрыемства вырабіла нешта, і яны альбо самі да нас звярнуліся: «Вось мы хочам, каб вы прадавалі», – альбо мы знайшлі гэта недзе ў інтэрнэце, дзесьці ўбачылі і прапанавалі: «А давайце мы будзем прадаваць». І на гэты момант такіх партнёраў каля сотні. Сотня вытворцаў – гэта ад дробных рамеснікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і да буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. І гэта ўсё адно толькі беларускія тавары. У нас на сённяшні дзень няма ніводнага тавару, які б на фінальнай стадыі не быў бы зроблены ў Беларусі.
— А каким образом происходит закупка товара у тех же беларуских ремесленников? Поштучно? Это ж утомительно для больших оборотов…
— У адрозненне ад большасці іншых прадпрымальнікаў, мы не бярэм прадукты на рэалізацыю, а закупаем. Большасць рытэйлаў, сетак гандлёвых у Беларусі — гэта рэалізацыя. Выробнік аддае тавар, крама яго прадае, затым вытворцу вяртаюцца грошы. У гэтай сістэме шмат плюсаў, але ёсць адзін вялізны мінус – усе ўсім вінныя грошы. Пакуль не прадаў тавар, ты не можаш разлічыцца з вытворцам, за пастаўку і гэтак далей. Усе з гэтым сутыкаюцца, хто працуе. Асабліва буйны бізнес.
Мы працуем інакш, бо імкнемся амаль на 90% адсоткаў адразу набываць тавар у вытворцы. Таму нясем адказнасць за тую якасць, якую прапаноўваем пакупнікам, што ён прадасца. Я думаю ніхто з тых пастаўшчыкоў, з кім працуе, не скажа, што мы кагосьці там кінулі ці не аддалі грошы.
— Как ты оцениваешь размеры рынка, которому интересны национальные продукты?
— Нават сёння ў нас толькі ў фэйсбуку крыху больш за 50 тысячаў чалавек. Нам засталося 100 чалавек, каб абагнаць Velcom і стаць самым папулярным брэндам у фэйсбуку. Больш за нас ні ў кога няма па колькасці аўдыторыі і, я думаю, таксама і па ахопу аўдыторыі. Бо ў прынцыпе не самае важнае, колькі чалавек лайкнула тваю старонку, важна, што ў нас «чыстая», «жывая» аўдыторыя, то бок больш за 60% гэта беларусы.
А агулам усе нашыя сацсеткі ахопліваюць аўдыторыю ў 100 тыс чалавек. Гэта фэйсбук, вк, твітар, інстаграм, аднакласнікі і тэлеграм. І нават вайбер у нас ёсць яшчэ. І ютуб – карацей, мы паўсюль зараз прысутнічаем.
— Вы не так давно переехали с Московско-Венского сюда на Машерова. Что насчёт новых точек продаж?
— У нас ёсць мара адчыніць рэальна класную краму ў папулярным гандлёвым цэнтры такім, як Галерэя Менск ці Галілеа на аўтавакзале. З вялікім «прахадняком». Тут людзі таксама праходзяць, але больш ідуць мэтанакіравана.
— Symbal.by поддерживает связь с условными «конкурентами», или тут каждый сам за себя?
— Калі з’явіўся Сымбаль, ужо былі LSTR, Honar, але яны толькі пачыналі развівацца. Са сталых гульцоў былі Imbryk.by, Prastora.by, але, як мне падаецца, усё гэта было ў фармаце маленькага колу для сваіх. За 3 гады існавання мы стварылі вось гэты масавы рынак цікавых арыгінальных рэчаў у беларускім стылі. Наша задача ўвогуле ствараць такую «папсу», якая будзе цікавая ўсім.
Мы кансультавалі краму «князь Вітаўт», краму «Дарэчы», дзякуючы нам з’явілася крама «Мой модны кут», краму «Росквіт» у Баранавічах, дапамагалі невялікім крамам у Асіповічах і Наваградку. Недзе каля 10 асобных ініцыятыў з’явілася дзякуючы нашай падтрымцы. Шмат каму мы дапамагаем з пастаўкамі прадукцыі, кагосьці проста кансультуем. Мы адкрытыя для ўсіх.
— Как крупный бизнес относится к теме национального? Были ли какие-то отношения с гигантами местного рынка?
— Так, ад самага пачатку мы працуем у гэтым накірунку, і ад самага пачатку да нас сталі прыходзіць розныя прадпрыемствы. Velcom, МТС, Wargaming, EPAM, Coca-Cola, МТБанк, Альфа-Банк, Белинвестбанк, Priorbank, нават з з дзяржаўным МНС, працавалі…
— С МЧС?
— Так, там была вельмі цікавая гісторыя. Прыходзяць да нас з МНС і кажуць, што ў нас будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы ці свету, ужо не памятаю, па пажарным спорце. І яны хацелі каб мы зрабілі парадную форму ў выглядзе вышыванкі. Мы кажам: «Канешне, давайце зробім». Яны прадставілі свой праект і папрасілі зрабіць вышыўкай чырвона-зялёны сцяжок. А гэта як бы ўжо зусім не наша тэма.
Ну я паступіў хітра. Гавару ім: «Чырвона-зялёны сцяжок можна вышыць, але гэта будзе дарагая вышыўка. Давайце мы вам прыгожа зробім надпіс «Беларусь» чырвоным колерам, і гэта будзе танней на 5 рублёў». Мы скінулі сабе прыбытак, але ў выніку зрабілі класную форму, якой усе былі задаволены.
А так недзе каля 50 буйных кампаній і прадпрыемстваў звярталіся да нас.
— А Савушкин?
— Савушкін не, на жаль (смяецца).
— А вам самим какой беларуский бизнес нравится по подходу и позиционированию?
Никита Бровко: — Я ад А-100 «тащусь».
Павел Белоус: — Так, мне таксама, бо яны вельмі класна працуюць у сац.сетках і робяць шмат добрых івэнтаў. Той жа верталётны спорт, фестываль «ПроНебо» і шмат розных крутых ініцыятыў падтрымліваюць, вельмі крутыя.
Той жа Velcom, якіх мы вельмі любім. Яны ўжо зрабілі столькі праектаў, звязаных з мовай. У іх вельмі крутыя маркетолагі, а таксама піяр-агенцыі, з якімі яны працуюць, увесь час бурляць і прыдумваюць нешта новае.
Калі казаць пра больш дробны бізнес, то нашыя канкурэнта-партнёры LSTR і Honar нам таксама вельмі падабаюцца. Хаця насамрэч мы да іх і, я спадзяюся, яны да нас ніколі на ставіліся ўсур’ёз як да канкурэнтаў. Мы працуем на адну ідэю, але ў розных фарматах. LSTR робіць брэндавы прадукт з уласнымі файнымі канцэптамі. Honar – гэта перш за ўсё вышыўка. Ну а мы сукупнасць усяго, што прадстаўлена на рынку.
— Не раз слышал о том, да и лично сам так ощущаю, что орнамент где-то во многом приелся глазу. Вау-эффекта у, как минимум, столичной публики вышиванка уже не вызывает. Собираетесь ли вы когда-нибудь отходить от вышиванок к чему-то более городскому и стильному?
— Адмовіцца ад вышыванак гэта як сказаць: «Ай, гэты бела-чырвона-белы сцяг ужо надакучыў. Іх ужо столькі, на кожным мітынгу вісяць сотнямі». Ці герб новы замест Пагоні прыдумаем. Так немагчыма.
У арнамента вялізны пласт гісторыі, культуры, традыцыі…
— Но так можно обвинить и в творческой импотенции – налепил вышиванку, и вся дизайнерская работа сделана…
— Калі ўзяць прыклад Польшчы, у якіх герб арол, дык яны гэта арла лепяць усюды дзе толькі можна. Гэта іх галоўны сымбаль. І ніхто не кажа: «А давайце цяпер замест арла лісіцу…». Ці ўзяць ЗША – амерыканскі сцяг прысутнічае ў амерыканскім грамадстве паўсюль. Так і фармуецца матэрыяльны патрыятызм.
— А что насчёт новых творческих подходов?
— Ну мы ня супраць, але бывае цяжка знайсці нешта новае, арыгінальнае, каб адразу захапіла чалавека і выклікала жаданне набыць. Мы праводзім і адмысловыя конкурсы з ганарарамі за лепшыя ідэі. Калі ў вас ёсць класная ідэя прынта, дызайна, канцэпцыя кніг, то мы гатовыя акрамя ганарару працаваць разам далей да канца. Адкрытыя да ўсіх ідэй.
Бо зараз, калі мы адчыніліся асобна, кожны дзень прыходзяць ад 2 да 3 чалавек, якія прыносяць свае напрацоўкі і кажуць: «Мы жадаем, каб у вас гэта прадавалася». Але, на жаль, вельмі шмат каму прыходзіцца адмаўляць.
— А были ли попытки каких-либо политических сил подмазаться к вашему бизнесу или использовать как-то в своих целях?
Никита Бровко: — Да, Дзмітрыеў пастаянна прыходзіў (смяецца).
Павел Белоус: — Ну ў нас нармалёвыя адносіны з усімі палітычнымі сіламі, нават з дзяржаўнымі. Не тое што сябруем, але нармалёва камунікуем і з Статкевічам, і з Дашкевічам, і з Дзмітрыевым, і з БНФ, і з АГП.
Іншы прыклад БРСМ: калі ў іх быў Дзень Вышыванкі яны рабілі акцыю да дзяржаўнага Дня Незалежнасці ў радзільнях. Дарылі матулям, якія толькі нарадзілі, маленькія вышымаечкі для немаўлят. Яны іх у нас замаўлялі.
— От кого больше денег получили – от БРСМ или «Говори Правду»?
— Ад звычайных людзей (смяецца). Мы канструктыўныя, але прынцыповыя. Калі нешта не будзе супадаць з нашымі ідэаламі, мы адмовімся гэта рабіць. Адзін з прынцыпаў – у нас ніколі не з’явіцца дзяржаўнай сымболікі. Мы ня супраць яе, але яна нам проста не падабаецца. У нас ёсць сымбалі, якія мы любім.
— А если на 3 июля поступит крупнейший заказ на изготовление красно-зелёного орнамента или вышиванки?
— Не, мы гэта ня будзем рабіць. Якія б гэта вялікія грошы не былі. Калі нешта не будзе супадаць з нашай унутранай ідэалогіяй, мы гэтага рабіць не будзем.
— А в рекламе практикуете сотрудничество с блогерами?
— Так. Камусьці мы плацім грошы за канкрэтныя публікацыі. Хтосьці рэкламуе, таму што паважае нас і яму падабаецца, што мы робім. Ці вось аднойчы прыйшла да нас блогерка, у яе 100 000 падпісантаў у Instagram. Яна сама армянінка, але жыве ў Беларусі. І кажа: «Вы можаце падарыць мне вашую бялізну, а я з ёй зраблю класныя фоткі і прарэкламую вас ў сваім акаўнце».Мы з радасцю пагадзіліся, вельмі добры фармат для рэкламы.
— А от кого самая большая конвертация?
— Калі мяне пасадзілі на суткі за акцыю 26-га сакавіка. У нас колькасць замоў вырасла ў разы. Ды і на адваката (які нічым і не дапамог), мы патрацілі 500 даляраў сваіх грошай. Пры гэтым не звярталіся да Вясны ці каго-небудзь яшчэ.
— То есть в качестве бесплатной рекламы лучше всего заходят платные дорогие посадки?
— Ну гэта ж таксама інфанагода (смяецца). А насамрэч, такія грамадскія з’явы мы таксама не прапускаем. Калі быў суд над графіцістамі, мы зрабілі з іх графіці «Беларусь мае быць беларускай» цішоткі, продаж якіх дазволіў пакрыць штраф хлопцам.
Іншы прыклад вось быў з помнікам Касцюшку. Краўдфандынг і так добра ішоў, але дзесьці спыніўся на 70-80%. Мы вырашылі выпусціць адмысловыя цішоткі, каб прыцягнуць больш увагі. І ў выніку гэта спрацавала, дабілі неабходную для ўсталявання помніку суму.
Мы жадаем, каб нашыя пакупнікі бачылі, што іх грошы ідуць не толькі нам у кішэнню, але і на нейкія важныя агульнаграмадскія справы. Паўтаруся зноў, што мы адкрытыя да ўсяго.
Фото: Виктория Пальчис
ПОДДЕРЖАТЬ ПРОЕКТ 1863XПробеларуский и национально-ориентированный бизнес одно из самых позитивных явлений за последние годы. Мы уже писали про проект «Свае», который собирает под своим крылом все частные инициативы, которые поддерживают беларуский язык. В этот раз мы пришли в гости к популярнейшему магазину Symbal.by и его директору Павлу Белоусу, чтобы поговорить о том, как им удаётся совмещать финансовые и национальные интересы.
— Когда я еще давным-давно был анонимом, посетил как-то ваш фест «Дзень Вышыванкі». С того момента и начался Symbal.by?
— На той момант, калі мы праводзілі Дзень Вышыванкі, Symbal.by ужо існаваў. І мы тады прыдумалі гэты фармат – ня ведаю, першыя ці не – фармат гібрыднага свята: калі ёсць кірмаш, цікавы гандаль, пасля ёсць музычная частка, ёсць адукацыйная частка, ёсць забаўляльная частка – і ўсё гэта аб’яднанае адной тэматыкай.
— А с чего тогда всё началось?
— Наогул усё пачалося даволі так, не тое каб сумбурна, але ў мяне проста была ідэя такой крамы. Тады працаваў на Радыё Свабода, займаўся SMM. А «Арт-Сядзіба», якая на той момант існавала каля трох гадоў, гэта было як хобі. Такое, як кажуць, пакліканне. І на той момант нас высялялі ўжо 4 ці 5 разоў з памяшкання. Мы былі тады на Інструментальным завулку, нас вельмі непрыгожа высялялі, а на нашым месцы адкрылі сэкс-шоп. Гэта вялікая гісторыя была тады ў СМІ.
У пэўны момант была ўжо такая крытычная сітуацыя: што рабіць далей? Здымаць памяшканне ў 5-6 раз і чакаць, што цябе праз пэўны час ізноў выганяць, альбо забіць на гэта ўсё і не займацца. Кідаць усё гэта ці ўсё ж-такі рабіць гэта галоўнай справай жыцця? І вось тады нарадзілася ідэя symbal.by. Арт Сядзіба – гэта цікавыя лекцыя, сустрэчы, мерапрыемства, грамадскія праекты. А Symbal.by – гэта тое, што прыносіць грошы і нам на жыццё, і на працу праекту Арт Сядзіба. Каб не трэба было ўвесь час недзе шукаць грошы, і выконваць тое, што папрасіў спонсар, партнёр ці рэкламадаўца. Такая вось фінансавая незалежнасць.
— А ты знал, что есть уже необходимый сегмент рынка или делал всё на веру в патриотизм людей?
— Попыт фармуе прапанову. Тады ў нас ужо было два цікавых праекты, прысвечаных нацыянальным сімвалам. Першы – гэта наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мы прайшлі ўсе этапы: ад збору подпісаў – мы тады сабралі пад 1000 подпісаў і накіравалі іх у Мінкульт. Тады атрымалі адказ, што ўсе гэтыя подпісы не трэбы было збіраць, што працэдура зусім іншая. Трэба падаваць на разгляд гісторыка-культурныя абгрунтаванні. Мы падрыхтавалі гэтае абгрунтаванне, працавалі некалькі месяцаў, і яно пасля выйшла ў такім папсовым фармаце «50 фактаў пра бел-чырвона-белы сцяг». Тэкст разышоўся, як кажуць, вялізнымі тыражамі, проста дзясяткі тысячаў праглядзелі, і да гэтага часу ён цытуецца. Але ўсё скончылася, як звычайна, нам сказалі: «У вас херовае абгрунтаванне, і вы ўсё няправільна зрабілі».
Другую ж акцыю мы рабілі, калі ў мяне ўжо з’явілася ідэя крамы. Мы вырашылі прааналізаваць, а якія ж сімвалы самы пазітыўны эфект маюць у грамадстве. І запусцілі такое грамадскае абмеркаванне, яно называлася «Галоўны сымбаль краіны». Мы прапанавалі людзям выказацца, які што яны лічаць сымбалам нашай краіны. Было шмат публікацыяў, пастоў у блогах. Потым прааналізавалі і абралі найбольш часта папулярныя прапановы. Гэта ў выніку аказалася 8-канцовая зорка (як агульнае ўвасабленне беларускай арнаментарнай сімволікі) і, Калюмны, крыж Еўфрасінні і Пагоня. Пасля запусцілі на розных платформах агульнае галасаванне, каб людзі выбралі, што ім з гэтых сымбалаў падабаецца больш. Дык вось на ўсіх платформах перамагла Пагоня. На другім месцы апынуўся арнамент, на трэцім – крыж, і на чацвертым – Калюмны. Такім чынам, гэтакія нашыя акцыі дазволілі мне самому зразумець, што, так, у грамадства ёсць патрэба, ёсць попыт на нацыянальныя сімвалы. І нават запыты… Вось увесь час покуль ішла гэта кампанія, людзі мне пісалі і пыталіся: «Дзе купіць бел-чырвона-белы сцяг?»
— Ты знаешь, вот я сейчас слушаю, что ты рассказываешь, у меня такой флеш-бек в голове. Вспоминаю, что 10 лет назад движение «За свабоду!» делало что-то похожее: распространяло значки, различную символику. Но тогда они это, скорей всего, делали на гранты, это не имело коммерческой цели и было чётко политизированным. Сейчас же многие критикуют symbal.by, lstr, Honar за то, что вы делаете деньги на чем-то святом, на том, за что люди страдали. Вот что ты ответишь на такие комментарии?
— Ну, я да крытыкі наогул стаўлюся спакойна, але вось такія моманты часам задзяваюць, калі кажуць, што яны там, маўляў, «на святым нажыраюцца» ці там «рубяць бабло на святым». Бываюць такія каментары. Ці наадварот, маўляў, «чувакі выпускаюць нікому не патрэбны калгасны шырпатрэб». Бачыш такія каментары, і першае імкненне – хочацца нешта там ім адказаць, але потым разумееш, ну няхай будзе ў вас такое меркаванне.
Бо наша галоўная задача – і ў нас ужо атрымалася яе выканаць – гэта паказаць людзям, што БЧБ і Пагоня – гэта тыя сімвалы, якія сапраўды падабаюцца людзям. А як зразумець, што падабаецца людзям? Можна рабіць так, як робіць БРСМ. Раздрукаваць і параздаваць на нейкім мерапрыемстве тыя ж чырвона-зялёныя сцяжкі. Але людзі памахалі-памахалі імі, і праз 5 хвілінаў пасля сканчэння мерапрыемства сцяжкі масава ляжаць у сметніцах. Бо гэта ты атрымаў на халяву, ты прыйшоў пад прымусам – то так з гэтым і сталася. А вось калі ён аддаў сваю капейку нейкую за гэту рэч і ён прыйшоў мэтанакіравана набыць яе, то гэта значна большую вартасць мае. Гэта значыць, што чалавек сам да гэтага дайшоў і зразумеў, што яму гэта трэба. Яшчэ 10 год таму гэта была проста мара, што цішоткі з Пагоняй будуць цягаць не толькі палітычныя актывісты, а што гэта будзе трэнд, што гэта будзе проста прыгожа і станецца часткай культуры.
— Вот смотри, когда я встречался и разговаривал с директором LSRT, он рассказывал такие случаи, что часто к нему приходили какие-то забавные люди и говорили: «Мы же с вами одних идей, сделайте нам хорошую скидку на товар или вот вообще подарите что-нибудь». Сталкиваетесь ли вы с таким?
— Так, саўковае стаўленне ў тым, што шмат людзей прыходзіць і кажа: «У вас усё дорага. У вас очэнь дорага ўсё. Усё дорага. Я пайду на рынку куплю за 10 рублёў». Мы ў такім выпадку тлумачым, што прадукт, зроблены ў Кітаі тыражом 10-100 тысячаў, будзе каштаваць адну суму, а вы трымаеце ў руках, ну ня ведаю, возьмем для прыкладу вось гэты заплечнік.
Вы трымаеце ў руках выраб, які зроблены тыражом 50 штук. Ён не можа каштаваць столькі ж, колькі выраб, зроблены тысячнымі тыражамі. Ён зроблены ў Беларусі і, на жаль, ёсць такое пытанне, што ў нас паслугі даражэй, чым нават у суседзяў. Вось ва Ўкраіне гэтая вышыўка будзе каштаваць палову бакса, а ў нас тая самая вышыўка будзе каштаваць 2 бакса. Тут канкурэнцыя, напэўна, ніжэй, ды наогул выраб некаторых рэчаў значна даражэй атрымліваецца, чым у Расеі ці Ўкраіне. Але мы стараемся канцавы прадукт дарабляць тут, у Беларусі.
— А вот обвинения про «китайский ширпотреб»? Многие говорили, что вы заказываете товары из Китая, оно сюда привозится…
— Ну глядзі. Як мы працуем? У нас наогул ёсць тры падыходы, і ў кожным знаходзіцца свой сегмент тавару. Першы падыход – гэта так званыя прома-вырабы. Прома-тэкстыль, сувенірная прадукцыя, якая ўся ёсць у каталогах, гэта гатовыя вырабы, на якія трэба толькі дадаць нейкі дызайн. Гэты прадукт, паколькі ён прома, накіраваны на карпаратыўныя падарункі, на прома-мерапрыемствы, але шмат выкарыстоўваецца для сувенірнай прадукцыі. Кубкі вось гэтыя вырабляюцца ў Кітаі, прывозяцца сюды, але ўжо сам малюнак робіцца тут. Бывае, зразумела, трапляецца брак. Бо ты ж не кантралюеш вытворчасць, а купляеш скрыню кубкаў, і там можа сустрэцца. На нейкім этапе ты можаш прапусціць гэта, не ўгледзіць. Але мы працуем так, што любы брак, які б чалавек не сустрэў, калі ён лічыць гэта бракам, мы заменім. То бок як у Макдональдсе, ты з чымсьці не згодны – без праблем. Мы табе памяняем, мы вернем табе грошы. Мы вельмі лаяльныя, думаю, што тут ніхто не скажа, што мы з кімсьці паступілі па-іншаму. Калі ты нязгодны і табе нешта не падабаецца, прыходзь, мы памяняем, мы вернем грошы і забярэм назад. Пабіўся, напрыклад, кубак, пакуль ехаў у Ліду ці ў Полацк, мы чалавеку адправім новы кубак. Хоць у гэтым вінаваты не мы, відаць, на пошце недзе кінулі, але мы адправім чалавеку яшчэ адзін новы кубак бясплатна. Мы імкнемся ў першую чаргу быць накіраванымі на чалавека, на кліента.
Другі сегмент – гэта цалкам прыдуманы намі прадукт і зроблены ў Беларусі. Напрыклад, вось гэтыя байкі «Завіруха», тыя ж заплечнікі. Каля 30% усіх тавараў – гэта цалкам зробленыя пад нас з нуля рэчы тут у Беларусі беларускімі вытворцамі.
І трэці варыянт – калі нам беларускія вытворцы самі прапаноўваюць нейкі тавар, кшталту: вось мы зрабілі цацкі, ці, напрыклад, нататнікі, кнігі, календары – шмат усяго. І на сённяшні дзень, гэта вялікі аб’ём і колькасна большы адсотак нашай прадукцыі. То бок нейкае прадпрыемства вырабіла нешта, і яны альбо самі да нас звярнуліся: «Вось мы хочам, каб вы прадавалі», – альбо мы знайшлі гэта недзе ў інтэрнэце, дзесьці ўбачылі і прапанавалі: «А давайце мы будзем прадаваць». І на гэты момант такіх партнёраў каля сотні. Сотня вытворцаў – гэта ад дробных рамеснікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і да буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. І гэта ўсё адно толькі беларускія тавары. У нас на сённяшні дзень няма ніводнага тавару, які б на фінальнай стадыі не быў бы зроблены ў Беларусі.
— А каким образом происходит закупка товара у тех же беларуских ремесленников? Поштучно? Это ж утомительно для больших оборотов…
— У адрозненне ад большасці іншых прадпрымальнікаў, мы не бярэм прадукты на рэалізацыю, а закупаем. Большасць рытэйлаў, сетак гандлёвых у Беларусі — гэта рэалізацыя. Выробнік аддае тавар, крама яго прадае, затым вытворцу вяртаюцца грошы. У гэтай сістэме шмат плюсаў, але ёсць адзін вялізны мінус – усе ўсім вінныя грошы. Пакуль не прадаў тавар, ты не можаш разлічыцца з вытворцам, за пастаўку і гэтак далей. Усе з гэтым сутыкаюцца, хто працуе. Асабліва буйны бізнес.
Мы працуем інакш, бо імкнемся амаль на 90% адсоткаў адразу набываць тавар у вытворцы. Таму нясем адказнасць за тую якасць, якую прапаноўваем пакупнікам, што ён прадасца. Я думаю ніхто з тых пастаўшчыкоў, з кім працуе, не скажа, што мы кагосьці там кінулі ці не аддалі грошы.
— Как ты оцениваешь размеры рынка, которому интересны национальные продукты?
— Нават сёння ў нас толькі ў фэйсбуку крыху больш за 50 тысячаў чалавек. Нам засталося 100 чалавек, каб абагнаць Velcom і стаць самым папулярным брэндам у фэйсбуку. Больш за нас ні ў кога няма па колькасці аўдыторыі і, я думаю, таксама і па ахопу аўдыторыі. Бо ў прынцыпе не самае важнае, колькі чалавек лайкнула тваю старонку, важна, што ў нас «чыстая», «жывая» аўдыторыя, то бок больш за 60% гэта беларусы.
А агулам усе нашыя сацсеткі ахопліваюць аўдыторыю ў 100 тыс чалавек. Гэта фэйсбук, вк, твітар, інстаграм, аднакласнікі і тэлеграм. І нават вайбер у нас ёсць яшчэ. І ютуб – карацей, мы паўсюль зараз прысутнічаем.
— Вы не так давно переехали с Московско-Венского сюда на Машерова. Что насчёт новых точек продаж?
— У нас ёсць мара адчыніць рэальна класную краму ў папулярным гандлёвым цэнтры такім, як Галерэя Менск ці Галілеа на аўтавакзале. З вялікім «прахадняком». Тут людзі таксама праходзяць, але больш ідуць мэтанакіравана.
— Symbal.by поддерживает связь с условными «конкурентами», или тут каждый сам за себя?
— Калі з’явіўся Сымбаль, ужо былі LSTR, Honar, але яны толькі пачыналі развівацца. Са сталых гульцоў былі Imbryk.by, Prastora.by, але, як мне падаецца, усё гэта было ў фармаце маленькага колу для сваіх. За 3 гады існавання мы стварылі вось гэты масавы рынак цікавых арыгінальных рэчаў у беларускім стылі. Наша задача ўвогуле ствараць такую «папсу», якая будзе цікавая ўсім.
Мы кансультавалі краму «князь Вітаўт», краму «Дарэчы», дзякуючы нам з’явілася крама «Мой модны кут», краму «Росквіт» у Баранавічах, дапамагалі невялікім крамам у Асіповічах і Наваградку. Недзе каля 10 асобных ініцыятыў з’явілася дзякуючы нашай падтрымцы. Шмат каму мы дапамагаем з пастаўкамі прадукцыі, кагосьці проста кансультуем. Мы адкрытыя для ўсіх.
— Как крупный бизнес относится к теме национального? Были ли какие-то отношения с гигантами местного рынка?
— Так, ад самага пачатку мы працуем у гэтым накірунку, і ад самага пачатку да нас сталі прыходзіць розныя прадпрыемствы. Velcom, МТС, Wargaming, EPAM, Coca-Cola, МТБанк, Альфа-Банк, Белинвестбанк, Priorbank, нават з з дзяржаўным МНС, працавалі…
— С МЧС?
— Так, там была вельмі цікавая гісторыя. Прыходзяць да нас з МНС і кажуць, што ў нас будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы ці свету, ужо не памятаю, па пажарным спорце. І яны хацелі каб мы зрабілі парадную форму ў выглядзе вышыванкі. Мы кажам: «Канешне, давайце зробім». Яны прадставілі свой праект і папрасілі зрабіць вышыўкай чырвона-зялёны сцяжок. А гэта як бы ўжо зусім не наша тэма.
Ну я паступіў хітра. Гавару ім: «Чырвона-зялёны сцяжок можна вышыць, але гэта будзе дарагая вышыўка. Давайце мы вам прыгожа зробім надпіс «Беларусь» чырвоным колерам, і гэта будзе танней на 5 рублёў». Мы скінулі сабе прыбытак, але ў выніку зрабілі класную форму, якой усе былі задаволены.
А так недзе каля 50 буйных кампаній і прадпрыемстваў звярталіся да нас.
— А Савушкин?
— Савушкін не, на жаль (смяецца).
— А вам самим какой беларуский бизнес нравится по подходу и позиционированию?
Никита Бровко: — Я ад А-100 «тащусь».
Павел Белоус: — Так, мне таксама, бо яны вельмі класна працуюць у сац.сетках і робяць шмат добрых івэнтаў. Той жа верталётны спорт, фестываль «ПроНебо» і шмат розных крутых ініцыятыў падтрымліваюць, вельмі крутыя.
Той жа Velcam, якіх мы вельмі любім. Яны ўжо зрабілі столькі праектаў, звязаных з мовай. У іх вельмі крутыя маркетолагі, а таксама піяр-агенцыі, з якімі яны працуюць, увесь час бурляць і прыдумваюць нешта новае.
Калі казаць пра больш дробны бізнес, то нашыя канкурэнта-партнёры LSTR і Honar нам таксама вельмі падабаюцца. Хаця насамрэч мы да іх і, я спадзяюся, яны да нас ніколі на ставіліся ўсур’ёз як да канкурэнтаў. Мы працуем на адну ідэю, але ў розных фарматах. LSTR робіць брэндавы прадукт з уласнымі файнымі канцэптамі. Honar – гэта перш за ўсё вышыўка. Ну а мы сукупнасць усяго, што прадстаўлена на рынку.
— Не раз слышал о том, да и лично сам так ощущаю, что орнамент где-то во многом приелся глазу. Вау-эффекта у, как минимум, столичной публики вышиванка уже не вызывает. Собираетесь ли вы когда-нибудь отходить от вышиванок к чему-то более городскому и стильному?
— Адмовіцца ад вышыванак гэта як сказаць: «Ай, гэты бела-чырвона-белы сцяг ужо надакучыў. Іх ужо столькі, на кожным мітынгу вісяць сотнямі». Ці герб новы замест Пагоні прыдумаем. Так немагчыма.
У арнамента вялізны пласт гісторыі, культуры, традыцыі…
— Но так можно обвинить и в творческой импотенции – налепил вышиванку, и вся дизайнерская работа сделана…
— Калі ўзяць прыклад Польшчы, у якіх герб арол, дык яны гэта арла лепяць усюды дзе толькі можна. Гэта іх галоўны сымбаль. І ніхто не кажа: «А давайце цяпер замест арла лісіцу…». Ці ўзяць ЗША – амерыканскі сцяг прысутнічае ў амерыканскім грамадстве паўсюль. Так і фармуецца матэрыяльны патрыятызм.
— А что насчёт новых творческих подходов?
— Ну мы ня супраць, але бывае цяжка знайсці нешта новае, арыгінальнае, каб адразу захапіла чалавека і выклікала жаданне набыць. Мы праводзім і адмысловыя конкурсы з ганарарамі за лепшыя ідэі. Калі ў вас ёсць класная ідэя прынта, дызайна, канцэпцыя кніг, то мы гатовыя акрамя ганарару працаваць разам далей да канца. Адкрытыя да ўсіх ідэй.
Бо зараз, калі мы адчыніліся асобна, кожны дзень прыходзяць ад 2 да 3 чалавек, якія прыносяць свае напрацоўкі і кажуць: «Мы жадаем, каб у вас гэта прадавалася». Але, на жаль, вельмі шмат каму прыходзіцца адмаўляць.
— А были ли попытки каких-либо политических сил подмазаться к вашему бизнесу или использовать как-то в своих целях?
Никита Бровко: — Да, Дзмітрыеў пастаянна прыходзіў (смяецца).
Павел Белоус: — Ну ў нас нармалёвыя адносіны з усімі палітычнымі сіламі, нават з дзяржаўнымі. Не тое што сябруем, але нармалёва камунікуем і з Статкевічам, і з Дашкевічам, і з Дзмітрыевым, і з БНФ, і з АГП.
Іншы прыклад БРСМ: калі ў іх быў Дзень Вышыванкі яны рабілі акцыю да дзяржаўнага Дня Незалежнасці ў радзільнях. Дарылі матулям, якія толькі нарадзілі, маленькія вышымаечкі для немаўлят. Яны іх у нас замаўлялі.
— От кого больше денег получили – от БРСМ или «Говори Правду»?
— Ад звычайных людзей (смяецца). Мы канструктыўныя, але прынцыповыя. Калі нешта не будзе супадаць з нашымі ідэаламі, мы адмовімся гэта рабіць. Адзін з прынцыпаў – у нас ніколі не з’явіцца дзяржаўнай сымболікі. Мы ня супраць яе, але яна нам проста не падабаецца. У нас ёсць сымбалі, якія мы любім.
— А если на 3 июля поступит крупнейший заказ на изготовление красно-зелёного орнамента или вышиванки?
— Не, мы гэта ня будзем рабіць. Якія б гэта вялікія грошы не былі. Калі нешта не будзе супадаць з нашай унутранай ідэалогіяй, мы гэтага рабіць не будзем.
— А в рекламе практикуете сотрудничество с блогерами?
— Так. Камусьці мы плацім грошы за канкрэтныя публікацыі. Хтосці рэкламуе, таму што паважае нас і яму падабаецца, што мы робім. Ці вось аднойчы прыйшла да нас блогерка, у яе 100 000 падпісантаў у Instagram. Яна сама армянінка, але жыве ў Беларусі. І кажа: «Вы можаце падарыць мне вашую бялізну, а я з ёй зраблю класныя фоткі і прарэкламую вас ў сваім акаўнце».Мы з радасцю пагадзіліся, вельмі добры фармат для рэкламы.
— А от кого самая большая конвертация?
— Калі мяне пасадзілі на суткі за акцыю 26-га сакавіка. У нас колькасць замоў вырасла ў разы. Ды і на адваката (які нічым і не дапамог), мы патрацілі 500 даляраў сваіх грошай. Пры гэтым не звярталіся да Вясны ці каго-небудзь яшчэ.
— То есть в качестве бесплатной рекламы лучше всего заходят платные дорогие посадки?
— Ну гэта ж таксама інфанагода (смяецца). А насамрэч, такія грамадскія з’явы мы таксама не прапускаем. Калі быў суд над графіцістамі, мы зрабілі з іх графіці «Беларусь мае быць беларускай» цішоткі, продаж якіх дазволіў пакрыць штраф хлопцам.
Іншы прыклад вось быў з помнікам Касцюшку. Краўдфандынг і так добра ішоў, але дзесьці спыніўся на 70-80%. Мы вырашылі выпусціць адмысловыя цішоткі, каб прыцягнуць больш увагі. І ў выніку гэта спрацавала, дабілі неабходную для ўсталявання памятніка суму.
Мы жадаем, каб нашыя пакупнікі бачылі, што іх грошы ідуць не толькі нам у кішэнню, але і на нейкія важныя агульнаграмадскія справы. Паўтаруся зноў, што мы адкрытыя да ўсяго.
Фото: Виктория Пальчис
Записи
— Финансовый отчёт по Дню Воли 2019 и БНР101! — Угроза Кремля, разгул шляхты, проблемы с законом - о чем писали «политологи» ВКЛ — Люблинская уния. Как создавалось «Союзное государство» Беларуси и... Польши — 7 часов, 70 согнанных военных и голосование по указке - как большевики провозгласили ССРБ — Что мы делали в 2018 году?