Нам нужна ваша помощь

Прочитайте наше обращение. Вы важнее, чем думаете.

Просмотреть
Скрыть
1863x

Палітычная спёка 2017Политическая жара 2017

1863x, 31 июля 2017

Літаральна вось толькі з гэтага дня надыходзіць лета. Сіноптыкі абяцаюць цеплыню, якая мяжуе з сапраўднай спякотай. Нарэшце мы перастанем чуць ныццё пра халоднае лета і пачуем ныццё пра тое, што «гэтая спякота ўсіх задзяўбла». Калі лета прыйшло, то трэба падчас палітычнага зацішша падвесці вынікі першага паўгоддзя. Бо яно было неверагодна гарачым.

СТУДЗЕНЬ

Актывістаў «Маладога Фронту» затрымліваюць наўпрост у навагоднюю ноч. Яны заклікалі сустракаць 2017-ы ў цэнтры Менска з БЧБ

Блог Максіма Філіповіча набірае папулярнасць. Людзі актыўна выказваюць у сеціве сваю незадаволенасць Дэкрэтам №3

ЛЮТЫ

Першы «Марш раззлаваных беларусаў» 17-ага лютага ў Менску

«Марш раззлаваных беларусаў» у Гомелі 19-га лютага

20-га лютага 2017 — пачатак абароны Курапатаў

САКАВІК

Шматлікая акцыя пратэсту супраць Дэкрэта №3 у Берасці

«Марш раззлаваных беларусаў» у Маладзечне

Каля 1000 чалавек на «мітынгу дармаедаў» у Воршы

Затрымання падчас стрымаў стала сакавіцкай традыцыяй. Да Змітра Дашкевіча дабраліся праз дзяўчыну-АМАПаўца

На акцыі 15-га сакавіка ў Менску супрацоўнікі ў цывільным («шуняўкі») брутальна затрымліваюць моладзь наўпрост у грамадскім транспарце. Афіцыйная прычына «схаваныя маскамі і шалікамі твары»

Наста Дашкевіч ідзе да разбітай машыны мужа. Пачалася справа «Белага Легіёну», падчас якой былі затрыманыя дзясяткі чалавек: былыя ўдзельнікі БЛ і Малады Фронт ва ўсім складзе.

Перад “Днём Волі” ў Менску пачынаюць блукаць узброеныя патрулі

Нягледзячы на ​​фактычна «ваеннае становішча», на Дзень Волі ў цэнтр сталіцы прыйшлі тысячы беларусаў

Фатаграфіі брутальных затрыманняў абышлі ўвесь свет

Акцыя 26-га сакавіка ў знак салідарнасці з затрыманымі на дзень раней

Па Беларусі распаўсюджваецца палітычны стрыт-арт

КРАСАВІК

"Чернобыльский шлях" — 2017: 12 основных кадров

«Чарнобыльскі шлях» — 2017: 12 асноўных кадраў

«Белы Легіён Чорных Душ» — БТ вяртаецца на дно ўбогай прапаганды

Збіты ў пад’ездзе каардынатар менскіх фестываляў Алег Ларычаў. Пазней АМАПаўцы пачнуць паляванне на яго і будуць затрымліваць некалькі разоў на суткі.

ТРАВЕНЬ

Акцыя пратэсту 1-га Траўня з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў

NaviBand выступаюць на Еўрабачанні

ЧЭРВЕНЬ

Абвастраюцца праблемы ўшчыльненняў у Менску. Гарадскія ўрбаністы абараняюць «Асмалоўку» і іншыя праблемныя месцы

Усе фігуранты справы «Белага Легіёну» на свабодзе

ЛІПЕНЬ

На рэпетыцыі параду 3-га ліпеня танк зносіць слуп. Шматлікія беларусы незадаволеныя правядзеннем ваенных парадаў у цэнтры Менска

3-га ліпеня праводзіцца акцыя пратэсту ў цэнтры горада

Менск прымае парламенцкую асамблею АБСЕ

З’езд беларусаў свету, дзе выступіў Макей. Іронія ў тым, што там былі і члены Белага Легіёна, якія толькі выйшлі з турмы

Вось такой была першая палова 2017. Кліматычна халодная, але на самай справе вельмі нават гарачая. Наперадзе вучэнні Захад-2017, магчымае восеньскае абвастрэнне эканамічных праблем і мноства іншых праблем. Адпачывайце і набірайцеся моцы сіл — яны вам усім яшчэ спатрэбяцца.Буквально вот только с этого дня наступает лето. Синоптики обещают теплоту, граничащую с настоящей жарой. Наконец-то мы перестанем слышать нытьё про холодное лето и услышим нытьё про то, что «долбанная жара всех заколебала». Раз лето наступило, то пора во время политического затишья подвести итоги первого полугодия. Ибо оно было невероятно жарким.

ЯНВАРЬ

Активистов «Молодого Фронта» задерживают прямо в новогоднюю ночь. Они призвали встречать 2017-ый в центре Минска с БЧБ

Блог Максима Филипповича набирает популярность. Люди активно выражают в сети своё недовольство Декретом №3

ФЕВРАЛЬ

Первый «Марш рассерженных беларусов» 17-ого февраля в Минске

«Марш рассерженных беларусов» в Гомеле 19-ого февраля

20-ое февраля 2017 — начало обороны Куропат

МАРТ

Многочисленная акция протеста против Декрета №3 в Бресте

«Марш рассерженных беларусов» в Молодечно

Около 1000 человек на «митинге дармоедов» в Орше

Задержания во время стримов стало мартовской традицией. К Дмитрию Дашкевичу подобрались через девушку-ОМОНовца

На акции 15-го марта  в Минске сотрудники в штатском («шунявки») брутально задерживают молодёжь прямо в общественном транспорте. Официальная причина «скрытые масками и шарфами лица»

Наста Дашкевич идёт к разбитой машине мужа. Началось дело «Белого Легиона», в ходе которого были задержаны десятки человек: бывшие участники БЛ и Молодой Фронт во всём составе.

Перед «Днём Воли» в Минске начинают бродить вооружённые патрули

Несмотря на фактически «военное положение», на День Воли в центр столицы пришли тысячи беларусов

Фотографии брутальных задержаний облетели весь мир

Акция 26-го марта в знак солидарности с задержанными днём ранее

По Беларуси распространяется политический стрит-арт

АПРЕЛЬ

"Чернобыльский шлях" — 2017: 12 основных кадров

Чернобыльский Шлях 2017

«Белый Легион Чёрных Душ» — БТ возвращается на дно убогой пропаганды

Избит в подъезде координатор минских фестивалей Олег Ларичев. Позже ОМОНовцы устроят на него охоту и будут несколько раз задерживать на сутки.

МАЙ

Акция протеста 1-го Мая с требованием освободить политических заключенных

NaviBand выступают на Евровидении

ИЮНЬ

Обостряются проблемы уплотнений в Минске. Городские урбанисты защищают «Осмоловку» и другие проблемные места

Все фигуранты дела «Белого Легиона» на свободе

ИЮЛЬ

На репетиции парада 3-июля танк сносит столб. Многие беларусы недовольны проведением военных парадов в центре Минска

3-июля проводится акция протеста в центре города

Минск принимает парламентскую ассамблею ОБСЕ

Съезд беларусов мира, где выступил Макей. Ирония в том, что там же были и члены Белого Легиона, только-только вышедшие из тюрьмы

Вот таким была первая половина 2017. Климатически холодная, но на деле очень даже жаркая. Впереди учения Запад-2017, возможное осеннее обострение экономических проблем и множество других проблем. Отдыхайте и набирайтесь сил — они вам ещё пригодятся.